Тэма. Аднародныя члены сказа




НазваТэма. Аднародныя члены сказа
Дата канвертавання12.11.2012
Памер29.42 Kb.
ТыпДокументы
Тэма. Аднародныя члены сказа

Мэты: 1) Садзейнічаць фарміраванню ў вучняў ведаў пра аднародныя члены сказа;

навучыцца пазнаваць спосабы выражэння аднародных членаў сказа;

2) Стварыць умовы для развіцця творчых здольнасцей вучняў, самастойнасці меркавання;

3) Зместам урока выхоўваць любоў да маці.

Абсталяванне: тэксты твораў, слоўнікі, карціны мастакоў, мульцімедыйная прэзентацыя

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Пастаноўка задач урока і актуалізацыя ведаў

  3. Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу

  4. Тлумачэнне новага матэрыялу

  5. Замацаванне новага матэрыялу

  6. Рэфлексія

  7. Дамашняе заданне



1-2 . Выкладчык вітае групу, абвяшчае тэму і мэты урока. Навучэнцы запісваюць у сшыткі дату.

3. Выкладчык чытае верш Эдзі Агняцвет “Слова пра маці”. Стварае умовы для ўзнікнення эмацыянальнага настрою, уздзейнічае на падсвядомасць кожнага навучэнца. Разам вызначаем думку верша.

4. Выкладчык тлумачыць тэму урока сказа з дапамогай прэзентацыі. Затым раздае тэксты і арганізоўвае навучэнцаў на працу над тэкстам, дзе трэба знайсці і падкрэсліць аднародныя члены сказа.

Навучэнцы працуюць у парах.

Праверка выкананых заданняў ( навучэнцы чытаюць сказы, называюць у іх аднародныя члены, успамінаюць тэарэтычны матэрыял).

5. На дошцы запісаны сказы:

Маці – святое для кожнага чалавека слова. На розных мовах яно гучыць мілагучна і пяшчотна. Маці мае добрае, чулае сэрца. Яна пільна і з трывогаю пазірала на сына. Маці па-добраму і ад шчырага сэрца жадае нам поспехаў.

Заданне навучэнцам:

А) падкрэсліць аднародныя члены сказа

Б) звярнуць увагу на спосабы выражэння аднародных членаў

Навучэнцы аналізуюць, робяць вывады, што аднароднымі членамі могуць з’яўляцца галоўныя і даданыя члены сказа. Яны могуць выражацца словамі розных часцін мовы. У рад аднародных членаў могуць уваходзіць непадзельныя словазлучэнні і фразеалагізмы.


***Літаратурная хвілінка

Уключаем музыку і адпраўляемся ў свет маленства. Успамінаем сваю маці, яе позірк, лагодную усмешку. Як пісаў А. Русак “ я пакланюся маці за рукі, за чулае сэрца, за тыя вочы, якімі я бачу гэты цудоўны свет” ( паказ слайдаў).

Творчае заданне, якое спрыяе развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў.

*** Скласці тэкст “ Мой самы блізкі чалавек”

На дошцы напісаны апорныя словы

Рукі – лепшыя, нястомныя, працавітыя, умелыя.

Голас – мяккі, знаёмы, дарагі, спакойны.

Сэрца – пяшчотнае, залатое, гарачае, чулае.

Вочы - блакітныя, разумныя, задуменныя

Навучэнцы пры складанні тэксту выкарыстоўваюць аднародныя члены сказа.

*** Аналіз сказа

Паэты, мастакі, кампазітары стваралі ў сваіх творах прыгожы і цудоўны вобраз маці.

( У гэтым сказе ёсць 2 пары аднародных членаў сказа)

*** Творчае заданне

На дошку вешаецца рэпрадукцыя карціны Рафаэля “Сіксцінская мадона”, адзін з вучняў апісвае карціну. Потым кожная група навучэнцаў рыхтуе вуснае апісанне вядомых жанчын на карцінах. ( Заданне для знаёмства з вядомымі мастакамі, умення бычыць прыгажосць мастацтва, звязна і лагічна выказваць уласную думку).


*** Праверачная работа

Навучэнцы атрымліваюць дыферэнцыраванае заданне.

6. Рэфлексія

7. Дамашняе заданне

1 гр. – выпісаць з тэкстаў мастацкай літаратуры сказы пра маці з аднароднымі членамі

2 гр. - выпісаць з тэкстаў мастацкай літаратуры задакі пра маці з аднароднымі членамі

3 гр. – выпісаць з тэкстаў мастацкай літаратуры прыказкі пра маці з аднароднымі членамі

4 гр. - практыкаванне з падручніка

Слова пра маці


Раней за ўсіх яна ўстае,

пазней за ўсіх кладзецца.

Яна жыве, яна пяе, -

і дзецям лепш пяецца.


Ты рос, як цёплы каласок,

пры месяцы і зорах

Пачуеш мілае “сынок”,

хоць будзе і за сорак…


За словам “маці” ў свет пайшлі

маленства,

мара,

мова.

І мір, і мужнасць на зямлі –

жыцця твайго асновы.


Каб не тужыла па начах, -

ёй падрастай на ўцеху!

Хай будзе ў матчыных вачах

пабольш іскрынак смеху!

Ты не шкадуй ласкавых слоў

для роднай, для адзінай.

Адказвай маці на любоў –

будзь верным, добрым сынам!


Эдзі Агняцвет

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма. Аднародныя члены сказа iconН. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта
Сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Аднародныя члены сказа”; навучыць знаходзіць аднародныя І неаднародныя члены сказа, абагульняльнае...

Тэма. Аднародныя члены сказа iconТэст па тэме "Аднародныя члены сказа" (8 клас)
Дайце поўную характарыстыку аднародным членам сказа, выбраўшы нумары адпаведных пунктаў

Тэма. Аднародныя члены сказа iconУрок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій " абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа "
Пашырыць веды вучняў пра сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа, удасканаліць уменне знаходзіць абагульняльныя...

Тэма. Аднародныя члены сказа iconТэст па тэме "Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа"
Адзначце нумары сказаў, у якіх неабходна паставіць працяжнік паміж дзейнікам І выказнікам

Тэма. Аднародныя члены сказа iconАдасобленыя члены сказа
Члены сказа, якія сэнсава І інтанацыйна выдзяляюцца, называюцца адасобленымі: Буду ў далёкім краю я нудзіцца, у сэрцы любоў затаіўшы...

Тэма. Аднародныя члены сказа iconУрок-казка па тэме Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне
Выпрацоўваць уменне вызначаць I адрозніваць галоўныя I даданыя члены сказа. (На першым уроку не акцэнтаваць увагу вучняў на вызначэнне...

Тэма. Аднародныя члены сказа icon"Засваенне тэмы "Галоўныя І даданыя члены сказа"
Мэта: Паўтарыць тэму Галоўныя І даданыя члены сказа”, сабраць дыдактычны матэрыял па тэме

Тэма. Аднародныя члены сказа iconУрок-спаборніцтва: "Хлеб-усяму галава"
Ва ўступным слове паведамляецца, што ўрок на тэму “Аднародныя члены сказа” пройдзеў форме спаборніцтваў, абгрунтоўваецца назва “Хлеб—усяму...

Тэма. Аднародныя члены сказа iconАднародныя члены сказа
Зямля пакрыта тоўстым пластом апалых лістоў І спелымі жалудамі. (В. В.); І ў няшчасці, І ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць....

Тэма. Аднародныя члены сказа iconСказы з аднароднымі членамі Варыянт 1
Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары І расстаўляючы знакі прыпынку падгрэсліце ў сказах граматычную аснову І аднародныя члены

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка