Парадак удзелу ў дэбатах




НазваПарадак удзелу ў дэбатах
Дата канвертавання10.11.2012
Памер42.07 Kb.
ТыпДокументы


ПАЛАЖЭННЕ

аб арганізацыі і правядзенні дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь пятага склікання


ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1. Дадзенае Палажэнне аб арганізацыі і правядзенні дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь пятага склікання (далей – кандыдаты ў дэпутаты) вызначае ўмовы і правілы ўдзелу ў дэбатах, правы і абавязкі арганізатараў і ўдзельнікаў.

2. Для мэт дадзенага Палажэння ўжываюцца наступныя тэрміны і іх вызначэнні:

вядучы – асоба, якая вызначана Рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам радыетэлецентр «Тэлерадыёкампанія «Брэст» (далей – РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Брэст») для правядзення дэбатаў і мае адпаведныя паўнамоцтвы;

дэбаты – адмыслова арганізаваны абмен меркаваннямі кандыдатаў у дэпутаты па тэмах, вызначаных РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Брэст»;

арганізатар дэбатаў – РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Брэст»;

удзельнік дэбатаў – кандыдат у дэпутаты ці давераная асоба, упаўнаважаная кандыдатам у дэпутаты, якая ўдзельнічае ў дэбатах.

3. Дэбаты арганізуюцца і праводзяцца ў адпаведнасці з артыкулам 46 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб парадку выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь пятага склікання, зацверджаным пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 5 ліпеня 2012 г. № 33.

Мэта дэбатаў – рэалізацыя права кандыдатаў у дэпутаты на выкарыстанне сродкаў масавай інфармацыі ў перадвыбарнай агітацыі.


ГЛАВА 2

ТЭРМІНЫ І ЎМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ДЭБАТАЎ


4. Дэбаты праводзяцца ў перыяд перадвыбарнай агітацыі ў тэрміны, вызначаныя РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Брэст».

У тэледэбатах i радыёдэбатах прымаюць удзел кандыдаты ў дэпутаты, якія балаціруюцца ў выбарчых акругах, утвораных на тэрыторыі г. Брэста i Брэсцкай вобласці.

5. Дэбаты праводзяцца пры ўдзеле двух і больш кандыдатаў у дэпутаты, якія балаціруюцца ў адной выбарчай акрузе.

РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Брэст» на аснове прадстаўленых акруговымі выбарчымі камісіямі спісаў кандыдатаў у дэпутаты, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у дэбатах, складае графік дэбатаў з указаннем даты і часу іх правядзення.

6. Дэбаты трансліруюцца ў запісе ў эфіры радыёпраграмы Брэсцкага абласнога радыё і тэлеканала “Беларусь 2”.


ГЛАВА 3

ПАРАДАК УДЗЕЛУ Ў ДЭБАТАХ



7. Удзел у дэбатах добраахвотны.

8. Заява на ўдзел у дэбатах падаецца кандыдатам у дэпутаты ў адпаведную акруговую выбарчую камісію не пазней за 23 жніўня 2012 г.

9. Кандыдат у дэпутаты мае права ўпаўнаважыць для ўдзелу ў дэбатах давераную асобу.

Удзел у дэбатах, у тым ліку знаходжанне ў студыі, дзе ажыццяўляецца запіс, разам з кандыдатам у дэпутаты (даверанай асобай) іншых асоб не дазваляецца.

10. Дэбаты праводзяцца ў запісе. Пра дату, час і месца запісу дэбатаў РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Брэст» інфармуе кандыдатаў у дэпутаты, якія падалі заявы на ўдзел у дэбатах, не пазней чым за адзін дзень да запісу перадачы.

Да пачатку запісу дэбатаў магчымая замена заяўленага ўдзельніка дэбатаў на іншую асобу, якая мае права ўдзельнічаць у дэбатах у адпаведнасці з дадзеным Палажэннем. Падчас запісу дэбатаў замена не дазваляецца.


ГЛАВА 4

РЭГЛАМЕНТ ДЭБАТАЎ


11. Удзельнікі дэбатаў прыбываюць да месца правядзення запісу за 30 хвілін да вызанчанага часу, знаёмяцца з дадзеным Палажэннем.

12. Чарговасць выступленняў удзельнікаў напачатку дэбатаў вызначаецца жараб’ёўкай. Затым удзельнікі размяшчаюцца ў студыі.

13. Вядучы прадстаўляе ўдзельнікаў, паводле жараб’ёўкі дае слова ўдзельнікам.

14. Кожнаму ўдзельніку даецца не больш за 5 хвілін эфірнага часу, які ўключае яго выступленне, пытанні іншым удзельнікам, адказы на пытанні, заключнае слова. Адведзены час падсумоўваецца.

Адлік часу вядзецца па гадзінніках, размешчаных у полі зроку вядучага і ўсіх удзельнікаў дэбатаў.

15. У залежнасці ад ходу дэбатаў вядучы мае права прапанаваць для абмеркавання пытанні па рознай тэматыцы: палітычнай, эканамічнай, грамадскай, культуралагічнай і г.д.

16. На завяршэнне дэбатаў вядучы называе ўдзельнікаў дыскусіі, заканчвае дэбаты.

17. Падчас дэбатаў забаронена:

распаўсюджванне інфармацыі ад імя арганізацый, якія не прайшлі ў вызначаным парадку дзяржаўную рэгістрацыю (перарэгістрацыю) у выпадках, калі такая рэгістрацыя (перарэгістрацыя) з'яўляецца абавязковай паводле заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізацый, у дачыненні да якіх ёсць рашэнне ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа аб іх ліквідацыі;

распаўсюджванне інфармацыі, накіраванай на прапаганду вайны, гвалту, жорсткасці, экстрэмісцкай дзейнасці, або якая ўтрымлівае заклікі да такой дзейнасці, а таксама іншай інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

18. У выступленнях удзельнікаў дэбатаў не павінна быць прапаганды вайны, заклікаў да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, да сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці, знявагі і паклёпу ў дачыненні да службовых асоб Рэспублікі Беларусь, кандыдатаў у дэпутаты.


ГЛАВА 5

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ВЯДУЧАГА І ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ДЭБАТАЎ


19. Вядучы дэбатаў вызначаецца РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Брэст».

20. Вядучы дэбатаў абавязаны:

сачыць за выкананнем дадзенага Палажэння;

сачыць за адлікам часу;

паведамляць удзельнікам пра завяршэнне часу;

па заканчэнні часу спыніць выступоўцу, выступоўца пры гэтым абавязаны падпарадкавацца патрабаванню вядучага.

21. Вядучы мае права задаць ці ўдакладніць пытанне, спыніць выступленне ўдзельніка або прадаставіць слова.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Парадак удзелу ў дэбатах iconПарадак удзелу ў дэбатах
Дадзенае Палажэнне аб арганізацыі І правядзенні дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі...

Парадак удзелу ў дэбатах iconПравілы ўдзелу ў летнім лагеры "Залессе-2012"
Абавязковай умовай для ўдзелу ў лагеры з'яўляецца жаданне патэнцыйнага ўдзельніка сумяшчаць працу з адпачынкам

Парадак удзелу ў дэбатах iconАдкрый для сябе Беларусь!\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе
Дадзенае Палажэнне аб конкурсе «Адкрый для сябе Беларусь!» (далей конкурс) вызначае парадак арганізацыі І правядзення творчага конкурсу,...

Парадак удзелу ў дэбатах iconМаскоўскі дзень менскага паэтычнага фэсту "Парадак словаў"
Паэтычны фэстываль “Парадак словаў” прэзэнтаваў сёньня сольны вечар вядомага ў Расеі паэта Цімура Кібірава. Міжнародны фэстываль...

Парадак удзелу ў дэбатах iconКонкурс Поўная назва работы/ праграма, у якой выканана работа
Палажэнне “Аб правядзенні Мінскага міжнароднага фестываля лічбавага мастацтва “Terra Nova” (далей Палажэнне) вызначае мэту І задачы...

Парадак удзелу ў дэбатах iconУмовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь І іншых...

Парадак удзелу ў дэбатах iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў!
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды І падзяліцца ўласным...

Парадак удзелу ў дэбатах iconЗапрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі
Запрашаем Вас да ўдзелу ў канферэнцыі “Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: павестка дня для Беларусі”, якая адбудзецца...

Парадак удзелу ў дэбатах iconЗ аява кандыдата аб тым, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме
Заява кандыдата аб тым, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме«Study Tours to Poland» I study Visit in Gdynia

Парадак удзелу ў дэбатах iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка»
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка