Маладая настаўніца роднае мовы




НазваМаладая настаўніца роднае мовы
Дата канвертавання12.11.2012
Памер45.62 Kb.
ТыпДокументы





Алесь Касиень ПАЧАТАК


Памяці У.Дубоўкі


Маладая настаўніца роднае мовы

Верш чытае сягоння пра родны куток.

Навакольныя вёскі,

Мястэчка...

Гатовы

Слухаць гэтыя вершы хоць цэлы урок.

Дзіўна неяк і нова сягоння пачуць нам,

Што абшары,

Дзе гульні маленства вяло -

Для паэта - нязгасная шчырасць пачуццяў

І любові,

I веры у свет за сялом.

Мы да вёскі суседняй кіруемся потым -

I шукаем паэтам пакінуты след...

А жывуць Агароднікі

Тою ж турботай

За дзяцей,

За пасеяны золата-хлеб.

I няма прыгажосці вялікай,

I жоўты,

Шчэ нярэдка тут жвір выварочвае плуг...

I садзіцца на поплаў за вёскай бусліха,

I далёкае сонца прыносіць на луг.


Ігар Пракаповіч

МЛЫН У МАНЬКАВІЧАХ

Пахіліўся стары млын,

пагнілі яго апоры,

абваліўся збоку тын,

заржавелі вось і жорны.

А рака усё бруіць,

ціха песні напявае,

ўночы зорамі блішчыць,

днём з аблокамі гуляе.

Там, бывае, вечарком

вадзянік на бераг выйдзе,

сядзе сумна пад млынком,

каб не плакаць - вусны сцісне.

Але слёзы.. .Як стрымаць?

Яны льюцца, льюцца, льюцца.

Птушкі чулыя маўчаць,

ну а жабы - аж смяюцца.

Хто захоча зразумець

Боль і слёзы вадзянога?

Кажуць, хутка сельсавет

пусціць гэты млын на дровы.

Дзе ён будзе жыць далей?

Хто яму паспачувае?

Свет маўчыць.

А у вадзе

ціха зоркі паміраюць...

1988

ЛЯ МАНЬКАВІЧАЎ

Рэчка Мядзелка.

Травы духмяныя.

Цішыня і спакой,

быццам рай.

Ты са мною,

мая каханая,

Як надзея

і як адчай.

Ты глядзіш

на мяне з усмешкаю.

Я ў вачах

не знаходжу дна.

Гэты дзень

мне здаецца вечнасцю,

А жыццё -

прадаўжэннем сна.

Дні праходзяць

як абакраныя.

Як далёка

той ліпень-рай!

...Ты і сёння

са мной, каханая,

Як надзея

і як адчай...

1989


Людвіся Сіманёнак

Камусьці у кастрычніку - зіма,

А хтосьці трызніць летам неадменна.

А можа, той гісторыі няма?

А аб'ектыўнасці ў ёй - дык і напэўна.


Хто мае шчасце, хто - наадварот

Ад змены ў гвалтам аб'яднаным лёсе.

Над бітым млынам плача толькі чорт,

Што састарэў, не стаўшыся дарослым.


Хто рваў крыжы, хто ставіў іх наноў –

Сваю і праўду, і заслугу маюць

У стосе доўгіх пройдзеных гадоў.

Зямля ж усіх аднолькава прымае.


Ці варта назіральнасцю грашыць.

Судзіць жыццё, што канула у лету.

Мо, ісціна уся - ў адной душы,

Што на сабе перажыла ўсё гэта.

Манькавічы 07. 08. 1999


Алёна Нупрэйчык

ПАСЛЯ НАЗІРАННЯЎ НА МАНЬКАВІЦКІМ ВАДАСПАДЗЕ

Луста хлеба, што затрымалася

на горбе вадаспаду,

падобна на пульхную,

размяклую паненку,

крышку далікатную,

але з выразным адбіткам

вясковасці,

цяпла

і мацярынства.

Але луста трымалася

за апошні момант,

які смяяўся, седзячы на горбе

вадаспаду.

Яму было ўсё роўна,

яго дыханне - вада,

а гэтая луста -

толькі выпадкова

размяклая паненка,

крышачку далікатная,

але з выразным адбіткам

вясковасці,

цяпла

і мацярынства.

1999


А. НАФРАНОВІЧ

Уладзімір Дубоўка

3 усходам «Сонца Беларусі”

Па песні ты ісці рашыў.

I на служэнне людзям Брусаў

Цябе, паэта-беларуса,

Як родны бацька, блаславіў.

Пачаткам шляху стала «Строма»,

I моцна любячы жыццё,

Не ведаючы зморы, стомы,

Пакуль яшчэ малавядомы

Наперад крочыў праз «Трысцё»,

Душой ты «Там, дзе кіпарысы»,

Дзе сосен нарачанскіх медзь,

Дзе гмахі-фабрыкі ўзняліся,

Дзе бляск алмазаў —клад Ларысы

I ўсё стараўся ты апець.

Ты за Купалам крочыў следам,-

Ды на жыццё меў погляд свой,

I выступіў з уласным «Крэда»

Адкрыта ў якім паведаў,

Хто ты, што носіш за душой.

Ды хтось, настроены варожа,

Ад Беларусі адарваў,

Цябе, саслаўшы ў Паволжа.

Але і там ты помніў Доўжу,

Параскі, вуліцы Пастаў.

У Агароднікі штодзённа
Ляцеў ты думкай з Бірусы
Да рэк, азёр, крыніц сцюдзёных,
Дзе каля лесу на загонах
Звінелі ціха каласы.
Доўгачаканае збавенне —
Прымусу скінут цяжкі груз,
I поўны юнага гарэння,
Ты сеяў дабрыні насенне
I зноў спяваў пра Беларусь.
I «Перад іменем любові»
Па-чалавечаму святы
Стаць на калені быў гатовы.
I перад ім святыя словы
Шаптаў, як перад богам, ты.
Прызнаны лірык, перакладчык,
I фалькларыст, і праўдалюб,
Для змены маладой дарадчык,
Прыхільнік новага гарачы —
Чым нам і дораг ты, і люб. |

Зямны наклон табе, Паэце,

Цудоўны, мужны чалавек,

Тваё імя, што зоркай свеціць,

Нясуць у сэрцах нашы дзеці

У новы — дваццаць нершы — век.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Маладая настаўніца роднае мовы iconЦётка. «Шануйце роднае слова»
«Шануйце роднае слова», вызначыць галоўную праблему артыкула, падкрэсліць яе актуальнасць І ў сучасным грамадстве; дапамагчы вучням...

Маладая настаўніца роднае мовы iconН. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа "Гімназія №1 г. Барысава" Урок-гульня па тэме "Лічэбнік"
Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Гімназія №1 г. Барысава”

Маладая настаўніца роднае мовы iconСлова наша роднае
Пазакласнае мерапрыемства ў 5 класе. Падрыхтана настаўніцай беларускай мовы І літаратуры Падколзінай Ж. П

Маладая настаўніца роднае мовы iconКанстанцін Пятровіч І Раіса Іванаўна Лазуты
Пасля заканчэння вучобы маладая настаўніца была накіравана на працу ў Мінскую вобласць. У 1963 годзе сыгралі вяселле. Канстанціна...

Маладая настаўніца роднае мовы iconТацяна Севярынец віцебская настаўніца расейскай мовы, маці палітвязьня Паўлы Северынца
Тацяна Севярынец – віцебская настаўніца расейскай мовы, маці палітвязьня Паўлы Северынца

Маладая настаўніца роднае мовы iconТацяна Севярынец віцебская настаўніца расейскай мовы, маці палітвязьня Паўлы Северынца
Тацяна Севярынец – віцебская настаўніца расейскай мовы, маці палітвязьня Паўлы Северынца

Маладая настаўніца роднае мовы icon«Як у нашай хаце свята» Узроставая аўдыторыя : 13-15 гадоў Мэты
Н. М. Галушка, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Гімназія №1 г. Барысава”

Маладая настаўніца роднае мовы iconЗ 1974 па 1998гг. Дырэктар Каралінскай сш, настаўніца беларускай мовы І літаратуры. З 2000 па 2008 гг. Начальнік дзіцячага лагера "Блакітная хваля". Зараз на

Маладая настаўніца роднае мовы iconПадрыхтавала: настаўніца пачатковых
Мэта: праверыць веды вучняў па беларускай мове І літаратуры, ІХ кемлівасць, памяць, лагічнае мысленне; выхоўваць цікавасць І павагу...

Маладая настаўніца роднае мовы iconВусны часопіс " я люблю цябе, роднае слова"
Мэта: раскрыць шматграннасць І прыгажосць беларускай мовы, развіваць творчыя здольнасці вучняў, выхоўваць любоў І павагу да роднага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка