Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі?




НазваКалі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі?
старонка3/3
Дата канвертавання10.11.2012
Памер279.98 Kb.
ТыпВопрос
1   2   3
Становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. У выніку жорсткай барацьбы на Люблінскім сейме і пасля Любліна за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць кіруючым колам Вялікага княства Літоўскага ўдалося захаваць рэшткі тэрыторыі былой дзяржавы, а таксама рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. Абедзве былыя самастойныя дзяржавы захавалі свае ранейшыя назвы – Вялікае княства Літоўскае і Польская Карона, а таксама свае законы, улады і іншыя органы выканаўчай улады, судовыя сістэмы, мясцовае самакіраванне, фінансы, узброеныя сілы і да канца ХVІІ ст. свае дзяржаўныя мовы. Статутам Вялікага княства Літоўскага 1588 г. чужаземцам (у тым ліку этнічным палякам, польскім магнатам) забаранялася на тэрыторыі княства купляць зямлю і маёмасць, а таксама займаць дзяржаўныя пасады. Такім чынам, Рэч Паспалітая была федэратыўнай дзяржавай, у якой ВКЛ і Польшча мелі адносную самастойнасць, абмежаваную дзейнасцю адзінага польскага караля і адзінага органа заканадаўчай улады – сейма Рэчы Паспалітай. Разам з тым у канцы ХVІІ – ХVІІІ ст. узмацняецца тэндэнцыя да засілля польскіх паноў і пашырэння польскага ўплыву на беларускіх і літоўскіх землях.

У выніку Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. была створана уніяцкая царква. Яна падначальвалася папе Рымскаму, а абрады на першым этапе заставаліся праваслаўнымі, але пазней пачалі замяняцца каталіцкімі. Пры дапамозе уніяцкай царквы Ватыканам і польскім каталіцкім духавенствам рабілася спроба паступова, незаўважна, шляхам падману, праз выкарыстанне беларускай мовы ў пропаведзях акаталічыць праваслаўнае насельніцтва Беларусі.

Такім чынам, уніяцкая царква ўяўляла сабой сродак акаталічвання насельніцтва на нацыянальнай аснове, а не нацыянальную царкву як сімвал суверэнітэту дзяржавы. Беларуская шляхта перайшла ў каталіцтва, а веруючымі уніяцкай царквы сталі сяляне і гарадскія нізы, якіх нярэдка сілай і падманам далучалі да гэтай царквы.

Палітычныя крызісы Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай. На працягу ўсяго перыяду існавання Рэчы Паспалітай у ёй паступова выспяваюць умовы палітычнага крызісу, які найбольш востра праявіўся ў другой палове ХVІІІ ст і прывёў да распаду гэтай дзяржавы. Палітычны крызіс Пэчы Паспалітай меў некалькі вытокаў. Першы быў закладзены ў момант падпісання Люблінскай уніі. З гэтага часу ўся гісторыя Рэчы Паспалітай – гэта барацьба ВКЛ за захаванне незалежнасці, якая аслабляла карону і княства ў эканамічных і ваенных адносінах, рабіла лёгкай здабычай суседніх дзяржаў. Другім вытокам, які заканамерна падрываў асновы дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай, былі шляхецкія вольнасці (ліберум вета, канфедэраціі, мясцовыя сеймікі і інш.). Яны вялі да ўзмацнення шляхты і ўпадку адміністрацыйнага кіравання. Трэцім вытокам палітычнага крызісу была рэлігійная і нацыянальная палітыка, імкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавесці іх з праваслаўя ў каталіцкую веру. Чацвёрты выток – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага гнёту з феадальным, што выклікала сялянскія выступленні і падрывала моц дзяржавы. Пяты выток – барацьба паміж магнатамі за ўладу ў краіне. Звяртанне розных груповак па дапамогу да суседніх дзяржаў, стварэнне канфедэрацый, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, няздольнасць кіраваць дзяржавай, а таксама пастаянныя войны, якія вяліся на тэрыторыі Рэчы Паспалітай – усё гэта разбурала яе.

У другой палове ХVІІІ ст. Рэч Паспалітая перажывала глыбокі ўнутрыпалітычны крызіс. У краіне панавала феадальная анархія. Усеўладдзе магнатаў прывяло да дэцэнтралізацыі ўлады. Становішча Рэчы Паспалітай ускладнялася існаваннем вакол яе моцных цэнтралізаваных дзяржаў – Аўстрыі, Прусіі і Расіі. Для іх Рэч Паспалітая мела важнае стратэгічнае значэнне ў барацьбе за ўплыў у еўрапейскай і міжнароднай палітыцы. Вялікая шматнацыянальная, але палітычна слабая дзяржава апынулася перад пагрозай страты сваёй самастойнасці.

У гэтых умовах галоўнай задачай было захаванне палітычнага адзінства Рэчы Паспалітай і яе дзяржаўнага суверэнітэту. Вырашыць яе спрабавалі прыхільнікі асветніцкіх ідэй у Рэчы Паспалітай. Яны выступалі супраць феадальна-арыстакратычнай і каталіцкай рэакцыі, адстойвалі прынцыпы роўнасці нацый, недатыкальнасці дзяржаўнага суверэнітэту.

Ідэалогія Асветніцтва адлюстравалася ў дзейнасці Адукацыйнай камісіі, якая зрабіла шэраг прагрэсіўных для свайго часу рэформ. Кульмінацыйным пунктам дзейнасці асветнікаў стаў чатырохгадовы сейм (1788–1792) і прынятая на ім Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Аднак гэтая апошняя спроба вывесці Рэч Паспалітую з палітычнага крызісу і захаваць яе дзяржаўнасць не мела поспеху. Паўстанне Т.Касцюшкі ў абарону Канстытуцыі пад асветніцкімі лозунгамі вольнасці, цэласці і незалежнасці было асуджана на паражэнне. Рэч Паспалітая знікла з палітычнай карты Еўропы.

Больш за два стагоддзі гісторыя беларускага народа была звязана з Рэччу Паспалітай. Гэты перыяд меў выключнае значэнне, у першую чаргу, для нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў і для іх палітычнага самавызначэння. Трэба ўлічваць такі бясспрэчны факт, што як дзяржава Рэч Паспалітая менш за ўсё была зацікаўлена ў развіцці беларусаў як самастойнага народа. Наадварот, яна рабіла ўсё, каб сцерці з памяці беларускага народа яго этнічную прыналежнасць. Ва ўмовах пастаянна нарастаючага польска-каталіцкага ўціску большасць беларусаў усведамляла, што для свайго самазахавання як этнасу, для свайго далейшага гістарычнага развіцця яны павінны вярнуцца да сваіх агульнарускіх каранёў, да вытокаў сваёй дзяржаўнасці. Яскравым сведчаннем гэтага з’яўляецца вострая рэлігійна-нацыянальная барацьба, якая разгарнулася на беларускіх і украінскіх землях, і якая не прыпынялася да самага ўз’яднання беларускіх і украінскіх зямель з Расійскай дзяржавай.

На працягу ўсяго перыяду існавання Рэчы Паспалітай у ёй паступова паглыбляўся падзел грамадства па нацыянальна-культурнай і сацыяльна-рэлігійнай прыналежнасці. На тэрыторыі Беларусі яго рысы мелі асабліва выразны характар. У канцы ХVІІІ ст. беларускія магнаты былі католікамі, а шляхта ў большасці сваёй трымалася каталіцтва ці ўніяцтва, таму яны арыентаваліся на польскія нацыянальна-культурныя традыцыі. У той жа час большасць беларускага сялянства прытрымлівалася праваслаўя і, нягледзячы на колькасную перавагу ўніяцкіх прыходаў над праваслаўнымі, працэс замены праваслаўнага веравызнання каталіцкім у асяроддзі беларускіх сялян-уніятаў быў яшчэ далёка незавершаны. Гэта паўплывала і на палітыка-ідэалагічнае размежаванне ў беларускім грамадстве.

Прыхільнікі каталіцкага касцёла і сацыяльныя вярхі ўніяцкай царквы імкнуліся да захавання самастойнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай, а пасля яе падзелаў – да аднаўлення ў былых межах. У сваю чаргу праваслаўнае насельніцтва Беларусі, у тым ліку і большасць сялян-уніятаў, цягнулася да Расіі, якая не толькі традыцыйна лічылася галоўнай абаронцай праваслаўнай веры, але этнічна і гістарычна была беларусам бліжэй за Польшчу. Існаванне дзвюх гэтых тэндэнцый і барацьба паміж імі сталі галоўнай асаблівасцю гістарычнага развіцця Беларусі на доўгі час.

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Калі была ўтворана Рэч Паспалітая? Назавіце прычыны ўтварэння гэтай дзяржавы.

2. На якіх умовах ВКЛ і Польшча аб’ядналіся ў адну дзяржаву?

3. Якімі былі перадумовы палітычнага крызісу ў Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.?

4. Якія меры былі прыняты для захавання дзяржаўнага суверэнітэту Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.?

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

  1. Дакажыце, што Рэч Паспалітая была федэратыўнай дзяржавай.

  2. Ахарактарызуйце ролю канфесійнага фактара ў гісторыі Рэчы Паспалітай.

  3. Выкажыце сваё абгрунтаванае меркаванне па пытанню: ці былі непазбежнымі падзелы Рэчы Паспалітай?



Адукацыйны партал www.adu.by
1   2   3

Падобныя:

Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? iconКалі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі?
Успомніце. Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? Калі адбываўся працэс засялення славянамі беларускіх зямель? Якія ўсходнеславянскія...

Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? iconВойны беларусі другой палове XVI ст
Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не...

Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? iconПоездка по Йыгевамаа – Тартумаа
Территория была заселена в XVIII веке русскими староверами, бежавшими от религиозного преследования. Жители занимаются в основном...

Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? iconУспаміны жлоба міхаіла андрэевіча аб вялікай айчыннай вайне запісалі
Да вайны нам жылося кепска. Нічога не было ні есці, ні піць у тых, у каго была зямля, было, лічылася, І багацце. Такія лічыліся людзьмі...

Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? icon«Малы канспіратар» зборнік артыкулаў, напісаны людзьмі часова свабоднымі. Калі прачытаеш першы раздзел, магчыма, ты ўжо не будзеш мець патрэбы ў прымяненні
Калі пазнаёмішся з другім раздзелам, будзеш ведаць, на якой прававой падставе табе нельга прышыць тэрмін за чытанне трэцяга, а калі...

Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? iconДзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №3 г. Глыбокае
Вядучы Тэма нашай інфармацыйнай гадзіны “Праблема гандлю людзьмі ў Беларусі”

Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? iconМа тое самае, што І няма
Калі сасніш кроў атрымаеш вестку ад крэўнага, гэта калі крыві нямнога, адна кропля; больш чакай сваяка, пэўна ж прыйдзе ці прыедзе....

Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? iconСупраць гандлю людзьмі Дайце студэнтам вучыцца
У гародні адбыўся Міжнародны семінар па каардынацыі дзейнасьці ў сфэры папярэджаньня І прадухіленьня гандлю людзьмі

Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? iconАнархизм в бразилии
После создания колонии эта огромная территория была заселена трудящимися-рабами, в большинство своем черными, которых продавали и...

Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? iconРащупкина Ксения
Маймы была заселена с давних времен алтайцами, которые вели кочевой и полукочевой образ жизни. Главным занятием коренного населения...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка