Паважанае спадарства!




НазваПаважанае спадарства!
Дата канвертавання10.11.2012
Памер34.21 Kb.
ТыпКонкурс
Паважанае спадарства!

Ініцыятыўная група Клуба еўрапейскіх настаўнікаў, ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ””, Асветніцкая ўстанова “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія), Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, Офіса за дэмакратычную Беларусь (Бельгія) і ПАГА “Рух “За Свабоду”” запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў па гісторыі і сучаснасці Еўрапейскага кантынента і пра культурна-гістарычныя сувязі Беларусі і Еўропы прыняць удзел у

Дзявятым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд

«Што я ведаю пра Еўропу?».

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай СШ.

У 2005 годзе конкурс праходзiў у два этапы: рэгiянальныя паўфiналы і фiнал у Мiнску. Пераможцам конкурсу стала каманда Расонскай СШ iмя П.Машэрава.

У 2006 годзе тытул пераможцаў па выніках паўфіналаў і фіналу перайшоў да каманды Славянскай гімназіі з Бабруйску.

У 2007 годзе конкурс праходзiў у адзiн этап, пераможцам якога стала каманда Еўраклуба «Дзе я?» (г. Ліда).

У 2008 годзе конкурс зноў праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) - пісьмовы тэст, другі тур (фінал) - камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ўпершыню сталі школьнікі са сталіцы - каманда мінскай СШ № 207.

У 2009 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) - пісьмовы тэст, другі тур (фінал) - камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ў другі раз стала каманда мінскай СШ № 207.

У 2010 годзе конкурс праходзіў па формуле, аналагічнай двум папярэднім: першы тур (паўфінал) - пісьмовы тэст, другі тур (фінал) - камандныя спаборніцтва. Пераможцамі стала каманда з Навагрудка “Беларускае кола”.

У 2011 годзе па выніках папярэдняга пісьмовага тэста і фінальных камандных спаборніцтваў перамагла каманда СШ № 1 г. Крычава.

Каманды-пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.

Конкурс 2012 года будзе прысвечаны тэме

Еўрапейскія аб’яднанні: ўчора, сёння, заўтра”

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурса і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала могуць быць выкарыстаны настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваёй краіны.

Конкурс 2012 года праводзіцца ў два этапы:

  1. Паўфіналы - плануецца правядзенне некалькіх рэгіянальных паўфіналаў з удзелам заяўленых каманд. Месцы правядзення паўфіналаў будуць вызначацца з улікам тэрытарыяльнага размеркавання каманд (напрыклад – Брэст, Гродна, Мінск, Магілеў).

  2. Фiнал (камандная гульня з удзелам пераможцаў паўфіналаў).

Усе каманды–удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы.

Парадак правядзення і конкурсныя заданні поўфіналаў:

  1. Прадстаўленне каманд (без ацэнкі);

  2. “Гісторыя еўрапейскай інтэграцыі”: адкрыты тэст (з варыянтамі адказу);

  3. “Пазнай краіну”. З дапамогай сказаў-падказак, размеркаваных па ступені складанасці, трэба будзе пазнаць некалькі краін ЕС. Найвялікшую колькасць балаў атрымае каманда, якая пазнае большасць краін з выкарыстаннем меншай колькасці падказак;

  4. “Ці ёсць будучыня ў Еўрапейскага Саюза?”: конкурс-разважанне (хатняе заданне).

Крытэрыі ацэнкі:

  • Абгрунтаванасць тэзісаў (калі так, то чаму, калі не, то чаму);

  • Лагічнасць і паслядоўнасць выкладання;

  • Змястоўнасць, напоўненасць фактамі і прыкладамі;

  • Арыгінальнасць дэманстрацыі;

  • Рэгламент – 5 хвілін на выступ-разважанне.

  1. Брэйн-рынг. Тэма: “Еўрааб’яднанні ў мінулым”;

  2. Конкурс – сюрпрыз (на агульную эрудыцыю)

Паважаныя сябры, калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе “Што я ведаю пра Еўропу?”, просім Вас да 9 красавіка 2012 г. даслаць заяўку на ўдзел у паўфінале на электронны адрас igken11@gmail.com, указаўшы:

Мясцовасць:

Навучальная ўстанова:

Кіраўнік каманды:

Узрост удзельнікаў каманды:

Кантакты: маб.тэл. mail:


Паўфіналы конкурса плануецца правесці ў перыяд з 28 красавіка па 1 мая 2012 г. Дакладны дзень і месца правядзення спаборніцтва для кожнай каманды будуць вызначаны пасля апрацоўкі ўсіх заявак да 20 красавіка. Транспартныя выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі, запланавана кава-паўза і агульны абед пасля падвядзення вынікаў паўфінала.

Чакаем Вашага актыўнага ўдзелу ў конкурсе!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Паважанае спадарства! iconШаноўнае спадарства!
Сустракаемся ў сераду, 18 траўня, ў 18. 30 каля помніка Міцкевічу на ўваходзе ў Зарэчча

Паважанае спадарства! iconКазка пра інтэрнэт-злачынцу
...

Паважанае спадарства! iconНачная аблога 15 кастрычніка
Думаць трэба было ня зараз, а ў 96-ым, калі й на мітынгі па 50 тысячаў прыходзіла, І прэса была незалежная, І радыё а цяпер адзін...

Паважанае спадарства! iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Жывога Журналу minsk by Manivid сёньня піша: “Спадарства! Гэта ўжо ня жарты! Аляксандар Казулін можа загінуць у найбліжэйшыя дні!!!”...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка