Легэнда І белы дзень фэномену свабоды




НазваЛегэнда І белы дзень фэномену свабоды
Дата канвертавання10.11.2012
Памер153.51 Kb.
ТыпДокументы
Алесь Шпакоўскі

ЛЕГЭНДА І БЕЛЫ ДЗЕНЬ ФЭНОМЕНУ СВАБОДЫ.

Сьвяты Грааль, або Крыніца зямнога інтэлекту.

(12. Ідэал Беларускай Дзяржавы).

Патрабуецца штодзённае Натхненьне, (‘Грай’) – Грааль.

(вызначэньне паняцьця)

Як вядома, сапраўды невычарпальнай крыніцай нашага жыцьця-натхненьня зьяўляецца простае Ўвабразеньне кожнага чалавека, якое гранічыць, карыстаецца і кантачыць як з Матэрыяльным, так і зь Ідэальным сьветам., якое аб’ядноўвае іх абодва ў Адно дзеля цэлага віда ў прыродзе - на карысьць Чалавека Разумнага. Нармальна-разьвІтае ўвабразеньне, у сваю чаргу, прыводзіць сталага чалавека да разуменьня Адчыненасьці (разамкнёнасьці, раскрытасьці, патоебаковасьці, трансцэндэнтнасьці, магічнасьці...) яго мысьленьня, што асабліва заўважаецца пры нашым кантакце з найдалікатнейшым ДАБРОМ прыроды – з ДЗЕЦЬМІ. Сяньня шырока вядома дасьведчаным, гэтыя звычныя сям’ёвыя матэрыі, чым ёсьць МЫСЬЛЕНЬНЕ (адлюстараванае ад лібідо-cэрца, душы, духу...) сфакусаванае, ‘схопленае’ Устрыманьнем ад эротычнага кантакту, ад поля (фізыёлёгіі) каханьня, - ужываюцца як на дабро (манахі, лекі ёгаў), так і на зло (чорны сьвет акультызму). Напрыклад, дасьведчаны і дасьціпны навуковец, але жорсткі, нават - мёртвы мадэрніскі светач, як Зыгмунд Фройд “хімічна” экстрактуючы свае тэорыі з нашае жывой чалавечае душы, ў духу 19 – 20 стагоддзяў, называў гэты сьвядомы інтымны паварот, самакіраваньне - “сублімацыя” энэргіі, што папросту азначае сьвядомае прысьвячэньне сябе на нейкую працу, мэтанакіраванае сам-адчужэньне нас ад аб’екту нашай сардэчнай прагі, жарсьці і безумоўнае ахвяраваньне сябе пэўнай дзейнасьці, замест так званага Граху; або, напрыклад, на бясконцае дасканаленьне ўласнага шлюбу ды адкрыцьцё дзівоснага ‘зазяркальля’ сьвету чысьціні інтымнага кола ўласнае сям’і. Інакш, іншым парадкам на тым дабрародным шляху натуральнага інтэлектуальнага самаабуджэньня бывае толькі ў некаторых ‘фанатаў’: напрыклад, “сям’ёй” акультыста-містыка зьяўляецца суполка, колца яго сяброў, бо ўвабразеньне яго “пад корань” паланёна рытуалам нейкага калектыву, інтым замкнёны, ці скіраваны не па-боску, (напрыклад, - ў кодла гома-сэксуалістых, Чалавек-Сэксуаліст), не ў акіян мысьленьня-ўвабразеньня Чалавека-Разумнага. Таму ў выніку ў яго усё становіцца вельмі проста, рэальны сьвет блякне, становіцца “чорна-белым”, а на глебе інстынкту Выжываньня абвастраецца разумовае (кар’ера-) прыстасаваньне да Большасьці:

  • “...калі я адмераю долю увагі (эмоцыі, пачуцьця, энэргіі...) ўбачанай прыгажосьці (прыроды, жанчыны і г.д.) у традыцыйным непасрэдным (Правым) стылі – я згублю цэлы імпульс, ‘шар’ ад уласнага містычнага (Левага, левіты...) руху і прасоўваньня наперад. Мне такое ані не можна: бо калі я маю сям’ю – забудзься аб пэрсанальнае магічнай тэхніцы, бо сям’я – гэта і ёсьць сама магія, але Калектыўная. Сапраўдны лідэр (Сьвядомы) тут не нейкі “маг” а – служка Нябачнаму...”

Містык заўсёды маральна зачынены такім рэчам як Добры Спадзеў, чаканьне Шчасьця, з аднаго боку, - і зь іншага, ён зачынены простай Нематэрыяльнай фантазыі. Яго апорная кропка (яго сьвет складаючы атам, элемэнталь, ды-поль, монАда) мысьленьня, або кіруючая Радасьць Містыка – гэта мысьлеформы, якія выдзяліліся ды мазаічна акрэсьліліся пры няспынным аналізе гэтым чалавекам духу Каханьня. У гэтым сэньсе досьвед містыка зыходзіцца, з аднаго боку, з досьведам інжынера-душы, пісьменьніка і, зь іншага, з досьведам сухога навукоўца-псыхолёга., або, наадварот, з вядучым Зямное Таінства Жыцьця – строгім хрысьціянскім сьвятаром. Толькі рытуаламі ды спэцыяльнымі сымболямі містык сьвядома ўносіць у гэту безаглядна-сьвяшчэнную, безумоўна-недатыкальную гармонію жыцьця - сваю злую (ці Добрую) волю, уласны сьвядомы імпульс, Плян. Найболей ярка гэта бачна ў паўсядзённым жыцьці, як нейкі “гадзкі папа” – распускае дзяцей, зманьвае юныя душы ў пекла сэксу ды сэксуалізму. На тым жа сораме стаіць і ўсялякая дыктатура: невыхаваныя кабеты па ўсіх законах дахрысьціянскіх оргій, - “хочуць” дыктатара (‘ў мужы’), а нехта, як служка-КГБ, сыстэмна падаграе гэта спэцыяльным мазнапрамываньнем публікі да стану, калі грамадзтва пераўтвараецца ў натоўп, лібідо-кодла, “гарэм” дыктатара, (замест грамадзянскае супольнасьці), ...праз стварэньне так званага, “сэкс-сымболя”, утвараючы Крытычную масу “барадатых-веруючых” (лукаваму). Вымешчаныя з гэтай дзікай оргіі, несьвядомыя пратэстанты супраць гэтага стану тады – сьпіваюцца і паміраюць; праўдакопы-дэмакраты – сьвядома рассейваюцца рэжымам прэч, “за бугор”. ...Толькі, як паказвае сусьветная практыка, якая адлюстраваная ў адпаведнай падрабязнай і дэталёвай літаратуры, пры дастаткова добрым увабразеньні магчыма пераадоленьне і Гэтага, і Любых, здавалася б, безвыходных сытуацый згаданага прыватнага і грамадзкага лунатызму і, канешне, асабліва такіх культурна-палітычных тупікоў, чым зьяўляецца цякучая беларуская дыктатура. (“Слова Божае – меч двусечны, які разьдзяляе да мяса і касьцей, тлумачыць тонкую розьніцу цела-лібідо й душы, і духу...”)

Такім чынам – УВАБРАЗЕНЬНЕ, яго трэніроўка, разьвіцьцё (чаго, чамусьці, так баяцца маскоўскія праваслаўныя) – гэта адзін зь вечных рухавікоў як злога акультызму, так і эволюцыйнага, прыгожага, сьвяшчэннага грамадзянскага пачуцьця. Вядома, што ў Сьвеце ёсьць сымболі магнетызму, як напрыклад, фазы Месяца і зор, ‘чароўныя камяні’.., якія стымулююць увабразеньне, або ждыцьцёвыя энэргіі некаторага сорту людцаў. І ёсьць поўны набор – ад клінка (меч) элементарнага, першаснага масонскага пасьвячэньня да Вышэйшага (Сьвяты Грааль, “кубак, зь якога піў Ісус”) – матэр’яльных сымболяў, ЗА якімі, каб іх займець любым чынам, усё жыцьцё “ганяюцца” пэўныя абсалютна сур’ёзныя дзядзі (і цёці) гэтага сьвету. Гонка тая адбываецца з тым жа імпэтам і на ўзор як, напрыклад, нашы некаторыя не-шаноўныя беларускія лунатыкі-бізнэсоўцы ганяюцца за рублём-далярам, седзячы там, дзе для таго “найболей зручна”, нават, - у вядомым, “прасядзенцкам крэсьлі” дыктатара. Сталыя-старэйшыя, або прасьветленыя (што часта адно і тое ж) людцы – нарэшце разумеюць, калі ёсьць у нас некаторая ступень граху – а, зноў жа, тое, хоць і ў Рознай ступені ёсьць, нажаль, пры кожнай жывой душы – то, як вядомая з клясыкі (Бібліі) ‘апантанасьць нячысьцікам’, лунатызм нездаровых жарсьцей, - яно “сядзіць” у нашым чалавечым духу і Праходзіць у матэр’яльнае жыцьцё, праяўляецца як ГРЭХ, менавіта праз УВАБРАЗЕНЬНЕ, як праз гэты “мост” паміж матэрыяй і духам. Як паказваюць крымінальныя хронікі, мэханізм усяго таго не вельмі складаны для шырокага разуменьня:

  • Спакваля, “міжволі” паддатнага злому увабразеньню чалавека пачынае турбаваць сцэна, калі ён (пакуль не напраўду) нібыта нешта робіць дрэннае, (...але такім чынам, як пэўнай псыхтэхнолёгіяй, часам дасягаецца і наадварот, нешта Добрае). Гэта, так званая, “прымедытацыя” фантазыі, на нейкім неіснуючым акце гвалту, забойства, крадзяжу, інтрыг...

  • Засяроджанасьць, затрымка ўвагі на той унутранай сцэне прыводзіць да разумовай, інтэленктуальнае “трэніроўкі” (маральнаснага аткату ўніз), калі тая злая сцэна паступова паглынае увабразеньне чалавека. Такое, часам непрыкметнае нават для самаго слабога чалавека, унутранае, фантызыйнае, душэўнае пагружэньне ў крымінальны сьвет на судовай мове называецца ПРЫМЕДЫТАЦЫЯ пэўнага зла-чынства.

  • Паступова чалавек з Рэальнага жыцьця разумова перапаўзае ў “гульню” (дыктатура, гома-сэксуалізм, крымінал), якая, нарэшце, яму становіцца “даражэй самаго жыцьця”.

  • Вядома, гульня патрабуе вынікаў “насалоды” – гэта час, калі чалавек пачынае дзейнічаць як чысты НЯГОДНІК. Часьцей за ўсё тую “насалоду” ад граху атрымлівае не сам грэшнік, а яго недасяжная падсьвядомасьць, дзе пасялілася “СЦЭНА” (чорцік). Таму чалавек, пакуль не згубіў свой відавы гонар як Чалавек Разумны і пакуль дастатакова нармальны - на першых фазах злачыннай дзейнасьці яшчэ супраціўляецца “сабе”, злачынцу ўжо захаванаму ў сабе. Але “сцэна” тая выганяецца толькі ‘пастом і малітвай’ (у выглядзе сучаснага сьвятара, псыхотэрапеўта). ...Ды - кожнаму вядома, як, у сваёй чалавечай масе, мала мы зьвяртаемся да ўласных чыстых каранёў ды іхнага Бога. На тым гэты суцэльны “алкашызм” і захоўваецца.

...Іншы ручай меркаваньня: Зьвязаныя і Спавітыя праблемамі здабыцьця скарынкі хлеба, пры дыктатуры, - мы дастаткова часта цьвяроза і сумленна, па-людзку мяркуем толькі прыватна, што называецца “на кухні”. Наша прынароднае, публічнае меркаваньне па-майстэрску, – праз боязь і тэндэнцыйную, на справе папросту турэмную расейскую “культуру” і яе своеасаблівы “язык”, расейскія іерогліфы-штампы мысьленьня шараговага чалавека, - тэхнічна, ЗНУТРЫ атручана тым жа лунатычным падданствам дыктатару. Бо даўно вядома, у адпаведна КГБ-электрызаваным натоўпе (не-народзе) людцы часам зусім супраць уласнай волі пачынаюць крычаць “хайль Лукашэнкін” (Гітлер)... Масавы характар народа, або тут дарэчна сказаць - настрой народнай масы, гэта тое далікатнае месца, да якога, на справе – маральны Не-нармальны, “вертыкальны” дзярж-маніпулятар мэтанакіравана зачыняе усе і любыя шляхі свабоднай, разьняволенай, слабоднай сіле. Але жыцьцядайны, эволюцыйны, сытуацыйна неверагодны інфа прарыў магчымы і тут і ён ужо на парозе Беларушчыны, як і само вяртаньне дзівоснага слова ЛІТВА дамоў, у Беларусь. Тут варта ўзгадаць, напрыклад, сапраўды да гэніяльнасьці вялікі, нават, плянэтарна значны культурны імпульс беларускіх “Песняроў” – які, канешне і несумненна быў унікальным маральным прарывам для усяго савецкага лягера нацый, а не толькі культурнай праявай (не-сьвядомага?) адраджэньня Літвы. Тое ж пачуцьцё для нармальнага савецкага чалавека, на тым жа ўзроўні, што і “Песьняры” – дапаўняла і творчасьць Ул.Высоцкага. У выніку, маральна паняволеныя камуністамі людцы, складалі свой непасрэдны доступ да болей поўнага перажваньня (ўласнай мэнтальнасьці) свабоды.

  • Кароткая гісторыя думкі: адрыў ад клясыцызму (або ‘ад Бібліі’).

Але, дзе ж мы спыніліся, што на шлях вярнулася зь расейскае бездані, ‘беспрідзелу’ і паўстала дыктатура?

...Вядома, што культура гэта сілкавальная глеба, “хлеб” грамадзянскай супольнасьці. Але, напрыклад, пры не-заідэолёгізаваным грамадзтве, пры капіталізме спрычыны індывідуалізму магчыма поўная адсутнасьць ідэолёгічнага ўплыву на аддзельную пэрсону. Што ж тады трымае асобу чалавека ў рэжыме “грамадзянін”, пры Здаровым сэнсе вольнага жыхара, здольнага няспынна ВЫБІРАЦЬ Лепшае. Вядома, гэта сучасны эпас, харызматычны слой інфармацыі, чым ёсьць мастацтва ў той ці іншай форме. Пэўным чынам кажучы, “ТАМ, ДЗЕ Ў ЛУКАШЫСТАЎ, РАДЫКАЛАЎ лідэр, У ДЭМАКРАТАЎ – ПЯСЬНЯР!”

З часу ўварваньня Тэхнолёгіі ў душу чалавецтва, - чым сталася эпоха Асьветы, - мастацтва, як і сам панятак “мастацкае”, перажыло цяжкі крызыс. Да сёньня некаторыя сьцьвярджаюць, што ім “дакумэнталістыка замяняе мастацкае”. Канешне, агульным адказам таму – “...на бязрыб’і рак – “рыба”. Вядома, калі наша паўночнае (эўрапейскае) мастацтва мела просты агульначалавечы сэнс, праяўляла вялікае “Я”, - Сярэднявечча прывяло нас да вякоў таго прыгожага і ўнікальнапга эўрапейскага Адраджэньня, што мастацтва дасягла максымальна магчымай (для пэўнага часу) глыбіні, бо матэр’яльна выявіла і паказала сабой саму Вечнасьць, для тых, хто ‘мае вушы’ і вочы – будучыя вякі чалавецтва. Потым, ад часу Асьветы, наступілі вякі (18 – 19 – 20) тэхнолёгічнай Асьветы, якія прынесьлі за сабой не толькі добрую, пазытыўную магчымасьць для праявы маленькага “я” і яго пРЫВАТНАЕ ініцыятывы (бізнэсу), а пазьней і дасьціпнае Палітычнае Вымярэньне рэальнасьці, - але і непазьбежна, згодна своеасаблівай прыродзе чалавека, нажаль, гэтыя вякі разам прынесьлі і непатрэбную драматычную скрайнасьць таго, як: драбленьне грамадзтва на дзікія індывідуўмы (сталінізм-лукашызм), вызваленьне жудаснага Статкавага інстынкту (нацызм) і яго духа-выклікальніка (‘дэміўрга’) – акультызму, усемагчымага зла, знайшоўшага сваё завяршэньне ў гітлерызме ...і аж да сёньня – у ‘амэрыканскім жорсткім Дарвінізме-капіталізме, ў заходне-эўрапейскім гомасэксуалізме ды беларускім алкашызме (які сорам!). Такім чынам, калі адбыўся масавы адрыў ад клясыцызму (Бібліі), містыцызм усходу Эўропы, Расеі прыйшоў да свайго натуральнага, КРЫВАЖЭРНАГА тупіку. Зь іншага боку, рацыяналізм захаду Эўропы прыйшоў да таго ж. На сёньня, у меру тамтэйшага Божага дару і таленту, толькі ЗША засталіся ідэолёгічным і палітычным рэсурсам клясыцызму для ўсяго сьвету, што пацьверджваецца устойлівай папулярнасьцю ва ўсіх магчымых Эўропах (Азыі, Афрыцы ды Лат.Ам.) адпаведнай інфармацыі гэтай, разам зь іншым, інфа-супэрдзяржавы.

Сёньня ясна: наступае час Новага Сэнсу Жыцьця на Зямлі, або, як навукоўцы “капАюць” – час зьмены Парадыгмы., ідэі ўсёй цывілізацыі. І відаць без таго нашай цывілізацыі проста не выжыць у будучыя часы, пасьля таго, калі сёньня тэхнолёгіі наўпрост спалучаюцца з вымярэньнем Вечнасьці і магчымасьцю як дасканалага здароўя народа так і татальнай сьмерці усяго фізычнага, матэр’яльнага вымярэньня ад нейкае “ядзернае, навуковае памылкі”... І тады паўстае вечнае пытаньне: добраму чалавеку АДКУЛЬ ЧЭРПАЦЬ НАТХНЕНЬНЕ кожнага дня (духовы “хлеб наш штодзённы...”, “не хлебам адзіным (кожны) дзень жыць будзе чалавек...”), дзе тыя жыцьцядайныя крыніцы простых ідэй, якія штодзённа малітоўна ачышчаюць і прасьвятляюць чалавека (напрыклад, беларуса)?

...Вядома гэта сусьветнае Лепшае ад палітыкі, бізнэсу і, канешне, - культуры. Калі паглядзець на рэчы сумленна і, значыць, рэальна, то для многай большасьці людцаў культура стаіць на першым месцы, бо вядома, што без яе Палітыка і Эканоміка (бізнэс) натуральна агрэсыўныя і таму самаразбуральныя. У той жа час, сама культура дастаткова аўтаномная ад палітыкі ды эканомікі. Культура правільнага мысьленьня гэта якраз тое рэчышча, дзе толькі і нараджаецца дасканалае самаразуменьне, напрыклад, сталага чалавека., дзе толькі і магчымы надалей нейкі сапраўдны (клясычны, дэмакратычны) палітычны рух ды здаровая, высокамаральная эканоміка, дабранораўны бізнэс. Таму, далучаючыся да сусьветнага Лепшага, да агульначалавечай культуры, эўрапеец сьвядома і несьвядома-сэрцам выбірае адной з ідэйных, пачуцьцёвых, інтуітыўных крынічак сучасны ручай паэзыі плянэты Зямля, які ліецца разам з мэлёдыяй у песьнях народнай, папулярнай (“поп”), рок... культуры. Калі ведаць нейкую замежную мову настолькі, каб разумець сэнс таго ЛЕПШАГА, што, напрыклад, на ангельскай слухае сучаснае чалавецтва, то разумееш, што гэта ўсё той жа Шэксьпіраўскі, клясычны сьвет, у якім ты, беларус жывеш душой, але пакуль не поўным гаспадаром, як гэта магчыма, патрэбна і неабходна Кожнаму чалавеку.

...Тады, з часам, у дасьціпнага беларуса паўстае пытаньне: “А ў якім жа унівэрсальным маральнасным “часе” жыве чалавецтва СЁНЬНЯ? Што сяньня зьяўляецца Найпершай Турботай чалавецтва, снуючай над непарушным Словам, над асноўным, клясычным, (“шэксьпіраўскім”) маральнасным грунтам, які глыбока прыгнечаеы ды захаваны ў нас “атомна-мэталёвым” 20 векам, але, як згадана, існуе і адназначна распазнаецца (тут-і-там; у сабе і ў іншых; паміж,напрыклад, дыктатурай-беларускай і дэмакратыяй-украінкай) нашчадкамі Скарыны, пры авалодваньні некаторай адукацыяй, як тыя ж замежныя мовы. Вядома, згодна сваёй вобразнай прыродзе, Мастацкая мова, напрыклад, 1930-х гадоў імкнулася гарманізаваць зь цяжкім Векам вечную, далікатную чалавечую душу праз увабраньне ў сябе сымболяў ўсёй радасьці і гора ад Мадэрнізму, або ад Нованароджаных тым часам Дэмакратыі і Дыктатуры. Тады, з падзей перамогі Амэрыкі над Японіяй і пачатку сьмяротнай (хоць і Халоднай) вайны з СССР, ў Вольным сьвеце пачало натуральна фармавацца Маральнаснае рэчышча перамогі над камунізмам у супрацьлегласьць ягонай фіктыўнай, дэманічнай бязбожнай маральнасьці, якая была нібыта вышэйшая (за) самой Клясычнай, Біблейскай, Заходняй, традыцыйнай Агульнаэўрапэйскай.

Нашчасьце, дзякуючы таму сьвяшчэннаму народнаму, біблейскаму “хлебу штодзённаму”, чым ёсьць мастацтва, чалавецтва ўрэшце маральнасна пераадолела і, у прынцыпе, перамагло дыктатуры. Але, вынікам, накапіўся цэлы пласт, новая хваля культуры. Вышэйшай кропкай гэтай хвалі сучаснае культуры разам з дасягненьнямі Галівуду і іншымі, - мы знаходзім цэлае новаўтворанае поле, слой Навейшае паэтычна-музычнай клясыкі. Прадстаўнікамі і фундатарамі гэтае культуры сталіся такія фігуры як Паўла МакКартні, Элвіс Прэсьлі, Франк Сінатра.., музычныя гурты “Бітлз”, “АББА”, “Кўін”... Іншым крылом гэтай пераможнай ‘птушкі’ пад назвай Сьвяты Грааль – будзе простае містычна-эпічнае мысьленьне на Зямлі, якое нараджае творы накшталт вядомага “Гары Поттэр”, або “Кароль колцаў” (‘King of the rings’). Зазначым, на тым сапраўды жыцьцядайным культурным тле (фоне) Зямлі цякучы агідны паталёгічны алкашызм на Беларусі – практычна злосная калька з часоў, калі ад прамоваў дактатара народ плакаў ад “радасьці”. У адрозьненьне ад Сталіна і Гітлера, сп. Лукашэнка гэта просты расейскі “браток”, што цяпер толькі страхам і беззаконьнем (даўно знаёмым расейскім ‘беспределом’) трымае над народам сваю “вэртыкальную” хэўру, бо старое мазгапрамываньне перахварэта намі і нейкая татальная “вера” нацыянальнае масы яму фізычна немагчымая. Вобразна, цяпер Беларусі патрабуецца натхненьне – ГРААЛЬ, каб сагнаць прэч лясуна-каршуна, які палюе на голуба міру, цывільнасьці і квітненьня над родным домам.

Дык спытаем сябе:

  • Куды-далёка нас змаглі правесьці адоранасьці (інтэлектуальныя мАксімы) “Песняроў”, іншых народных зорак?

  • Дзе такія ж маральнасныя паралелі таленту беларускіх “Песьняроў”, што вядуць за сабою Захад эўра-паўночна-амэрыканскай цывілізацыі..?

  • Давайце прааналізуем узоры клясыкі сучаснага Заходняга адказу на гэткі выклік лёсу, які, як супрацьстаяньне са злом, кожны чалавек і грамадзтва сустракае у сваім жыцьці. Гэта тым болей важна для беларуса, што сёньня Хрысьціянская культура Зямлі ўсё больш маральнасна аб’ядноўваецца, на ўзор як і сама Эўропа.

Як згадана, яркім і паказальным абшарам, удзячнай глебай для плённых разважаньняў тут зьяўляецца сучасная (рок...) песьня, куды са стара-эўрапейскай, з ‘клясычнай’ эмігравала значная частка традыцыйнай, моцартаўска-шэксьпіраўскай музыкі й паэзіі, і якая сёньня дакладна, як і тады, зьяўляецца найлепшым адлюстраваньнем незамутнёнай душы Сучаснасьці. Вобразна кажучы, такі музыка-паэт, як, напрыклад, Паўла МакКартні – гэта якраз і ёсьць “шэксьпір”, толькі Нашага часу. Першым тэкстам, які узыходзіць на такое ўзвышша меркаваньня будзе песьня швэдзкай групы АББА, дзе вельмі дакладна паказана роля сьвяшчэннай фантазыі ў лёсе сучаснай асобы:



  1. “Я МРОЮ МАЮ”

‘I have a dream’. (ABBA) АББА

http://members.farmline.com/stress/BOOKS/abba.htm


Дром-мрою маю, - песьню пець,

Каб зладзіць мне з усім на сьвеце.

...Як бачыш праўды дзіва у звычайнай казцы -

У прышласьці, праўдзіва, - унікнеш зла й няшчасьця


Веру - у анёла

І бачу нешта добрае ў кожнай рэчы

Веру - у анёла,

Як хвіляю мне вечнасьць ахінае плечы.


…Прайду глыбокі, плыткі броды

Пад клічам мроі да свабоды


2. Дром-мрою маю я, фантазыю,

Якой рэальнасьць можна ўразіць

...І гэта скіраванасьць робіць гожым час, -

Праз цемень, разарванасьць, -

мкне, прасьвятляе ў шчасьце.


Веру - у анёлаў

І бачу сьветлы цень пры кожнай рэчы

Веру - у анёлаў,

Ёсьць моманты, - іх праўда вечнасьць сведчыць.


Прайду дрыгвотны, мутны брод,

Мне мроя тая – шлях зь нягод

(грунт пераходу).


...

...Анёла сустракаю

І нешта добрае сачу ад кожнай рэчы.

...Хаваюся ў анёла

Ён прасьвятляе мяне, песьціць, лечыць


Прайду глыбокі, плыткі броды -

Мроя шчасьця - ключ-код свабоды.

(...Пад летуценьньнямі свабоды).

Тут проста і дакладна, а нават, - дасканала адлюстраваны СЬРОДАК унутранага Прасьвятленьня чалавека, матор ягонага самаўдасканаленьня, сацыялізацыі, чым зьяўляецца наша прага свабоды ад зла, дасяг справядлівасьці і камфортнага, годнага жыцьця. Праз добрую мрою, летуценьне, праз плённую ілюзыю, фантазыю, чалавек ажыўляе, адкрывае і, ўрэшце, абжывае цэлае вымярэньне (слой, узровень, сфэра, абшар...) мысьленьня, дзе становіцца магчымай да ажыцьцяўленьня ўся яго глыбіня, ўсе ягоныя мары - праз матэр’ялізацыю яго ЛЮБОВІ, ВЕРЫ, НАДЗЕІ.., калі ён па-эўрапейску ўрастаецца ў прыроду, мудра абжывае яе ды перастае залежыць ад любых стыхій і калі ён кажа:

  • Дром-мрою маю, - песьню пець,

  • Каб зладзіць мне з УСІМ на сьвеце.

У параўнаньні з духоўнай цеменьню абязмроенага (чытай, абязьлічанага) колішняга халопа ды Іванькі-дурачка, потым, Гома-саветыкуса - “...вся жизнь впереди, надейся и жди...”; “Лишьбы нас любили, лишьбы не забыли...” - саўка, а сёньня, зфашышчанага лукашыскага выхаванцы, - мроя, мара, ідэя, асабісты матыў асобы зьяўляецца маторам дэмакратыі, самой цывілізацыі. Менавіта нябачная мроя ўзносіць чалавека вышэй сваіх “вачэй”. Гэта глыбокі закон нашай прыроды: лагоднае інтымнае, сонечнае пачуцьцё дасканалага шчасьця (эйфорыя, правільная інтуіцыя), потым прага-мроя ЛЕПШАГА акаляючым людцам і толькі затым прыкладная ідэя - прыносяць нам і грошы, і ўсялякую нематэр’яльную свабоду і камфорт. Менавіта так, а не наадварот, бо ні за якія грошы “здароўя не купіш”. З таго часу, калі чалавек разумее гэты мэханізм, ён ніколі не папусьціць самаўзвышэньня сябе на глебе (вяжучага вольную мрою,) свайго ці чыйго аўтарытэту: “...такова не можэт быць, патаму шта такова быць не можат...” І гэтым здаўна і адрозьніваецца Захад, вылучаючыся з усяго астатняга сьвету, напрыклад, маючы прыкладным, народным стары “платонаўскі” прынцып: “Зрабі свой заробак са свайго ТАЛЕНТУ...”


Наступны тэкст гэта “прабой” той шырокавядрмай Дваіснасьці інтыматнай здрады, спакуса якой апаноўвае некалі кожнага сем’яніна, кожнага каханка. На справе, чаму так клапоціцца кожны сьвядомы бацька і маці, каб дзіця расло цнатліва выхаваным, бо менавіта правільнае полавае выхаваньне прыводзіць нас да далікатнага самакантролю, чым толькі і дасягаецца стан устойлівага шчасьця, або гармоніі сям’і, працы і захапленьня-хобі.



  • ЮР КАХАНЬНЯЎ ЗАБІВАЕ

‘too_much_love_will_kill_you’. (QUEEN) ‘К Ў І Н’

(Аўтары: Брайан Май, Франк Маскэр, Элізабэт Ламэрс)

http://home.att.net/~chuckayoub/queen/queen_too_much_love_will_kill_you.html


1. Тут толькі рэшткі чалавека кім я быў

Дождж горкіх сьлёз з тым, - хто сябе згубіў

У далечы мой дом і я сам на сам зь бядой

Так доўга-доўга


Ох, яны ніколі не казалі праўду мне

Аб сталеньні – што то заўжды як на вайне

І ў зблытаным стане душы я шукаю дзе ж я фальшывіў

Шукаю дарогу


Два каханьні б’е вандроўніка

Калі сэрца не зладзіш з душой

Разарваны паміж любоўнікам

І каханьнем адкуль ты пайшоў -

Ты кіруешся на бездань

Як чытаць ня ўмееш знакі

...Два каханьні – сьмерць разрэжа

Ў час усялякі


2. Тут толькі цень ад чалавека, кім я быў

І мне спатолі, бачна, болей не здабыць

Я быў тваёй уцехай

Цяпер калі што й ёсьць -

Адчай і злосьць

О-ох, а што б было, калі б табе мой друз

...Лёс! - мы не самі выбіраем жыцьцягруз

Што й сэнс не ўсьвядоміш:

Дзе б потым я ні йшоў – трапляю ў лужыну


Та-ак, -

Два каханьні - забівае

І гэта пэўна як і не..,

Cушыць cілы, - не стрываеш

Ныць, вініцца і блазьнець

З болю робішся вар’ятам,

Ахвярай уласнага злачыну

...Юр каханьняў забівае

Несупынна


***

Так., два каханьні забівае

Заганяе у труну

Так., два каханьні забівае -

І ты не ведаеш чаму -

Аддасі жыцьцё, прадасі душу

Але тут мы быццам пешкі -

Вір каханьняў забівае

Нас - урэшце

Гэты тэкст проста сьведчыць, - а “інжэнеры душ”, літаратары і хрысьціянскія сьвятары не дадуць зманіць, - што калі прыгледзецца да сапраўдных прычын абсалютнай большасьці масавых, маральных хваробаў чалавечага грамадзтва, да паходжаньня крыміналу, то адчыняецца нечакана простая, разумова “чорна-белая” карціна: усё гэта адбываецца на глебе хворага сэрца (ад полавых анстынктаў, па-навуковаму “лібідо”), якое адмоўна электрызавана усяго праз усе “сем” парокаў жарсьці, як Нестрыманасьць перад чужым дабром, прыгажосьцю; інтыматная Рэўнасьць; Сквапнасьць на грошы; жывёльная Дзікасьць (забойства); Выстаўленьне на паказ інтыму натуральных таінстваў, якія па пэўных прычынах не могуць быць паказаныя. У рэчышчы гэтай простай карцінкі асабліва страшна, што нават дыктатура на справе гэта жудасная масавая чорная меса, няспыннае “сабачае вясельле”, - калі хто назіраў, - зьдзічэлых асобаў, што нейкім, нечалавечым чынам утварылі зграю вакол “кабяля”...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Легэнда І белы дзень фэномену свабоды iconАляксей Белы Персанальны спіс літаратуры
Белы, А. Боскі вецер правінцыі : вершы / мастакі Аляксей Белы, Галіна Ярашэвіч. – Брэст, 2002. – 64 с. іл

Легэнда І белы дзень фэномену свабоды iconУладзімер Арлоў: "у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў"
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

Легэнда І белы дзень фэномену свабоды iconВусны часопіс " Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!"
Чырвоны колер сцяга сімвалізуе братэрскія сувязі, зялёны колер дабрыні, развіцця, колер лясоў, якія здаўна займаюць большую частку...

Легэнда І белы дзень фэномену свабоды iconУладзімера Арлова "Імёны "
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

Легэнда І белы дзень фэномену свабоды iconНа хвалях Свабоды агляд тэлефанаваньняў за тыдзень
Вярхоўнага Савету прынялі Дэклярацыю аб сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь. Да 96 году гэты дзень адзначаўся як дзяржаўнае сьвята

Легэнда І белы дзень фэномену свабоды iconMemento mori – "памятай пра сьмерць" – цьвердзіць вядомы старажытны афарызм. У розных сытуацыях крылаты лацінскі выраз набывае розныя сэнсы. На сёньняшні дзень юрысты І натарыюсы раяць памятаць пра сьмерць у юрыдычным сэнсе. Тэма досьледу "Начной Свабоды" – тастамэнты
У розных сытуацыях крылаты лацінскі выраз набывае розныя сэнсы. На сёньняшні дзень юрысты І натарыюсы раяць памятаць пра сьмерць...

Легэнда І белы дзень фэномену свабоды iconУрок падагульненне па тэме
Якія словы называюцца антонімамі? (Cловы адной І той жа часціны мовы, якія маюць супрацьлеглае значэнне, называюцца антонімамі. Прыклад:...

Легэнда І белы дзень фэномену свабоды iconЯк сьвяткуюць менчукі Дзень закаханых?
Менску ладзілася больш за 10 імпрэзаў да Дня сьвятога Валянціна. Карэспандэнт Свабоды наведаў музычны клюб – "Графіці". Тут граў...

Легэнда І белы дзень фэномену свабоды icon"VoliaMusic" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска "Песьні Свабоды-3"
Песьні Свабоды-3”. Гэта трэці музычны альбом, песьні якога папулярызуюцьь тэму Свабоды й Незалежнасьці. Гэтым разам ён прысьвечаны...

Легэнда І белы дзень фэномену свабоды iconVoliaMusic рыхтуе да выданьня да "Песьні Свабоды-3"
Музычны лэйбл “VoliaMusic” распачаў падрыхтоўку кампакт-дыска “Песьні Свабоды-3”. “Песьні Свабоды-3” будуць мець падназоў “На плошчы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка