Урок хіміі для вучняў 8 класа




НазваУрок хіміі для вучняў 8 класа
Дата канвертавання10.11.2012
Памер85.5 Kb.
ТыпУрок
«Будова атама»: Урок хіміі для вучняў 8 класа

Марыя Эзэфаўна Жыгала, гімназія №41 г. Мінска

Тып урока: вывучэнне і першаснае прымяненне ведаў і спосабаў дзейнасці.

Тэма: Будова атама

Навучальная мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні і першасным замацаванні ведаў пра ядзерную мадэль будовы атама – нуклідамі, пазнаёміць з сучаснай фармулёўкай азначэння атама; надаць асаблівую ўвагу фізічнаму сэнсу атамнага нумара.

Развіццёвая мэта: стварыць умовы для развіцця ўмення працаваць на слых, умення даваць кароткі адказ і рэцэнзію на працу таварыша, аналізаваць, абагульняць, вылучаць галоўнае.

Выхаваўчая мэта: садзейнічаць стварэнню атмасферы ўзаемадапамогі і добразычлівых адносін адно да аднаго, арганізаваць сітуацыю для фарміравання навыкаў аналітычнага мыслення, самастойнай працы ў групе, спрыяць павышэнню навучальнай матывацыі.

Прагназуемы вынік урока: мяркуецца, што да канца ўрока вучні пазнаёмяцца з планетарнай мадэллю будовы атама, элементарнымі часціцамі, сучаснай фармулёўкай азначэння атама; навучацца вызначаць па становішчы элемента ў ПСХЭ лік элементарных часціц.

Формы працы: калектыўная, індывідуальная, групавая.

Абсталяванне і дыдактычны матэрыял: падручнік, раздатачны матэрыял «Факты, якія пацвярджаюць складаную будову атамаў», партрэты Э.Рэзерфорда, Дж.Томсана, табліца ПСХЭ, кружочкі трох колераў «Святлафор», клей, белыя лісты, каляровая папера, алоўкі, нажніцы, маркер, табліцы, шкала самакантролю, прэзентацыя, слоўнікі, у якіх пададзена паняцце «атам».

Ход урока

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Добры дзень, дзеці!

У мяне ёсць «святлафор», і ў кожнага з вас ён ёсць. Тлумачу яго прызначэнне на гэтым уроку. Прасігналізуйце мне ваш настрой. Нагадваю:

Зялёны: радасць, упэўненасць, разуменне.

Жоўты: сумненне, няўпэўненасць.

Чырвоны: трывога, страх, неразуменне.

Пакажыце мне ваш настрой напачатку ўрока, вазьміце «Святлафор».

зялёны- …

жоўты - …

чырвоны- …

Унутрана арганізуюцца, мабілізуюцца на працу.

Вызначаюць свой настрой.



Арыенціровачна-матывацыйны этап

Мэта: сканцэнтраваць увагу вучняў на тэме ўрока і выклікаць цікавасць да абмеркавання тэмы.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Матывацыя:

Творцам ідэі атама прынята лічыць Дэмакрыта. Пра самога Дэмакрыта мы ведаем мала. Вядома, што нарадзіўся ён у Абдэры на фракійскім беразе Міжземнага мора: акрамя Ляўкіпа, вучыўся ў халдзеяў і персідскіх чараўнікоў, шмат падарожнічаў і шмат ведаў; пражыў каля ста гадоў і ў 370 годзе да н. э. быў пахаваны за грамадскі кошт грамадзянамі роднага горада, якія яго глыбока шанавалі. Наступныя пакаленні мастакоў малявалі Дэмакрыта высокім з кароткай барадой, у белым хітоне і ў сандалях на босую нагу.

У мяне на стале ляжыць яблык. Ён мае непасрэднае

дачыненне да нашага ўрока.

Легенда распавядае, што аднойчы Дэмакрыт сядзеў на камені ля мора, трымаў у руцэ яблык і разважаў: «Калі я цяпер гэты яблык разрэжу напалову, у мяне застанецца палова яблыка; калі я затым гэту палову зноў разрэжу на дзве часткі, застаецца чвэрць яблыка;. але калі я і далей буду працягваць такое дзяленне, ці заўсёды ў мяне ў руцэ будзе заставацца 1/8, 1/16 і г. д. частка яблыка? Ці ж у нейкі момант чарговае дзяленне прывядзе да таго, што пакінутая частка ўжо не будзе валодаць уласцівасцямі яблыка?» Пасля выявілася, што сумнеў Дэмакрыта (як амаль кожны сумнеў) меў частку праўды. Па упэўненым разважанні філосаф прыйшоў да высновы, што мяжа такога дзялення існуе, і назваў гэту апошнюю, ужо непадзельную, часціцу – атамам, а свае высновы выказаў у кнізе «Вялікі дыякосмас». Але іншы навуковец гэтага часу Ляўкіп не пагадзіўся з ім. Хто з іх мае рацыю ? Да канца ўрока , я спадзяюся , мы зможам адказаць на гэтае пытанне.

Такім чынам, вы напэўна здагадаліся, пра што мы сёння будзем размаўляць на ўроку.

Давайце паглядзім у слоўнік, што пазначае слова атам

На гэтым уроку вы павінны разгледзіць атам знутры, тэарэтычна разабрацца, як і што ўладкавана ў яго свеце.

А як вы думаеце, дзеці, калі тэма нашага ўрока такая, то якія мэты мы павінны паставіць для яе рэалізацыі?

Запіс мэт вучняў на дошцы.

Запоўнім табліцу(дадатак)

Сёння на ўроку крытэрамі адзнакі будуць…

Уключаем прэзентацыю.

Сапраўды, сёння мы паспрабуем разгледзіць атам знутры, вывучым яго састаўныя часткі. Навучымся вызначаць склад атамнага ядра па становішчы хімічнага элемента ў табліцы Мендзялеева. Вылічым масу атамных ядзер у розных адзінках вымярэння. Але найперш, давайце вернемся трохі назад і ўспомнім гісторыю адкрыцця атамнага ядра.

Фармулююць тэму ўрока. Запісваюць тэму ўрока ў сшытак.


Праца са слоўнікам


Фармулююць мэту ўрока.


Запаўненне табліцы «Што мы ведаем, Што хочам ведаць, Што даведаліся»



Аперацыйна-пазнавальны этап

Мэта: падчас працы ў групах над вырашэннем праблемнай сітуацыі, падвесці вучняў да будынку ядра атама. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу і сінтэзу, пры неабходнасці аказваць індывідуальную дапамогу.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Да канца 19 стагоддзя з’явіліся факты пра састаўны склад атама. Навукоўцы прапанавалі некалькі мадэляў атама. Вам неабходна, карыстаючыся падручнікам, раздатачным матэрыялам, стварыць мадэль атама.

(Пастаноўка задачы перад вучнямі, дзяленне вучняў на 4 групы). Чарціце схемы, малюйце самі, апісвайце словамі. Рабіце «свой» праект самым цікавым, даступным, арыгінальным.

Ватман, каляровая папера, клей, алоўкі, нажніцы, маркер у вас на стале.

Карэкцыя працы кожнай групы, пры неабходнасці – аказанне дапамогі ў выкананні задання.

У форме гутаркі аналізуем вынікі працы кожнай группы.

А зараз параўнаем кожную мадэль з рэальнай мадэллю атама (Флэш- анімацыйная мадэль атама і гукавое суправаджэнне). Знойдзем памылкі ці недахопы ў вашых мадэлях.

Такім чынам, што мы можам сказаць?

Фізкультхвілінка

Такім чынам, мы з вамі знайшлі мадэлі атамаў.

А зараз паглядзім, што сабой ўяўляе электрон, пратон, нейтрон.

Праца з падручнікам. Заданне групам:

У вас на сталах ляжыць набор картак з усімі характарыстыкамі часціц, складнікаў атама.

1 група. Выбраць характарыстыкі пратона.

2 група. Выбраць характарыстыкі нейтрона.

3 група. Выбраць характарыстыкі электрона.

Як жа злучаны паміж сабой будова ядра атама і перыядычная сістэма?

Падвожу вучняў да высновы: атамны нумар элемента ў ПС роўны зараду ядра яго атама. Гэта і есць фізічны сэнс атамнага нумару.

Вы ведаеце фармулёўку Перыядычнага закону, сфармуляваную Д.І Мендзялеевым, – а якое вызначэнне перыядычнага закона вы б далі на падставе атрыманых ведаў?

Я кожнаму з вас раздаю картку, якую вы ўклеіце ў сшытак. У ёй паказана, як электроны размяшчаюцца на электронных абалонках , а таксама прыведзены прыклад мадэлі будовы атама фосфару. Што такое электронныя абалонкі, мы з вамі даведаемся на наступным уроку.

Так хто ж меў рацыю Дэмакрыт ці Ляўкіп ?

Працуюць над заданнямі ў групах, высоўваюць свае гіпотэзы па рашэнні праблемы.


Прадстаўнікі груп абгрунтоўваюць свае гіпотэзы па рашэнні дадзенай праблемы

Кожная група паказвае сваю мадэль каля дошкі, папярэдне прымацаваўшы яе. Рэцэнзуе паралельная група.

Праца з падручнікамі і абмеркаванне ў групах. Запіс у сшыткі


Абмеркаванне. Працуюць франтальна, аналізуюць, абагульняюць


Выказванні вучняў.

Абгрунтоўваюць свае гіпотэзы па рашэнні дадзенай праблемы.

Уклейваюць у сшытак




Кантрольна-ацэначны этап

Мэта: стварыць умовы для самакантролю і выяўлення вучнямі сваёй кампетэнтнасці ці сваіх памылак, а таксама цяжкасцяў, звязаных з вывучэннем новага матэрыялу. Мабілізацыя вучняў на рэфлексію ўласнай дзейнасці.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Кожны з вас на працягу ўрока стварыў мадэль будовы атама. Хтосьці з гэтым справііўся лепш, хтосьці горш. Але дома вы ўсё выправіце. Так аб чым мы сёння даведаліся ўроку?

А зараз мне б хацелася даведацца, якое дачыненне меў яблык да нашага ўрока?

Падвядзенне вынікаў урока і аб’яўленне дамашняга задання: §8, 9

Усім тым, хто працаваў на ўроку, адказваў на мае пытанні, пачуваўся ўпэўнена, прапаную выканаць наступнае заданне: №5-6; тым, хто адчуваў цяжкасці: №4.

Прачытайце заданні, калі ёсць пытанні, спытайце.

А зараз прасігналізуйце мне «Святлафорам» пра ваш настрой.

Дзякуй за працу ! Да сустрэчы на наступным уроку.



Асэнсоўваюць і ацэньваюць свае дзеянні.

Запаўненне інсэрт-табліцы

Робяць высновы і дзеляць яблык.

Запіс у дзённікі.

Рэфлексія вучняў.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок хіміі для вучняў 8 класа iconУрок хіміі для вучняў 8 класа
Навучальная мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні І першасным замацаванні ведаў пра ядзерную мадэль будовы атама – нуклідамі,...

Урок хіміі для вучняў 8 класа iconМерапрыемства для вучняў сярэдняга школьнага ўзросту, можа правадзіцца для вучняў аднаго класа, калектыву гуртка ці ўсіх вучняў школы
Мэта: авалоданне вучнямі ўяўленнем пра легенду ўзнікнення города Міёры, іншых куткоў роднага краю

Урок хіміі для вучняў 8 класа iconАддзел адукацыі Маладзечанскага райвыканкама
Абсталяванне: вучэбныя дапаможнікі для 3 класа, сшыткі самаацэнкі вучняў 3 класа па працоўным навучанні, белая папера, нажніцы, прыклады,...

Урок хіміі для вучняў 8 класа iconУрок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання
Гэтыя якасці можна развіць у працэсе самастойнай вучэбнай дзейнасці на ўроку, таму ў сваёй рабоце лічу важнымі сістэмна-дзейсны падыход...

Урок хіміі для вучняў 8 класа iconАдукацыйна культурніцкі праект для вучняў 9 класа. Суправаджальная запіска Мэта
...

Урок хіміі для вучняў 8 класа iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урок хіміі для вучняў 8 класа iconУрок хіміі
Мэта: стварыць умовы для засваення вучнямі матэрыялу аб аксідах вугляроду І крэмнія

Урок хіміі для вучняў 8 класа icon-
Праграма курса на выбар для вучняў 11 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання

Урок хіміі для вучняў 8 класа iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Праграма факультатыўных заняткаў для вучняў 10 класа агульнаадукацыйных устаноў

Урок хіміі для вучняў 8 класа iconМінск 2007 тлумачальная запіска
Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка