Урок ведаў на тэму "Беларусь – мая Радзіма!"




НазваУрок ведаў на тэму "Беларусь – мая Радзіма!"
Дата канвертавання12.11.2012
Памер60.04 Kb.
ТыпУрок





ДУА “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”


Урок ведаў на тэму




Аўтар:

Настаўнік інфарматыка і матэматыка Дубаневіч А.М.


Аг. Камена, 2012


Урок ведаў на тэму

Беларусь – мая Радзіма!”

Мэты ўрока:

  • Паглыбіць веды вучняў аб сваёй Радзіме – Рэспубліцы Беларусь;

  • Выхоўваць пачуццё глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый беларускага народа;

  • Выхоўваць грамадзяніна-патрыёта, здольнага працаваць на карысць Айчыны;

  • Выхоўваць павагу да Дзяржаўнай сімволікі і гераічнага мінулага народа.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне:

  • Музычныя творы;

  • Камп’ютарная прэзентацыя.


Удзельнікі ўрока:

  • вучні 5, 6 класаў


Сцэнарны план

урока ведаў на тэму “Беларусь – мая Радзіма!”


1.Словы настаўніка. Белая Русь – пяшчотнае і паэтычнае імя, якое вельмі добра падыходзіць нашай краіне.

Белая – значыць светлая, чыстая, свабодная. Беларусі не ўласцівы яркія фарбы Міжземнамор’я, не здзіўляе яна экзатычнасцю Афрыкі і тонкаю хітрасцю Усходу. Яе ціхая прывабнасць праяўляецца паступова – у мяккіх пералівах ранішняга неба над лініяй небасхілу, у зеляніне прывольна раскінутых палёў, у водары сасновага бору, у журботным крыку журавоў.

Слайд № 1

Прагляд відэафільма “Мая Беларусь…” (4 мін)


2. Словы настаўніка: А зараз паглядзіце на карту свету. Дзе знахозіцца наша краіна?

Слайд № 2

  • Што мы ведаем пра яе? Я прапаную вам скласці пазл “карта Беларусі”. Наступнае заданне: назавіце і адзначце на карце абласныя цэнтры нашай краіны.

Слайд № 3

  • Пералічыце краіны, з якімі мяжуе Беларусь.

Слайд № 4

Словы настаўніка: Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка...


  • Гэтак цудоўна сказаў пра нашу мову Уладзімір Дубоўка. Без нашай мовы не было б і нас, беларусаў, як нацыі, без яе не адбыўся б і сённяшні ўрок. Таму прапаную вам заданні, прысвечаныя беларускай мове.

Слайд № 5


3.Гульня “Перакладчыкі”

Слайд № 6

Словы настаўніка: Неацэнны моўны скарб нашага народа - прыказкі і прымаўкі. Ужо няма тых людзей, якія прыдумалі гэтыя трапныя выразы, а прыказкі працягваюць жыць. Прыказкі і прымаўкі даюць карысныя парады, вучаць нас дабру, перасцерагаюць ад дрэнных учынкаў. Ці ведаеце вы беларускія прыказкі і прымаўкі?


4. ГульняПрыказкі”

Слайды № 8-10

Словы настаўніка: Заўсёды беларусы вызначаліся здатнасцю да жартаў, кемлівасцю. Скарбонкай народнай мудрасці і назіральнасці лічацца беларускія загадкі. Кемлівасці, дасціпнасці вучыліся дзеткі, калі адгадвалі загадкі. Паглядзім, ці кемлівыя вы, дзеці?


5. Загадкі

Слайды № 11-14

Словы настаўніка: Кожны народ павінен ганарыцца сваімі продкамі, сваёй Радзімай. Уявіце сабе, што вам неабходна растлумачыць чалавеку, які не быў у Беларусі ,чым адметна ваша краіна, што адрознівае яе ад іншых.

Слайд № 15

Пытанні да вучняў:

  • Якая жывёла лічыцца сімвалам Беларусі?

Слайд № 16

  • Якая птушка з’яўляецца сімвалам Беларусі?

Слайд № 17

  • Якая расліна з блакітнымі кветкамі ўпрыгожвае герб Беларусі?

Слайд № 18

  • Якую гародніну і страву з яе маюць на ўвазе, калі гавораць пра Беларусь і беларусаў?

Слайд № 19

  • Якімі прамысловымі вырабамі знакаміта Беларусь ва ўсім свеце?

Слайд № 20

  • Якія помнікі нагадваюць людзям свету аб тым, што перажылі беларусы ў гады ВАВ.?

Слайд № 21

  • Які будынак стаў новым сімвалам Беларусі і якое свята звязана з ім?

Слайд № 22


6. Людзі зямлі беларускай

Словы настаўніка: Галоýны скарб маёй краіны — ЛЮДЗI! Яны ýслаýляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае iмя беларусаý.

Слайд № 23

Алімпіяда ў Лондане 2012”

Слайды № 24-26


7. Заключэнне

Настаўнік: Будучыня нашай краіны – гэта імкненне да ідэалаў. А ідэалам нашай краіны з’яўляецца шчаслівая і квітнеючая Беларусь. Вельмі шмат залежыць і ад нас саміх. Гэта ў казцы ўсе жаданні здзяйсняюцца па ўзмаху чароўнай палачкі. А ў жыцці галоўны чарадзей — праца. Каб казка стала яваю, трэба старанна вучыцца, расці сумленнымі, смелымі, дужымі, паважаць старэйшых і без стомы рабіць добрыя справы. І самае галоўнае: любіць і берагчы нашу цудоўную Беларусь, ганарыцца сваім народам і яго гісторыяй.

Не бойцеся быць першапраходцамі ў любой справе. Не адступайце перад цяжкасцямі. Смела імкніцеся і стварайце, будзьце прыкладам заўсёды і ва ўсім.


8. Віктарына

Настаўнік: У добры шлях за новымі ведамі і адкрыццямі, сябры!

Дадатак

Віктарына

1. Сталіца Рэспублікі Беларусь (Мінск)

2. Які горад Беларусі найлягчэйшы? (Пухавічы)

3. У якім беларускім горадзе ў XVIII ст. вырабляліся сусветна вядомыя паясы? (Слуцк)

4. У Беларусі і Францыі ёсць горад з адной і той жа назвай. (Брэст)

5. Які горад Беларусі самы салёны ?(Салігорск)

6. Горад, у якім праводзіцца вядомы славянскі кірмаш? (Віцебск)

7. У якім горадзе знаходзіцца знакамітая крэпасць-герой? (Брэст)

8. Які беларускі горад адрозніваецца ад назвы нашай сталіцы адной літарай? (Пінск)

9. Які горад Беларусі самы светлы? (Светлагорск)

10. Які беларускі горад носіць жаночае імя? (Ліда)

11. Беларускі пісьменнік, псеўданім якога з'яўляецца пякучай раслінай? (Кандрат Крапіва)

12. Назавіце імя першай беларускай асветніцы. (Ефрасіня Полацкая)

13. У якім народным свяце існуе звычай скакаць праз вогнішча і пускаць вянкі па вадзе ?(Купалле)

14. Псеўданім якога беларускага пісьменніка з'яўляецца баявой машынай? (Максім Танк)

15.Як называецца старажытнае свята, прысвечанае праводзінам зімы і сустрэчы вясны? (Масленіца)

16.На колькі абласцей падзяляецца тэрыторыя Рэспублікуі Беларусь? (6)

17. Назавіце другі хлеб беларусаў .(Бульба).

18. Птушка Беларусі, якая выводзіць птушанят узімку? (Крыжадзюб)

19. Дзе знаходзіцца рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза? (Белавежская пушча)

20. Самае вялікае возера Беларусі ?(Нарач).

21. Марка халадзільніка, які вырабляецца ў Беларусі? (Атлант)

22. Якая мова нараўне з беларускай паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца дзяржаўнай? (Руская)

23. Якая жывёла з'яўляецца сімвалам Белавежскай пушчы? (Зубр)

24. Трохкратны чэмпіён Алімпійскіх гульняў і сяміразовы чэмпіён свету па вольнай барацьбе, прызнаны лепшым спартсменам XX ст. у Беларусі. (Мядзведзь)

25. Які беларускі пісьменнік абраў сабе псеўданім паводле назвы народнага свята?(Я.Купала).

26. Самы знакаміты вакальна-інструментальны ансамбль Беларусі.("Песняры")

27. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар .(Францыск Скарына)

28. Марка якога тэлевізара вырабляецца ў Мінску? ("Гарызонт")

29. Марка якога тэлевізара вырабляецца ў Віцебску? (Віцязь)

30. Якую вобласць нашай рэспублікі завуць “краем блакітных азёр"? (Віцебскую).

31. Імя жанчыны, якая заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі кляштары і лічыцца сёння нябеснай заступніцай беларускай зямлі? (Ефрасіння Полацкая)

32. Што ,акрамя гімна і герба, з'яўляецца дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь? (Сцяг).

33.Першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. (Лукашэнка А.Г.)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок ведаў на тэму \"Беларусь – мая Радзіма!\" iconУрок ведаў "Твая зямля, твая Радзіма названа светла Беларусь!"
Вечар беларускай пісьменнасці “Які ж гэта цуд – слова, мова мая!”(адк. Баркоўская М. К.)

Урок ведаў на тэму \"Беларусь – мая Радзіма!\" iconТематика семинарских занятий по дисциплине Мая Радзіма Беларусь
Занятие Методыка выкладання прадмета “Мая Радзіма – Беларусь” у пачатковай школе

Урок ведаў на тэму \"Беларусь – мая Радзіма!\" iconУрок па курсу " Мая Радзіма-Беларусь"
...

Урок ведаў на тэму \"Беларусь – мая Радзіма!\" iconУрок-роздум для вучняу
Дзеці вучаць на памяць (альбо рыхтуюць да выразнага чытання) прапанаваныя настаўнікам вершы, паўтараюць вывучаны раней артыкул “Беларусь...

Урок ведаў на тэму \"Беларусь – мая Радзіма!\" iconУрок па курсу "Мая Радзіма – Беларусь"
Мэта: паказаць ролю замкаў як буйных І добра ўмацаваных пунктаў абароны ад ворагаў

Урок ведаў на тэму \"Беларусь – мая Радзіма!\" iconСцэнарый ранішніка
Вядучы. Мы нездарма назвалі ранішнік "Бе-ларусь мая сінявокая". На нашай зямлі багата рэк, азёр, а ў жыце ўлетку цвітуць блакітныя...

Урок ведаў на тэму \"Беларусь – мая Радзіма!\" iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №2 горада Наваполацка"
Абсталяванне: ммп “Наша Радзіма на гістарычнай карце”, картка №1 “Асаблівасці гістарычнай карты”, кратка №2 для работы ў парах з...

Урок ведаў на тэму \"Беларусь – мая Радзіма!\" iconПлан работы клуба "спадчына дуа "Быстрыцкая сш" на 2012-2013 н г. №
Пошукавая работа па збору матэрыялаў на тэму “Мая Радзіма – Быстрыца. Край мой крынічны”

Урок ведаў на тэму \"Беларусь – мая Радзіма!\" iconУрок ведаў на тэму "Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!"
Дуа “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Урок ведаў на тэму \"Беларусь – мая Радзіма!\" iconТематика семинарских занятий по дисциплине Методика преподавания предмета
Занятие Методыка выкладання прадмета “Мая Радзіма – Беларусь” у пачатковай школе

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка