Накіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы




НазваНакіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы
Дата канвертавання12.11.2012
Памер195.55 Kb.
ТыпДокументы
УА “Язненская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”


Завочнае падарожжа


Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”


2008 год


Мэта:


  • накіраванне і арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы;




  • вызначэнне адметнасці і самабытнасці культурнага асяроддзя, што нас акружае, паказаць яго значнасць для нацыянальнай і агульначалавечай спадчыны;




  • выхаванне адказнасці за захаванне гісторыка-культурнага і прыроднага багацця краю;




  • выхаванне гонару і адказнасці за родны край;




  • Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму;




  • Развіццё творчага патэнцыялу вучняў.



Данута Бічэль


Роднае слова


(чытае экскурсавод)

Пад казачным дубам над Нёманам сінім

хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне.

І рэхам той шэпт адгукаўся між гаю:

- Кахаю... кахаю... кахаю... кахаю...


Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае,

маё, беларускае, роднае, кроўнае...

такое сваё і такое чароўнае...

такое ласкавае, цёплае, чыстае,

як сонца, агністае, як Нёман, празрыстае,

бы казка, быліна, бы песня, жаданае,

дагэтуль яшчэ ў жыцці не спазнанае,

вясновае слова ад шчырага сэрца...

Яно празвінела над хвалямі ў рэчцы.

Вятрыска шаптаў яго з лісцем між гаю –

кахаю... кахаю... кахаю... кахаю...

Шапталі яго сенажаць і дуброва –

пачутае сэрцам, а некаму нова,

адзінае, дзіўнае, светлае слова...

Кахаю... Люблю...

Беларускаму краю

бясконца я слова “люблю” паўтараю.

Калоссем жытнёвым, зялёнай дуброве

кажу гэта слова на матчынай мове.


Экскурсавод:

Сёння я запрашаю вас у цікавае падарожжа “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”

дзе мы зможам даведацца аб цікавай гісторыі нашага краю, пазнаёміцца з цудоўнымі людзьмі нашай Язненшчыны.

Першы наш прыпынак:


О Беларусь!

Табой узгадаваны,

З удзячнасцю,

паклонам

і пашанай

Табе я прысвячаю

свой вянок.


1 вуч. Табе я прысвячаю свой вянок,

Мая Радзіма, сэрцу дарагая.

Тут кожная сцяблінка і лісток

Тваё імя святое паўтарае.

Звініць над полем жаўранка званок,

Дванадцаць сёл уранні абуджае,

Чупрынай кучараваю клянок

Мяне ля хаты бацькавай вітае.

Як шмат наўкол сугучча хараства!

Дажджом памаладзілася трава,

Зяленівам душа мая сагрэта.

О, гэты неад’емны, дзіўны свет!

Дару табе, каханая, букет

З прыгожых кветак сонечнага лета.

2 вуч. З прыгожых кветак сонечнага лета

Каля рачулкі вытканы луч,

Нібы саліст птушынага балета,

Бацян абходзіць важна берагі.

Каровы дояць дбайныя кабеты,

І мёдам пахнуць свежыя стагі...

О Беларусь, слязіначка планеты,

Дзе шмат пяшчоты светлай і тугі.

Люблю я хутары твае і вёскі,

Што захавалі часу адгалоскі

У вобразах цярплівых мацярок.

Крывёй і потам густа дол паліты.

Пра тое сведчаць абеліскаў пліты,

Валошка, святаяннік, чабарок.

3 вуч. Валошка, святаяннік, чабарок...

Душу народа ў назвах адчуваю.

Матуляй вышываны ручнічок –

Нібы сама гісторыя жывая.

Абмаляваны пеўнямі збанок

Умельству рук мазольных гімн спявае,

Нат сэрца, што замкнута на замок,

Прад хараством чароўным ажывае.

Настольнікі, іконы, фартушкі...

Яны ж ва ўсе эпохі і вякі

Заўжды натхнялі кожнага паэта.


4 вуч. Заўжды натхнялі кожнага паэта

Старонкі роднай гоні і лясы...

Бацькоўскі кут, не раз ты быў апеты,

Няма на свеце лепшае красы.

Зямля дзядоў, прымі маё прызнанне:

Ты для мяне, як першае каханне,

Твая пяшчота просіцца ў радок.

5 вуч. Твая пяшчота просіцца ў радок

Маю душу ад ран будзённых гоіць.

Хай не патушыць хмарнае крыло

Нашай роднай мовы векавыя словы.

Гучыць выслоўе ў сэрцы, як зарок:

Ты зорка найярчэйшая Сусвету.

6 вуч. Ты зорка наярчэйшая Сусвету

Я, Млечным шляхам да цябе іду

З табой заўжды бліжэй любая мэта

Лягчэй адоліць немач і бяду

Ты сейбіта шануеш, як салдата

І памяць аб забітых і распятых

Хай не патушыць хмарнае крыло

О, Беларусь! Табой узгадаваны,

З удзячнасцю, паклонам і пашанай

Табе я прысвячаю свой вянок.

.........................................................................................................

7 вуч. Сасна ля сасны, ля бярозы бярозка,

Гняздзечкам між іх мая родная вёска.

Як ветрык дыхне і заранка ўсміхнецца –

Вугольчык душу апякае, здаецца.

Тут бацька хадзіў, з гэтых крокаў прасторы.

Ад слёз нашых продкаў – азёры, азёры...

Ліхія чужынцы не раз тут бывалі,

Ды вечна тапілі іх шумныя хвалі.

Тут хмара з дажджом і маланка з грымотай,

А ласка дзяўчат – нібы сонейка ў слоту,

І сэрца ў грудзях маладых замірае,

Калі салавей над ракой заспявае.

Не проста зямля – гэта наша Радзіма,

Што небам з маленства душу асвяціла,

Дала пачуццё нам святое спазнаці –

І мы яе любім за гэта, як маці!

......................................................................................................

8 вуч. Раніцою на пагорак

Іду сонца сустракаць.

Прыгажосць наўкол такая –

Сэрцу хочацца спяваць.

Ты чароўнаю вясною

У белай квецені садоў

І калі стаяць у полі

Снапы важкіх каласоў.

9 вуч. А бывае, што ў госці

Завітаю да сяброў.

Не магу я дачакацца,

Каб адправіцца дамоў.

Вочы сінія азёраў

Не даюць спакою мне.

Сніцца рэчка, лес і поле

У далёкай старане.

8 вуч. Ты, як песня, маё Язна,

Мая вечная любоў,

І з далёкіх падарожжаў

Я вярнуся сюды зноў.

9 вуч. Даражэй за вёску Язна

Няма месца на зямлі

Тут прычына прыцягнення

І мае тут карані.

Разам: І куды я ні паеду,

І куды я ні пайду.

Паўтараць я не стамлюся:

Язна, я цябе люблю.


Экскурсавод: Накіроўваемся далей...


Наша Язна

заўсёды з намі,

Не старэе яно, расце.

А гісторыя –

гэта памяць,

Што няспынна ўперад

ідзе.


1 вяд. Хадзілі мужыкі па свеце ў пошуках шчасця і прыйшлі ў чароўны край азёр і лясоў. Стаміліся, прылеглі адпачыць і прачнуліся ад нейкай дзівоснай музыкі, што лілася немаведама адкуль. Кінуцца ў адзін бок – нідзе нікога, у другі – таксама ні душы.

Адзін кажа: “Можа гэта здань?”

Другі кажа: “Мо трава спявае?”

Толькі трэці, прылажыўшы вуха,

Кажа: “Браткі! Тут зямля такая!”


2 вяд. Дзе выгнулася возера падковай

І сонца залаціла далягляд,

Далёкі продак мой не выпадкова

На гэта месца скіраваў пагляд.


3 вяд. Менавіта тут, на гэтай прыгожай зямлі і ўзнікла наша вёска Язна, першыя звесткі аб якой датуюцца 1552 годам.


2 вяд. Заснавальнікам Язненскага маёнтка з’яўляецца памешчык Дзмітрый Корсак, прадстаўнік чацвёртага калена знакамітага роду Корсакаў, старажытнасць якога сягае ў канец XV стагоддзя.


4.вяд. У часы царавання Аляксандра II у цэнтры Язна быў пастаўлены помнік Аляксандру II. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1919 годзе Язненшчына была акупіравана белапалякамі, якія заставаліся тут да 1939 года. На месцы помніка Аляксандру II быў пастаўлены помнік Юзэфу Пілсудскаму. Мяжа паміж Усходняй і Заходняй Беларуссю праходзіла каля самых вуглоў Язненшчыны.

17 верасня 1939 года пасля вызвалення Чырвонай Арміяй Язна ўвайшло ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У гады вайны загінулі 42 воіны-землякі і мірныя жыхары.


3 вяд. Зараз у цэнтры вёскі знаходзіцца прыгожы культавы будынак другой паловы XIX стагоддзя: Язненская царква.

У вёсцы працуюць 4 гаспадарчыя прадпрыемствы – сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Язна”, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, аддзяленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, лясніцтва.


5 вяд. Маюцца таксама Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя і бальніца, аптэка, сталовая, комплексны прыёмны пункт, грамадская баня, аддзяленне сувязі, аддзяленне Беларусбанка, 3 дзяржаўных і 2 камерцыўных магазіны, музычная школа, дзіцячы сад і сярэдняя агульнаадукацыйная школа.

.........................................................................................................

1 вяд. Школа – гэта майстэрня, дзе фарміруецца душа падрастаючага пакалення; трэба моцна трымаць яе ў руках, калі не хочаш выпусціць з рук будучае.


2 вяд. Матуля – школа.

Слаўны, мілы кут!

Маленства я сваё згадаю тут.

Шуміць над ганкам

медналісты клён...

Мой даўні дружа!

Добра помніць ён

І смех, і песні, і бялюткі сад,

І піянерскі сонечны парад.


1 вяд. Адукацыя на Язненшчыне пачалася з адкрыцця ў 1875 годзе народнага вучылішча – пачатковай свецкай школы. У школе выкладалі Закон Божы, арыфметыку, чытанне, мову і царкоўныя спевы. Навучалася 53 хлопчыкі і 1 дзяўчынка. Народнае вучылішча паклала пачатак масавай народнай адукацыі сярод сялян Язненшчыны, садзейнічала росту іх свядомасці і культуры.


2 вяд. Мінула больш за 100 гадоў. У 1990 годзе пачаліся заняткі ў цяперашнім будынку школы. У школе 14 вучэбных кабінетаў, 2 майстэрні для працоўнага навучання, спартыўная зала, бібліятэка, сталовая, кабінет сацыяльна-псіхалагічнай службы, актавая зала, этнаграфічны куток і музей “Гісторыя школы”. Зараз у школе навучаецца 178 вучняў.

.........................................................................................................

1 вяд. Надзвычай багатая помнікамі, легендамі і паданнямі зямля наша. Па многіх прыкметах яна заслугоўвае таго, каб увайсці ў “залатое кальцо” айчыннага агратурызму.

Адным з унікальных аб’ектаў гэтага дзівоснага кутка Паўночнага Паазер’я з’яўляецца Язненскі талеркавы камень. Можна рэальна разаслаць падарожны абрус на гіганцкім прыдарожным стале, раскласці на ім хлеб-соль і з асалодай падсілкавацца, уяўляючы сябе нашчадкам Гулівера. А можна проста сканцэнтравацца і паспрабаваць увайсці ў кантакт з пяшчотным светам жывой прыроды, і яна нашэпча вам многа чаго таямнічага і самабытнага.


2 вяд. Валун-гігант важыць 141 тону. Вышыня бачнай часткі 1,25 м, даўжыня доўгай восі складае 6,25 м, кароткай – 5,1 м.

Пры пэўных абставінах “стол Гулівера” можа паслужыць надзейнай узлётна-пасадачнай пляцоўкай для НЛА ці больш рэальнага верталёта.

Халаднаватая паверхня язненскай “талеркі” шчодра выпраменьвае сенсацыйную інфармацыю. Для прыкладу тое, што за гэтым гіганцкім сталом трапезнічаў у паходзе вялікі заваёўнік Напалеон Банапарт. А яшчэ раней - ахвочая да падарожжаў расійская імператрыца Кацярына Вялікая таксама не адмовіла сабе ў асалодзе падсілкавацца з “талеркі Гулівера”.

Нейкія далёкія ў часе і прасторы добраахвотныя каменячосы нават высеклі на паверхні валуна выявы лыжак, відэльцаў і талерак.


Экскурсавод: Запрашаю вас на трэці прыпынак. Ён гучыць так:


Я намалюю хату, сад...

Валун агромністы...

Магчыма,

Камусьці гэта і нішто,

А мне навек –

мая радзіма.


1 вуч. Наш знакаміты мастак Міхась Ляўковіч, выпускнік нашай школы, на пытанне “Што любіць маляваць?” адказаў: “Партрэты родных і блізкіх, захапляе прырода, ёсць язненскія краявіды, малюю тое, што хвалюе душу”.

І вось у 2005 годзе да юбілея школы мастак падараваў карціну “Мой родны кут”. Туга аб дзяцінстве, аб сваёй маленькай радзіме – галоўны лейтматыў гэтага твора. На карціне мастак паказаў месца, якое ва ўсе часы з’яўлялася асновай духоўнасці ў вёсцы Язна. Далікатная празрыстасць і маляўнічасць – галоўныя якасці восеньскай выявы у гэтай выкананай, здавалася б, няхітрай тэхніцы – акварэлі.

Зараз Міхась Ляўковіч з’яўляецца членам Саюза мастакоў Беларусі, узначальвае Суполку “Віцебская акварэль”.

Творы знакамітага мастака экспанаваліся ў многіх краінах замежжа: Польшчы, Францыі, Ізраілі, Італіі, Іспаніі, Германіі і іншых.

Узнагароджаны медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”.


2 вуч. Мастак – гэта чараўнік, які пры дапамозе фарбаў, алоўкаў, разцоў можа спыніць час. Я запрашаю вас паглядзець творы выпускнікоў нашай школы, якія звязалі сваё жыццё з мастацтвам.

Дзякуючы майстэрству Касатай Таццяны, мы бачым графічную работу, дзе з чорных і белых плям ствараецца партрэтная кампазіцыя маладой сям’і. А вось яшчэ адна работа гэтага ж аўтара, выкананая ў тэхніцы – бацік. У сваім любімым жанры яна намалявала яркіх экзатычных чарапах.

Усё, што акружае нас, можа быць прадметам даследавання мастака. У кожнай рэчы, з’явы можна знайсці цікавае. Жыццё рэчаў перадаюць нацюрморты з кветкамі Мысліўцовай Алены і Шчарбіцкай Кацярыны.


3 вуч. А што, як пэндзаль мне ўзяць?

А што, як мне намаляваць

Зялёным – лісцік і траву,

Ружовым – дом, дзе я жыву,

Чырвоным – сонейка над ім,

Аблокаў срэбра – белы дым,

Сінечу небасхілу...

Усё, што сэрцу міла!

Навакольны свет шчодра дорыць чалавеку сваю прыгажосць. А ці задумваліся вы калі-небудзь, як аддзячыць прыродзе? Як аддзячыць лугу за кветкі, якія раскрылі вам свае пялёсткі, дрэву за смачныя яблыкі?

Галоўнае - не пашкодзіць дрэва, не нішчыць кветкі, захаваць жыццё птушцы, зверу ці іншай істоце. Гэта і будзе першая падзяка – шаноўныя адносіны да ўсяго жывога. Другая падзяка – нашы малюнкі, у якіх відаць прыгажосць свету, нашай малой радзімы. (Экскурсія)

Пасябруйце з фарбамі, і яны аддзячаць вам незвычайнымі рознакаляровымі малюнкамі.

Я намалюю хату, сад

І жаўрука, што ў бомы звоніць,

І ліпы, што паўсталі ў рад,

І агародчыку півоні.

Сцяжынку, рэчку між кустоў,

Валун агромністы...

Магчыма,

Камусьці гэта і нішто,

А мне навек –

Мая радзіма.


Экскурсавод:

Накіроўваемся далей. На чацвёртым прыпынку нас чакаюць песні.


З песняй свайго народа

Квітнее нават прырода.

Ты любіш народ свой

і край?

Песні яго спявай.


Белая Русь – Радзіма

Перад табой ляжыць.

Крыкні – яна адгукнецца

Звонам гарачых кос,

Кропля з ліста сарвецца,

Ускалыхнецца плёс.

Даль захлынецца громам –

Белая Русь запяе.

І азарыцца Нёман –

Чыстае вока яе.


Белая Русь

слова и музыка И. Спивакова

Где белоснежных птиц торжественный полёт,

Где аромат медовый вересковых трав,

Там сквозь берёзы пробивается восход,

Там спят туманы среди сосен и дубрав.


Журчит ручьями твоя ласковая речь,

Как мне нужна твоя божественная стать

Через года, клянусь, любовь свою сберечь,

Как я хочу сейчас к ногам твоим припасть.


Ясная, светлая,

Чистая, нежная –

Белая, Белая Русь.

Засветло, затемно,

Буднично, празднично

Лишь за тебя я молюсь.


Ты мне дорогу освещаешь в темноте,

Моей надежды синеокая звезда.

Ты любишь так, как любит мать своих детей,

Твоей любви я не забуду никогда.


Святую правду знают храмов купола,

Твои победы помнит лик святых икон.

Как в Белоруссии звонят колокола -

В России слышен колокольный звон.


Ясная, светлая,

Чистая, нежная –

Белая, Белая Русь.

Засветло, затемно,

Буднично, празднично

Лишь за тебя я молюсь.

Засветло, затемно,

Буднично, празднично

Лишь за тебя я молюсь.


1 вяд. Калі хто мяне пытае:

  • Ты адкуль? З якога краю?

Я адказваю заўсёды:

- З Беларусі мілай родам.

Там зялёныя бярозы.

Там на клёнах ззяюць росы.

Я душой усёй люблю

Сваю родную зямлю.


Белоруссия


Посмотри на Нью-Йорк, на Мадрид посмотри:

Миллионы огней от зари до зари.

Только разве сравнишь океаны огней

С бесконечным простором лесов и полей?


И светло, и легко на душе у меня.

Я вздохну глубоко, повторяя слова:

Это мама моя, это мама твоя

Наша земля белорусская.

Это мама твоя, это мама моя

Наша земля белорусская.


Там у них хорошо: небоскребы, дворцы.

А у нас под окном каждым летом скворцы.

В облаках журавли, а не бомбы летят.

Наши дети всю ночь сном младенческим спят.


И светло, и легко на душе у меня.

Я вздохну глубоко, повторяя слова

Это мама моя, это мама твоя

Наша земля белоруская.

Это мама твоя, это мама моя

Наша земля белорусская.


Ты такая одна, разве это секрет?

Я на карте легко отыщу твой портрет:

Голубые глаза и по пояс коса

В самом центре Европы такая краса!


И светло, и легко на душе у меня.

Я вздохну глубоко, повторяя слова:

Это мама моя, это мама твоя

Наша земля белорусская.

Это мама твоя, это мама моя

Наша земля белорусская.


Мелодыя маёй зямлі

Словы і музыка І. Бахір


Іду па сцяжынцы летняю парою,

Любуюся табою, маёй зямлёю.

Ты – мая мелодыя, зямля святая,

Пах верасовы, што я ўдыхаю.


А я – дачка Беларусі,

І таіць не стану,

Што Язнам сваім ганаруся

І школай сваёй таксама.

Над полем ляціць белы бусел,

Зара ўзнімаецца над намі.

Ты краем сваім палюбуйся,

Дзе сінь нябёс над купаламі.


Мелодыя радзімы ўздымаецца, як вецер,

Зрывае лісточкі, калыша суквецце,

Запоўніла прастору між зямлёй і небам.

Ты клічаш заўсёды, я голас твой ведаю.


Не зведалі яшчэ мы развітання балючага,

Калі і ўспаміны здаюцца гаючымі.

Запомню мелодыю маю дарагую,

Мелодыю Язна святую.


Песня пра Міёршчыну


Не шукайце красы за марамі

Узбярэжжаў з крыштальнымі зорамі,

Прыязджайце да нас на Міёршчыну

Пахадзіце яе вы прасторамі.


Тут азёры, як неба сінія

У чаротах чароды гусіныя

Тут пад кожным курганам і каменем

Ці быліна, ці казка чароўная


Тут дзяўчаты ўсе чарнабровыя

На палях ільны двухметровыя

Прыязджайце да нас на Міёршчыну

Пахадзіце яе вы прасторамі.


Экскурсавод: На пятым прыпынку нас чакае...

А вось што? Мы зараз убачым...


Зямля дзядоў,

Прымі маё прызнанне,

Ты для мяне,

як першае каханне,

Твая

пяшчота

просіцца

ў радок.


Вядучы. У сямігадовым узросце прыехаў у вёску Язна Пятро Сіняўскі. У школьныя гады з’явілася ў яго жаданне авалодаць мастацкім словам. І мара здзейснілася.

Зараз Пётр Іванавіч Сіняўскі з’яўляецца членам Саюза журналістаў Беларусі. У аўтабіяграфіі Пётр Іванавіч адзначыў, што доўга не мог вызначыць, якая з моў – руская ці беларуская – з’яўляецца роднай. Часцей і ахвотней пісаў на рускай, але калі пісаў свае казкі, яны самі сабой загучалі на беларускай. Хацелася, каб само гучанне захоплівала слухачоў...

...Гучаць казкі Пятра Сіняўскага, захапляюць, вучаць, нясуць трапнасць народнага слова, народную мудрасць.


(на сцэне ад імя аўтара вучань чытае, а астатнія вучні інсцэніруюць казку)

Словы аўт. Як спрадвеку вядома, жылі-былі на белым свеце стары са старою, а з імі іх сыны Саўка ды Зміцер. І жылі не ў трыдзевятым царстве, а дома, або, як той казаў, - тут, дзе ядуць клёцкі з душамі і пахлёбку з круп, дзе ўлетку на градках не пуста, а зімою на стале са свежанінай капуста. Дзе мужык – працаўнік, ды не толькі, бо мудрэйшы ён за грамацеяў там колькі...

Паклікаў неяк бацька сыноў і загадаў ім ячмень пасеяць.

Селі браты на воз і едуць. Мінаюць горку, раку пераехалі, а там і поле відаць.

(Зміцер штурхае локцем Саўку)

Зміцер. Замову я ведаю. Калі яе аднаму гаварыць, другому лёгка працуецца. І час хутка бяжыць, і не стамляешся.

Саўка. Так не бывае.

Зміцер. Бывае! Вось прыедзем на поле, пабачыш.

Словы аўт. Прыехалі на поле. Саўка адразу за плуг І давай працаваць, А Зміцер на ўзмежку сеў і замову сваю кажа.

Зміцер. Савачка-Сава, табе за шчырую працу гонар і слава. Ты ў нас майстар на розныя штукі, усе людзі ведаюць, якія ў цябе працавітыя рукі...

Словы аўт. А Саўка тым часам на плуг налягае.

Зміцер. Ну, ці памагае?

Саўка. Працуецца добра. Мо і сапраўды памагае.

Словы аўт. Узараў Саўка палавіну поля і кліча Зміцера.

Саўка. Цяпер твая чарга за плугам ісці.

Зміцер. А хто ж замову казаць будзе.

Словы аўт. Бачыць Саўка, трэба яму і за Зміцера працаваць, зноў на плуг налёг.

Нарэшце сонца ў небе падказала, што абедаць пара.

Селі браты есці. Зміцер чым больш есць, тым больш хочацца. Нават крошкі хлебныя сабраў і ў рот укінуў.

Пасля абеду Саўка заспяшаўся ячмень сеяць. А Зміцер на ўзмежку прылёг і зноў давай замову казаць. Ды на галодны жывот збівацца пачаў.

Зміцер. Савачка-Сава, ты і за бараной ідзеш як пава... Цікава, ці ядома пава? (А тады як зацягне) – Савачка, Сава, калі ж будзе ўпраўка? Ужо і над полем шэра, а дома стыне вячэра!..

Словы аўт. Сонца за лесам схавалася, калі браты з поля прыехалі. Зміцер бягом у хату ды за стол есці, а насыціцца не можа. Спалохаўся, бацьку просіць.

Зміцер. Знахара пакліч, бацька, хвароба нейкая на мяне напала.

Бацька. (Паглядзеў уважліва на сына і пытае) Што рабіў ты ў полі?

Зміцер. Саўку памагаў...

Бацька. А як?

Зміцер. Замову казаў...

Бацька. (Пакруціў галавой) Лажыся на лаву. Тут без замовы на замову не абысціся.

(Узяў пугу і давай са Зміцера тую хваробу выганяць. Б’е і прыгаворвае)

Праз пугу ў глухое балота выпаўзай з лайдака лянота!..

Праз пугу ў глухое балота выпаўзай з лайдака лянота!..

Зміцер. (Застагнаў, стаў прасіцца) Ай, татачка, хопіць, выйшла хвароба.

Бацька. А замову тую, што Саўку на полі казаў, мне паўторыш?

Зміцер. І рад бы, ды забыўся.

Бацька. Значыць памаглі лекі. (Усміхнуўся). Садзіся есці.

Словы аўт. Сеў Зміцер за стол, бульбіну з’еў, малаком запіў – і адразу голад наталіў.


Літаратура:


М.І. Верціхоўская, В.І.Верціхоўская

“Сачыненне на вольную тэму”


Вершы: Данута Бічэль “Роднае слова”,

Зміцер Марозаў “Вянок санетаў”,

Уладзімір Карызна “Не проста зямля”,

Лілія Рагавая “Родная вёска”.


Пятро Сіняўскі “Замова на замову” (казка),

Фрагмент казкі “Пра вучонага сына і

мудрага бацьку”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Накіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы iconСтаніслаў Суднік нарадзіўся ў вёсцы Сейлавічы Нясвіскага раёна Менскай вобласьці 21 верасьня 1954 года. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў роднай вёсцы паступіў
Сейлавічы Нясвіскага раёна Менскай вобласьці 21 верасьня 1954 года. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў роднай вёсцы паступіў на вучобу...

Накіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы iconТлумачальнаязап І с к а
Вядучая мэта курса “Пчалярства” падрыхтоўка школьнікаў да самастойнай працоўнай дзейнасці, прафарыентацыя да набыцця прафесіі пчаляра....

Накіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы iconБо гліна была зь пяском, дрэнна ляпілася Пачатковую школу скончыў у роднай вёсцы, а потым, як надзвычай адоранае дзіця, Генадзя прынялі ў Рэспубліканскую
Пачатковую школу скончыў у роднай вёсцы, а потым, як надзвычай адоранае дзіця, Генадзя прынялі ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па...

Накіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы iconЗвычайна, каб пазнаёміцца з творамі мастакоў, мы наведваем музеі, галерэі ці выставы. Аднак ёсць І выключэнні. У маёй вёсцы Малева, што на Нясвіжчыне, знаёмства
Так, гэта работа майго земляка. Нарадзіўся Фёдар Аляксеевіч у 1899 годзе ў вёсцы Малева, на той час Слуцкага павета Мінскай губерні...

Накіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы iconПлан урока (запісаны на дошцы)
Мэта: арганізацыя дзейнасці школьнікаў на вывучэнне зараджэння араба-ісламскай цывілізацыі

Накіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы iconБеларуская мова І літаратура Корбан Т. В
Змены ў грамадстве І адукацыі патрабуюць ад педагога пастаяннага абнаўлення ведаў, набыцця пэўных уменняў І навыкаў, павышэння прафесійнага...

Накіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы iconБеларуская мова І літаратура Корбан Т. В
Змены ў грамадстве І адукацыі патрабуюць ад педагога пастаяннага абнаўлення ведаў, набыцця пэўных уменняў І навыкаў, павышэння прафесійнага...

Накіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы iconБеларуская мова І літаратура Корбан Т. В
Змены ў грамадстве І адукацыі патрабуюць ад педагога пастаяннага абнаўлення ведаў, набыцця пэўных уменняў І навыкаў, павышэння прафесійнага...

Накіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы iconБеларуская мова І літаратура Корбан Т. В
Змены ў грамадстве І адукацыі патрабуюць ад педагога пастаяннага абнаўлення ведаў, набыцця пэўных уменняў І навыкаў, павышэння прафесійнага...

Накіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы iconДалучэнне школьнікаў да скарбаў роднай мовы, культуры, традыцый – важны элемент фарміравання грамадзяніна Цюхай С. С
Праца щключае прадмову, тэарэтычную частку, распрацоўкі ўрокаў, факультатыва, мерапрыемства

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка