Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»




НазваКонкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
Дата канвертавання10.11.2012
Памер122.91 Kb.
ТыпКонкурс



Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/

Выпуск 11 (523)

(29 cакавіка 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:




Далучайся да “Гадзіны Зямлі”! 2

Курс дыстанцыйнага электроннага навучання 3

Сімпозіум па інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі 4

Стыпендыяльная праграма для маладых лідэраў НГА 4

Школа кансультантаў па арганізацыйным развіцці 5

Школа інструктараў актыўнай рэабілітацыі 5

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў 6

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» 6

Міжнародная студэнцкая канферэнцыя 7

"Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёра ў Чэхію 7

Фотафестываль запрашае фатографаў 7

Piligrymka.by абвясціла конкурс 7

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў 8

8




Падзеі:



уверх

Далучайся да “Гадзіны Зямлі”!


Экалагічная акцыя пад назвай «Гадзіна Зямлі» пройдзе ў бліжэйшую суботу, 31-га сакавіка, ў 20:30 ва ўсім свеце, і Гродна – не выключэнне.

Акцыя заклікае ўсіх – людзей, арганізацыі, прыватныя установы – сімвалічна выключыць святло альбо іншыя не жыццёва неабходныя электрапрыборы на адну гадзіну. Гэта мерапрыемства з’яўляецца сімвалам беражлівых адносін да прыроды і скіравана да прыцягнення ўвагі грамадства да праблемы змянення клімату на планеце, абмежаванасці прыродных рэсурсаў. Яно заснавана Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF) і праводзіцца ўжо шосты раз. Беларусь далучылася да акцыі ў 2009 годзе.

 Такім чынам ініцыятары акцыі спрабуюць звярнуць увагу жыхароў нашай планеты на тое, што эканомія электраэнергіі дапамагае скараціцць шкодныя выкіды ў атмасферу Зямлі цеплавымі электрастанцыямі. Удзел у акцыі – гэта таксама магчымасць для кожнага выказаць сваю занепакоенасць станам навакольнага асяроддзя і зрабіць свой унёсак ў яго паляпшэнне. Менавіта выпрацоўка энергіі – асноўная прычына выкідаў ў атмасферу парніковых газаў, якія прыводзяць да глабальнага пацяплення, і, як следства, змянення клімату і прыродных катаклізмаў.

Правядзенне акцыі ў Беларусі, пры падтрымцы Дэпартамента па энергаэфектыўнасці, каардынуе экалагічнае таварыства «Зялёная сетка». У Гродне да інфармавання пра сэнс акцыі ўжо далучаюцца СМІ, навучальныя ўстановы, установы культуры і прадпрыемствы. Ва ўніверсітэтах, абласным Палацы моладзевай творчасці, у каледжы мастацтваў, заалагічным парку ў межах акцыі пройдуць асветніцкія мерапрыемствы для дзяцей і моладзі па тэме энергазберажэння.

 Падтрымалі акцыю і рэлігійныя інстытуцыі: у Бернардынскім, Брыгіцкім і Францысканскім касцёлах святары пад час імшы і моладзевых сутрэч нагадаюць вернікам пра Запавет Божы ў адносінах да прыроды. Актыўны ўдзел у распаўсюдзе інфармацыі пра акцыю прымаюць валанцёры «Экастудыі» ГА «Цэнтр Трэці сектар». Акрамя распаўсюду ўлёткаў, яны распрацавалі матэрыялы аб наступствах змены клімата і магчымых варыянтах энегразберажэння, якія можа выкарыстаць у штодзённым побыце.

 Прэзентацыя матэрыялаў адбудзецца на адмысловых семінарах па тэматыцы энергазберажэння. У дзень акцыі выправяцца на катанні гарадзенскія роллеры і аматары веласпорту, а вегетарыянцы нашага горада зладзяць вячэру пры запаленых свечках. Арганізатары запрашаюць усіх беларусаў сустрэць бліжэйшы суботні вечар у коле блізкіх альбо з цікавай кампаніяй на адкрытым паветры – без выкарыстання электрычнага асвятлення. Падрабязней пра акцыю можна азнаёміцца тут .

Паводле http://t-styl.info

уверх



А
бвесткі
:

уверх

Курс дыстанцыйнага электроннага навучання


У межах Еўрапейскага Тыдня «Увайдзі ў Інтэрнэт!» адкрыта рэгістрацыя на курс «Менеджмент прафілактычных праграм па праблеме ВІЧ/СНІД». Электронны дыстанцыйны курс – добрая магчымасць у навучанні і павышэнні кваліфікацыі ў галіне менеджмэнту прафілактычных праграм па праблеме ВІЧ/СНІД для моладзевых лідэраў і спецыялістаў.

Курс з 9 красавіка да 27 мая ладзіцца Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» у партнёрстве з Аддзелам прафілактыкі ВІЧ/СНІД ГУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» і Аддзелам па справах моладзі Гомельскага райвыканкаму.

Праграма складаецца з 7-дзённых модуляў:

-Уводзіны ў курс. Знаёмства з асноўнымі інструментамі платформы дыстанцыйнага навучання, першаснае тэставанне па выяўленні ўзроўню ведаў.

-Роля моладзевых арганізацый у жыцці грамадства. Знаёмства з роляй моладзевых арганізацый у галіне прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.

-Асновы ведаў пра ВІЧ-інфекцыі. Вывучэнне інфармацыі ад эпідэмічнай сітуацыі па ВІЧ-інфекцыі ў Беларусі і свеце, гісторыі і гіпотэзах паходжання ВІЧ і яго ўплыве на імунную сістэму чалавека, шляхах перадачы і г.д.

-Сучасныя падыходы, формы і метады прафілактычнай работы. Даследванне тэндэнцый у галіне прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, знаёмства з лепшымі практыкамі.

-Праектны цыкл у прафілактычнай дзейнасці. Вывучэнне этапаў стварэння, рэалізацыі і ацэнкі эфектыўнасці моладзевага прафілактычнага праекта, распрацоўка ідэі, метадалогіі і плана праекта для сваёй моладзевай арганізацыі.

-Стварэнне гадавога плану прафілактычнай работы. Складанне плана на другое паўгоддзе 2012 года прафілактычных мерапрыемстаў у галіне ВІЧ-інфекцыі для сваёй арганізацыі

-Падсумаванне. Заключнае тэставанне па выяўленні ўзроўня ведаў, а таксама магчымасць здаць запазычанасці па мінулых тэмах.

Навучанне бясплатнае. Удзельнікі атрымаюць пасведчанні аб удзеле.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 10 красавіка.

Для ўдзелу неабходна:

-Стаць удзельнікам кампаніі «Увайдзі ў Інтэрнэт!», скапіраваўшы спасылку ў браўзер альбо па спасылцы: http://counter.getonlineweek.eu/survey.php?language=Russian 

-Зарэгістравацца на Партале дыстанцыйнага навучання РАА “БелАЮ” па спасылцы http://www.belau.info/moodle/login/signup.php.

Увага! Ліст з падцвярджэннем рэгістрацыі трапляе ў «спам», правярайце скрыню.

-Зайсці на http://www.belau.info/moodle/login/index.php, увёўшы свой логін і пароль. Зайсці на патрэбны курс. Вы павінны бачыць сябе ў раздзеле «Удзельнікі», калі выканалі працэдуру рэгістрацыі карэктна.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Віталя Нікановіча, кіраўніка Парталу дыстанцыйнага навучання РГА «БелАЮ» - тэл. +375 25 961 82 28, эл.пошта: vnikanovich@belau.info Skype: v_n_n_v

Паводле рассылкі РГА “БелАЮ”



уверх

Сімпозіум па інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі


Ізраільскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця пры МЗС Ізраіля пры садзейнічанні Цэнтра супрацоўніцтва і развіцця (Кібуц Шфаім, Ізраіль) ладзіць міжнародны адукацыйны сімпозіум “Інтэграцыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў нарматыўны адукацыйны асяродак”, які адбудзецца ў Ізраіле з 14 чэрвеня па 9 ліпеня 2012 года.

Усе выдаткі па пражыванні і навучанні ў Ізраіле – за кошт арганізатараў. Удзельнікі аплочваюць пералёт.

Мова курса – руская.

Для ўдзелу ў курсе неабходна запоўніць анкету ў эл.выглядзе і даслаць яе на эл. адрас Амбасады Ізраіля ў РБ embassyisrael@gmail.com. Неабходна дадаць: копіі дыпломаў аб вышэйшай адукацыі і навуковых ступенях (адсканаваныя), копіі сэртыфікатаў аб праходжанні курсаў па дадзенай альбо блізкай тэматыцы (адсканаваны), 2 рэкамендацыі ( з подпісам і пячаткай, адсканаваныя), медыцынскую даведку, скан 1-ай старонкі пашпарта (з фотаздымкам).

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 19 красавіка.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў Амбасаду Ізраіля па пазначаным эл.адрасам ці тэл. 298-44-01, 298-44-02, 211-44-31.

Паводле http://ngo.by

уверх


Стыпендыяльная праграма для маладых лідэраў НГА


Стыпендыяльная праграма – магчымасць для маладых лідэраў развіць свае лідарскія якасці, падтрымаць дабрачыннасць і дапамагчы ўзмацніць патэнцыял супольнасці сваёй краіны.

Center on Philanthropy and Civil Society запрашае маладых лідэраў да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме тэрмінам навучання з 24 верасня да 14 снежня.

Пераможцы конкурса:

  • Возьмуць удзел у праграме навучання

  • Наведаюць фонды і іншыя арганізацыі грантадаўцы

  • Сустрэнуцца з вядомымі дзеячамі ў галіне філантропіі

  • Даведаюцца пра міжнародныя і нацыянальныя сеткі

  • Напішуць навуковую работу па ўзмацненні дабрачыннага сектара.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 9 красавіка.

Больш падрабязна глядзі тут і сайт Цэнтра філантропіі і грамадзянскай супольнасці http://www.philanthropy.org.

Паводле http://ngo.by

уверх

Школа кансультантаў па арганізацыйным развіцці


Адукацыйна-практычны курс “Школа кансультантаў па арганізацыйным развіцці” (Акадэмія ПЛЮС) уключае ў сябе 6 семінараў і 6 трэнінгаў, выкананне заданняў і тэстаў, стажыроўку (практыку) ў арганізацыях (у пары з дасведчаным кансультантам). 

Курс цягнеца з красавіку 2012 года па красавік 2013 года.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятыў ва ўзросце 18-35 гадоў, якія маюць стаж актыўнага сяброўства ў грамадскай арганізацыі не меней за 3 гады. Вітаецца досвед працы ў якасці менеджэраў, трэнераў, кансультантаў па арганізацыйным развіцці.

Каб узяць удзел у курсе, неабходна запоўніць анкету і даслаць разам з рэзюмэ на электронны адрас: consultant2012amp@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы заявак - 2 красавіка.

Падрабязная інфармацыя пра курс – на сайце: http://ampby.org/2012/03/26/16017/

Рассылка belngo.info (паводле ampby.org)


уверх

Школа інструктараў актыўнай рэабілітацыі


Грамадскае аб’яднанне “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў” абвяшчае набор у “Школу інструктараў актыўнай рэабілітацыі”

“Школа” пачынае працу з мая і продзе ў выглядзе летнікаў-семінараў у 2 этапы:

1 этап – з 18 да 25 мая на базе санаторыя “Белая Вежа” (Брэсцкая вобласць),

2 этап – з 18 чэрвеня да 26 чэрвеня з Еўпаторыі.

Кандыдатамі для ўдзелу могуць стаць інваліды-калясачнікі, якія праходзілі 10-дзённыя летнікі-семінары Актыўнай рэабілітацыі ў перыяд з 1997 года па верасень 2007 года і маюць адпаведны Сэртыфікат.

На дадзеных летніках-семінарах інструктары-стажоры пройдуць курс павышэння кваліфікацыі.

Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць “Школу інструктараў актыўнай рэабілітацыі”, на конкурснай аснове змогуць стаць дзейснымі інструктарамі актыўнай рэабілітацыі ГА “РАІК” і прымаць удзел у летніках для навічкоў і ў групах “Першага кантакту” па месцы пражывання.

Бліжэйшы 10-дз1нны летнік-семінар для навічкоў пройдзе з 6 па 17 верасня на базе санаторыя “Белая Вежа”.

Кандыдатам неабходна даслаць папярэднюю заяўку на эл. пошту

inna.digilevich@gmail.com альбо па факсе 8-017-2911089 з пазнакай:

-Прозвішча, імя, імя па бацьку

-Адрас

-Эл.пошта

-Тэлефон

-Дата нараджэння, дата траўмы, уровень траўмы

-Дата ўдзелу ў летніках-семінарах, якія праходзілі з 1997 да 2007 гады.

-Досьвед працы інструктарам (калі ёсць)

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 красавіка (уключна).

Паводле рассылкі БАСР

уверх




Не спазніся!


уверх

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў


Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:

Апошні тэрмін - 1 мая.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу - тут

уверх

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»


Ініцыятыўная група Клуба еўрапейскіх настаўнікаў, ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія), Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь», Офіса за дэмакратычную Беларусь (Бельгія) і ПАГА «Рух «За Свабоду» запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў па гісторыі і сучаснасці Еўрапейскага кантынента і пра культурна-гістарычныя сувязі Беларусі і Еўропы прыняць удзел у Дзевятым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».

Заяўкі на ўдзел у паўфінале прымаюцца на электронны адрас gken11@gmail.com ,

Апошні тэрмін - да 9 красавіка.

Паводле http://nastaunik.info

уверх

Міжнародная студэнцкая канферэнцыя


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у міжнароднай студэнцкай канферэнцыі "Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі”, якая будзе праходзіць з 18 па 20 траўня ў Вільні, Літва.

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://bit.ly/ykhBpL

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 красавіка.

Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю – на сайце: http://bit.ly/zsnlMM

Рассылка belngo.info (паводле students.ehu.lt)

уверх

"Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёра ў Чэхію


Чэская арганізацыя "Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёра ў межах Еўрапейскай валанцёрскай службы на перыяд верасень 2012 – чэрвень/жнівень 2013 у Празе (Чэхія) ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў.

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 красавіка.

Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://ec.europa.eu/youth/youth-in-action-programme/european-voluntary-service_en.htm

Рассылка belngo.info


уверх

Фотафестываль запрашае фатографаў


Фатографы маюць магчымасць падаць заяўку на ўдзел у 9-м фотафестывалі Kaunas Photo, які пройдзе ў верасні ў Літве.

Мэта выставы – рэпрэзентаваць фота-ментальнасць сучаснага грамадства, прасачыць адбіткі досведу праз сродкі масавай інфармацыі і мастацтва.

Заяўкі прымаюцца на адрас festival@kaunasphoto.info

Апошні тэрмін - да 15 красавіка.

Паводле http://baj.by

уверх

Piligrymka.by абвясціла конкурс


Пераможца атрымае цудоўную магчымасць  стаць пілігрымам і наведаць  базіліку святога Пятра ў Ватыкане.

 Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе – напісаць невялікае апавяданне на тэму: “Што шукае пілігрым?”, прыкладна на 4-6 тысяч знакаў. Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і даслана на e-mail: piligrymka@tut.by .

Апошні тэрмін - 15 чэрвеня.

У лісце аўтар пазначае імя, прозвішча, нумар тэлефона і зваротны адрас.

Найбольш змястоўныя працы будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by

уверх

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў


Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", працягваецца. 

Апошні тэрмін падачы - 1 траўня.

Узрост удзельнікаў да 35 гадоў.

Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары тэлефонаў ды e-mail.

Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)

уверх




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» iconКонкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» iconКонкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?" 7
Учора ў 18. 30 каардынатарка Школы маладога журналіста -15 Юлія Каляда вітала маладых людзей, што прыйшлі на свой першы занятак па...

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» icon1. Уступнае слова вядоўцы пра мэты мерапрыемства. Напамінак пра прыз для самых актыўных пры падрыхтоўцы І правядзенні прэс-канферэнцыі – уключэнне ў каманду, што паедзе на конкурс "Што я ведаю пра Еўропу". Прадстаўленне замежных гасцей. 2
Развіваць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, цікавасць да жыцця іншых народаў

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» iconКонкурс "Што я ведаю пра Барысаўшчыну"
Фарміраваць пачуццё неабходнасці ашчаднага стаўлення да насельніцтва роднага краю, пачуццяў павагі да продкаў І грамадзян

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» iconМатэрыялы конкурса "Што я ведаю пра краіны Еўропы?" для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі
Матэрыялы конкурса “Што я ведаю пра краіны Еўропы?” для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў,...

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» iconАнкетаванне "Што я ведаю пра Беларусь?"
Дзень сельскага школьніка. Мерапрыемствы Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна”

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» iconПлан Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд "Сябры" І "Песняры", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв
Гульня-конкурс, праведзеная 28. 11. 2007 г у Дзяржаўнай установе адукацыі Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат (Мінская вобласць,...

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» iconКонкурс Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе? 7 IV фестываль нефармальнай адукацыі запрашае 8 «у беларусь І Еўропу без візы!»
Сітуацыю патлумачыў ва ўласным блогу сам Ігар Кузьмініч – сябра га “Цэнтр “Трэці сектар”, якому пагражае звальненне з універсітэта...

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» iconКонкурс маладых беларусіх рок-каманд, якія атрымаюць пуцёўку на фэстываль "Басовішча"
Фляўс І кляйн”, “Spitaль”, “sok”, “Спрат”, “ska!RB”, “Unia”, “Kalmary”, “Джамбібум”, “Zig-zag” ды іншыя. Нагадае, што фэст маладой...

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» iconКонкурс председателей Советов школьных музеев
На первом этапе проведения конкурса для защиты конкурсантами были представлены вещи и предметы, найденные в течение учебного года...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка