Ідэалагічная работа ў вну: асноўныя напрамкі ўдасканальвання




НазваІдэалагічная работа ў вну: асноўныя напрамкі ўдасканальвання
Дата канвертавання12.11.2012
Памер174.74 Kb.
ТыпДокументы
ІДЭАЛАГІЧНАЯ РАБОТА Ў ВНУ:

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ЎДАСКАНАЛЬВАННЯ


Аляксандр Жук

першы намеснiк мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь, доктар педагагiчных навук, прафесар. Нарадзiўся ў 1956 г. у Мiнску. У 1979 г. скончыў механiка-матэматычны факультэт БДУ, аспiрантуру БДУ (1986 г.). Абаранiў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў асiстэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам БДУ. З 1989 г. па 1992 г. дырэктар лiцэя БДУ, з 1992 г. рэктар Iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, з 1997 г. рэктар Акадэмii паслядыпломнай адукацыi, з 2003 г. першы намеснiк мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Аўтар 4 манаграфiй i больш за 80 навуковых i навукова-метадычных артыкулаў.


У дакладзе на пастаянна дзеючым семiнары кiраўнiкоў рэспублiканскiх i мясцовых дзяржаўных органаў па пытаннях удасканалення iдэалагiчнай работы, якi адбыўся 27 сакавіка 2003 г. Прэзiдэнтам Рэспуб-лiкi Беларусь Аляксандрам Рыгоравiчам Лука-шэнкам былi вызначаны галоўныя задачы па фармiраваннi дзяржаўнай iдэалогii, якая аб’яд-нала б ўсiх грамадзян краiны, а таксама задачы па стварэннi эфектыўнай сiстэмы iдэалагiчнай работы.

Цяпер у нашай краiне дзейнiчаюць 45 дзяр-жаўных i 13 ВНУ iншых форм уласнасцi. Грамада-знаўцы, якiя працуюць у галіне вышэйшай адукацыi, павiнны ўнесцi свой уклад як у фармiраванне iдэалогii беларускай дзяр-жавы, так i ў практыку iдэалагiчнай работы са студэнцкай моладдзю. Менавiта iдэалогiя з’яўляецца неабходнай умовай i падмуркам паспяховага i трывалага раз-вiцця нашай суверэннай дзяржавы. Прыя-рытэтам у нашай рабоце павiнна стаць вы-хаванне актыўнай грамадзянскай пазiцыi i высокай духоўнасцi ў моладзi на аснове дзяржаўнай iдэалогii, паколькi моладзь з’яўляецца галоўнай апорай у ажыццяўлен-ні стратэгічных задач нашага грамадства.

На жаль, арганiзацыя iдэйна-мараль-нага выхавання ў вышэйшай школе вы-клiкае пэўную заклапочанасць. Неабход-насць павышэння якасцi гэтай работы ўскладае асаблiвыя абавязкi на выклад-чыкаў гуманiтарных дысцыплiн. Роля гра-мадазнаўцаў у падрыхтоўцы сучаснага спецыялiста, выхаваннi грамадзянiна-патрыёта павiнна значна павялiчыцца. I гэ-та заканамерна, бо менавiта сацыяльна-гуманiтарныя навукi прама звязаны з фар-мiраваннем светапогляду маладога чала-века.

Сустрэчы, якiя праводзiць Мiнiстэрства адукацыi з грамадазнаўцамi, дапамогуць усебакова i зацiкаўлена разгледзець най-больш важныя пытаннi па ўдасканаленнi iдэалагiчнай работы, будуць спрыяць вы-працоўцы нашага агульнага бачання праб-лем i знаходжанню шляхоў iх вырашэння.

дпраўным пунктам абмеркавання гэтых пытанняў у педагагiчных калектывах павiнна стаць усведамленне неабходнасцi ўзмац-нення ўплыву сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн на фармiраванне ў студэнтаў све-тапоглядных асноў iдэалогii беларускай дзяржавы i выхаванне ў iх патрыятызму i гра-мадзянскай пазiцыi.

У апошнiя гады ў выкладаннi сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн адбылiся iстотныя змяненнi як у змесце, так i ў метадалогii. Ва ўсiх вышэйшых навучальных установах з 1 ве-расня 1999 г. уведзены адукацыйны стандарт, якi прадугледжвае вывучэнне дванаццацi ба-завых дысцыплiн, а таксама курсаў па выбару. Абноўлены iх змест, распрацаваны тыпавыя вучэбныя праграмы, практычна па ўсiх дыс-цыплiнах выдадзены падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi.

Удзельная вага сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн у агульным аб’ёме прадметаў, якiя вывучаюцца, складае для негуманiтарных навучальных устаноў 25–30%. Можна ска-заць, што ў многіх ВНУ ўжо ёсць адпраца-ваная мадэль выкладання дысцыплiн гэтага цыкла.

Аднак сённяшнi стан сацыяльна-гуманi-тарнай адукацыi яшчэ не поўнасцю адпавядае патрабаванням грамадства i тым задачам, якiя нам трэба вырашаць у працэсе ўдаска-нальвання iдэалагiчнай работы сярод сту-дэнцкай моладзi.

У цяперашнi час вядзецца работа па ўдасканаленні мадэлi сацыяльна-гуманiтар-най адукацыi ў сувязi з пераходам ВНУ на шмат-узроўневую падрыхтоўку кадраў. Нам трэба зрабiць аналiз дзеючых адукацыйных стан-дартаў i вучэбных праграм i вызначыць нап-рамкi iх абнаўлення, улiчваючы вынiкi сустрэч з грамадазнаўцамi. Праблема далейшага рэфармавання сацыяльна-гуманiтарнай аду-кацыi ВНУ павiнна стаць прадметам нашага асаблiвага клопату.

У метадалогii выкладання прадметаў гума-нiтарнага цыкла пераважае дысцыплiнарны падыход, у адпаведнасцi з якiм паслядоўна разглядаюцца канцэпцыi і паняцiйны апарат кожнай канкрэтнай навукi. Пры гэтым на другi план адыходзiць задача стварэння цэласнага ўяўлення аб сацыяльнай структуры гра-мадства i яго дзейнасцi, што патрабуе асвятлення сацыяльна-гуманiтарных кан-цэпцый розных навук у iх дыялектычнай узае-масувязi. Працэс фундаменталiзацыi са-цыяльна-гуманiтарнай адукацыi некаторымi навукоўцамi разглядаецца галоўным чынам як павелiчэнне аб’ёму курса i вылучэнне пра-фесiйна значных ведаў. Думаю, што такi па-дыход патрабуе карэкцiроўкi. Разам з грун-тоўным вывучэннем асобных сацыяльна-гу-манiтарных дысцыплiн трэба больш увагi надаваць мiждысцыплiнарным сувязям, выяўленню агульных метадалагiчных пады-ходаў i iх адлюстраванню ў кожнай дыс-цыплiне. Вельмi важна, каб пры вывучэннi розных грамадазнаўчых дысцыплiн матэрыял не паўтараўся, а паглыбляўся. Такi падыход можа быць рэалiзаваны падчас распрацоўкi адукацыйных стандартаў другога пакалення. Зразумела, што новыя стандарты — гэта перспектыўная задача, i на яе рашэнне пат-рабуецца час. Тым не менш гэту праблему трэба абмяркоўваць сёння ў педагагiчных калектывах, на старонках перыядычнага дру-ку, на навукова-практычных канферэнцыях.

Iдэалагiчная работа ў ВНУ павiнна стаць сiстэмнай i бесперапыннай. Гэта патрабуе ад усiх структур вышэйшай навучальнай устано-вы канкрэтных практычных дзеянняў. Узрас-тае арганiзацыйная i каардынуючая роля саветаў ВНУ i саветаў факультэтаў, рэктараў, дэканаў, загадчыкаў кафедраў. У сiстэме вышэйшай адукацыi неабходна пабудаваць своеасаблiвую “iдэалагiчную вертыкаль”: рэктар — галоўны iдэолаг, прарэктары, дэка-ны, загадчыкi кафедраў, упраўленнi выхаваў-чай работы, маладзёжныя арганiзацыi i г.д.

Якая ж галоўная задача ў сувязi з гэтым кафедраў сацыяльна-гуманiтарнага цыкла? На наш погляд, неабходна арганiчна звязаць змест вучэбных курсаў з асноўнымi характа-рыстыкамi беларускай мадэлi сацыяльна-эка-намічнага развiцця, якая вызначае падыходы да iдэалагiчнай работы з моладдзю. Асновай гэтай мадэлi з’яўляецца моцная i эфектыўная дзяржаўная ўлада. Яна прадугледжвае фар-мiраванне ў моладзi павагi да беларускай дзяржавы, законаў i iншых атрыбутаў грама-дзянскага грамадства, замацаваных у Канс-тытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

Важнейшая складаючая частка нашай дзяржаўнай iдэалогii — тэорыя беларускай мадэлi сацыяльна-эканамiчнага развiцця, якая скiравана на фармiраванне сацыяльна арыентаванай шматукладнай рыначнай эка-номiкi.

Гады вучобы ў ВНУ павiнны даваць паўна-вартасную магчымасць маладым людзям рэалiзаваць свае магчымасцi, падрыхтавацца да самастойнай прафесiйнай дзейнасцi ў сучасных умовах дынамiчнага развiцця гра-мадства. Новая мадэль падрыхтоўкi спецыя-лiстаў вышэйшай квалiфiкацыi павiнна фармi-раваць у студэнтаў свядомую гатоўнасць сваёй прафесiйнай дзейнасцю ўмацоўваць дзяржаву, ствараць асабiсты дабрабыт i даб-рабыт усiх грамадзян краiны, успрымаць творчую працу як вышэйшую маральную каш-тоўнасць.

Беларуская мадэль развiцця ўключае моц-ную сацыяльную палiтыку дзяржавы. Гэта палiтыка атрымлiвае падтрымку ўсiх слаёў на-сельнiцтва, хоць у сённяшнiх умовах рэалi-заваць яе вельмi складана. На адукацыю ў Рэспублiцы Беларусь выдаткоўваецца амаль 7% ад валавога ўнутранага прадукту, а ад затратнай часткi дзяржбюджэту — 21%.

Сёння 64,1% студэнтаў ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасцi атрымлiваюць стыпендыю, з iх 95,8% — вучэбную, 3,9% — сацыяльную, 0,3% — iмянную. Забяспечаны месцамi ў iнтэрнатах 77,5% студэнтаў, якiя маюць у iх патрэбу. Асаблiвая ўвага па сацыяльнай падтрымцы надаецца студэнтам з лiку iнвалi-даў, дзяцей-сiрот i тых, хто застаўся без апекi бацькоў i iнш. Аднак мы не павiнны выхоўваць у маладых людзей iдэалогiю сацыяльнага ўтрыманства. Дзяржаўная сацыяльная палi-тыка ў нас з’яўляецца адраснай, накiраванай на падтрымку перш за ўсё тых, хто добра пра-цуе, а таксама малазабяспечаных студэнтаў.

У студэнцкiх аўдыторыях трэба тлумачыць, што ахова iнтарэсаў моладзi — адзiн з прыя-рытэтных напрамкаў палiтыкi прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Маладзёжная жыллёвая праграма, гарантаванае першае працоўнае месца, спецыяльныя фонды падтрымкi тале-навiтай моладзi i iншыя меры — гэта звёны сiстэмы дзяржаўнай падтрымкi маладых людзей.

Прапаганда дзяржаўнай палiтыкi ў мала-дзёжным асяродку як частка iдэалагiчнай работы павiнна стаць важнейшым напрамкам дзейнасцi кафедраў сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн. Прапаганда iдэалогii палiтычнага i сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi ў працэсе выкладання сацыяльна-гуманi-тарных дысцыплiн патрабуе ўнясення адпа-ведных змяненняў у вучэбныя праграмы. Такую работу неабходна правесцi ў блiжэйшы час на ўсiх кафедрах. Да новага навучальнага года павiнны быць падрыхтаваны рабочыя праграмы па ўсiх грамадазнаўчых дысцып-лiнах i рэкамендацыi для выкладчыкаў з улiкам вынiкаў семiнараў-нарад з грамадазнаўцамi.

З мэтай павышэння эфектыўнасцi iдэала-гiчнай работы неабходна, на наш погляд, надаць пiльную ўвагу арганiзацыi i плённай рабоце ў ВНУ пастаянна дзеючых семiнараў па тэарэтыка-метадалагiчных праблемах сацыяльна-гуманiтарных навук. Патрэбна ўзнавiць практыку правядзення на базе вядучых ВНУ, перш за ўсё у Мiнску i абласных цэнтрах, навукова-тэарэтычных семiнараў для выкладчыкаў сацыяльна-гуманiтарных дыс-цыплiн па актуальных праблемах палiтычнага i сацыяльна-эканамiчнага развiцця дзяржавы. Неабходна запрашаць на такiя семiнары кi-раўнiкоў дзяржаўных органаў, дэпутатаў усiх узроўняў, прадстаўнiкоў грамадскiх аб’яднан-няў.

Галоўнай умовай эфектыўнай дзейнасцi кафедраў i кожнага выкладчыка з’яўляецца навукова-даследчыцкая праца. Сацыяльна-гуманiтарныя навукi заклiканы забяспечыць навуковыя асновы ўдасканальвання ўсяго грамадскага развiцця i выхавання сучаснага чалавека.

Вядучыя кафедры сацыяльна-гуманi-тарных дысцыплiн сумесна з Нацыянальнай Акадэмiяй навук Беларусi прынялi ўдзел у распрацоўцы праекта Дзяржаўнай праграмы развiцця сацыяльна-гуманiтарных навук. Ця-пер ён дапрацоўваецца з улiкам вынiкаў рэс-публiканскай нарады i будзе прадстаўлены на зацвярджэнне Прэзiдэнту Рэспублiкi Бела-русь. Мэта дзяржаўнай праграмы – забяспе-чыць навуковае абгрунтаванне сацыяльна-эканамiчнага, дзяржаўна-прававога, культур-нага i духоўнага развiцця Рэспублiкi Беларусь.

У гэтай сувязi вучоным ВНУ неабходна ў блiжэйшы час актыўна ўключыцца ў вялiкую i адказную работу па разгортваннi актуальных даследаванняў у галiне сацыяльна-гуманi-тарных навук. У навучальных установах неаб-ходна ажыццявiць карэкцiроўку навукова-дас-ледчыцкiх праграм i метадычнай работы ў напрамку рашэння праблем удасканальван-ня iдэалагiчнай работы, патрыятычнага i ма-ральнага выхавання моладзi. Грамадазнаўцы павiнны шырэй выкарыстоўваць педагагiчны друк i сродкi масавай iнфармацыi, у тым лiку i часопiс “Вышэйшая школа”, для абмену во-пытам гуманiтарнай адукацыi.

Глыбокае асэнсаванне новых задач, якiя паўстаюць перад сацыяльна-гуманiтарнымi навукамi, вядзе да неабходнасцi ўдаскана-лення iснуючых методык выкладання. Адука-цыя становiцца сродкам пашырэння дзей-насных здольнасцей чалавека, фармiравання творчага мыслення. Гэта, у сваю чаргу, патрабуе распрацоўкi i ўкаранення так званых актыўных метадаў выкладання сацыяльна-гуманiтарных навук, якiя фармiруюць прак-тычныя навыкi аналiзу сiтуацый, будучай пра-фесiйнай дзейнасцi i аператыўнага знахо-джання рашэння ва ўмовах нявызначанасцi.

У цяперашнi час патрабаваннi студэнтаў да адукацыi i працэсу выкладання дысцыплiн з’яўляюцца дастаткова высокiмi i асэнса-ванымi. Яны ўсё больш усведамляюць сябе не пасiўнымi аб’ектамi навучання, а актыўнымi ўдзельнiкамi гэтага працэсу. Як паказваюць апытаннi, якiя праводзiлiся сярод студэнтаў, яны не зусiм задаволены якасцю выкладання сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн, iх за-лiшняй фармалiзацыяй, акадэмiзмам, адар-ванасцю ад жыцця, аднастайнасцю ў метадах выкладання, выкарыстаннем састарэлага фактычнага матэрыялу.

Сацыяльна-гуманiтарную адукацыю сёння неабходна будаваць з арыентацыяй на развiццё асобы, павялiчваючы колькасць гадзiн на iндывiдуальныя формы падрыхтоўкi, на самастойную працу студэнтаў, якая па-вiнна кантралявацца, шырэй уводзiць спец-курсы, факультатывы i спецсемiнары па актуальных пытаннях палiтычнага i сацыяль-на-эканамiчнага развiцця краiны. Арганiзацыя i правядзенне сацыялагiчнага манiторынгу па праблемах асобаснай арыентацыi студэнцкай моладзi дапамогуць больш эфектыўна весці вучэбную i выхаваўчую работу.

Важнейшым аспектам сучаснага адука-цыйнага працэсу з’яўляецца камп’ютэры-зацыя навучання. Iнфармацыйны рынак пашыраецца, у тым лiку ў галiне сацыяльна-гуманiтарных навук i прафесiйных ведаў. Моладзь хутка асвойваецца ў новай рэчаiс-насцi. Мы павiнны гэта ўлiчваць пры выкла-даннi сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн. Забеспячэнне кафедраў камп’ютэрнай тэхнi-кай, распрацоўка вучэбна-метадычных i да-ведачных матэрыялаў, падрыхтоўка выклад-чыкаў да працы з апаратнымi i праграмнымi сродкамi — таксама важныя задачы ўдаска-нальвання навучальнага працэсу i эфектыў-насцi iдэалагiчнай работы.

Для аператыўнага i дакладнага атрымання матэрыялаў па актуальных пытаннях дзяр-жаўнай палiтыкi неабходна шырэй выка-рыстоўваць Iнтэрнет-рэсурсы. Найбольш ка-рыснымі для грамадазнаўцаў у гэтых адно-сiнах могуць стаць такiя афiцыйныя дзяр-жаўныя сайты, як сайт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, сайт Цэнтра заканатворчай дзей-насцi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь i iншыя.

Як падкрэслiвалася на рэспублiканскiх семiнарах-нарадах, лепшым выхавацелем з’яўляецца добры падручнiк. Трэба сказаць, што якасцi падручнiкаў па сацыяльна-гума-нiтарных дысцыплiнах надаецца вельмi сур’ёзная ўвага з боку Мiнiстэрства адукацыi. Падручнiкi — гэта адно з пытанняў, якое зна-ходзiцца пад кантролем Прэзiдэнта. I гэта не- выпадкова. Iх роля ў фармiраваннi свядомасцi моладзi вельмi вялiкая. Яны шмат у чым вызначаюць, якiм стане выпускнiк ВНУ: пат-рыётам, законапаслухмяным грамадзянiнам цi абыякавым да лёсу краiны чалавекам. У наш час для значнай часткi студэнтаў пад-ручнiкi па грамадазнаўчых дысцыплiнах зас-таюцца асноўнай крынiцай iнфармацыi i ведаў.

Якая ж праца вядзецца па падрыхтоўцы падручнiкаў i вучэбнай лiтаратуры? На сён-няшнi дзень практычна па ўсiх базавых сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiнах вы-дадзены падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi для студэнтаў ВНУ. З мэтай удасканальвання экспертызы вучэбнай лiтаратуры пры Мiнi-стэрстве адукацыi створаны Навукова-мета-дычны савет, у склад якога ўвайшлi вучоныя i спецыялiсты НАН Беларусi, вядучых ВНУ, школ i выдавецтваў. З чэрвеня 2002 г. у но-вым складзе працуе Дзяржаўная камiсiя па падрыхтоўцы падручнiкаў па гуманiтарных i грамадазнаўчых дысцыплiнах.

Дынамiку стварэння айчынных падручнiкаў за мiнулыя гады можна ахарактарызаваць як станоўчую. Выконваючы даручэнне Прэзідэн-та Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі, якое было дадзена на нарадзе з рэктарамі ВНУ 31 мая 2000 г., міністэрства распрацавала Перспектыўны план падрыхтоўкі і выдання ву-чэбна-метадычных комплексаў па базавых сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах на 2001—2004 гг.

У план уключаны вучэбна-метадычныя комплексы па наступных дысцыплінах: “Рэлігіязнаўства”, “Этыка”, “Эстэтыка”, “Правы чалавека”, “Логіка”, створаны падручнікі і дапаможнікі па філасофіі, сацыялогіі, культуралогіі, паліталогіі. Асобая ўвага надаецца падрыхтоўцы вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры па гісторыі Беларусі. Аднак не заўсёды вучэбная лiта-ратура, нават тая, што прайшла экспертызу, цалкам адпавядае сучасным патрабаванням да такiх выданняў. Мала ўвагi надаецца ра-шэнню iдэйна-выхаваўчых задач, напаўнен-ню падручнiкаў патрыятычным i маральным зместам. Як гаварылася на рэспублiканскiм семiнары-нарадзе ў Магiлёве, для таго каб рухацца наперад, мы павiнны ацанiць, на якім этапе будаўнiцтва iдэалагiчнага падмурка незалежнай беларускай дзяржавы мы зна-ходзiмся.

Асвятленне гiсторыi станаўлення iдэалогii незалежнай беларускай дзяржаўнасцi — адна з галоўных задач выкладання айчыннай гiсто-рыi ў ВНУ. Неабходна шырэй асвятляць на старонках падручнiкаў, дапаможнiкаў, мана-графiй дасягненнi нашай краiны, яе уклад у сусветную культуру, прапагандаваць свае традыцыi, iдэалы i каштоўнасцi. Пры гэтым варта падкрэслiваць, што наш народ заўсёды iмкнуўся жыць у мiры i сяброўстве з iншымi народамi.

Абмеркаванню пытанняў вывучэння i вык-ладання гiсторыi быў прысвечаны “круглы стол” па тэме “Канцэпцыя гiстарычнай аду-кацыi i яе рэалiзацыя ў падручнiках айчыннай гiсторыi для студэнтаў вышэйшых навучаль-ных устаноў”, якi быў праведзены ў 2002 г. у Магiлёўскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя А.А.Куляшова.

Сёння трэба гаварыць i пра паляпшэнне палiграфiчных якасцей падручнiкаў, якiя сёння саступаюць афармленню многiх кнiг, часо-пiсаў i iншых масавых выданняў. Менавiта добрае знешняе афармленне абуджае ў студэнтаў першапачатковы iнтарэс да пад-ручнiка, жаданне ўзяць яго ў рукi. На жаль, сёння таксама не даводзiцца гаварыць i пра масавае стварэнне электронных дапа-можнiкаў, патрэба ў якiх з кожным днём павя-лiчваецца. Надышоў час актыўна заняцца падрыхтоўкай лекцыйных курсаў, метадычных дапаможнiкаў i iншай вучэбнай лiтаратуры на электронных носьбiтах.

Такiм чынам, стварэнне нацыянальных падручнiкаў па сацыяльна-гуманiтарных прад-метах на якасна новым узроўнi — адно з важ-нейшых напрамкаў рэалiзацыi задач, якiя былi пастаўлены на iдэалагiчным семiнары.

Галоўнай крынiцай iнфармацыi i ведаў за межамi вучэбнай аўдыторыi з’яўляюцца фон-ды бiблiятэк ВНУ. Але, нягледзячы на рост колькасцi выданняў вучэбнай лiтаратуры, праблема забеспячэння студэнтаў i вык-ладчыкаў кнiгамi застаецца не вырашанай належным чынам да сённяшняга дня. У бiб-лiятэках не заўсёды можна знайсцi неаб-ходную вучэбную лiтаратуру па сацыяльна-гуманiтарных курсах, якая выдаецца ў рэспублiцы. Забеспячэнне бiблiятэк ВНУ ву-чэбнай, навуковай i грамадска-палiтычнай лiтаратурай павiнна стаць на блiжэйшыя гады адной з важных задач кожнай ВНУ.

Зыходзячы з актуальнай задачы — ства-рэння сiстэмы iдэалагiчнай работы — саветам ВНУ i саветам факультэтаў неабходна зася-родзiць увагу на каардынацыi навуковай i вучэбна-метадычнай дзейнасцi кафедраў па ўдасканаленнi iдэалагiчнага i маральнага вы-хавання студэнцкай моладзi. На iх пасяджэн-нях павiнны заслухоўвацца справаздачы пра работу кафедраў па ўдасканаленні зместу i тэхналогiй фармiравання ў студэнцкай мо-ладзi светапоглядных асноў, пра падрыхтоўку вучэбна-метадычных комплексаў па iдэала-гiчнай рабоце, пра ўдзел выкладчыкаў у iнфармацыйна-прапагандысцкай i выхаваўчай рабоце i iнш.

Эфектыўнасць дзейнасцi ў галiне вучэбнай i iдэалагiчнай работы залежыць ад якаснага складу прафесарска-педагагiчных кадраў. Iх веды, жыццёвы вопыт, адказная грамадзянс-кая пазiцыя павiнны плённа адбiвацца на фармiраваннi маральнага аблiчча моладзi.
Варта адзначыць як станоўчы факт тое, што кафедры сацыяльна-гуманiтарных дыс-цыплiн ВНУ практычна цалкам укамплекта-ваны высокаквалiфiкаванымi спецыялiстамi.

Выкладанне сацыяльна-гуманiтарных дыс-цыплiн у сiстэме вышэйшай школы на сён-няшнi дзень ажыццяўляюць больш за 300 дак-тароў i 2 336 кандыдатаў навук. Неабходна адзначыць, што кадры грамадазнаўцаў з’яў-ляюцца самымi “старымi”: у сярэднiм 39,2% дактароў навук i 17,6% кандыдатаў навук маюць узрост 60 гадоў i больш.

Нягледзячы на наяўнасць у ВНУ праграм кадравага забеспячэння, трэба звярнуць больш пiльную ўвагу на прыцягненне маладых спецыялiстаў.

Такiм чынам, кадравы патэнцыял дазваляе ажыццявiць працэс выкладання ў галiне са-цыяльна-гуманiтарнай адукацыi на адпавед-ным узроўнi.

Разам з тым трэба адзначыць, што грама-дазнаўцам не хапае iдэалагiчнай наступаль-насцi. Работнiкi iдэалагiчнага фронту, да якiх, безумоўна, адносяцца і грамадазнаўцы, па-вiнны добра разумець, што кожная краiна адстойвае перш за ўсё свае iнтарэсы. Таму тлумачэнне i прапаганда дзяржаўнай палiтыкi набываюць асаблiвую актуальнасць i з’яў-ляюцца важнейшым сродкам умацавання да-веру моладзi да дзяржаўнай улады.

Атэстацыя прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ, якая праводзiцца ў 2003 г., па-вiнна стаць стымулам павышэння якасцi навучальнага працэсу i iдэалагiчнай работы. Улiчваючы вопыт правядзення яе ў асобных ВНУ, i ў першую чаргу ў БДУ, Мiнiстэрства адукацыi распрацавала рэкамендацыi па пра-вядзеннi атэстацыi выкладчыкаў кафедраў сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн.

У iдэалагiчнай рабоце важную ролю павiнна адыграць сiстэма павышэння квалiфi-кацыi i перападрыхтоўкi выкладчыкаў. У сувязi з увядзеннем у ВНУ курса “Асновы iдэалогii беларускай дзяржавы” Рэспублiканскаму iнстытуту вышэйшай школы БДУ i iнстытутам павышэння квалiфiкацыi пры ВНУ неабходна ў блiжэйшы час распрацаваць планы павы-шэння квалiфiкацыi загадчыкаў кафедраў i выкладчыкаў сацыяльна-гуманiтарных дыс-цыплiн з 2003/04 навучальнага года, а так-сама кожны год праводзiць семiнары-нарады.

Важнейшае месца ў iдэалагiчнай рабоце i выхаваннi студэнтаў павiнен заняць Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi. Хачу заклiкаць грамадазнаўцаў да цеснага супрацоўнiцтва з гэтай маладзёжнай арганiзацыяй, якой у першую чаргу неабходна дапамагчы ў расп-рацоўцы канцэпцыi развiцця саюза i канса-лiдацыi моладзi вакол яго. Маладзёжная палi-тыка i развiццё маладзёжнага руху павiнны стаць прадметам асаблiвай увагi кожнай ВНУ.

Кафедры сацыяльна-гуманiтарных дыс-цыплiн павiнны ўнесцi iстотны ўклад у арганi-зацыю выхаваўчай работы ў ВНУ. Гэта могуць быць выступленнi, якiя звернуты да моладзi ў сродках масавай iнфармацыi, арганiзацыя дыскусiйных клубаў i “круглых сталоў” па актуальных праблемах развiцця дзяржавы i маладзёжнай палiтыкi, правядзенне студэнц-кiх навуковых канферэнцый, “зорныя паходы”, студэнцкiя будаўнiчыя атрады, агiтпаходы i iншыя формы работы, якiя даказалi сваю эфектыўнасць у мiнулым, многiя з iх трэба адраджаць.

Грамадазнаўцы павiнны аказваць мета-дычную дапамогу куратарам у правядзеннi iдэалагiчнай работы ў студэнцкiх групах, садзейнiчаць развiццю студэнцкага самакi-равання, дапамагаць падрыхтоўваць сту-дэнцкi актыў.

Асаблiвую ўвагу неабходна надаваць арга-нiзацыi творчай i самастойнай працы сту-дэнцкай моладзi. Гэтаму ў значнай ступенi будзе садзейнiчаць удзел студэнтаў у III Рэс-публiканскiм конкурсе творчых работ “Бела-русь у сучасным свеце”. Першы этап гэтага конкурсу ўжо праходзiць у ВНУ. Задача грамадазнаўцаў — далучыць да гэтай працы як мага больш студэнтаў i зрабiць яе карыс-най i цiкавай для iх.

Вялiкi патэнцыял выхаваўчай работы павi-нен рэалiзоўвацца ў працэсе падрыхтоўкi i правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 60-годдзю вызвалення Беларусi ад фашызму i 60-годдзю Вялiкай Перамогi. Гэта асаблiва было адзначана Прэзiдэнтам у “Пасланнi да беларускага народа i парламента”.

У сувязi з падрыхтоўкай да гэтых мера-прыемстваў ва ўсiх абласцях нашай рэспублiкi актывiзавалася дзейнасць па стварэннi кнiг “Памяць”. Грамадазнаўцы могуць i павiнны прыняць удзел у гэтай працы, унесцi свой уклад у больш поўнае асвятленне гiсторыi Вя-лiкай Айчыннай вайны.

У заключэнне хочацца адзначыць, што ў сiстэме iдэалагiчнай работы ў ВНУ важ-нейшым звяном з’яўляюцца кафедры са-цыяльна-гуманiтарных дысцыплiн. Ад iх зла-джанай працы, iнiцыятывы, ведаў i настой-лiвасцi выкладчыкаў залежыць якасць i эфектыўнасць гэтай выключна адказнай спра-вы, якой з’яўляецца iдэалагiчная работа. Па вынiках семiнараў-нарад у Беларускiм дзяр-жаўным эканамiчным унiверсiтэце, Магiлёўс-кiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя А.А.Куля-шова i Рэспублiканскiм iнстытуце вышэйшай школы БДУ Мiністэрствам адукацыi будуць падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыi па ўдасканаленнi iдэалагiчнай работы са сту-дэнцкай моладдзю.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ідэалагічная работа ў вну: асноўныя напрамкі ўдасканальвання iconБеларусь на шляху стабілізацыі
Кастрычнік 1996 г. – Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця рб на 1996-2000 гг

Ідэалагічная работа ў вну: асноўныя напрамкі ўдасканальвання iconП/п Прозвішча, імя, імя па бацьку
Значэнне несудовых форм грамадзянскай юрысдыкцыі І асноўныя напрамкі ІХ далейшага ўдасканалення

Ідэалагічная работа ў вну: асноўныя напрамкі ўдасканальвання icon4. Выхаваўчая І ідэалагічная работа
Фарміраванне ў навучэнца каштоўнасных адносін да матэрыяльнага акружэння, умення мэтазгодна І эфектыўна выкарыстоўстоўваць вольны...

Ідэалагічная работа ў вну: асноўныя напрамкі ўдасканальвання iconЛекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг
Удзел бсср ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай сср. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі І...

Ідэалагічная работа ў вну: асноўныя напрамкі ўдасканальвання iconПлан работы калінкавіцкага дзяржаўнага краязнаўчага музея на 2011 год асноўныя напрамкі дзейнасці
Ва умовах станаўлення І дальнейшага развіцця музея, як навукова- даследчай установы, прадоўжыць навукова-даследчую дзейнасць І падрыхтаваць...

Ідэалагічная работа ў вну: асноўныя напрамкі ўдасканальвання iconIнфармацыйная функцыя дзяржавы
Як асноўныя напрамкі дзейнасці дзяржавы яны павінны атаясамлівацца з самой дзейнасцю ці асобнымі элементамі гэтай дзейнасці. Фунцыі...

Ідэалагічная работа ў вну: асноўныя напрамкі ўдасканальвання iconАсноўныя напрамкі І матывы творчасці
Казько Віктар Апанасавіч (н. 23 1940, г. Калінкавічы Гомельскай вобл), празаік. Член сп беларусі з 1973. Лаўрэат прэміі Ленінскага...

Ідэалагічная работа ў вну: асноўныя напрамкі ўдасканальвання iconАб парадку стварэння суб'ектаў
Гэтым Палажэннем вызначаецца парадак стварэння суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, у тым ліку набыцця юрыдычнай асобай статусу...

Ідэалагічная работа ў вну: асноўныя напрамкі ўдасканальвання iconЗавершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці
З 12 па 28 чэрвеня па 14 прадметах. Зарэгістравалася больш за 200 тысяч чалавек (летась – 170 тысяч). Павялічылася І колькасьць вну,...

Ідэалагічная работа ў вну: асноўныя напрамкі ўдасканальвання iconАналіз арганізацыі работы з адоранымі вучнямі
Адораныя дзеці”, у які ў 2011/2012 навучальным годзе былі ўключаны 18 вучняў. У школе выдзелены наступныя напрамкі па развіцці адораных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка