Свая гульня




НазваСвая гульня
Дата канвертавання12.11.2012
Памер102.94 Kb.
ТыпДокументы






СВАЯ ГУЛЬНЯ

ЧАЛАВЕК НА РОДНАЙ ЗЯМЛІ”.


Правялі настаўнікі

беларускай мовы і літаратуры

Буланда А.Л. і Смірнова М.Г.


СВАЯ ГУЛЬНЯ “ЧАЛАВЕК НА РОДНАЙ ЗЯМЛІ”.


Мэты: пашыраць веды пра родны край,яго мінулае і сучаснае,

выхоўваць грамадзяніна-патрыёта сваёй краіны,пачуццё калектывізму,сяброўства.

Абсталяванне: карта ,стэнд-сімвалы,выявы гербаў гарадоў,развёртка “Барысаў”,”Мінск”,

малюнкі, карткі-даты, карткі-заданні, карткі-адказы.

Ход гульні.

1.Гучыць Гімн РБ.

2. 1-ы чытальнік. “Беларусь” Пятро Глебка.

О Беларусь, мая калыска,

Жыццё маё, прытулак мой.

З гарачаю любоўю нізка

Схіляюся перад табой.

Зямны паклон табе,Радзіма,

Тваім палям, тваім лясам,

Тваім заводам з белым дымам,

Тваім гасцінцам і шляхам.

3.Вядучы.Беларусь-наша Радзіма.Якая прыгожая назва ў нашай краіны.Яшчэ мы завём яе Айчына,Бацькаўшчына,Радзіма,бо мы тут нарадзіліся,яна самая родная.Поле, лес, рэчка,возера,вёска,горад-усё наша Радзіма.Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчына,бо засталася нам ад бацькоў нашых,дзядоў нашых,прадзедаў,ад далёкіх продкаў. Самы вялікі скарб Беларусі- людзі.

Паважныя,працавітыя,спакойныяразумныя,вольналюбівыя беларусы.

Шчыры,шчодрыя,адданыя,гатовыя прыйсці на дапамогу. Побач з беларусамі жывуць людзі другіх нацыянальнасцей ,выхадцы з іншых краін.Усе мы –грамадзяне нашай дзяржавы.А што значыць грамадзянін?

(Грамадзянін-чалавек,які адносіцца да пастаяннага насельніцтва краіны,карыстаецца правамі і выконвае абавязкі,устаноўленыя Канстытуцыяй.)

На зямлі нашай жывуць не проста людзі,не толькі грамадзяне.Жывуць патрыёты сваёй зямлі.А што значыць патрыёт?

(Той чалавек,які любіць сваю Радзіму,адданы сваёй Бацькаўшчыне,свайму народу.)

Безумоўна,мы павінны ведаць мінулае і сённяшняе нашай краіны.Таму ў нас зараз адбудзецца “свая гульня”,у якой прымуць удзел 4 каманды,па 5 чалавек з класа.Ім прадстаіцьпрайсці 6 тураў гульні-6 сектароў,адказаць на розныя пытанні па гісторыі,геаграфіі,прыродзе нашай краіны.Удзельнічаць у гульні будуць і прысутнічыя ў зале,вы зможаце паказаць свае веды пра нашу зямлю,дабавіць бал сваёй камандзе.

4.Каманды запрашаем на сцэну. Прадстаўляем членаў журы.

5. Сектар 1.Каманды атрымалі заданні.(“Наша Радзіма-Беларусь.”).

Пытанні да ўсіх:

-На чале нашай краіны стаіць ...(Прэзідэнт РБ А.Р.Лукашэнка).

-Да органаў улады адносяцца...(Нацыянальны сход РБ,Савет міністраў,Канстытуцыйны і Вярхоўны суд.)

-Назавіце дзяржаўныя мовы(бел.,рус.).

-Якое свята адзначала краіна 6.11.?(Дзяды,Памінальная субота.)

-Гадавіна якой падзеі была 21.09.?(625-годдзе Кулікоўскай бітвы,якая прынесла перамогу ўсходніх славян супраць мангола-татарскіх захопнікаў.Перамога была здабыта не сілай па колькасці воінаў і зброі,а сілай духу славян,якіх благаславіў на бітву Сергій Радонежскі ў 1380г.

У наш час: першая субота лістапада –Дзень памінання ўсіх воінаў,якія аддалі сваё жыццё за родную краіну.

-Назваць прыказкі пра Радзіму або закончыць:

1)Чалавек без Радзімы ,як салавей без песні.

2)Няма смачнейшай вадзіцы ,як з роднай крыніцы.

3)У чужой старонцы і сонца не так свеціць.

4)Усякай птушцы сваю гняздо міла.

5)Родная зямля мякчэй чужой пярыны.

6)У сваёй хаце і вуглы дапамагаюць.

7)Жыць-Радзіме служыць.

8)Ад душы працуеш-Радзіму мацуеш.

9)Будзь не толькі сынам свайго бацькі-будзь сынам свайго народа.

6.Журы падводзіць вынікі.

2-і чытальнік. “Мая Айчына” Пятрусь Броўка.

Мая Айчына-поле,нівы,

Над Нёманам зялёны гай.

Прыгожы Брэст і Мінск шумлівы-

Уся Беларусь ад краю ў край.

Люблю яе бары,азёры.

Ды як бы іх не шанаваў,

Калі б не знаў другіх прастораў,-

Напэўна я б засумаваў.

7.Сектар 2.( “Геаграфія Беларусі.”) Каманды атрымалі заданні.

Пытанні да ўсіх:

-Сталіца краіны?(Мінск).

-На якой незвычайнай рацэ?(Няміга з’яўлялася ракой-вуліцай,была шырокая,а потым звузілася і змялела,сёння яна цячэ ў падземнай трубе пад вуліцай Няміга.

-Паданне пра заснаванне Мінска:Жыў славуты асілак-знахар Менеск,пабудаваў на Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў.Казалі,што быў Менеск вельмі моцным,а ў яго млыне мука малолася не з жыта,а з камення.Уначы ездзіў ён на сваім млыне і набіраў дружыну з храбрых,смелых,дужых людзей,з якіх потым утварыўся цэлы народ і пасяліўся побач з млынам.

-7.11. адбылося адкрыццё трох новых станцый Мінскага Метрапалітэна-“Каменная горка”,”Кунцыўшчына”,”Спартыўная”.Працягласць ліній з 23 станцый-30 км.За суткі метрапалітэн перавозіць ад 700 да 800 тысяч пасажыраў.

-Назваць 6 абл. (Віцебская,Магілёўская,Брэсцкая,Гродзенская,Гомельская,Мінская).

-Слова пра Барысаў: Герб, дата заснавання, колькасць жыхароў.

8.Журы падводзіць вынікі.

3-і чытальнік . “Бацькаўшчына”Анатоль Касцецкі.

Што такое Бацькаўшчына,знаеш?

Гэта рэчка,сцежка лясная,

Гэта ў лузе залатая пчолка,

А ў вачах тваіх-вясёлка.

Бацькаўшчына-гэта дом твой,школа,

Гэта песні,што звіняць наўкола,

Гэта сам ты,гэта тата твой і мама ,

І сябры твае таксама.

9.Сектар 3.Каманды атрымалі заданне ( “Зярнятка на тваёй далоні”)

Загадка для ўсіх:

Спытайся ў сонца і зямлі,

спытайся ў чыстых рэк:

Хто пачынае новы дзень... (рабочы чалавек.)

Вядучы:Сапраўды,колькі цудоўных рэчаў робяць старанныя,умелыя,працавітыя рукі.Рукі людзей розных прафесій клапоцяцца прахлеб,малако,мяса,цукеркі.Чалавечыя рукі шыюць,будуюць,пішуць,лечаць.Праца на карысць грамадства, Радзімы робіць чалавека разумным,дужым,шчаслівым.

Нашай дзяржавай пад кіраўніцтвам Прэзідэнта А.Р.Лукашэнка распрацавана і здзяйсняецца Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005-2010г.

-Як называецца пачатак і заканчэнне жніва? (зажынкі, дажынкі.)

-Колькі снапоў лічыцца капою? ( 60).

Гучыць песня “Жураўлі на Палессе ляцяць.” (сл.Алесь Ставер,музІгар Лучанок.) 10.Сектар 4.(”Прырода нашай краіны”).Каманды атрымалі заданні.

4-ы чытальнік. “Што прынесла хмара...” Эдзі Агняцвет.

Хлопчык бегаў шчаслівы,ён дажджынкі збіраў.

Срэбра кропляў маўклівых на далонях трымаў.

І за хмараю сіняй хлопцу мроіўся май.

Маці клікала сына:”Пад дажджом не гуляй.”

Бегаў сын на прасторы...Дзе там ведаць было,

Што з Чарнобыля гора хмарай сіняй плыло.

Да зямлі нашай весняй ,нашай добрай зямлі

Хмары страшныя неслі чорны цень, чорны пыл.

Хто з вас ведае,можа,як той хлопчык жыве?

Ці бяжыць ён да Сожа па зялёнай траве?

О,цяпер ён няблізка ад куточка свайго.

Адшукайце пад Мінскам у бальніцы яго.

Адвучыўся смяяцца.”Мама,толькі не плач.”

Ад цяжкой радыяцыі лечыць хлопчыка ўрач.

Дачакацца б хвілінкі маме,людзям усім,

Як зайграюць крывінкі ў гэтым целе малым...

11.Сектар 5.Каманды атрымоўваюць заданні. (“Беларусь Праваслаўная.”)

Пытанні да ўсіх.

-Да ВАВ на тэрыторыі Барысава дзейнічала 8 праваслаўных храмаў.

-Галоўны ў іерархіі па Барысаву-Благачынны Барысаўскага округа пратаірэй ацец Іаан.

-Самае значнае свята праваслаўных(Вялікдзень)

5-ы чытальнік. “Край мой” Г.Бураўкін.

Не залаты зусім,не срэбны,быў на табе заўсёды ўбор,

Звычайны самы,самы зрэбны:зялёны луг ды сіні бор.

Каля дарогі жыта ў полі,вярба старая ля ракі,

Ды ў жоўтым восеньскім прыполе рабін даспелых аганькі.

Ты не сляпіў вачэй.Быў просты ва ўсе вякі твой родны ўзор

Гаёў бялюткія бяросты,густы блакіт лясных азёр.

І лён,зусім,як неба сіні,і ўсе ў рамонках берагі.

Мой беларускі,мой адзіны,край ад калыскі дарагі.

12.Сектар 6.(“Беларусь спартыўная.Здаровы лад жыцця.”)

Каманды атрымоўваюць заданні.

“Зала” выконвае зарадку, разглядае плакаты на антынікатынавую прапаганду.

13.Вядучы.Безумоўна,мы не змаглі за гэты час сказаць усё пра нашу краіну,выказаць усе свае пачуцці.Але кожную хвіліну памятайце,што мы-беларусы,кожны з нас-чалавек на сваёй зямлі.

14.Падвядзенне вінікаў гульні :слова журы. Узнагароды-пераможцам.

15. 6-ы чытальнік “Я-беларус” Ніл Гілевіч.

Я-беларус,я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі,

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх адвеку прашчуры жылі.

Я-беларус,я ганаруся,што маю гэтае імя:

Аб добрай славе Беларусі ў свеце знаюць нездарма.

Я-беларус,і я шчаслівы,што маці мову мне дала,

Што песень родных пералівы і зблізку чую і здаля.

Заданні камандам. Дадатак 1.

Сектар 1.

1.Калі ўзнікла назва “Белая Русь”.Растлумачце адну з версій паходжання назвы.

2.Назавіце дзяржаўныя сімвалы.

3.Суаднясіце даты з падзеямі:1991,1994,1996 - “Выбары першага Прэзідэнта“,”Прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі”, “Прыняцце Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР”.

4.Як называецца асноўны закон,які вызначае сістэму дзяржаўных органаў ,правы і абавязкі грамадзян.

5. Суаднясіце даты з дзяржаўнымі святамі:15.03. / 2.04./ 3.07./-

“Дзень Канстытуцыі”,”Дзень Рэспублікі”,”Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”.

Сектар 2.

1.Плошча РБ-207000км,100000км,408000км.

2.Працягласць тэрыторыі з поўначы на поўдзень-360км,460км,560км.

3.Працягласць тэрыторыі з захаду на ўсход-550км,650км,750км.

4.Суаднесці гарады і гады іх заснавання:1267,1142,1128,1067,1019,974-Мінск,Брэст,Гомель,Гродна,Магілёў,Віцебск.

5.Назваць краіны,з якімі мяжуе РБ.

6.Суаднесці назву горада з апісаннем яго герба-Мінск,Брэст,Магілёў,Полацк,Віцебск,Гомель,Гродна.

а)нацянуты лук са стралой,б)трохмачтавы карабель з ветразямі,в)Узнясенне Дзевы Марыі,г)залатая рысь д)тры вежы,пад сярэдняй-рыцар з мячом,е)вобраз Спаса Збавіцеля,ніжэй-чырвоны голы меч,ж)алень з крыжам паміж рагамі.

7.Назавіце рэкі Беларусі.

8.Назавіце азёры Беларусі.

Сектар 3.

1.Адгадаць загадкі:

а)Ледзь вецер разгуляўся, яно закалыхалася.

Шуміць вакол,хвалюецца,а хлебароб любуецца.

б)Цвіту ўсё лета я ,жыву звычайна ў жыце,

Нашу хлапечае імя ,як зваць мяне, скажыце.

в)З белай зрабілася бураю,у печ без скуры пайшла,а выйшла са скураю.

2.Дапоўніце прыказку:Беражы ...-пабагацее і твая хатка.

3.Дапоўніце народную прыкмету:Бяроза распускаецца-сей авёс,каліна цвіце-грэчку,а сады цвітуць -...

4.Як называюцца вёскі новага тыпу,якія з’яўляюцца ў РБ(па ўказу Прэзідэнта).

Сектар 4.

1.Назавіце птушку-сімвал РБ.

2.Назавіце звера-сімвал РБ.

3.Назавіце Запаведнікі Беларусі.

4.Суаднясіце даты і назвы:22.03.,1.04.,22.04.,5.06.,27.09.,29.12.,-

Дзень птушак,Дзень вады ,Дзень леса,Дзень зямлі,Дзень біялагічнай разнастайнасці,дзень аховы навакольнага асяроддзя.

5.Назавіце “тэму”даты-26.04.1986г.

Сектар 5

1.Назавіце Праваслаўныя храмы Барысава.

2.Назавіце Праваслаўны клуб ,які працуе ў нашай школе ,і газету,якую ён выпускае.

3.Назавіце свята ў гонар жанчын па Праваслаўным календары(замест 8 сакавіка) і яго дату.

4.Што азначае слова “Біблія”ў перакладзе з грэчаскай мовы.

5.З якіх частак складаецца Біблія.

6.Размясціць назвы свят па месяцах: Троіца,Спас,Уздвіжанне,Благавешчанне,Каляды,Пакроў,Стрэчанне(Грамніцы),Дзмітрыеўскія Дзяды-студзень,люты,красавік,чэрвень,жнівень,верасень,кастрычнік,лістапад.

Сектар 6.

1.Назавіце горналыжны курорт РБ.

2.Прозвішча вядомага тэнісіста РБ.

3.Футбольная каманда Барысава.

4.Каманда Барысава па міні-футболу.

5.Суаднясіце прозвішча”і перамогі”:

Юлія Несцярэнка, Аляксандр Цярэнцьеў,АляксандрСыман:“пераможца свету па біятлону”,”адзін з пераможцаў хакейнага турніра “Залатая шайба”,”залаты прызёр Алімпіяды 2004г”.

6.Суаднесці даты і назвы:7.04.,1.12.,22.11.,1.03.-Дзень адмаўлення ад курэння,Дзень здароўя,Дзень барацьбы з наркаманіяй,Дзень барацьбы са СНІДам.


Адказы. Дадатак 2.

Сектар 1.

1.14 стагоддзе;а)колер вопраткі, адзення, светлыя валасы,б)вольная, свабодная.

2.Гімн, Герб, Сцяг.

3.1991-Дэкларацыя,1994-Выбары,1996-Канстытуцыя.

4.Канстытуцыя РБ.

5.15.03-Дзень Канстытуцыі,2.04.-Дзень яднання,3.07.-Дзень Рэспублікі.

Сектар 2.

1.207000 км квадратных.

2.560000 км.

3.650000 км.

4.1267-Магілёў,1142-Гомель, 1128-Гродна, 1067-Мінск,1019-Брэст,974-Віцебск.

5.Расія, Польшча, Украіна, Латвія, Літва.

6.Мінск-Узнясенне Дзевы Марыі,Брэст-нацянуты лук,Магілёў-тры вежы,Полацк-карабель,Віцебск-Спас-Збавіцель,Гомель-рысь,Гродна-алень.

7.Бярэзіна,Дняпро,Прыпяць,Вілія,Дзвіна,Нёман,Ясельда,Проня,Свіслач,Сож,Уса,Случ,Шч

ара,Жабінка,Бесядзь,Бобр,Буг,Іслач,Іпуць,Сха.

8.Нарач,Сялява,Ельня,Пліса,Свіцязь,Крывое,Мядзель,Асвейскае,Свір,Шо,Чырвонае.

Сектар 3.

1.а)жыта,б)васілёк,в)булка хлеба.

2.Зярнятка.

3.Бульбу.

4.Аграгарадок.

Сектар 4.

1.Бусел.

2.Зубр.

3.Белавежскаяпушча,Бярэзінскізапаведнік,Налібоцкаяпушча,Прылуцкізапаведнік,запавед-нік Блакітныя азёры.

4.22.03-Дзень вады,1.04.-Дзень птушак,22.04.-Дзень зямлі,5.06.-Дзень аховы навакольнага асяроддзя,27.09.-Дзень лесу,29.12.-Дзень біяразнастайнасці.

5.Аварыя на ЧАЭС.

Сектар 5.

1.Свята-Уваскрэсны,Свята-Калядны,Свята-Георгіеўскі,Дзмітрыя Данскога.

2.”Познай себя”,”Православный вестник”.

3.Дзень Святых жон-міраносец, 25.04.

4.Кніга.

5.Новы запавет,Стары запавет.

6.Студзень-Каляды, люты-Стрэчанне,красавік-Благавешчанне,чэрвень-Троіца,жнівень-Уздвіжанне,кастрычнік-Пакроў,лістапад-Дзмітрыеўскія Дзяды.

Сектар 6.

1.Сілічы.

2.Максім Мірны.

3.”БАТЭ”

4.”Барысаў-900.”

5.Несцярэнка-прызёр алімпіяды 2004, Цярэнцьеў- “Залатая шайба”,Сыман- біятлон.

6.7.04.-Дзень здароўя,1.12.-Дзень барацьбы са СНІДам,22.11.-Дзень адмаўлення ад курэння,1.03.-Дзень барацьбы з наркаманіяй.


Буланда Алена Леанідаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры I катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-школа № 24 з эстэтычным кірункам”. Закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка (1997).


Пашпарт МС 0087253, выдадзены 12.09.1997 года Барысаўскім ГАУС Мінскай вобласці.

Хатні адрас: 222521 Мінская вобласць, горад Барысаў 2 завулак Панфілава дом 12, тэлефон 8-0177-785-570.


Адрас установы адукацыі: 222521 Мінская вобласць, горад Барысаў, вуліца Пірагова 65”а”, тэл.: 8-0177-786-989, 722-746.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Свая гульня iconАрганізацыйны Гульня "Дэкларацыя самакаштоўнасці"
Пазнаёміцца бліжэй нам дазволіць наступная гульня. Калі вы згаджаецеся з прыведзенымі мною словамі, то, калі ласка, прыўстаньце з...

Свая гульня iconТэма Гульня "Разумнікі І разумніцы"
...

Свая гульня iconЧым ёсьць ролевая гульня?
Перш чым перайсьці да разгляду такога фэномэну ў групе мэтадаў інтэнсіўнага навучаньня, як ролевая гульня, неабходна высьветліць,...

Свая гульня iconСвая? А мост б паля в кужаль г шчыт д кузаў у якіх словах з прыведзеных напішаце літару з
Колькі назоўнікаў ужыта ў форме назоўнага склону ў вершаваных радках А. Русецкага?

Свая гульня iconТэст 7 и так ярка прыпомнілася Міхалку свая вёска што каб меỳ крылы то ỳзняỳся б І паляцеỳ бы
Аддаць, бязводдзе, Зарэчча, аддзіраць, адзенне, раменны, юннаты, развіцце, бяззубы

Свая гульня iconТэст 7 I так ярка прыпомнілася Міхалку свая вёска што каб меỳ крылы то ỳзняỳся б І паляцеỳ бы
Аддаць, бязводдзе, Зарэчча, аддзіраць, адзенне, раменны, юннаты, развіцце, бяззубы

Свая гульня iconГульня як спосаб актывізацыі пазанаваўчай дзейнасці навучэнцаў

Свая гульня iconМультымедыйная гульня "Краязнаўчая азбука" Арганізатары
Сяргеева Святлана Валянцінаўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства вышэйшай катэгорыі

Свая гульня iconУрок -гульня
Натуральныя лікі”, стварыць умовы для вывучэння І адпрацоўкі ведаў І паняццяў; дзяленне з астачай, прыметы дзялімасці на 2, на 5,...

Свая гульня iconРабота па прафесійнай арыентацыі вучняў
Анкетаванне “Арыенціровачнае вызначэнне тыпу буду-чай спецыяльнасці”. Гульня “Адгадай прафесію”9-11кл

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка