У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І




НазваУ беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І
Дата канвертавання10.11.2012
Памер25.12 Kb.
ТыпДокументы
Stud0907toustyja


У Беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны --маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што і прыводзіць да атлусьценьня і хваробаў. Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра аховы здароўя Беларусі Робэрт Часнойць. З працягам тэмы Іна Студзінская.


Паводле дадзеных Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, тлустых людзей ва ўсім сьвеце стала значна больш за тых, хто недаядае. Штогод ад хваробаў, зьвязаных зь лішняй вагой, памірае больш за 2 мільёны чалавек. Больш за ўсё таўстуноў жыве ў ЗША – 306 на кожную тысячу насельніцтва. Абсалютны рэкорд масы цела быў пастаўлены амэрыканцам Джонам Браўэрам Мінокам, які памёр у 1983 годзе ў Сіэтле. Ён важыў перад сьмерцю 635 кіляграмаў.


Мэдыкі ўсяго сьвету заклапочаныя, палохаюць спадарожнымі хваробамі, якія пагражаюць таўстунам.


Не абмінула праблема лішняй вагі, атлусьценьня і хваробаў, зьвязаных з мэтабалічным сындромам, і Беларусь. Увосень 2006 годку Горадні ад атлусьценьня памёр 39-гадовы Ігар Сала, вага якога была 350 кіляграмаў. У памерлага была хвароба Фурнье, гіпаталамічнае атлусьценьне 4-й ступені, сардэчныя захворваньні, задышка.


Галоўны нутрыцыёляг і дыетоляг Міністэрства аховы здароўя Натальля Селівончык кажа:


Селівончык: "Гэта агульная праблема эўрапейцаў. Беларусы таксама мала рухаюцца і шмат ядуць -- ежы тлустай ды вугляводзістай. Ёсьць Хартыя эўрапейская з гэтай нагоды, дзе напісана, як змагацца. Беларусь падтрымлівае гэту Хартыю і канстатуе, што гэта праблема".


У псыхіятрыі ёсьць тэрмін "парушэньне харчовых паводзінаў". Намесьнік міністра спадар Роберт Часнойць кажа, што ўсё пачынаецца зь дзяцінства, калі бацькі, і асабліва бабулі, сваё чада перакармліваюць. Як вынік -- зараз 25% беларускіх падлеткаў маюць лішнюю вагу. Гаворыць псыхіятар Ігар Сарокін.


Сарокін: "Часьцей сустракаецца менавіта булемія -- сытуацыя, калі чалавек шмат есьць. І часьцей гэта ў маладых асобаў да 20 гадоў. Псыхалягічны грунт, на якім будуецца парушэньне харчовых паводзінаў -- праблемы ў сям'і: гэтыя падлеткі адпрэчваюцца бацькамі па прынцыпу: ты ўжо вялікая, сама паеш. Адбываецца проста засоўваньне ежы ў рот, не кантралюецца колькасьць спажытай ежы. Часта бывае так, што чалавек заядае трывогу альбо прыгнечаны настрой".


Другая праблема -- адсутнасьць культуры ежы. Галоўнае -- насыціць страўнік, каб не было пачуцьця голаду. А прасьцей дый таньней -- салам з бульбай. Кажа этнакультуроляг Антаніна Хатэнка.


Хатэнка: "Будзёна мы ўспрымаем ежу як справу чыста фізіялягічную: насыціцца, нажывіцца і забыцца. Ужо даўно заўважана дасьледчыкамі і людзьмі, якія займаюцца рацыёнымі праблемамі, што аніяк сала з бульбай не спрыяе нашаму здароўю, згарманізаваньню, грацыі і зграбнасьці. Але мы, на жаль, мала пра гэта задумляемся, і асноўныя стравы на нашым стале -- традыцыйныя, беларуска-векавечныя: бульба з салам".


Калі дадаць да гэтага яшчэ і маларухомы лад жыцьця -- вось і атрымліваецца ў сталым узросьце цэлы букет сасудзістых захворваньняў, ішэмічная хвароба сэрца, цукровы дыябэт, злаяксныя пухліны. Лекар-псыхіятар Ігар Сарокін дадае:


Сарокін: "Гэта зьяўляецца культуральнай рысай беларусаў: каб былі сытыя, каб голаду не было. Але асноўнае нават не ў рацыёне: мы нашмат менш сталі рухацца. Паелі -- і на канапу тэлевізар глядзець. Рухацца, рухацца, ці ў басэйне, ці то на лыжа, ці то на ровары. Гэта можа быць проста шпацыр увечары".


Дарэчы, Усясьветная арганізацыя аховы здароўя разглядае атлусьценьне як эпідэмію, якая распаўсюджваецца ва ўсіх краінах. І калі такая тэндэнцыя распаўсюду захаваецца, да сярэдзіны 21 стагодзьдзя ўсё насельніцтва эканамічна разьвітых краінаў будзе хварэць атлусьценьнем, канстатаваў намесьнік міністра аховы здароўя Беларусі Робэрт Часнойць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І iconЗ 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены
З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў – ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі...

У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І iconЗ 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены
З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў – ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі...

У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І iconСьнежня пачаў дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Розныя віды льготаў страцяць каля трох мільёнаў
Закон аб упарадкаваньні льготаў – ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Розныя віды льготаў страцяць каля трох мільёнаў...

У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І icon«гісторыя беларусі»
Першабытнае грамадства – агульны этап у гісторыі чалавецтва. Засяленне тэрыторыі Беларусі. Асноўныя заняткі першабытных людзей, ІХ...

У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І iconПрадмет вывучэння гб ў сусветным кантэксце. Асноўныя этапы развіцця гістарыяграфіі гб. Крыніцы па гб
Гб мае сваім прадметам вывучэнне гістар мінулага б І яе насельніцтва, заканамернасці развіцця

У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І icon8 клас Тэма: Беларуская вёска ў др п. 17 – п п. 18 ст. Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці сялян
Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці...

У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І iconСёлета Дзяржстандарт Беларусі праверыў 2300 узораў прадуктаў, І ў амаль 140 пробах у сьпісе пельмені, вяндліна, прыправы, супы, локшына хуткага гатаваньня
Але беларускія мэдыкі І навукоўцы асаблівай трывогі Дзяржстандарту не падзяляюць. Паслухаем загадчыка лябараторыі комплексных праблем...

У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І iconКароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі
Дапаможнік прысвечаны гісторыі культуры Беларусі, яе асноўным гістарычным этапам. Выданне мае сваёй мэтай дапамагчы студэнтам засвоіць...

У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І iconВойны беларусі другой палове XVI ст
Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не...

У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І iconУ берасьці выйшла кніга "Беларускі погляд на сучасныя праблемы зша". У кнізе апісваецца амэрыканскі лад жыцьця І ў прыватнасьці сучасная моладзь зша. З аўтаркай
У берасьці выйшла кніга “Беларускі погляд на сучасныя праблемы зша”. У кнізе апісваецца амэрыканскі лад жыцьця І ў прыватнасьці сучасная...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка