«сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) Для студэнтаў спецыяльнасці




Назва«сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) Для студэнтаў спецыяльнасці
старонка1/5
Дата канвертавання12.11.2012
Памер0.82 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ


ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ


Кафедра славянскіх літаратур


ВОСТРЫКАВА А. У.


«СУЧАСНАЯ ЧЭШСКАЯ ЛІТАРАТУРА:

ВЕРНУТЫЯ ІМЁНЫ»

(СПЕЦЫЯЛЬНЫ КУРС)

Для студэнтаў спецыяльнасці

D 21 05 03 “Славянская філалогія”


МІНСК


2004


УДК

ББК

В

А ў т а р – с к л а д а л ь н і к

А. У. Вострыкава,

Р э ц э н з е н т

С. В. Саладоўнікаў, кандыдат філалагічных навук,

дацэнт кафедры сусветнай літаратуры

Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры


Рэкамендавана на пасяджэнні Вучонага савета

філалагічнага факультэта 2004 г.

пратакол №


«Сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) / Аўт-склад. А.У.Вострыкава—Мн.: БДУ, 2004.—50 с.


У прапанаваным выданні змешчаны матэрыялы па чэшскай літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў: даецца характарыстыка асноўных тэндэнцый развіцця, мастацкіх пошукаў, літаратурнай сітуацыі ў сучаснай Чэхіі. Акцэнт робіцца на творчасці пісьменнікаў, якія былі забаронены альбо не мелі магчымасці друкавацца ў перыяд так званай «нармалізацыі» у Чэхаславакіі. Падбор манаграфічных лекцый невыпадковы: усё гэта сучасныя аўтары, якія прызнаны мэтрамі чэшскага прыгожага пісьменства другой паловы-канца ХХ стагоддзя, хоць шырокая аўдыторыя пазнаёмілася з імі толькі пасля 1989 г. Дапаможнік уключае таксама спіс літаратуры па гісторыі сучаснай чэшскай літаратуры і творчасці дадзеных аўтараў.

Курс лекцый разлічаны на студэнтаў славянскага аддзялення філалагічнага факультэта і адрасаваны тым, хто вывучае чэшскую мову і літаратуру. Ён можа чытацца ў якасці спецыяльнага курса і як частка асноўнага курса па гісторыі чэшскай літаратуры адпаведнага перыяду, а таксама ўваходзіць у склад інтэгральнага курса па гісторыі славянскіх літаратур для студэнтаў спецыяльнасці “Славянская філалогія”. Адначасова прапанаваны курс лекцый можа зацікавіць студэнтаў іншых спецыяльнасцяў, аспірантаў і выкладчыкаў ВНУ, больш шырокае кола чытачоў увогуле.


УДК

ББК

В


Вострыкава А.У. 2004

БДУ, 2004


УСТУП


Курс лекцый “Сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны” разлічаны на студэнтаў славянскага аддзялення філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта і адрасаваны тым, хто вывучае чэшскую мову і літаратуру. Ён можа чытацца ў якасці спецыяльнага курса і як частка асноўнага курса па гісторыі чэшскай літаратуры адпаведнага перыяду, а таксама ўваходзіць у склад інтэгральнага курса па гісторыі славянскіх літаратур для студэнтаў спецыяльнасці “Славянская філалогія”. Адначасова прапанаваны курс лекцый можа зацікавіць студэнтаў іншых спецыяльнасцяў, аспірантаў і выкладчыкаў ВНУ, больш шырокае кола чытачоў увогуле.

Курс з’яўляецца лагічным працягам вывучэння праблем і пытанняў, якія асвятляюцца на лекцыях, семінарскіх занятках па дадзенаму перыяду.

Выданне мае на мэце паглыбленне літаратуразнаўчай кампетэнцыі студэнтаў, спрыянне лепшай арыентацыі ў сучасным літаратурным працэсе. Ставіцца задача як мага шырэй прадставіць лепшых чэшскіх пісьменнікаў другой паловы-канца ХХ стагоддзя, вяршынныя творы чэшскай літаратуры з улікам іх ідэйнай, мастацкай, эстэтычнай вартасці, разнастайнасці тэматыкі, жанравых форм, вобразна-выяўленчых сродкаў, стылёвых асаблівасцей.

Гісторыя чэшскай літаратуры і культуры другой паловы ХХ стагоддзя да апошняга часу з-за шэрагу пэўных гістарычных падзей мела шмат “белых плямаў” нават для носьбітаў нацыянальнай ментальнасці, мовы, і два апошнія дзесяцігоддзі сталі вельмі значнымі для чэшскай літаратуры ў сэнсе паўнавартаснага запаўнення такіх лакун. Сёння чэшскі і сусветны чытач урэшце рэшт у поўным аб’ёме і без забарон знаёміцца з выдатнейшымі імёнамі і творамі. Складанасць сучаснага чэшскага літаратурнага працэсу ў тым, што ўсе тры плыні, існаваўшыя дагэтуль (афіцыйна выдаваўшаяся літаратура, самвыдат, эмігранцкая літаратура) у 90-я гг. зліліся у адзін магутны паток, таму наша мэта – прэзентаваць шэраг «вернутых імёнаў», ахарактарызаваць творчасць абраных пісьменнікаў у кантэксце развіцця чэшскай і сусуветнай літаратуры і адначасова даць агульную панараму жыццёвага і творчага шляху такіх аўтараў, акрэсліць магчымыя вектары для параўнальнага аналізу.

Змест і структура выдання прадугледжвае ўзмацненне ролі самастойнага абагульнення і засваення студэнтамі асаблівасцей твораў, вывучэнне і аналіз розных інтэрпрэтацый у крытычнай літаратуры, знаёмства з большасцю тэкстаў у арыгінале (на жаль, перакладаў твораў на беларускую і рускую мову прапанаваных выдатнейшых чэшскіх пісьменнікаў сучаснасці пакуль вельмі мала).
  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

«сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) Для студэнтаў спецыяльнасці iconПольская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў (частка І) Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03 "Славянская філалогія" мінск 2003
Вучэбна-метадычны дапаможнік «Польская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў» / Аўт-склад. А. У. Вострыкава, М. М. Хмяльніцкі—Мн.:...

«сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) Для студэнтаў спецыяльнасці iconТэмы практычных заняткаў па курсе "Літаратура бліжняга замежжа" для студэнтаў IV курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
Тэмы практычных заняткаў па курсе “Літаратура бліжняга замежжа” для студэнтаў IV курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

«сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) Для студэнтаў спецыяльнасці iconПытанні да экзамена па дысцыпліне "Сусветная І айчынная дзіцячая літаратура" для студэнтаў 4 курса факультэта завочнай адукацыі спецыяльнасці
...

«сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) Для студэнтаў спецыяльнасці iconПытанні да экзамена па дысцыпліне "Сусветная І айчынная дзіцячая літаратура" для студэнтаў 4 курса педагагічнага факультэта завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці 1-01 01 02-06 Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія
Пытанні да экзамена па дысцыпліне “Сусветная І айчынная дзіцячая літаратура” для студэнтаў 4 курса педагагічнага факультэта завочнай...

«сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) Для студэнтаў спецыяльнасці iconСучасная беларуская мова экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
...

«сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) Для студэнтаў спецыяльнасці iconПытанні да экзамена ў летнюю сесію па дысцыпліне «Сусветная І айчынная дзіцячая літаратура» для студэнтаў 5 курса педагагічнага факультэта завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» (ДАзс-51)
Узнікненне беларускага друкавання, распаўсюджванне кніг вучэбнага прызначэння (Ф. Скарына, С. Будны, Л. Зізаній)

«сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) Для студэнтаў спецыяльнасці iconПытанні да экзамена ў летнюю сесію па дысцыпліне «Сусветная І айчынная дзіцячая літаратура» для студэнтаў 5 курса факультэта бесперапыннай адукацыі завочнай формы навучання спецыяльнасці«Дашкольная адукацыя» (ДАзс-51, 52/09)
Узнікненне беларускага друкавання, распаўсюджванне кніг вучэбнага прызначэння (Ф. Скарына, С. Будны, Л. Зізаній)

«сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) Для студэнтаў спецыяльнасці iconПрактычнае настаўленне да вывучэння тэмы " Сучасная рэлігійная сітуацыя на Беларусі" для студэнтаў універсітэта Гомель уа «гду імя Ф. Скарыны» 2008
Практычнае настаўленне прызначана для самастойнай працы студэнтаў, якія вывучаюць рэлігіязнаўства

«сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) Для студэнтаў спецыяльнасці iconЗмест практычных заняткаў ў зімовую сесію па дысцыпліне "Беларуская мова" для студэнтаў V курса факультэта бесперапыннай адукацыі завочнай формы навучання спецыяльнасці
Беларуская мова” для студэнтаў V курса факультэта бесперапыннай адукацыі завочнай формы навучання спецыяльнасці

«сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) Для студэнтаў спецыяльнасці iconЗмест практычных заняткаў ў зімовую сесію па дысцыпліне "Беларуская мова" для студэнтаў V курса педагагічнага факультэта завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці
Беларуская мова” для студэнтаў V курса педагагічнага факультэта завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка