Конкурс «Як я правёў лета» 9 Тэатр "Лялька" абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!»




НазваКонкурс «Як я правёў лета» 9 Тэатр "Лялька" абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!»
Дата канвертавання10.11.2012
Памер159.32 Kb.
ТыпКонкурс



Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/

Выпуск 29 (497)

(25 жніўня 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!» 2

У Беларусі пройдзе чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі 2

Хочаш трапіць на “Еўра 2012”? Ідзі ў валанцёры! 3

Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4

Набор удзельнікаў у гендэрны праект 5

Адукацыйныя візіты ў Брусэль і Варшаву 6

Конкурс для журналістаў 6

Вулічныя мастакі збяруцца разам 7

Пачаўся прыём заявак на “Бардаўскую восень—2011” 7

Тыдзень нефармальнай адукацыі - 2011 8

Стань сябрам АПБ і атрымай падарунак! 9

Перамажы ў конкурсе і стань народным журналістам! 9

Сустрэчы па сацыяльным прадпрымальніцтве 9

Конкурс «Як я правёў лета» 9

Тэатр “Лялька” абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10




Падзеі:



 уверх



Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!»


У рамках конкурса “Будзь у Трэцім!”, арганізаваным ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, распачалося галасаванне за намінантаў, якое будзе працягвацца да 24 верасня ўключна.

Мэтай конкурсу з’яўляецца заахвочванне людзей да больш актыўнага ўдзелу ў паляпшэнні якасці жыцця нашага грамадства, папулярызацыя грамадска-карыснай дзейнасці грамадскіх арганізацый ды грамадскіх ініцыятываў.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

• Лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці;
• Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія, скіраваная на вырашэнне праблем грамадства, дапамогу людзям.

На перамогу ў конкурсе прэтэндуюць сайты грамадскіх арганізацый і грамадскія ініцыятывы і інтэрнэт-кампаніі Гарадзеншчыны.

Пераможцу ў намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс” будуць вызначаць прызнаныя эксперты ў вобласці інтэрнэт-журналістыкі і сувязяў з грамадскасцю. Таксама намінацыя прадугледжвае і вызначэнне прыза глядацкіх сімпатыяў. Для гэтага кожны інтэрнэт-карыстальнік можа прагаласаваць за сайт, які яму падабаецца.

У намінацыі “Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія” лепшай будзе названа ініцыятыва, якая ў суме набярэ максімальную колькасць галасоў. Улічвацца будуць толькі галасы, зробленыя на сайце арганізацыі.

Спяшайцеся скінуць лінк на матэрыял пра сваю дзейнасць сябрам і папрасіць прагаласаваць за ваш сайт альбо вашу інцыятыву!

Паглядзець інфармацыю пра намінантаў і прагаласаваць за іх вы можаце тут: Прагаласаваць

З аднаго кампутара ў кожнай з намінацый можна прагаласаваць толькі адзін раз, але за любую колькасць канкурсантаў. Пазначце, хто, на вашу думку, варты перамогі (вы можаце адначасова пазначыць і двух, і трох, і болей намінантаў), і пасля галасуйце.

Таксама будуць улічвацца каментары, якія можна пакінуць кожнаму канкурсанту. Адзін змястоўны каментар будзе раўняцца двум галасам.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца  27 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе кожны ўдзельнік конкурсу зможа прэзентаваць сябе і сваю дзейнасць.

Паводле http://3sektar.by

уверх

У Беларусі пройдзе чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі


Гродна на чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі прадставіць міжнародная каманда

У яе склад увойдуць беларусы і шведы. Гродзенскія аматары птушак збіраюць яшчэ 2-3 каманды, адна з якіх будзе жаночай.

VIII адкрыты чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі пройдзе ў Беларусі ў першую суботу восені 3 верасня.

Арганізатарам спаборніцтваў выступае найбуйнейшая ў Беларусі прыродаахоўная грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

 Мэта – улічыць найбольш відаў птушак. Улік вядзецца як па знешнім выглядзе, так і па голасе. Сёлета павялічаны час назіранняў: спаборніцтвы працягнуцца не 9 гадзін, як звычайна, а 12 – з 6.00 да 18.00.

Кожны заўважаны від птушкі пазначаецца ў спецыяльным дзённіку (час, месца) і залічваецца толькі тады, калі птушку пачулі ці ўбачылі ўсе ўдзельнікі каманды.

Каманда складаецца з чатырох чалавек, як мінімум два з якіх мусяць быць старэйшыя за 18 гадоў.

 Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ:

- У мінулым годзе ў Гродне стартавала толькі адна каманда “Кронан”. Мы занялі тады трэцяе месца, зафіксаваўшы 97 відаў птушак за 9 гадзін назірання.

У гэтым годзе пастараемся выставіць 3-4 каманды, адна з якіх будзе чыста жаночая. Калі атрымаецца, гэта будзе ўпершыню ў васьмігадовай гісторыі спаборніцтваў.

Да спаборніцтваў можа далучыцца кожны, у тым ліку замежнікі, але звычайна каманды фармуюцца з людзей знаёмых, бо трэба ведаць, з кім ты будзеш 12 гадзін у адной звязцы.

Кожная каманда сама вызначае свой маршрут, але колькасць “птушыных” месцаў абмежаваная, таму, напрыклад, у пазамінулым годзе ў адным месцы сустрэліся тры гродзенскія каманды.

 Апошні тэрмін падачы камандных заявак на ўдзел – 2 верасня (18.00).

Заяўкі патрэбна падаваць у Сакратарыят АПБ (па тэлефонах 017-263-06-13, 029-223-06-13 МТС, 029-101-68-87 Velcom альбо электроннай поштай info@ptushki.org або levy@ptushki.org).

У ёй неабходна пазначыць назву каманды, яе склад, месца старту і нумар тэлефона для сувязі.

З падрабязнымі правіламі правядзення чэмпіянату можна пазнаёміцца тут .

У леташнім чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі ўзялі ўдзел 11 каманд. Перамагла тады фінска-беларуская каманда"Lintu", якая стартавала з Мінску і налічыла 114 відаў птушак.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Хочаш трапіць на “Еўра 2012”? Ідзі ў валанцёры!


Валанцёрам на Чэмпіянаце Еўропы па футболу, які ў 2012 годзе ладзяць Польшча і Украіна, можа стаць кожны, у каго ёсць жаданне зрабіць нешта на карысць Чэмпіянату.

Да ўдзелу ў чэмпіянаце ў якасці валанцёраў запрашаюцца жыхары любой краіны, гараджане і вяскоўцы, старыя і маладыя. Найстарэйшаму зарэгістраванаму на сёння кандыдату ў валанцёры – 80 гадоў!

Працы ў добраахвотных памочнікаў арганізатараў спаборніцтваў будзе шмат: стварэнне інфармацыйных кропак, праца перакладчыкаў, дапамога журналістам, магчыма спатрэбіцца і фізічная праца.

Фінальныя гульні адбудуцца з 8 чэрвеня да 1 ліпеня 2012 у Варшаве, Гданьску, Познані, Уроцлаве, Данецку, Львове, Харкаве, Кіеве, у гэтыя гарады і запрашаюцца валанцёры.

Арганізатары выстаўляюць да валанцёраў толькі 4 патрабаванні:

-          Быць поўнагадовым (на 1 сакавіка 2012 года)

-          Валодаць ангельскай мовай на камунікатыўным узроўні

-          Любіць працу з людзьмі

-          Мець час на суразмову і падрыхтоўку.

Набор валанцёраў на “Еўра 2012” адкрыты да 1 верасня.

Заяўку можна запоўніць тут.

Усю неабходную інфармацыю пра валанцёрства ў межах “Еўра 2012” шукайце тут.

Паводле http://t-styl.info

уверх


А
бвесткі
:

уверх

Юбілейны набор у Школу маладога журналіста!


Марыш браць інтэрвью і рабіць рэпартажы? Да журналістыкі адзін крок!

Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” абвяшчае набор у Школу маладога журналіста – 15.

ШМЖ - гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы - практыкуючых журналістаў. За час навучання ты пазнаёмішся з асновамі журналістыкі, атрымаеш магчымасць працаваць у рэдакцыі рэальнага выдання.

ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў.

Тэарэтычная частка прысвечана асновам журналістыкі: “Уводзіны ў журналістыку”, “Жанры журналістыкі”, “Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі”, асновы крымінальнай і экалагічнай журналістыкі і іншыя.

У ШМЖ-15 ты таксама даведаешся, як робяцца радыёперадачы, паспрабуеш сябе ў ролі відэааператара.

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты “Твой стыль”.

Выкладчыкі і трэнеры – журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама юрысты, філолагі.

Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997. За 14 гадоў ШМЖ прайшло каля 300 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, радыё “Гродна”, а таксама ў замежных СМІ.

Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -15“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.

Заявы на ўдзел прымаюцца з 15 жніўня да 11 верасня на сайце 3sektar.by і па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а - 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю з 15 жніўня можна будзе атрымаць на блогу ШМЖ - shmzh.blogspot.com, па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845, эл.пошце shmzh.hrodna@gmail.com .

уверх

Набор удзельнікаў у гендэрны праект


Беларускі дом правоў чалавека ў Вільнюсе запрашае да ўдзелу ў праекце «Развіццё гендэрнай адчувальнасці як перадумова для гендэрнай роўнасці ў Беларусі».

Тэрміны праекта : 1 кастрычніка 2011 – 1 жніўня 2012.

Мэта – сфармаваць і навучыць супольнасць людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія будуць дастаткова кампетэнтнымі для трансляцыі ідэй гендэрнай роўнасці і рэалізацыі гендэрна-арыентаваных праектаў у рэгіёнах Беларусі.

Задачы:

-выявіць гендэрныя стэрэятыпы ў беларускай супольнасці і НГА (у дачыненні жыночых правоў, гендэрнай роўнасці, удзелу жанчын у сацыяльным і палітычным жыцці Беларусі)

-павысіць дасведчанасць насельніцтва аб гендэрнай дыскрымінацыі і жаночых правах у Беларусі

-распрацаваць і рэалізаваць серыю праектаў, накіраваных на:

-выяўленне, рэпрэзентацыю іпераадольванне гендэрнай няроўнасці і адчувальнасці ў беларускім грамадстве;

-падтрымку і развіццё актыўнага ўдзелу жанчын у сацыяльным жыцці Беларусі.

 Праект складаецца з серыі 2-3 дзённых трэнінгаў, якія штомесяц будуць адбывацца ў Вільнюсе па тэмам:

-Правы чалавека, роўнасць, дыскрымінацыя: гендэрнае вымярэнне

-Гендэрная адчувальнасць у мове і (новых) медыя: падыходы, метады, стратэгіі

-Гендэрная праблематыка і грамадзянскі актывізм: тэаорыя і практыка

-Гендэрная оптыка і праца з відэакамерай (для аўдыё-візуальнай групы)

-Сацыяльныя сеткі і актывізм

- Team building и time-management.

-Праектны менеджмент і фандрайзінг

-Трэнінг для трэнераў: як выкладаць гендэрную праблематыку актывістам НГА і журналістам

Паміж трэнінгамі ўдзельніцы будуць працаваць у міні-групах над асобнымі праектамі ў аўдыёвізуальным, інфармацыйна-адукацыйным і крытыка-аналітычным накірунках, а таксама мець магчымасць міжрэгіянальных абменаў (Віцебск, Гродна, Мінск).

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія актывісткі/ты, журналісткі/ты і даследчыкі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія працуюць альбо плануюць працаваць з гендэрнай тэматыкай у сферы абароны правоў жанчын, развіцця гендэрнай адчувальнасці, выкаранення дыскрымінацыі па прыкмеце полу ў Беларусі. 

Для ўдзелу ў праекце неабходна быць сябрам альбо валанцёрам адной з наступных арганізацый:

Цэнтр гендэрных даследванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту» (Вільнюс), ГА «Прававая ініцыятыва» (Мінск), «Цэнтр гендэрных ініцыятыў «АДЛІГА. Жанчыны за роўныя грамадзянскія правы» (Віцебск), ГА «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна), ГА «Беларуская асцыяцыя журналістаў». 

 Для ўдзелу неабходна запоўніць электронную анкету ў анлайн рэжыме.

Апошні тэрмін – да 10 верасня

 Колькасць удзельнікаў/ніц абмежаваная.

Пра вынікі адбору ўсе заяўнікі будуць праінфармаваныя да 20 верасня 2011 года.

З пытаннямі звяртайцеся на эл. адрас: gender.project11@gmail.com

 Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

уверх

Адукацыйныя візіты ў Брусэль і Варшаву


Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў (BISS) у супрацоўніцтве з Інстытутам грамадскай палітыкі ( The Institute for Public Affairs, Польшча) і Еўрапейскім партнёрствам для дэмакратыі ( The European Partnership for Democracy, Бельгія) аб'яўляе набор ўдзельнікаў для двух адукацыйных візітаў: у Брусэль (16-22 кастрычніка 2011 года) і ў Варшаву (20 лістапада – 1 снежня 2011 года).

Удзельнікі візіту ў Брусэль змогуць даведацца пра асаблівасці працы міжнародных структур і арганізацый грамадзянскай супольнасці, пазнаёміцца з сістэмай прыняцця рашэнняў у Еўрапейскім саюзе, узяць удзел у нефармальным паседжанні рабочай групы ЕС па адносінах з краінамі Усходняй Еўропы, наведаць Савет ЕС, Еўрапейскую камісію, Еўрапейскі парламент.

Удзельнікі візіту ў Варшаву змогуць даведацца пра ўзаемадзеянне нацыянальных і наднацыянальных інстытуцый, абмеркаваць шляхі больш эфектыўных дзеянняў па дэмакратызацыі Беларусі з боку ЕС, узяць удзел у штогадовай канферэнцыі Асацыяцыі даследчых цэнтраў для адкрытага грамадства (PASOS), сустрэцца з сябрамі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Запрашэнне да ўдзелу ў візітах і анкета ўдзельніка знаходзяцца ў прыкладзеным архіве. Прыярытэт у абодвух выпадках будзе надавацца тым заяўнікам, якія не былі ў краінах ЕС раней.

Вашы пытанні і запоўненыя анкеты дасылайце па адрасе: visits@belinstitute.eu.

Паводле www.belinstitute.eu


  уверх

Конкурс для журналістаў


ГА «БАЖ» разам з Міжнароднай турэмнай амністыяй працягваюць конкурс для журналістаў, якія пішуць на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:

  1. Жыццё за кратамі: умовы ўтрымання вязняў у турме.

  2. Крымінальнае пакаранне вачыма грамадства.

  3. Смяротнае пакаранне ў Беларусі.

На конкурс прымаюцца матэрыялы (артыкулы, інтэрвію, рэпартажы, эсэ і г.д.), якія пабачылі свет у беларускіх СМІ (у тым ліку на інтэрнэт-старонках) у перыяд з 1 кастрычніка 2010 году па 30 верасня 2011 году.

Па выніках творчага спаборніцтва будуць вызначаныя тры прызавыя месцы. Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць узнагароды.

Патрабаванні да матэрыялаў:

дасланыя матэрыялы павінны быць у фармаце .rtf ці .doc, а ў выпадку публікацыі ў інтэрнэт-выданні аўтар павінен даслаць прамы лінк на яго;

разам з матэрыялам трэба ўказаць даты яго выхаду, а таксама кантактныя дадзеныя аўтара (нумар тэлефона, электронны адрас).

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць матэрыялы адначасова на два электронныя адрасы: press@baj.by і shimov2001@mail.ru з пазнакай “Тэматычны конкурс”, альбо на паштовы адрас офісу БАЖ: 220030, г. Мінск, вул. Камсамольская, 7–32.  

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 кастрычніка.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Вулічныя мастакі збяруцца разам


"Беларуская Школа Street-Art" пачне сваю працу ў верасні. Удзельнікі возьмуць майстар-клясы ад вядомых мастакоў Эўропы. Па выніках праекту паўстане дакументальны фільм, а найлепшыя малюнкі будуць выдадзены асобным альбомам.

Першая сесія "школы" будзе прысвечаная стэнсілам (англ. трафарэтам).

Спачатку ўдзельнікі збяруцца ў Мінску, а напрыканцы верасня - ў Варшаве.

Каб стаць удзельнікам, дастаткова даслаць свае працы на адрас streetart.by@gmail.com.

Апошні тэрмін - да 4 верасня.

Ініцыятарам праекту выступіла моладзевая ініцыятыва Street-Art.by. 

Паводле арганізатараў, праект мае на мэце збудаваць сетку вулічных мастакоў, наладзіць паміж імі супрацу.

"У Беларусі шмат творчых вулічных ініцыятываў, але яны малавядомыя і разрозьненыя, - падкрэсліў адзін з каардынатараў Франак Вячорка. - Мы паспрабуем паглядзець на гэты від мастацтва з новай пэрспэктывы. Удзел у праекце змогуць узяць ня толькі прафесійныя стэнсілісты, але кожны ахвотны, хто калі-небудзь трымаў балон з фарбай”. 

Да праекта далучыўся вядомы ў Беларусі стэнсіліст dream-minsk.

Street-Art - англ. вулічнае мастацтва.

Да яго адносяцца графіці, стэнсілы (трафарэты), постэры, скульптурныя інсталяцыі. Асабліва папулярны ў Заходняй Еўропе і ЗША. Стэнсілы  - насценныя малюнкі, нанесеныя фарбай пры дапамозе трафарэту і аэразольнага балону. У адрозненні ад графіці, стэнсілы скіроўваюцца да сацыяльнай праблематыкі.

Паводле рассылкі ініцыятывы «Народны журналіст»

уверх

Пачаўся прыём заявак на “Бардаўскую восень—2011”


Фестываль адбудзецца на Беласточчыне з 21-га па 23-га кастрычніка.

Але для маладых бардаў Беларусі «Бардаўская восень» пачынаецца ўжо сёння: да 10 верасня Звяз беларускай моладзі ў Польшчы прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе.

 Усе канкурсанты збяруцца ў Мінску ў сярэдзіне верасня, дзе журы адбярэ ўдзельнікаў, якія паедуць у Польшчу ды пазмагаюцца за прызавыя месцы.

Як і летась аднаго з удзельнікаў конкурснай праграмы шляхам інтэрнэт-галасавання абяруць наведнікі парталу «Тузін Гітоў».

Фестываль «Бардаўская восень» найбольш за ўсе астатнія праявы беларускамоўнай музыкі трымаецца традыцыі.

Ужо каторы год адзіны ў сваім родзе фэст беларускамоўнай аўтарскай песні захоўвае своеасаблівы музычны стыль, атмасфэру, фармат ды месца правядзення, але адначасова крочыць у нагу з часам, не прамінаючы эксперыменты ды актуальныя музычныя кірункі ў беларускамоўнай песні.

 Не выключэннем стане і восень 2011.

Напрыканцы кастрычніка лепшыя маладыя барды ды акустычныя гурты сыйдуцца ў конкурснай праграме фэсту, а самыя адметныя выканаўцы акустычнай беларускамоўнай аўтарскай музыкі прэзэнтуюць свае канцэртныя праграмы са сцэны Бельскага дому культуры ды навакольных канцэртных пляцовак Беласточчыны.

Між імёнаў «Бардаўскай восені», якая сёлета пройдзе ўжо ў 18-ы раз, варта ўзгадаць пачынальнікаў фэсту.

Гэта Алесь Камоцкі і Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч і Сяржук Сокалаў-Воюш, а таксама традыцыйныя яго ўдзельнікі, як Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі ды іншыя.

Каб узяць удзел у конкурсным адборы варта даслаць запоўненую анкету ўдзельніка ды свае дэма-запісы на скрыню арганізатараў adbor@vosien.org да 10 верасня.

Удзел у фестывалі могуць узяць аўтары-выканаўцы ды акустычныя гурты, якія спяваюць па-беларуску.

Спампаваць заяву да ўдзелу ў «Бардаўскай восені — 2011»

уверх




Не спазьніся!


уверх

Тыдзень нефармальнай адукацыі - 2011


"Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё" - пад такой назвай 24 верасня-2 кастрычніка 2011 г. у Беларусі будзе праходзіць 6-ы Тыдзень нефармальнай адукацыі.

Да ўдзелу ў Тыдні НФА-2011 запрашаюцца арганізацыі, якія займаюцца нефармальнай і дадатковай адукацыяй дарослых, а таксама арганізацыі, гатовыя аказаць садзейнічанне і падтрымку ў правядзенні Тыдня НФА.

Прыём заявак і прапаноў - да 29 жніўня.

Падрабязная інфармацыя пра Тыдзень НФА-2011 размешчана на сайце www.adukatar.net

уверх

Стань сябрам АПБ і атрымай падарунак!


Найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі  «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчае пошук свайго будучага трохтысячнага сябра.

Спецыяльныя прызы чакаюць і ўсіх тых, хто ўступіць у шэрагі арганізацыі цягам жніўня.

Даведацца пра дзейнасць АПБ і аб тым, як стаць яе сябрам, можна на сайце арганізацыі

Паводле http://t-styl.info

уверх

Перамажы ў конкурсе і стань народным журналістам!


 Стартаваў новы конкурсны праект «Народная журналістыка”. Ідэя новага конкурса ў тым, што малым сродкам інфармацыі можа стаць любы беларус, любы можа паспрабаваць стаць “народным журналістам”. Для гэта дастаткова толькі добра раскрыць нейкую праблему з усіх бакоў, знайсці свой падыход, магчыма больш глыбокі, чым у звычайнага журналіста.

Усе матэрыялы, якія паступяць на конкурс, будуць адкрыты для прагляду публікі – размешчаны на сайце www.narodny.by.

Свае працы можна дасылаць на narodny.zurnalist@gmail.com.

Апошні тэрмін - да 18.00 12 верасня.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на сайт www.narodny.by ці па тэлефоне +375 44 717 92 26.

Прэс-рэліз

уверх

Сустрэчы па сацыяльным прадпрымальніцтве


Праектнае бюро ПРААН у Польшчы ў межах праекта “Комплексная сістэма падтрымкі сацыяльнай эканомікі”, які фінансуецца сумесна з ЕС у межах Еўрапейскага сацыяльнага фонда, ладзіць 6-7 кастрычніка ў Любліне Агульнапольскія сустрэчы сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Апошні тэрмін рэгістрацыі ўдзельнікаў – да 15 верасня.

Рэгістрацыя – праз форму на старонцы http://fise.home.pl/owes_formularz/formularzrus.php

Па арганізацыйных пытаннях звяртайцеся да арганізатараў: +48 22 827 62 46, justyna.choros@undp.org

Больш падрабязная інфармацыя – на старонцы http://www.ekonomiaspoleczna.pl/x/674152

уверх

Конкурс «Як я правёў лета»


Вы файна патусілі ў валанцерскім летніку, арганізавалі фэст, альбо былі яго актыўным удзельнікам? З’ездзілі ў Амерыку ці непадалёк у Польшчу, зарабілі валюты і паглядзелі свет?

Пішыце нам, і пра вас, паспяховых і прыгожых, даведаецца ўся Беларусь! Аўтары лепшых гісторый атрымаюць каштоўныя прызы!

Гісторыі з відосамі і фоткамі (альбо без іх) будуць апублікаваныя на сайце АМП.

Прымаюцца матэрыялы аб’ёмам не менш за 1000 сімвалаў (без прабелаў).

Апошні тэрмін – да 15 верасня.

Матэрыялы неабходна дасылаць на адрас: konkurs@ampby.org.

Паводле http://ampby.org

уверх

Тэатр “Лялька” абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей


Беларускі тэатр “Лялька” (Віцебск) запрашае да супрацоўніцтва таленавітых айчынных паэтаў-драматургаў незалежна ад узросту, досведу і сяброўства ў пісьменніцкіх арганізацыях.

Апошні тэрмін - да 1 снежня.

Кантакты: тэл.: 37-34-61. e-mail: info@lialka.vitebsk.net

Паводле http://prajdzisvet.org



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс «Як я правёў лета» 9 Тэатр \"Лялька\" абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!» iconКонкурс "Будзь у Трэцім!" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета»
Яго ладзіць мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” у супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі

Конкурс «Як я правёў лета» 9 Тэатр \"Лялька\" абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!» iconКонкурс перакладаў з нямецкай на беларускую 7 Конкурс «Як я правёў лета»
Найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчае пошук свайго будучага трохтысячнага...

Конкурс «Як я правёў лета» 9 Тэатр \"Лялька\" абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!» iconКонкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве 11  Падзеі:  уверх Бацькі дзяцей-інвалідаў вучыліся грамадскай актыўнасці Чарговы трэнінг у межах праекта «Развіццё патэнцыялу бацькоў, якія маюць дзяцей з інваліднасцю для павышэння ІХ удзелу ў грамадскім жыцці г.
Чарговы трэнінг у межах праекта «Развіццё патэнцыялу бацькоў, якія маюць дзяцей з інваліднасцю для павышэння ІХ удзелу ў грамадскім...

Конкурс «Як я правёў лета» 9 Тэатр \"Лялька\" абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!» iconКонкурс праводзіцца з мэтай з’яўлення на прафесійнай тэатральнай сцэне арыгінальных высокамастацкіх твораў, якія змогуць прадэманстраваць унікальнасць, самабытнасць І багацце гісторыі І культуры беларускага народа ў кантэксце еўрапейскай І сусветнай культуры.
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр абвяшчае конкурс на стварэнне музычных спектакляў І запрашае да ўдзелу кампазітараў...

Конкурс «Як я правёў лета» 9 Тэатр \"Лялька\" абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!» iconКонкурс для грамадскіх ініцыятыў І арганізацый 8 Фестываль аматарскіх відэафільмаў "Погляд" 9 Падзеі:  уверх «Прэс-фота Беларусі 2012»
Упершыню ў Гродне будуць дэманстравацца ўсе здымкі-пераможцы а ІХ у гэтым годзе каля 280!

Конкурс «Як я правёў лета» 9 Тэатр \"Лялька\" абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!» iconКонкурс для маладых пісьменнікаў І перакладчыкаў 8 9  Падзеі:  уверх З’явіўся відэаблог, прысвечаны праекту «Постаці»
На ім сабраныя 14 відэаінтэрв’ю з вядомымі асобамі з Гарадзеншчыны І берасцейшчыны, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне І папулярызацыю...

Конкурс «Як я правёў лета» 9 Тэатр \"Лялька\" абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!» iconКонкурс творчых прац абітурыентаў егу 2012 5 Паездка ў Брусэль для экспертаў па вышэйшай адукацыі 6 Праграма для рэдактараў І журналістаў «Будзь на сувязі»
Псіхолаг слонімскай сш№2 Людміла Караленка перамагла ў конкурсе малых грантаў, зладжаным Міжнародным дзіцячым фондам

Конкурс «Як я правёў лета» 9 Тэатр \"Лялька\" абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!» iconКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: "Проза"
Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: “Проза”, “Паэзія”, “Драматургія”, “Крытыка”, “Сцэнар”, “Творы для дзяцей”. Падтрыманы грантам...

Конкурс «Як я правёў лета» 9 Тэатр \"Лялька\" абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!» iconАнкета-заяўка на ўдзел у конкурсе "Будзь у Трэцім!"
Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія, скіраваная на вырашэнне праблем супольнасці

Конкурс «Як я правёў лета» 9 Тэатр \"Лялька\" абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!» iconКонкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый 6 Асацыяцыя alda абвяшчае праграму міні-грантаў 7 Конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў 7 «Я будучы прадпрымальнік»
Канферэнцыю з 2008 года незалежныя гродзенскія гісторыкі традыцыйна ладзяць у межах Дзён Святога Губерта – апекуна Гродна

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка