Факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс" Тэма




НазваФакультатыў "Вывучаем беларускі правапіс" Тэма
Дата канвертавання12.11.2012
Памер61.7 Kb.
ТыпДокументы
Факультатыў “Вывучаем беларускі правапіс”

Тэма: Змякчальны мяккі знак як сродак абазначэння мяккасці папярэдняга зычнага

Мэты: садзейнічаць засваенню правіл правапісу змякчальнага мяккага знака як сродку абазначэння мяккасці папярэдняга зычнага, ствараць умовы для развіцця арфаграфічнай пільнасці, спрыяць удасканаленню арфаэпічных навыкаў, выхоўваць моўную культуру вучняў.

Абсталяванне: беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў,памяткі-падказкі, карткі з заданнямі, камп’ютар.

Ход занятка

1. Арганізацыйны момант.

Стварэнне псіхалагічнага настрою на ўрок. Метад “Прадоўжы фразу “Я прыйшоў сюды, каб…”.

2. Мэтавызначэнне.

3. Уступнае слова настаўніка.

Настаўнік. Сённяшнім заняткам мы распачынаем вывучэнне тэмы, якая разлічана на тры гадзіны, “Правапіс мяккага знака і апострафа”.Тэма сённяшняга занятку – “Змякчальны мяккі знак як сродак абазначэння мяккасці папярэдняга зычнага”. Мы ўспомнім правілы правапісу змякчальнага мяккага знака, пазнаёмімся са змяненнямі , якія адбыліся ў беларускім правапісе.

4. Тэарэтычны блок.

Настаўнік прапануе вучням пазнаёміцца з тэарэтычным матэрыялам памятак-падказак, які раздадзены кожнаму вучню “Правапіс змякчальнага мяккага знака “.


Змякчальны мяккі знак пішацца:

1.Пасля зычных з, л, н, с, ц (з мяккага т), дз (з мяккага д):

  • для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова: мазь, соль, памяць, думаць, дзевяць, вішань;

  • для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым, а таксама перад мяккім зычным, які пры змене слова можа чаргавацца з цвёрдым:

барацьба, пісьменнік-пісьмо, на касьбе-касьба;

  • пасля мяккага л перад цвёрдым або мяккім зычным, за выключэннем падоўжанага л: бульба, пальцы, але: галлё, вяселле.

2. Мяккі знак пішацца ў некаторых граматычных формах:

- у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам 1-ай асобы

множнага лік -ма , перад канчаткам 2-ой асобы множнага

ліку –це, перад постфіксам -ся: кіньма, гляньце, застанься;

- у назоўніках перад канчаткам творнага склону множнага ліку

-мі: слязьмі,коньмі;

  • у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, шэсцьсот;

  • у прыслоўі: ледзьве;

  • у постфіксе -сьці: хтосьці, камусьці, дзесьці;

  • перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на –нь і ад слова восень: жнівень-жнівеньскі, восень-восеньскі;

  • перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса заканчваецца на мяккі знак: камень-каменьчык, агонь-агеньчык;

  • у суфіксах прыметнікаў -аньк-, -эньк-, -еньк-: добранькі, старэнькі, маленькі;

  • перад суфіксам -к- пасля мяккага н: вішанька, песенька.




Змякчальны мяккі знак не пішацца:

  • пасля зацвярдзелых зычных і д, т, а таксама пасля губных б, в, м, н, ф: ноч, дождж, мыш, верф;

  • пасля мяккіх зычных з, с, ц, дз перад мяккімі, калі пры змене слова абодва зычныя застаюцца мяккімі або становяцца цвёрдымі: звер-звяры, песня-песню, дзве-два;

  • паміж падоўжанымі зычнымі: калоссе, стагоддзе;

  • перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на –нь, калі гэтыя назоўнікі не з’яўляюцца назвамі месяцаў: конь-конскі, Любань-Любанскі, але Чэрвень-Чэрвеньскі


5. Практычны блок.

Настаўнік. Зараз нашы веды неабходна прымяніць на практыцы і выканаць наступныя заданні.

1). Праца на камп’ютары.

У прапанаваных словах уставіць літары.

Восен..скі, мядз..ведз.., разан..скі, сем.., пяц..дзясят, аген..чык, вішан..ка, дз..веры, з..бірац.., стагод..дзе.

Адказы: восеньскі, мядзведзь, разанскі, сем, пяцьдзясят, агеньчык, вішанька, дзверы, збірацца, стагоддзе.

2.) Праца “карэктарамі”. Запішыце словы, выправіўшы памылкі, растлумачце правапіс змякчальнага мяккага знака.

Любаньскі і Чэрвеньскі раёны выйшлі пераможцамі па нарыхтоўцы кармоў для жывёлы.У жнівеньскую ночь дождж лье як з вядра. Песьня нам жыць дапамагае. Семь разоў адмерай, адзін раз адрэж. Дваццаць сем дзеліцца на дзевяць.

Адказы: Любанскі і Чэрвеньскі раёны выйшлі пераможцамі па нарыхтоўцы кармоў для жывёлы. У жнівеньскую ноч дождж лье як з вядра. Песня нам жыць дапамагае. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Дваццаць сем дзеліцца на дзевяць.

3). Прачытайце сказы. Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.

1) Лабановіч адчуў вялікую радасць.

2) Гляньце, хтосьці кінуў маленькі каменьчык.

3) Прыгожанькая дзяўчынка спявала вясёленькую песеньку.

4) Мыш кату не таварыш.

5) Кволенькі агеньчык ледзьве свяціўся ў цемры.

4). Ад наступных дзеясловаў утварыце формы 1-ай асобы множнага ліку і 2-ой асобы множнага ліку загаднага ладу і запішыце іх.

Адносіць, лазіць, кінуць, звесіцца, выносіць, надзець, сустрэць, выводзіць, насунуцца, глянуць.

Адказы: адносьма-адносьце, лазьма-лазьце, кіньма-кіньце, звесьма-звесьце, вынесьма-вынесьце, надзеньма-надзеньце, сустрэньма-сустрэньце, выводзьма-выводзьце, насуньма-насуньце, гляньма-гляньце.

5.) Размеркавальны дыктант. Запісаць у першы слупок словы, у якіх мяккасць зычных на пісьме не абазначаецца, у другі - у якіх абазначаецца.

Снег, пісьмо, восень, штось, насенне, людзьмі, налью,галлё, снегіры,чацвёрты, расцвілі, некалькі, уссесці, дзядзька, сядзьце, станьце, маладзенькі, звер, бацька, песня, вусце, чагосьці, смех, кольца, зязюлька, дзевяцьсот, дзвесце, разбіць, разанскі, восем, разводдзе, вазьму, возьмеш, збіраць .

Адказы:

снег пісьмо

насенне восень

галлё штось

снегіры людзьмі

чацвёрты налью

расцвілі некалькі

уссесці дзядзька

звер сядзьце

песня станьце

вусце маладзенькі

смех бацька

дзвесце чагосьці

разбіць кольца

восем зязюлька

разводдзе дзевяцьсот

збіраць вазьму

разанскі возьмеш

6.) Спісаць сказы, замест кропак паставіць, дзе трэба, змякчальны мяккі знак. Праверыць напісанае па беларускім арфаграфічным слоўніку для школьнікаў.

1) Надышоў першы дзен.. кас..бы. 2) Не забудз..цеся, даражэн..кія, аб маёй прос..бе.3) Вераб’ёў нібы ветрам з..дз..мула. 4) Па дарозе тол..кі што праехаў дзядз..ка ляс..нік.5) Ц..мянас..цю пакрываліся ўсе яркія шматкаляровыя фарбы залатой восені.

Адказы: 1) Надышоў першы дзень касьбы. 2) Не забудзьцеся, даражэнькія, аб маёй просьбе.3) Вераб’ёў нібы ветрам здзьмула. 4) Па дарозе толькі што праехаў дзядзька ляснік.5) Цмянасцю пакрываліся ўсе яркія шматкаляровыя фарбы залатой восені.

7.) Спісаць тэкст. Падабраць загаловак, вызначыць стыль і тып маўлення. Уставіць, дзе трэба, прапушчаныя літары, растлумачыць іх правапіс.

Дол быў усланы рудым ліс..цем, сухой рыжай папарац..цю, друзам збуц..велых галінак. Сям-там праглядваў бледны, як вымачаны, мох, крывыя с..цяблінкі ягадніку. Вострымі зялёнымі шпіл..камі тырчала маладая травічка.

Дрэвы яшчэ не распус.ціліся, былі брудна-шэрыя і рэзка вырысоўваліся на фоне густой зеляніны маладога ел..ніку. Вербалоз тол..кі што распушыў свае каткі, над імі бзыкалі першыя с..мелыя чмялі. На арэшніку можна было заўважыц.. на пупышках далікатныя ружовен..кія вусікі ц..вету. Каткі асыпаліся на зямлю, сеючы ледз.. прыкметны пылок. З пупышкаў на бярозе вос..-вос.. гатовы былі паказацца маладыя лісточкі, але бяроза нешта марудзіла – мо чакала, пакул.. пройдуц.. вясеннія маразы. Можа, гэтую ас..цярожнас..ц.. яна пераняла ў дуба, бо той усё ніяк не ас..мел..ваўся с..кінуц.. сваё старое пажоўклае ўбран..не, усё чакаў, пакул.. добра ўгрэе сонца і адыдзе ад холаду карэн..не. Дуб не с..пяшаўся, бо па небе яшчэ снавалі, як не вылінялыя пас..ля зімы каровы на пашы, непрыветлівыя кудлатыя хмары. З іх на дол сыпаўся дробны, як крупы, с.няжок. (Паводле У.Дамашэвіча)

Адказы: лісцем, папараццю, збуцвелых, сцяблінкі, шпількамі, распусціліся, ельніку, толькі, смелыя, заўважыць, ружовенькія, цвету, ледзь, вось-вось, пакуль, пройдуць, асцярожнасць, асмельваўся, скінуць, убранне, пакуль, карэнне, спяшаўся, пасля, сняжок.

Загаловак- “Пасля зімы”.

Стыль-мастацкі.

Тып-апісанне.

8.) Тэст

1.Адзначце радкі, дзе ў словах прапушчаны змякчальны мяккі знак:

а) рэдз..ка, шэсц..сот, насып.., нал..ю;

б) восен..скі,вішан..ка, рамен..чык, агон..;

в) жнівен.., жнівен..скі, чамус..ці, сем..сот;

г) збірац.., стан..ма, дз..вярэй, старэн..кі.

2.Адзначце сказы, напісаныя без арфарграфічных памылак.

а) Гэты палкоўнік быў падобны на мяне як дзве кроплі вады.

б ) Слязмі гору не паможаш.

в) Дваццаць першае стагоддзе пачынаецца.

г) Хтосьці камусці штосьці і чамусці павінен?

3. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі.

а) Столькі бульбы ўрадзіла!

б) Гуляла вясельле, чуліся песні і сьмех.

в) Гарэў агонь,трашчала галлё.

г) Ліпенская ноч спускалася на сяло.

4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць ь:

а) кон..скі;

б) танюсен..кі;

в) кон..мі;

г) рал..лёю.

Адказы:1-б; 2-а,в; 3-б,г; 4-б,в.

6.Самааналіз і самаацэнка.

Настаўнік: Цяпер прааналізуйце змест сённяшняга занятку і свой удзел у працы.

  • Ці атрымалі вы тыя веды і ўменні, якія былі вызначаны ў мэтах занятку?

  • Якія памылкі вы зрабілі? Чаму? Якіх ведаў не хапае?

  • Як вы ацэньваеце ўласную дзейнасць – станоўча ці адмоўна – і чаму?

  • Як веды, атрыманыя сёння на факультатыве, дапамогуць вам на ўроках беларускай мовы?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\" Тэма iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\" Тэма iconФакультатыўны занятак ў 9 класе па курсе "Вывучаем беларускі правапіс" (фрагмент)
Факультатыўны занятак ў 9 класе па курсе “Вывучаем беларускі правапіс” (фрагмент)

Факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\" Тэма iconРасклад факультатыўных заняткаў на І паўгоддзе 2012/2013 навучальнага года
Вывучаем беларускі правапіс 14. 05-14. 50 Культура моўных зносін 14. 05-14. 50 Назірай І даследуй сам 15. 15-16. 00

Факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\" Тэма iconВывучаем беларускі правапіс
Карыс…ны, праяз…ны, неміласэр…ны, свіс…нуць, разас…ланы, бязлітас…ны, фарпос…ны, Рэмбран…т, пачэс…ны, кампетэн…ны, няўрымс…лівы,...

Факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\" Тэма iconВывучаем беларускі правапіс
Карыс…ны, праяз…ны, неміласэр…ны, свіс…нуць, разас…ланы, бязлітас…ны, фарпос…ны, Рэмбран…т, пачэс…ны, кампетэн…ны, няўрымс…лівы,...

Факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\" Тэма iconВ. У. Зелянко вывучаем беларускі правапіс
Міністэрствам адукацыі вызначаны пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона – 3 гады (з верасня 2010 г да жніўня 2013 г.)....

Факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\" Тэма iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)

Факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\" Тэма iconФакультатыў "Вымяраць – значыць пазнаваць" Тэма
Месца ўрока ў вучэбным плане: на ўроках фізікі пройдзены тэмы “Дыскрэтная будова рэчыва”, “ Дыфузія”, “ Цеплавое расшырэнне цел”

Факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\" Тэма iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Факультатыў “Беларускі фальклор” разлічаны на тры гады навучання (V—vіі класы) І складаецца з трох асобных курсаў, кожны з якіх мае...

Факультатыў \"Вывучаем беларускі правапіс\" Тэма iconУрок беларускай мовы
Тэма: Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў у творным І месным склонах адзіночнага ліку

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка