Урок вывучэння новага матэрыялу




НазваУрок вывучэння новага матэрыялу
Дата канвертавання28.10.2012
Памер76.15 Kb.
ТыпУрок
ДУА “Юркавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-

сярэдняя школа Лагойскага раёна”



Глеба і яе

ўрадлівасць



Чалавек і свет, 5 клас


Аўтар

Сячко Таццяна Васільеўна,

настаўнік геаграфіі


Ганевічы, 2011

Тэма: “Глеба і яе ўрадлівасць”.

Мэта: фарміраванне ўяўленняў аб глебе, яе ўтварэнні, уласцівасцях, розных тыпах глеб.

Задачы:

Адукацыйная: стварыць умовы для фарміравання паняццяў “глеба”, “урадлівасць глебы”; фарміравання уяўленняў пра ўзаемапранікненне і ўзаемадзеянне кампанентаў жывой і нежывой прыроды на прыкладзе ўтварэння глебы.

Развіваючая: садзейнічаць развіццю пазнавальнай актыўнасці дзяцей, развіваць даследчы падыход да вывучэння прыродных аб’ектаў, устанаўленню прычынна-следчых сувязей, развіццю назіральнасці.

Выхаваўчая: садзейнічаць выхаванню дапытлівасці, адказнасці за рэзультат сваёй працы, ствараць умовы для экалагічнага выхавання.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.

Асноўныя тэрміны: глеба, мінеральныя рэчывы, гумус, урадлівасць глеб, дзярнова-падзолістыя глебы, тарфяна-балотныя, чарназёмныя, гліністыя, пясчаныя глебы, арганічныя рэчывы.

Абсталяванне: мультымедыйны праектар, “чорная” скрынка, узоры глеб, яблык, карткі з глебамі, стаканчыкі з пасажаным насеннем гароху.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

-- Добры дзень! Ці гатовы вы да работы на сённяшнім уроку? Ці добры ў вас настрой? Ацаніце па 10-бальнай шкале свой настрой зараз.

Наш урок я хачу пачаць словамі вялікага нямецкага паэта Гётэ: “Прырода – адзіная кніга, кожная старонка якой поўная глыбокага сэнсу”. Як вы думаеце, чаму я пачала ўрок менавіта з гэтых слоў?

Вам прадстаіць зрабіць сёння некалькі адкрыццяў. Уявіце сябе навуковымі супрацоўнікамі, якія працуюць у вучэбнай лабараторыі, даследуюць і тлумачаць тое, што адбываецца зараз, звязваюць яго з прошлым, думаюць аб будучым. А для таго, каб вы лепш гэта ўявілі, я ўручаю вам лупы. Яны дапамогуць вам у працы.

II. Вызначэнне тэмы і мэты ўрока. Складанне плана ўрока.

-- Здагадайцеся, якая тэма нашага ўрока.Адгадайце загадку.

Мяне б’юць, калоцяць, варочаюць, рэжуць, а я ўсё цярплю і ўсім дабром плачу. (Зямля.)

-- Аб якой зямле ідзе гаворка? Паслухайце выказванне М.Прышвіна:

“Ёсць на свеце цудоўная кладоўка. Пакладзеш у яе мяшок зерня – а восенню глядзіш: замест аднаго ў кладоўцы ўжо дваццаць. Вядро бульбы ператвараецца ў 20 вёдзер. Жменька насення робіцца вялікай кучай агуркоў, радыскі, памідораў, морквы”.

-- Як вы думаеце, гэта казка? Так, гэта не казка. Цудоўная кладоўка ёсць на самай справе. Вы здагадаліся, як яна называецца? (Глеба.)

Тэма нашага ўрока “Глеба”.

Вучоныя працуюць па плану. Давайце паспрабуем яго скласці.

-- Аб чым бы вы хацелі даведацца? (Што такое глеба. Як яна ўтвараецца? Ад чаго залежыць урадлівасць глебы? Якія глебы бываюць? Якая глеба самая ўрадлівая?) Гэта будзе план нашага ўрока.


  1. Вывучэнне новага матэрыялу.

-- Доўгі час у вучоных не было адказу на пытанне: што такое глеба? Як яна ўтварылася? Першым даследчыкам глеб у Расіі быў Міхаіл Васільевіч Ламаносаў. У 1873 г. выйшаў яго знакаміты трактат “Аб слаях зямных”, дзе ён ставіў пытанне: “Што ёсць глеба?” – і адказваў: «Сие не первообразная и не первозданная материя, а тело из горных скал, ветром и натуральным царством животных и растений образованное».

Першым вучоным, які даказаў, што глеба з’яўляецца асобым прыродным целам, быў рускі глебазнаўца Васіль Васільевіч Дакучаеў (працы 1882-1883 гг.).

Давайце ўспомнім, якія прыродныя сілы разбураюць горы і ствараюць слаі рыхлых абломкавых парод. (Сонца, вада, вецер, расліны, жывёлы, мікраарганізмы, кіслоты).

Дык што ж такое глеба?


  1. Практычная работа.

На гэта пытанне нам дапаможа адказаць “чорная” скрынка, якая прыйшла ў нашу лабараторыю. Цікава, што гэта? (Зрэз зямлі, узяты з абрыва.) Нам паступіла просьба вывучыць дадзены матэрыял.

Уважліва разгледзьце верхні слой, карыстаючыся лупай.

Якога ён колеру?

Цвёрды ці рыхлы?

Зробім вывад: глеба – верхні, рыхлы, цёмны слой зямлі.

Што яшчэ вы бачыце? (Траву, расліны, карані.)

Што мы збіраем восенню на палях, агародах? (Ураджай.)

Дык якой па-вашаму важнай уласцівасцю валодае глеба? (Урадлівасцю.)

Як вы разумееце сэнс гэтага слова? (Меркаванні дзяцей.)

А зараз вам прадстаўлены 3 стаканчыкі, у якіх мы вырошчваем насенне гароху. Чаму ў нас атрымаліся такія рэзультаты?

Што на ваш погляд робіць глебу ўрадлівай? (Перагной, гумус.)


  1. Складанне схемы.

Як вы думаеце, ці ўсюды на нашай планеце ёсць глебы, дзе растуць прыгожыя лясы, лугі, дзе людзі збіраюць ураджай? (Не.) Што гэта за месцы?

Чаму ў гэтых месцах няма глебы?

Давайце адправімся ў далёкае прошлае нашай планеты. Уявіце, што раней Зямля была пакрыта голымі, безжыццёвымі скаламі. На працягу мільёнаў гадоў сонца, вада і вецер разбуралі скалы.Іх абломкі былі непрыгоднымі для жыцця раслін і жывёл, але дзякуючы бактэрыям і лішайнікам, якія змаглі выжыць у такіх умовах, стала з’яўляцца глеба. Услед за ёю з’явіліся расліны і жывёлы.

Давайце складзём схему, у якой пакажам што ўтварае глебу.


Вада
Складанне схемы “Утварэнне глебы”.



Жывёлы

Паветра




Глеба




Разбураныя горныя пароды

Расліны




Бактэрыі




  1. Фізхвілінка.

Гульня на ўвагу. Я буду называць расліны, калі яны растуць у нашай мясцовасці – вы хлопаеце ў далоні над галавой, калі не – прысядаеце.


Асіна, апельсін, елка, бяроза, банан, дуб, эўкаліпт, канюшына, баабаб. секвоя, ясень, клён, персік, яблыня, груша, ліяна.

  1. Рэзультаты даследчай работы.

Вы працавалі над тэмай “Роля бактэрый, раслін і жывёл ва ўтварэнні глебы”. Давайце паслухаем, што ў вас атрымалася.

Выступленні дзяцей.


  1. Практычная работа.

Над чым будзем працаваць зараз? (Пазнаёмімся з відамі глеб.)

Адкрыйце падручнік на с.64. Выберыце адзін від і прачытайце аб ім. Знайдзіце картку са сваім відам глебы і раскажыце, што вы даведаліся. А цяпер вазьміце пакецікі з узорамі глеб і вызначце, дзе якая глеба.

Дзеці, нам перадалі яшчэ адно заданне:

ПАДУМАЙЦЕ, У ЧЫМ ПРЫЧЫНА ТАКОЙ З’ЯВЫ?

ПЯСЧАНАЯ ГЛЕБА ХУТКА ПРАПУСКАЕ ВАДУ І ДРЭННА ЯЕ ЎТРЫМЛІВАЕ.

  1. У чым прычына такой з’явы.

  2. Як гэта ўплывае на расліны?

  3. Што ў такой сітуацыі павінен рабіць чалавек?

(Выслухваюцца варыянты адказаў, робіцца вынік.)

Пясок – асобныя часцічкі. Яны не звязаныя паміж сабой. Пагэтаму вада хутка прасочваецца, і расліны гінуць ад недахопу вільгаці. У такой сітуацыі патрабуецца добры паліў і прымяненне угнаенняў.


  1. Вынік. Замацаванне ведаў.

Малайцы, дзеці! Вы сёння вельмі добра папрацавалі, як сапраўдныя навуковыя супрацоўнікі. Давайце падвядзём вынік.

Перад вамі 5 пытанняў:

  1. Верхні, рыхлы, урадлівы слой зямлі, пакрыты расліннасцю.

  2. Асноўная ўласцівасць глебы.

  3. Самая багатая перагноем глеба.

  4. Самая распаўсюджаная глеба ў Беларусі.

  5. Першыя насельнікі Зямлі, стваральнікі арганічнага рэчыва глебы.




  1. Актуалізацыя ведаў.

Як вы думаеце, урадлівасць зямлі бясконцая? Ці яе неабходна ахоўваць, зберагаць? Як можна зберагчы ўрадлівасць глебы? (Уносіць мінеральныя ўгнаенні, рыхліць, паліваць, чаргаваць пасяўныя культуры, не знішчаць дажджавых чарвей, не засмечваць глебу адходамі.)

Вось перад вамі яблык. Прадставім, што яблык – наша планета Зямля. Дзелім яго на 4 часткі; 3 з іх – гэта вада, а 1 частка – зямля.Калі гэту маленькую частку падзелім яшчэ, то атрымаем “кавалачак зямлі”, дзе людзі не жывуць: гэта пустыні, ледавікі, вяршыні гор. А цяпер гэту маленькую частку дзелім на 3 часткі: 2 часткі – гэта гарады, дарогі, лясы, -- зямлю нельга выкарыстоўваць. І толькі апошні кавалачак мы выкарыстаем. Вось гэтая скурка – гэта і будзе слой урадлівай глебы. А мы, парой, каб скараціць шлях, пераходзім праз успаханае, засеянае поле ці клумбу, робім на іх сцяжынкі, і вось ужо глеба перастае быць урадлівай. Значыць, ад гэтага малюсенькага кавалачка можна яшчэ адрэзаць трошку.

Які вывад можна зрабіць?

Урадлівых глеб на Зямлі вельмі мала, таму вельмі важна берагчы кожны кавалак зямлі, бо глеба – адна з самых важных умоў жыцця для многіх жывых істот, у тым ліку і чалавека.



  1. Рэфлексія.

Што новага вы даведаліся на ўроку?

Што вам здалося цяжкім?

Што спадабалася?

Ці выканалі мы наш план?

Ацаніце свой настрой па 10-бальнай шкале.


  1. Выстаўленне адзнак і дамашняе заданне.

§14, п. 1-4.


Наш урок я хачу закончыць словамі Сухамлінскага: “Перад чалавекам адкрылася радасць жыцця, таму што ён пачуў шэлест лісця і песню коніка, журчанне вясенняга ручайка і пералівы срэбраных званочкаў, жаваранка ў гарачым летнім небе, шуршанне сняжынак і стон мяцеліцы за акном. Гэта прыгажосць не ўсім раскрываецца, а толькі тым, хто ўмее бачыць і слухаць, хто пытліва ўглядваецца ў свет”.

І толькі ад нас, людзей, залежыць, ці зможам мы ўбачыць і зберагчы гэту незвычайную прыгажосць.


Дадатак

  1. Роля бактэрый.

Першымі насельнікамі Зямлі сотні мільёнаў гадоў назад сталі бактэрыі. Пад мікраскопам адны з іх бачны ў выглядзе кропак, другія – шарыкаў, трэція – палачак, чацвёртыя – косак і г.д. Тайна, незаметна, але паўсюду, бесперапынна яны працуюць на нас і ператвараюць разрыхленыя горныя пароды ў глебу. Адміраючы, бактэрыі ўзбагачаюць глебу арганічнымі рэчывамі. На глебе, якую падрыхтавалі бактэрыі і лішайнікі, ужо могуць расці зялёныя расліны. Дзякуючы бактэрыям, становяцца больш даступнымі для раслін мінеральныя рэчывы – азот, фосфар, сера і іншыя.


  1. Роля раслін.

Са з’яўленнем ў глебе зялёных раслін працэс утварэння глебы ўваходзіць у поўную сілу. Расліны высмоктваюць з глебы мінеральныя рэчывы, а затым утвараюць з іх арганічныя. Адміраючы, яны вяртаюць у глебу ўсе пажыўныя рэчывы.


  1. Роля дажджавых чарвей.

У глебе могуць жыць розныя жывёлы. Асабліва важную ролю ва ўтварэнні глеб іграюць дажджавыя чэрві. Яны рыюць глыбокія норкі, у іх зацягваюць лісты раслін. Падлічана, што чэрві могуць зацянуць у свае норкі на 1 гектары зямлі каля 100 тон раслінных рэшткаў. Ад гэтага ў глебе павялічваецца колькасць перагноя. Па карнях раслін і па хадах чарвей лёгка пранікае паветра і прасочваецца дажджавая вада. Яшчэ задоўга да з’яўлення плуга глеба апрацоўвалася чарвямі.

Заўважана, што ў глебе заселенай чарвямі асабліва густа, ураджай жыта, гародніны, бульбы ў 2 разы большы.


-

.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок вывучэння новага матэрыялу iconУрок вывучэння новага матэрыялу
Мэта ўрока: развіццё лагічнага І аналітычнага мыслення ў навучэнцаў у працэсе вывучэння гістарычных падзей І прычын ІХ з’яўлення

Урок вывучэння новага матэрыялу iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі
Адукацыйныя: стварыць умовы для вывучэння новага матэрыялу; садзейнічаць авалодванню ведамі па тэме «Дыскрэтная будова рэчыва»

Урок вывучэння новага матэрыялу iconУрок засваення новага матэрыялу
Тэма: Прыметнік як часціна мовы. Роля прыметнікаў у мастацкіх І навуковых апісаннях

Урок вывучэння новага матэрыялу iconУрок па тэхналогii праблемнага навучання
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу, першаснага замацавання ведаў I фармiравання уменняў I навыкаў

Урок вывучэння новага матэрыялу iconВ. Ю. Дылеўская месца розных тыпаў урокаў у сістэме параўнальнага вывучэння літаратуры
Логіка матэрыялу І логіка вучэбнага спасціжэння гэтага матэрыялу прыносяць педагогу рашэнне пытанняў аб кампазіцыі ўрока, аб выкарыстанні...

Урок вывучэння новага матэрыялу iconУрок хіміі
Мэта: стварыць умовы для засваення вучнямі матэрыялу аб аксідах вугляроду І крэмнія

Урок вывучэння новага матэрыялу iconУрок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу
Мэта: паўтарыць, абагуліць І прывесці ў пэўную сістэму вывучаны матэрыял раздзела

Урок вывучэння новага матэрыялу iconТэма: Корань слова. Роднасныя словы
Абсталяванне: карткі са слоунікавымі словамі, малюнак дрэва, табліцы для тлумачэння новага матэрыялу, табліцы для гульні “Знайдзі...

Урок вывучэння новага матэрыялу iconНу, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?
Юрыя Пунтуса. Ім стаў замежны спэцыяліст 59-гадовы Бэрнд Штангэ з Нямеччыны. Ці з прызначэньнем новага настаўніка могуць вырашыцца...

Урок вывучэння новага матэрыялу icon"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?"
Сёньня выканкам Беларускай фэдэрацыі футболу прызначыў новага галоўнага трэнэра нацыянальнай каманды. Ім стаў 59-гадовы Бэрнд Штангэ...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка