Уа "Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі




НазваУа "Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі
Дата канвертавання12.11.2012
Памер37.32 Kb.
ТыпДокументы
УА “Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама


ПРАВАПІС НЕ (НЯ) З ПРЫМЕТНІКАМІ

(УРОК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ў 6 КЛАСЕ)


Падрыхтаваў

настаўнік бел.мовы і літаратуры

Юрашчык С.А.


2011год

Мэты ўрока:

  • дапамагчы вучням засвоіць правілы напісання не (ня) з прыметнікамі;

  • выпрацоўваць уменне падбіраць да прыслоўяў у адпаведнасці з кантэкстам сінонімы;

  • працягваць знаёмства з выяўленчымі магчымасцямі прыметнікаў у тэксце, вучыць выкарыстоўваць гэтыя магчымасці ва ўласным маўленні;

  • развіваць арфаграфічную пільнасць, вучыць працаваць ў калектыве, парах, групах;

  • абуджаць імкненне рабіць дабро, выхоўваць культуру маўлення.

Тып урока: камбінаваны

Эпіграф: Калі нехта хоча, каб яго лічылі добрым, хай робіць добрыя справы. (У.Караткевіч )

Дэвіз урока: Без прыметнікаў з НЕ (НЯ) не пражыць нам нават дня.

Каб навучыцца іх пісаць, будзем думаць, разважаць.

Правілы ветлівасці: 1. Захоўваем дысцыпліну.

2. Паважаем думку кожнага.

3. Помнім, што памыліцца можа кожны.

4. Працуем дружна, хутка, якасна.

Абсталяванне: Беларуская мова: падручнік для 6-га класа устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі / В.П.Красней, Я.М.Лаўрэль. – Мн.:НІА, 2009; рабочыя запісы, тэставыя заданні, заданні на картках для індывідуальнай работы.

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант. Стварэнне добразычлівай атмасферы.

Добры дзень! Пачнем наш урок з усмешкі. Усміхніцеся адзін аднаму, усміхніцеся мне, усмхніцеся нашым гасцям. Ці любіце вы цяжкасці? Напэўна, вам вядома, што цяжкасці пераадольваюцца, калі чалавек робіць усё з добрым настроем, з добрымі думкамі. У кожнага з вас ёсць маленькае сонца. Гэта сонца – дабрыня. Добры чалавека – гэта той, хто любіць людзей і дапамагае ім. А любоў і дапамога саграваюць, як сонца. Таму дэвізам нашага ўрока будуць словы Уладзіміра Караткевіча. Давайце прачытаем правілы, якія будуць суправаджаць нашу работу на працягу ўрока.

Я жадаю вам поспехаў у атрыманні ведаў!

  1. Паведамленне тэмы і вызначэнне мэты ўрока.

  • Сёння на ўроку мы прадоўжым знаёмства з прыметнікам – самай маляўнічай і цудоўнай часцінай мовы.

Тэма нашага ўрока – “Правапіс не(ня) з прыметнікамі”.

  • Якія задачы мы павінны вырашыць на працягу ўрока?

(Вучні зачытваюць чатырохрадкоўе на дошцы)



  1. Праверка дамашняга задання: (зачытаць складаныя прыметнікі, растлумачыць іх правапіс)

  2. Актуалізацыя ведаў, уменняў, навыкаў вучняў. Індывід. заданне

А)Арфаграфічная хвілінка (на дошцы) (2 вучні)

Брэс…кі, нясві…скі, бра..кі, свін(нн)ы, гусін(нн)ы, страшэн(нн)ы, руска… беларускі, стара…жытны, кампъют…р, прынт..р, дз…вяты, скан..р.

б) Рашэнне тэстаў.

А1. Адзначце словазлучэнні з якаснымі прыметнікамі.

а) жалезны плуг; б) ясны дзень; в) цётчына кватэра; г) вясёлы сябар;

д) жалезныя нервы.

А2. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі.

а) таварыскі; б) латысскі; в)заводскі; г)таджыскі; д)французскі.

А3. Адзначце прыметнікі, у якіх дапушчана памылка.

а) беларуска-польскі; б) сельска-гаспадарчы; в) паўночна-ўсходні; г) белачырвоны; д)велікаліпскі.

5. Фізкультхвілінка (ЗРОКАВАЯ ГІМНАСТЫКА)

6. Знаёмства з новай тэмай.

Слоўнікавы дыктант.

Невідзімка; няшчасце; не таварыш, а вораг; невуцтва; нязнайка; небыліца; непагадзь; не давер, а падазронасць; нядоля.

Чытанне правіла (метад ІНСЕРТ: + вядомае; - невядомае; ? незразумелае)

Зварот да табліцы (індывідуальна ў кожнага)

- Ці падобны правапіс назоўнікаў і прыметнікаў з не (ня)? Якая розніца?

7. Першаснае замацаванне набытых ведаў.

Работа з падручнікам: практ. 256 (вусна)

8. Фарміраванне ўменняў і навыкаў.

1. Размяркуйце прыметнікі ў 2 слупкі ў залежнасці ад правапісу: нялёгкі; не шырокі, а вузкі; непрыкметны; неглыбокі; зусім не ўважлівы; нясмелы.

Фізкультхвілінка.

- Сённяшняя фізкультхвілінка будзе прысвечана правапісу не(ня) з прыметнікамі. Калі я буду чытаць словазлучэнне, у якім не(ня) пішацца асобна, вы разводзіце рукі і махаеце імі. Калі ж у словазлучэнні ўжыты прыметнік са злітным напісаннем, то рукі злучаеце.

нясцерпны боль; не старэйшы, а малодшы; зусім не лепшы; непахісны воін; не гарачы, а халодны; неглыбокая рака; ніколькі не цікавы фільм.

2. Запіс сказаў на дошцы.

На смелага сабака брэша, а нясмелага кусае.

Саха і барана самі небагатыя, а ўвесь свет кормяць.

3. Гульня “Карэктар” (заданне у кожнага на парце; адказ запісаны на адваротным баку дошкі)

9. Рэфлексія.

З дапамогай рухаў вучні ацэньваюць сваю працу на ўроку:

Прысесці на кукішкі – нізкая ацэнка працы.

Стоячы, рукі па швах – здавальняючая адзнака, але не ўсё атрымалася.

Стоячы, рукі падняць уверх – высокая адзнака сваёй дзейнасці на ўроку, усё спадабалася.

10. Д/з: практ.260 (5 сказаў); выв. правіла (стар.136)

11. Падагульненне ўрока: скласці кластар. Ацэньванне ведаў вучняў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі "аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Прывітанне, сябры. Вы згаджаецеся са мною, што дзень сёння цудоўны І такі ж самы настрой у нас будзе на ўроку

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі " Навасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Пазакласнае мерапрыемства ў 3 класе ў рамках педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі школы патрыятычнага выхавання на аснове нацыянальных...

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі iconПастаўскі раённы аддзел адукацыі Установа адукацыі "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1"

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў экалагічнай культуры І беражлівых адносін да вады

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі iconУпраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось" Сцэнарый выступлення каманды
Вядучы 1: Вас вітае каманда” Вандроўнікі” Дзяржаўнай установы адукацыя “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа№1 г п. Рось”

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі iconІ прапанавалі на- етупныя рэцэпты: бульба ў гаршчочку, зацір- ка, дранікі, верашчака з блінамі, бабка, блі- ны, клёцкі. Літаратуразнаўцы
Аддзел адукацыі Гомельскага райвыканкама дуа "Целяшоўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі iconАддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Антрапаніміка як навука. Прадмет вывучэння антрапанімікі. Антрапаніміка І антрапанімія. Антрапаніміка І анамастыка

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі iconУа "Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Мэта: пашырыць уяўленні вучняў пра нетрадыцыйныя матэрыялы, навучыць канструяваць вырабы з нетрадыцыйных матэрыялаў

Уа \"Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі iconГрафік прыёму наведвальнікаў ва Установе адукацыі "Салтанаўшчынская дзяржаўная дзіцячы сад сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Установе адукацыі "Салтанаўшчынская дзяржаўная дзіцячы сад сярэдняя агульнаадукацыйная школа"

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка