Пазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў




НазваПазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў
Дата канвертавання12.11.2012
Памер98.19 Kb.
ТыпДокументы
Зямля пад белымі крыламі

Пазнавальная гадзіна для вучняў 3 - 4 класаў

 

Напэўна, вы ведаеце аб тым, што 2009 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам роднай зямлі, з, на якой мы з вамі жывем, якой павінны ганарыцца, якую павінны берагчы і шанаваць, таму што яна нам дадзена лёсам…

Такім чынам, размова ў нас сёння будзе пра нашу Радзіму – Белую Русь, прырода якой натхняла многіх беларускіх паэтаў, якія напісалі шмат прыгожых вершаваных радкоў пра нашу Радзіму.

Напрыклад, вядомы паэт, наш зямляк, які нарадзіўся ў Віцебскай вобласці, Уладзімір Скарынкін напісаў так:

 

Белая Русь мая!

Чыстая ты мая!

Родная ты мая!

 

Вы падрыхтавалі к сённяшнему ўроку выразнае чытанне вершаў пра Беларусь, пра буслоў…

 

Але спачатку паслухайце, калі ласка, маленькае апавяданне Уладзіміра Ліпскага, якое называецца “Браты”.

Паслухайце уважліва, таму што потым вы павінны будзеце адказаць на мае пытанні па зместу апавядання.

( Чытаецца апавяданне)  

 

Нарадзіліся ў шчаслівай маці тры сыны. Жаданыя, прыгожыя малайцы. Паміж сабой яны былі роднымі братамі. Задумалася маці: якія імёны даць сваім сынам, у якое адзенне прыбраць?

- Мы хочам, мама, - сказалі сыны, - праславіць цябе на ўвесь свет.

Радуецца маці ды зноў клапоціцца, кажа першаму:

-Ты, сынок, насі адзенне, па якім усе будуць пазнаваць нашу багатую і мужную зямлю.

I прыбрала яна сына ў чырвона-зялёную вопратку. Чырвонае - як сімвал барацьбы і пралітай крыві за вольнае жыццё, за сонечнае неба. Зялёнае - пад колер зялёных пушчаў і дуброў, жытнёвых палеткаў і гаючых лугоў-сенажацей. На вопратцы сына заззяў вясёлы ўзор-арнамент бела-чырвонага колеру.

- 3 гонарам буду насіць свой убор, услаўляць тваё імя, мама, - паабяцаў сын.

Звярнулася маці да другога сына: -

А цябе, сынок, буду прасіць, каб заўсёды насіў мой вянок-эмблему. Я спляла яго са спелых каласоў збажыны, кветак канюшыны, ільну, якімі багата наша ўрадлівая зямля. I перавязала іх чырвона-зялёнай стужкай...

Браты пачалі разглядваць незвычайны вянок. У ім шмат сімвалаў: промні сонца на ўсходзе, а на іх - абрысы карты Беларусі, уверсе - зорка, унізе - частка карты зямнога шара.

- Буду лічыць за гонар, мама, насіць тваю эмблему, - сказаў другі сын.

- А ты, мой галасісты сынок, спявай маю самую дарагую песню, - папрасіла маці трэцяга сына і падарыла яму ноты і словы песні.

Узмахнуў сын рукамі - і загучала ўрачыстая мелодыя. Заспяваў сын запаветную песню маці:

Мы, беларусы - мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям'і...

Так і жывуць у маці, нясуць ганаровую вахту яе тры сыны.

 

- Скажыце, калі ласка, як умоўна можна назваць братоў?

(Так, браты – гэта, як бы мовіць, сімвалы нашай дзяржавы:

1) сцяг чырвона-зялёны, з узорам беларускага арнамента бела-чырвонага колеру;

2) герб – незвычайны вянок, у які ўплецены каласы збажыны, кветкі канюшыны, ільну, яшчэ мы бачым промні сонца, абрысы карты зямнога шара;

3) гімн – урачыстая мелодыя нашай краіны “Мы, беларусы – мірныя людзі” на словы Міхаіла Клімковіча і Уладзіміра Карызны, музыка – Нестара Сакалоўскага выконваецца кожную раніцу і вечар па радыё і тэлебачанні).

 

- Як вы думаеце, хто маці гэтых братоў-сімвалаў нашай дзяржавы?

(Беларусь, Белая Русь, наша з вамі Радзіма)

 

Вось зараз і паслухаем вершы беларускіх паэтаў пра Беларусь…

(Дзеці чытаюць вершы)

 

- А ці ведаеце вы чаму наша краіна называецца Беларусь, Белая Русь?

 

Вядомы беларускі пісьменнік, чыё імя носіць наша бібліятэка, Уладзімір Караткевіч у сваёй кнізе “Зямля пад белымі крыламі пісаў:

Ёсць некалькі варыянтаў гэтай назвы:

першы: белыя адзенні даўніх вясковых людзей, белыя іхнія валасы, белы колер скуры;

другі варыянт: калі на нашы старажытныя славянскія землі прыйшлі татара-манголы, здолелі адбіцца ад іх амаль адны толькі мы. Паў Уладзімір, Разань, Кіеў…

Мы адбіліся, і менавіта таму мы “белая”, чыстая ад нашэсця татараў Русь.

 

- І давайце зараз паслухаем вершы, падрыхтаваныя вамі да сённяшняга мерапрыемства.

(Слухаем вершы)

 

У гэтай жа кнізе У.Караткевіч пісаў: “Зараз вясна, над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы… І таму зямлю нашу, Беларусь, можна назваць “зямлёй пад белымі крыламі”.

Да пэўнай ступені, бусел-сімвал Беларусі. Вось так і планіруюць, планіруюць буслы. Ветразі іх раскрылены над дрэвамі, пушысты хвост, як веерам накрыў выцягнутыя ногі, а мне пад іхні палёт асабліва добра думаецца пра Беларусь, нашу з вамі Радзіму”.

Народнае павер’е сцвярджае, што белы бусел прыносіць у дом удачу, дзяцей і нават шчасце. ”Не згарыш ніколі, браце, калі бусел ёсць на хаце”, ёсць у нас такая прымаўка…

 Паслухаем верш Пімена Панчанкі “Няма радзімы без бацькоўскай хаты”.

 

Няма радзімы без бацькоўскай хаты;

Бусліны клёкат – гэта родны дом;

Ты будзеш жыць шчасліва і багата,

Калі над хатай – буслава гняздо.

А летнім днём блакіт нябёс бясконцы

І воблакі – мелодыя без слоў,

І над зямлёю роднай наша сонца,

І крылле прамяністае буслоў.

Буслы да нас вясною зноўку вернуцца,

Як на зямлі прадзюбнецца трава.

Без чалавечай і буслінай вернасці

Няма ні дабрыні, ні хараства.

 

Белыя буслы жывуць заўсёды з чалавекам. Свае масіўныя гнёзды часцей за ўсё будуюць на дахах жылых дамоў, на ваданапорных вежах, на вершалінах дрэў.

Белы бусел – вельмі прыгожая птушка. Аса6ліва прыгожая ў палёце, выцягнутае, як страла, белае цела, з шырокімі чорнымі на канцах крыламі, з густа чырвонымі нагамі і дзюбай. Не заўважыць гэту птушку нельга.

Магчыма, таму пра яе складзена так многа розных паданняў і легенд…

Вось паслухайце, калі ласка, паданне, чаму ў белых буслоў ззаду пер’е чорнага колеру. Паданне называецца “Пакаранне бусла”.

Калі Бог зрабіў жабаў, яшчарацаў і вужоў, то злажыў іх у мяшок і даў яго трымаць бацяну, сказаўшы, каб ён туды не глядзеў.

Бацяна ўзяла цікавасць, і ён расхінуў мяшок, так усе жабы і яшчарыцы павыскаквалі. Прыйшоў Гасподзь, убачыў што бацян павыпускаў усіх з меху, то ўзяў дубца і пачаў лупцаваць бацяна па заду. Ад гэтага ў бацяна зад чорны.

Паслухаем жартаўлівы верш Максіма Танка “Выйшаў бусел пагуляць”.

 

Выйшаў бусел пагуляць.

З’еў рапухаў дваццаць пяць.

Дваццаць пяць Ці дваццаць шесць?

Збіўся з ліку і не есць.

На адной прыстаў назе

І на пальцах лік вядзе.

Ды як злічыш?

У яго Восем пальцаў усяго.

Вёў ён лік і так і сяк,

Потым вырашыў, басяк,

Да рапух пайсці спытаць:

- Дваццать шесць

Ці дваццаць пяць?

Толькі штось рапухі ўсе

Пахаваліся ўлазе.

Скуль ім знаць – чаго ізноў

Бусел з клёкатам ішоў.

 

А вось якое паданне існуе ва ўкраінскім фальклоры пра тое, чаму менавіта буслы прыносяць дзяцей. Калі татары напалі на сяло, то многіх жыхароў забілі, а астатніх забралі ў палон. А немаўлят (маленькіх дзяцей) кінулі на папялішчы. Убачылі гэта буслы, узялі дзяцей у дзюбы і падняліся высока ў неба. Далёка разнёсся дзіцячы крык,плач; пачулі дзіцячы плач воіны і кінуліся ратаваць сем’і, дагналі арду татараў і адбілі сваіх родных.

Паслухаем верш Сяргея Грахоўскага “Буслы”.

 

Буслы шукаюць на пагорку хату,

А там - варонкі, попел і вада,

На золку не клякочуць бусляняты,

Што не паспелі вылецець з гнязда.

Ляцяць буслы ад вёскі і да вёскі,

Мінаюць гарадкі і гарады,

Дзе і дасюль не змоўклі адгалоскі

Яшчэ не адбалелае бяды.

Няма на ўзгорку студні каля хаты

І ліпы на развілку трох дарог.

Бядуе бусел, быццам вінаваты,

Што цёплую буслянку не збярог.

Ляцяць кругамі бусел і бусліха:

Гудуць адны пустыя каміны,

Раса з вярбы сцякае ціха-ціха,

І жаляцца хатынскія званы.

 

Так, на жаль, у час войнаў, экалагічных катастроф, чарнобыльскай аварыі шмат птушак загінула. На гэту тэму шмат вершаў напісана беларускімі паэтамі…

Буслы вельмі клапатлівыя бацькі. Больш за месяц бусел і бусліха па чарзе насіжваюць кладку. А калі з яйка вылупіцца малое бусляня, то абавязкова адзін з бацькоў дзяжурыць у гняздзе.

Калі вельмі горача, дарослая птушка паўраскрыўшы крылы, абараняе сваіх птушанят ад прамых сонечных промняў. А ў дождж бацькі закрываюць буслянят сваімі целам. Потым, калі бусляняткі падрастуць, бацькі вучаць іх лётаць.

Паслухайце, калі ласка, жартаўлівы верш Мікалая Чарняўскага “Урок”.

(Верш чытае бібліятэкар).

 

Бусел праводзіў заняткі:

- Слухайце бясляняткі:

Дома пакіньце страх,

Смела рабіце ўзмах.

Дзюбу трымайце прамой.

Зробіце круг –

Сядзьце на луг!

Не забывайце парадку –

Мякка рабіце пасадку…

Хто праляціць прыгожа –

Першым паснедаць зможа.

Той, хто не слухаў бяседу,

Будзе чакаць да абеду.

Хто ж атрымае двойку –

Будзе працягваць да вечара стойку.

Клёк-клёк!

Ці зразумелі ўрок?

Помніце Кляка і Клёка,

Восень ўжо недалёка!

Круцяць малыя насамі:

“Ведаем гэта самі.

Ды хоць разок яшчэ, тата,

З намі палётай над хатай.

Нам ад твойго крыла

Смеласці больш і святла…”

 

На пачатку жніўня ў буслоў пачынаюцца зборы да адлёту. І як бы развітваючыся з Радзімай, буслы робяць развітальныя кругі; далёка чуваць шчымлівы бусліны клёкат.

Павіс бусліны клёкат над палямі, кругі, кругі – бясконцыя кругі, і адлятаюць буслы ў Паўднёвую Афрыку.

Напэўна, вы ведаеце аб тым, што ў белага бусла ёсць брат – чорны бусел.

У чорнага бусла шмат агульнага з белым: звычкі, асаблівасці палёту, бацькоўская клапатлівасць.

Але многа і рознага: па-першае, знешні выгляд: пер’е амаль цалкам чорнае, адлівае металічным, фіялетавым, зялёным, карычневым і медным адценнем. Белыя толькі грудка і жывот.

Па-другое, чорныя буслы, у адрозненне ад белых, адлятаюць на поўдзень па-аднаму.

 

Чорны бусел, а інакш бацян,

Любіць глуш і векавыя нетры.

Да гнязда праз багну і бур’ян

Шлёпае наўпрост за кіламетры.

Ах, манішка! Беленькі паркаль,

Чорны фрак і боты-скараходы.

Гэткі франт балотны, ды, на жаль,

Бегаць па гасцях не мае моды.

                                      Віктар Гардзей.

 

Чорны бусел занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. У Бярэзінскім запаведніку налічваецца каля 20 пар чорных буслоў, якія штогод прылятаюць у свае гнёзды.

У адным гняздзе чорны бусел можа гнездавацца аж да 14 гадоў запар.

 

Стань ля Прыпяці Любуйся,

Прыхаваўшыся ў лазе.

Чорны бусел,

Чорны бусел

На адной стаіць назе…

 

Каб мы з вамі, прыхаваўшыся ў лазе, маглі любавацца і атрымліваць асалоду ад сутыкнення з роднай прыродай, усе людзі павінны ахоўваць, берагчы ўсё жывое на нашай беларускай роднай зямлі, у тым ліку і такіх прыгожых птушак, як чорныя і белыя буслы – сімвалы нашай зямлі, якая дадзена нам лёсам.

І напрыканцы нашай размовы паслухаем вершаваныя радкі, прысвечаныя нашым буслам:

 

А буслы белы гонар маюць…

У гняздо не кладзіце хлеба.

Птушкі гэтыя не паміраюць

Іх сабе забірае неба.

На змярканні над роднай пожняй

Высакосны свой круг азначаць

І найменне яму – апошні,

І ніхто болей іх не ўбачыць.

                                 (Э.Акулін. “А буслы белы гонар маюць”)

 

Кожны ведае, што Бусел

З галавы да брушка

Сімвал роднай Беларусі

Вось якая птушка!

І яе шануюць людзі

З любасьцю найсамай…

Тых людзей, якія любяць,

Я люблю таксама.

                               (Л.Дранько-Майсюк “Песенька патрыятычнага Бусла”)

 

Л І Т А Р А Т У Р А

 

1. Косцючкова, І. Над Белай Руссю – Белы бусел: экалагічная гадзіна/ Г.Касцючкова// Бібліятэка прапануе. – 2008. - №”. – С.15-18.

2. Акрайчык: чытанка для 1-2-х кл.- Мн.,1995. -176 с.

3. Вясёлка: апавяданні, казкі, вершы.-Мн.,1997.-224 с.

4. Вяснянка: апавяданні, вершы, казкі беларус.пісьменнікаў: для малод. шк. узросту. –Мн.,1999. – 383 с.

5. Ліпскі, У. Браты: казка./ Уладзімір Ліпскі // Вясёлка. -2008.- №4.- С.7.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў iconБез чалавечнсці не будзе вечнасці Класная гадзіна для вучняў 10-11 класаў
Мэта: садзейнічаць выхавнню гуманных, добразычлівых адносін да акружаючых людзей,беражлівых адносін да роднай прыроды,развіваць пачуццё...

Пазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў iconРоля І месца Клуба юных фізікаў у адукацыйным працэсе
Праект апрабаваны ў ліцэі ду впа «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт», г. Магілеў. У ліцэі вучыцца каля 220 вучняў 10 І 11 класаў. Напрамкі...

Пазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў iconБуслік – 2008 Заданні для вучняў 7 – 8 класаў
А р,І,п,к,д,а,І,ч,у,н. Б ў,к,с,І,н,о,І,к. В І,р,ы,т,л,а. Г І,л,а,к,м,ю,н. Д н,І,к,І,г

Пазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў iconПраграма факультатыўных заняткаў па краязнаўству Барысаўшчыны для вучняў 5-9-х класаў агульнаадукацыйных устаноў з 11-гадовым тэрмінам н авучання Уводзіны
Праграма факультатыўных заняткаў па краязнаўству Барысаўшчыны для вучняў 5-9-х класаў агульнаадукацыйных устаноў з 11-гадовым тэрмінам...

Пазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў icon8 жніўня 2012 г у Цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў вусны часопіс "Мінск сталіца Беларусі" для вучняў сярэдніх класаў гарадскіх школ. Бібліятэкар
Цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў вусны часопіс “Мінск – сталіца Беларусі” для вучняў сярэдніх класаў гарадскіх школ. Бібліятэкар...

Пазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў iconУзгоднена зацвярджаю
Дадатковыя канікулы для вучняў 1, 2 класаў 7 дзен: з 14. 02. 2011. па 20. 02. 2011г

Пазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў iconМерапрыемства распрацавана для вучняў пачатковых класаў з мэтай фарміравання актыўнай пазнаваўчай дзейнасці; расшырэння ІХ кругагляду; знаёмства з народнымі традыцыямі
Распрацоўка можа быць выкарыстана намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце агульнаадукацыйных устаноў, педагогам- арганізатарам,...

Пазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў iconКонкурс "Эрудыт" для вучняў 7-9 класаў
У інфарматыцы: праграма, якая кіруе работай перыферыйнага абсталявання (прынтара, сканера)?

Пазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў iconКонкурс "Эрудыт" для вучняў 7-9 класаў
У інфарматыцы: праграма, якая кіруе работай перыферыйнага абсталявання (прынтара, сканера)?

Пазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў iconРасклад факультатыўных заняткаў для вучняў 1 – 4 класаў па Лужкоўскаму дзіцячаму саду – базавай школе на 1 паўгоддзе 2012/2013 нав г

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка