Антаненка: а нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у




НазваАнтаненка: а нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у
Дата канвертавання10.11.2012
Памер80.04 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

ГРУШАЎКА


(Антаненка: ) “А нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у гародзе паслася. А міліцыя сказала, што ўся нашая вёска вывезеная. Едуць яны, аж бачаць, што карова ходзіць. Зайші да нас і, лічы, нас гвалтам выгналі з хаты. Людзей толькі на тыдзень павывозілі. Людзі ўсё у хатах пакідалі, але болей іх туды не пусьцілі”.

(Карэспандэнт: ) “Вы ў сябе там бывалі пасьля 86-га году?”

(Антаненка: ) “Аднаго разу езьдзілі. Там ужо нічога няма. Добрыя хаты начальства сабе на дачы паразбірала, а ўсё астатняе пазакапвалі й зрабілі поле”.

Валянціну Антаненку адсялілі ўсяго на 10 кілямэтраў ў межах таго ж Нараўлянскага раёну. Сваю родную Радамлю яна зьмяніла на вёску Грушаўка.

Тут спадарыня выйшла на пэнсію й цяпер жыве ў калгаснай хаце.

Баба Валя пакрыўджаная на ўвесь белы сьвет.

(Антаненка: ) “Выселілі нас і грошы такія далі за хату, што Божа мой! І кватэры там ня далі А ўсё грушаўцы ў сваіх хатах сядзяць і ў кожнага кватэра ёсьць. Яны трымаюць кватарантаў і бяруць даляры. Вось такія, сынок, цяпер законы. Я й ў сельсвает хадзіла, і ў Нароўлю езьдзіла. А яны мне: “чарга, баба, твая яшчэ далёка.” Вось толькі да Шлягі яшчэ не хадзіла. Але ўсё адно бессэнсоўна да яго ісьці”.

(Карэспандэнт: ) “Хто такі Шляга?”

(Антаненка: ) “Раённы той… прэзі… не-не-не! Не прэзідэнт! Самы галоўны начальнік у райвыканкаме. Так і сёньня я жыву ў калгаснай хатцы. Печ абвалілася й груба абвалілася. Трэба гэта усё выпраўляць. А цяпер паспрабуй наняць гэтых печнікоў. Яны столькі загадваюць!”

Здавалася б, якой-якой, а праблемы з жытлом ў радыёактыўна забруджаных раёнах быць не павінна. У вёсках поўна закінутых хатаў і пустых нованабудаваных катэджаў. Атрымай у сельсавеце дазвол, выбірай любы дом і сяліся.

У 86– ым годзе, калі выбухнула Чарнобыльская атамная электрастанцыя, пацярпелых вывозілі ў далёкія вёскі й мястэчкі. Асабліва шчасьлівыя сталі гараджанамі.

Муж Жазэфы Беднаш быў ліквідатарам.

Гэта ды й тое, што яна – маці пяцёх дзяцей, дапамагло атрымаць кватэру. Але спадарыня жыве ня ў гомельскай трохпакаёўцы, а ў сваёй роднай хаце.

(Беднаш: ) “Мне далі кватэру ў Гомелі, але я яе прадала. На 6-м паверсе 3-х пакаёвую кватэры паспрабуй сёньня ўтрымаць. Я атрымліваю 100 тысячаў пэнсіі. Аддай за кватэру. А сам што? Пальца сасаць? Толькі й падай з 6-га паверху й ўбівайся. Бо няма за што жыць”.

(Карэспандэнт: ) “А здароўе як?”

(Беднаш: ) “Слабае: ногі баляць, галава частка баліць, пальцы павыкручывала. Бачыце, нейкія падвоенныя косткі панаросталі! А ад чаго гэта? Ад радыяцыі. Ужо годы. Трэба, каб балела. Сьмерці ж без прычыны не бывае. Трэба, каб нешта забалела й памёр”.

(Карэспандэнт: ) “А радыяцыя адчуваецца?”

(Беднаш: ) “Нам усё адно. Мы нічога не адчуваем. А нашыя, якія пад’язджалім ў чыстую зону, паміраюць там”. Так, лепей жыць тут і нікуды не зьязджаць. А калі памёр, значыць прыйшла твая сьмерць”.

Жазэфа Беднаш ў сваю гомельскую кватэру нават не засялялася.

А вось Алене Васіленцы прыйшлося памыкацца па роднай Беларусі. Урэшцэ рэшт, усё адно вярнулася на малую радзіму.

Працуе ў Грушаўцы эканамістам. Росьціць дзяцей і кажа, што не аб чым не шкадуе.

(Васіленка: ) “Нам кватэру не давалі. Мы яе шукалі самі. І зьязджалі ў Берасьцейскую вобласьць, вёска Судзілавічы. Пабылі там год, не пабадалася. Усе сем’і – нас там 5 сямей пераязджала – вырашылі вяртацца назад. Вось мы й прыехалі. Каму кватэрыў ня далі, усе засталіся жыць тут. А каму далі – павязджалі. Станавіліся на чаргу, каб атрымаць кватэру з горадзе. Нам яе не далі”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму ня выдзелілі? Нібыта, усім перасяленцам абяцалі кватэры…”

(Васіленка: ) “Так атрымалася. Колькі разоў я і ў Гомель, і ў Менск скаргі пісала! А тут у Нароўлі ўжо прыйшла на прыём. Яны мне сказалі: “Вам кватэра выдзеленая, вам ужо паведамленьне пра гэта накіраванае”. І па сёньня тое паведамленьне ідзе. І кватэры няма. Так мы тут і засталіся. Маці з бацькай тут жывуць. Бяром мы тут і грыбы, і ягады. Па-просту люблю я па грыбы хадзіць, і дзеці любяць па грыбы хадзіць”.

(Карэспандэнт: ) “А як жа здароўе?”

(Васіленка: ) “На здароўе ніхто не зьвяртае ўвагі. Ядзім усё!”

(Карэспандэнт: ) “А на здароўі чалавека гэта нейкім чынам адбіваецца?”

(Васіленка: ) “І галава баліць, млосна становіцца. А што тыя таблеткі? Як шчытападобную залозу лечыш, дык іншае калечыш”.

З перасяленкай пагутарыў, зь вяртанкаў – таксама.

У Грушаўцы ёсьць яшчэ адная катэгорыя людзей. Гэта тыя, хто нікуды зьязджаць не зьбіраўся.

Прыкладам, Іосіф Маліноўскі ўсё жыцьцё так і пражыў ў звычайнай вясковай хаце. Нават думкі ў яго не было спакусіцца на гарадзкую кватэру ці абсталяваны катэдж.

(Маліноўскі: ) “У нас тут зона, а лазьні гадамі няма. Пайшоў бы памыўся, але няма дзе. Ваду п’ямо з калодзежаў сваіх, а там багата нетратаў. А калёнкі ў нас не працуюць. Камунгас з Нароўлі прыехалі іх і пафарбавалі, якія не працуюць, і зьехалі. А сёлета прыехалі й зусім іх пазразалі. І гэта замест таго, каб арамантаваць”.

(Карэспандэнт: ) “А людзі баяцца радыяцыі?”

(Маліноўскі: ) “Хто баяўся, паўцякалі. А мы засталіся ды жывем”.

(Карэспандэнт: ) “Зьмены ў здароўі адчуваеце?”

(Маліноўскі: ) “Сьніна адчуваецца, у грудзі стала балець”.

(Карэспандэнт: ) “Зьвярнуліся б да доктара…”

(Маліноўскі: ) “Хадзіў, а ён мне кажа: “Табе 70 гадоў. А тыя ячшэ хочаш, каб у цябе здарое было?!” Хварэюць усе. Асабліва шмат на ногі наракае. А большасьць паміре ад раку”.

Хто ня мае яніякіх прэтэнзяў да жыцьця ў Грушаўцы, дык гэта перасяленцы з абшараў колішняга Савецкага Саюзу.

Усіх іх без разбору тут называюць “казахамі”. Па-просту людзей, якія прыехалі менавіта з гэтай краіны, тут болей за іншых – ажно 5 сем’яў.

Пры бліжэйшым разглядзе тыя ж казахі збольшага аказваюцца расейцамі.

Пасьля войска, лёс закінуў разанскага хлопца Аляксандара на цаліну. А праз некалькі дзесяцігодьдзяў ён перабраўся ў Беларусь.

(Карэспандэнт: ) “Чаго вы з Казахстану сюды пераехалі?”

(Аляксандар: ) “У нас там кавокал уранавыя капальні. Заробкаў там ня плацяць”.

(Карэспандэнт: ) “І тут з заробкамі, нібыта, не лепей”.

(Аляксандар: ) “Але тут хоць нешта атрымліваеш. Я адзін тут у доміку жыву. Агародзік саджу. Бульбу вырошчваю”.

(Карэспандэнт: ) “Небаіцеся вырошчваць у бруднай глебе?”

(Аляксандар: ) “Не. Што будзе, тое ўжо й будзе. І там у нас радыяцыя. Але тут яе кантралююць, а там – не. І там людзі балеюць такім ж хваробамі як і тут”.

(Карэспандэнт: ) “Як мясцовыя людзі да вас ставяцца”.

(Аляксандар: ) “Я наконт гэтага я не крыўджуся. Тут лепей, чым у Казахстане. Там казахі, а тут мы аднолькавай праваслаўнай веры”.

Што да праваслаўнай веры, гэта казахскі разанец Аляксандар загнуў.

Грушаўка – паселішча каталіцкае.

Пра гэта здагадваесься, паводле імёнаў і прозьвішчаў насельніцаў. А на адной з вуліцаў можна пабачыць і адбудаваны касьцёл.

83-х гадовая Аўгеньня Лісоўская як раз вярталася зь імшы.

(Лісоўская: ) “Ах! Мой сыночак, бачыце, ідзем з касьцёльчыку. Службу адправілі й ідзём дадому. Просім Бога за ўсіх. Добрага здароўя. А здароўе слабенькая-слабенькае. Рук ужо, мой сынок няма, і ног няма – ніяк яны не перагінаюцца. Просім за ўраджай і за людзей, каб маладыя прыхінуліся да Бога. Каб было ціха на сьвеце. Каб людзі адно аднаго любілі й паважалі”.

(Карэспандэнт: ) “Даўно ў вас касьцёл пабудавалі?”

(Лісоўская: ) “Гадоў ужо пяць”.

(Карэспандэнт: ) “Шмат людзей ходзіць?”

(Лісоўская: ) “Адразу было багата, а цяпер ужо людзі павыміралі Нашага грушаўскага народу засталося толькі дзесятая частка, а ўсе астатнія – прыбышы”.

(Карэспандэнт: ) “Сельсавет пра вас можа чым клапоціцца”.

(Лісоўская: ) “Плот мне толькі паставілі. А дравамі нас не забясьпечваюць. А сёньня тутю няшчасную машынку выпісаць – 60 тысячаў. А яшчэ пакуль мне парубуюць, ды складуць, атрымаецца, атрымаецца сто тысячаў. Вось так купляем і топім, бо мерзьці ня хочацца”.

Адметнасьць Грушаўкі ад іншых вёсак яшчэ і ў тым, што тут няма назоваў вуліцаў і нумароў дамоў.

У паселішчы на сьцяне кожнай з сотні жылых хатаў фарбай напісаны 4 лічбы. Пра нейкую пасьлядоўнасьць казаць ня варта. Гэта персанальны код спажыўцоў газу.

Але знайсьці фэльдшэрска-акушэрскі пункт было нескладана. Дапамагло тое, што новы будынак узьведзены, паводле тыповага праэкту.

Тут я пазнаёміўся з фэльдчаркай спадарыняй Ганнай і санітаркай, якая не назвала свайго імя.

Цікавасьць яўляе ня столькі нашая гутарка, колькі рэпэтыцыя да яе. Тут не абыйшлося без сапраўдных перамоваў адносна таго, пра што я буду пытацца і як мэдычка будзе адказваць.

Фэльдчарка баялася мікрафона, а санітарка настаўляла яе, што і як казаць.

(Карэспандэнт: ) “Я вам задам пытаньне пра тое, на што людзі пакутваюць, якія хваробы?”

(Фэльдшарка: ) “А раптам я няправільна адкажу?!”

(Санітарка: ) “Трэба казаць, што паніжаны імунітэт”.

(Фэльдшарка: ) “Так, у гэтыя перыяд часу у нас усе дзеці перахварэлі і на пнэўманію, і на бранхіт”.

(Карэспандэнт: ) “Пасьля я задам вам пытаньне, чым можа дапамагчы ФАП?”

(Санітарка: ) “Першую дапамогу аказалі, а пасьля выклікаюць хуткую”.

(Карэспандэнт: ) “Вось так і скажаце?”

(Санітарка: ) “Скажа! Яшчэ што?”

(Карэспандэнт: ) “Запытаюся пра радыяцыю. Ці ведаюць людзі пра небясьпеку? Вы зь імі нейкія гутаркі праводзіце?”

(Санітарка: ) “Праводзім”.

(Фэльдшарка: ) “А бы па-беларску размаўляеце, а я не зьмешаныя языку”.

(Карэспандэнт: ) “Супер вы размаўляеце! Вось так і працягвайце!”

(Фэльдшарка: ) “Я ўвесь час хачу размаўляць па-беларуску, але ў мяня ўсё адно нічога не атрымліваецца”.

(Карэспандэнт: ) “Будзем трэніравацца!”

(Фэльдшарка: ) “Я павінна яшчэ словы ўспомніць. Бачыце, як вы гаворыце, так і я пачынаю размаўляць”.

Пасьля шматлікіх трэніровак мы усё ж запісалі гутарку пра здароўе жыхароў Грушаўкі й пра ровень мэдычнай дапамогі.

Санітарка й фэльшарка згадзіліся правесьці мяне й паказаць дарогу з вёскі.

(Карэспандэнт: ) “Дзякуй вам вялікі!”

(Фэльдшарка: ) “Размаўляйце на беларускай мове! Мне гэта вельмі нравіцца… падабаецца!”

(Карэспандэнт: ) “І вы таксама размаўляйце па-беларуску. Мне гэта таксама вельмі падабаецца”.

(Фэльдшарка: ) “Добра, пастараемся”.

(Карэспандэнт: ) “Да пабачэньня!”

(Санітарка: ) “Шчасьліва!”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Антаненка: а нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у iconЕва Максіменка: Натуральна, мой каток, памятаю як гэта было. Яны казалі, што ў Чарнобылі выбухнуў гэты… як яго? рэактар. Я запытвалася, ці вялікая
У нас, мой коцік, вунь калгас. Прывезьлі кароў з Белае Сарок з Ражавы – ад усюль. А тыя каровы так раўлі, што страшна было нават...

Антаненка: а нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у iconЕва Максіменка: Натуральна, мой каток, памятаю як гэта было. Яны казалі, што ў Чарнобылі выбухнуў гэты… як яго? рэактар. Я запытвалася, ці вялікая
У нас, мой коцік, вунь калгас. Прывезьлі кароў з Белае Сарок з Ражавы – ад усюль. А тыя каровы так раўлі, што страшна было нават...

Антаненка: а нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у iconАнкета вітаем!
У мэтах павышэньня эфэктыўнасьці працы Асамблеі праводзіцца сацыялягічнае дасьледаваньне адносінаў прадстаўнікоў нда да Асамблеі...

Антаненка: а нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у icon"Начная аблога 25 траўня"
Беларусі не пазьней за 2010 год можа быць пахаваная й палітычная кар’ера цяперашняга прэзыдэнта", гаворыцца ў артыкуле. Камэнтары...

Антаненка: а нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у iconМерапрыемства па беларускай мове
...

Антаненка: а нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у iconВіка стаяла каля акна. На дварэ кружыла мяцеліца. У шалёным віхры сняжынак плылі І кружыліся хаты на другім баку вуліцы. Увесь свет кружыўся ў снежнай каламуці
Плывуць хаты Незнаёмыя. Фантастычныя. Гойдаюцца. З боку ў бок, зверху ўніз Дзяўчыне пачало здавацца, што І сама яна некуды плыве....

Антаненка: а нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у iconТур Н. П., настаўнік беларускай мовы І літаратуры Тэма: Пазакласнае мерапрыемства па беларускай мове
...

Антаненка: а нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у iconЯкую машыну вы хацелі б мець у ідэале?
Ыня: “Мне больш падабаюцца францускія машыны, яны вельмі элеганцкія. Я думаю, што гэта магла б быць “пэжо” ці “рэно” — больш такі...

Антаненка: а нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у iconВікторыя Трыфанава
Галосныя крычалі, што толькі яны сапраўдныя. Зычныя трымаліся сваёй думкі. Мяккія маўчалі. У ІХ не было сталага меркавання. А глухія…...

Антаненка: а нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у iconТак, сегодня у нас 1 февраля, и мы продолжаем обсуждение лекции три «ору-1»
У нас сегодня следующий формат. Мы, каждый из нас (а нас сегодня участников здесь четыре, я себя включаю, и двое у нас удаленных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка