Пастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах




НазваПастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах
Дата канвертавання10.11.2012
Памер21.78 Kb.
ТыпДокументы
Эрнст Сабіла – пастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску і Асіповічах.


Нарадзіўся 18 сакавіка (паводле пашпарту, 31 сьнежня) 1932, вёсцы Дзегцяроўка непадалёк Менску.


У сярэдзіне 1930-х сям'ю Сабілаў выселілі з-пад Менску, як нядобранадзейных. Яны пераехалі ў Бабруйск. Маці была праваслаўнай, а бацька каталік.


На працягу 1943-1944 сям'я Сабілаў дапамагала аднаму з партызанскіх атрадаў. Эрнст Сабіла згадвае, як ён залез у нямецкі склад зброі і скраў адтуль некалькі пісталетаў.


На Э.Сабілу завялі справу ў 1949г., калі ён заканчваў Бабруйскую сярэднюю школу. Тады ён спрабаваў стварыць беларускую арганізацыю.


У 1951 Сабіла, першакурсьнік Менскага мэдінстытуту, быў арыштаваны МГБ. Праз два месяцы асуджаны да расстрэлу паводле артыкулу 72-б КК БССР «за антысавецкую агітацыю на падставе рэлігійных і нацыянальных забабонаў». Пакараньне было замененае 20-ці гадовым тэрмінам зьняволеньня ў лягерах.


У дадзены момант рэабілітаваны па артыкуле за адсутнасьцю складу злачынства. Мае на гэта пасьведчаньне.


З 1951 па 1956 Э.Сабіла адбываў тэрмін зьняволеньня ў лягерох Электрасталь (Падмаскоўе), Усьць-Каменагорск (Паўночны Казахстан), у Кемераўскай вобласьці, а таксама ва Ўладзімірскай турме. У 1953 і 1954 ён двойчы рабіў спробы ўцёкаў у Сібіры.


У 1956 судовая камісія Вярхоўнага суду СССР рэабілітавала Сабілу.


Але з 1957 па 1964 ён зноў вязень ГУЛАГу ў Мардовіі. Тут увайшоў у склад сябрыны беларусаў-зьняволеных, сярод якіх былі такія асобы як Браніслаў Ржэўскі, Цімох Вострыкаў, а таксама афіцэры беларускага эскадрону Барыса Рагулі і інш.


У 1959 годзе ён быў абвінавачаны ў стварэньні гэтак званай Расейскай Прагрэсіўнай Партыі. Але за недастатковасьцю абвінавачваньняў справа была зачынена.


Адразу па вызваленьні ў 1964 і да канца 1980-х за Сабілам КГБ вяло вонкавае сачэньне.


У 1970-х Эрнст Сабіла скончыў вечаровае аддзяленьне Менскага інстытуту замежных моваў. Валодае нямецкай мовай.


Напачатку 1970-х Сабіла стаў казаньнікам адной зь незарэгістраваных пратэстанцкіх суполак Менску.


З 1988 году -- прасьвітар Эвангельскай Царквы ў Менску. Рукапакладзены пастарам Васілём Чаропкам.


У 1989 годзе ў Вільні блаславіў Бібліяй Статутны Зьезд Беларускага Народнага Фронту.


Быў сустаршынём Беларускай Хрысьціянска-Дэмакратычнай Злучнасьці.


У 205 годзе Менскі гарадзкі суд пазбавіў Беларускую Эвангельскую Царкву афіцыйнай рэгістрацыі з-за таго, што юрыдычны адрас быў у жылым фондзе. Спадар Сабіла адмовіўся ўступіць у Саюз баптыстаў, каб мець там юрыдычны адрас.


Ня мае афіцыйнай рэгістрацыі і суполка ў Асіповічах. У гэтым раённым цэнтры Магілёўскай вобласьці спадар Сабіла будуе дом, якія зьбіраецца адчыніць эвангельскі храм. З-за адсутнасьці сродкаў будаўніцтва ідзе марудна.


Жанаты, мае дачку. Дачка канчае 11-тую клясу, ёй 17 гадоў. Жонка на 16 гадоў маладзейшая.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах iconЛеанід Акаловіч, філёляг, гісторык
Пратаярэй незарэгістраванай афіцыйнымі ўладамі Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай царквы

Пастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах iconПастар царквы "Божая ласка" ў Жлобіне
Нарадзіўся 28 сакавіка 1961 года ў вёсцы Забараўцы Пінскага раёна Берасьцейскай вобласьці ў сям’і калгасьнікаў. Маці – палявод, бацька...

Пастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах iconБеларускай філярмоніі 70 гадоў
...

Пастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах iconБеларускай філярмоніі 70 гадоў
...

Пастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах iconБеларускай фільгармоніі 70 гадоў
...

Пастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах iconСвятло зямлі беларускай: навамучаннікі ХХ ст рэспубліканскі круглы стол
Рэспубліканскі круглы стол “святло зямлі беларускай: Навамучаннікі ХХ ст”, прысвечаны гісторыі Праваслаўнай Царквы Беларусі ХХ ст.,...

Пастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах iconГіпэрмаркеты гатовыя ўзяць на сябе "лішнюю нагрузку"
Санітарныя службы Менску прапануюць паступова спыніць гандаль харчоў на рынках. Яны хочуць, каб пэўныя харчы прадаваліся толькі ў...

Пастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах iconВасіль Юрэвіч, адміністратар менскай поўнаэвангельскай царквы "Новае жыцьцё"
Нарадзіўся 6 верасьня 1968 году ў Менску ў сям’і служачых. У шасьцігадовым ўзросьце памёр бацька, І маці выхоўвала Васіля І яго малодшага...

Пастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах iconНа сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» iniciative org сёньня паведамляецца: Напярэдадні Калядаў 24 сьнежня «Инициатива» адправіла
Большасьць паштовак была напісана простымі людзьмі — мінакамі, якім на вуліцах актывісты «Инициативы» прапаноўвалі такім чынам падтрымаць...

Пастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах iconГісторыя праваслаўнай царквы на Мазыршчыне ( XIV – XVIII стст.)
Вялікага Княства Літоўскага І рэчы Паспалітай распрацавана недастаткова. Спеціяльных прац прысвечаных дадзенай тэме няма. Некаторыя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка