План работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны год




НазваПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны год
старонка2/13
Дата канвертавання12.11.2012
Памер1.64 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

Сістэма работы па захаванні і ўмацаванні здароўя

Сістэма работы па захаванні і ўмацаванні здароўя дзяцей школьнага ўзросту ўключала некалькі накірункаў, адным з якіх з’яўлялася стварэнне здароўефарміруючага асяроддзя. Адукацыйны працэс ажыццяўляўся згодна санітарна-гігіенічных патрабаванняў. Расклад урокаў і званкоў зацверджаны ў раённай санэпідстанцыі і складзены згодна шкалы цяжкасці прадметаў. Было тры перапынкі па 20 хвілін. Складзены графік кантрольных работ. Асветленасць усіх кабінетаў адпавядала норме. У кожным кабінеце былі вытрымкі з “Санітарных правіл і норм” аб рэжыме праветрывання. У рэжыме работы – фізкультурныя хвіліны ў час урокаў. Праводзіліся штомесячныя Дні здароўя, арганізавана работа 3-х спартыўных секцый, у тым ліку ад ДЮСШ і БЮТ раёна (гурток велатурызму).

З мэтай аховы жыцця і здароўя вучняў наладжана штодзённае дзяжурства вучняў, настаўнікаў, адміністрацыі.

Праводзіўся маніторынг узроўню здароўя школьнікаў, які карэкціраваўся пасля кожнага паглыбленага медагляду, назіралася станоўчая дынаміка колькасці дыспансерных хворых дзяцей.


Навучальны год

2009-2010

2010-2011

Маюць адхіленні ў здароўі (колькасць дзяцей, %)

49 (26,32%)

36 (21,3%)


Засталася высокай колькасць дыспансерных дзяцей з захворваннямі зроку, парушэнне паставы, скаліёз.

Узрасла колькасць вучняў з 2-й групай здароўя і знізілася з першай і трэцяй, што не сведчыць аб пазітыўнай тэндэнцыі.

Групы здароўя

2009-2010

2010-2011

1

128 (73,14%)

117 (69,23%)

2

27 (15,42%)

46 (27,2%)

3

19 (10,85%)

5 (2,85%)

4

1 (0,57%)

1 (0,59%)


166 вучняў (98,22%) займаліся на ўроках фізічнай культуры ў асноўнай групе (раённы паказчык 95,1%), 3-м вучням школы рэкамендаваны заняткі ў СМГ, што пацверджана даведкамі з УКК.

Рэзультатыўнасць спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы ў 2010-2011 навучальным годзе выяўлена ў наступным: агульны паказчык фізічнай падрыхтаванасці вучняў вышэй раённага на 1,28 (9,04 бала і 7,76 бала), 100% вучняў ахоплены фізкультурай і спортам, ахоп вучняў пазакласнай фізкультурна-аздараўленчай работай саставіў 88,3% (раённы паказчык – 77%). 82,45% вучняў мелі высокі і вышэй сярэдняга ўзровень фізічнай падрыхтаванасці.

Высокіх рэзультатаў дасягнулі вучні ў спартыўных спаборніцтвах: ІІ месца ў круглагадзічнай спартакіядзе школьнікаў, І месца ў спартакіядзе па мнагаборстве комплекса “Абаронца Айчыны”, алімпіядзе па прадмеце “Фізічная культура і здароўе”, спаборніцтвах па валейболе сярод юнакоў, ІІ месца ў спаборніцтвах па валейболе (дзяўчынкі) у праграме “Каласок”, ІІІ месца ў асеннім кросе, валейболе (дзяўчынкі),баскетболе, спартыўным свяце “Свіслацкая лыжня”, раённых спаборніцтвах “Алімпійскія надзеі Беларусі” па зімовым мнагаборстве “Здароўе”, конкурсе турыстычных навыкаў і быту ў час правядзення раённага “Зорнага паходу”, прысвечанага Сусветнаму дню турызма. Каманда школы заняла І месца на этапе “Захоп вышыні” і ІІІ месца на этапе “Ваенна-гістарычны марш-кідок” ваенна-патрыятычнай гульні “Факел” памяці Валерыя Патоцкага, ІІІ агульнакаманднае месца ў раённых спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні “Сняжынка”. Па выніках агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы – ІV месца.

Набыта спартыўнага інвентару за пазабюджэтныя сродкі на суму 200 000 рублёў, за спонсарскую дапамогу – 2 850 000 рублёў. Спартыўным інвентаром школа забяспечана на 86% (раённы паказчык – 73%).

Тым не менш, адміністрацыі і педкалектыву неабходна пераглядзець сваю дзейнасць па ахове і ўмацаванні здароўя дзяцей, актывізаваць сістэму асветніцкай і прафілактычнай работы.

Усе дзеці ахоплены гарачым харчаваннем. Дзеці харчаваліся за кошт дзяржаўнай датацыі і датацыі бацькоў. Для 34 дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сямей, 90 дзяцей у групе падоўжанага дня арганізавана двухразавае гарачае харчаванне. Бракеражная камісія, савет па кантролі за дзіцячым харчаваннем праводзілі кантрольнае ўзважванне, сачылі за якасцю прыгатаванай ежы, нормамі выдачы, выкананнем патрабаванняў СанПіНа, прыкладнага 10-дзённага меню, прыёмам, захаваннем прадуктаў, тэхналогіяй прыгатавання ежы, арганізацыяй С-вітамінізацыі. У сярэднім на адно дзіця восенню 2010 года нарыхтавана па 18,2 кг вітаміннай прадукцыі з прышкольнага ўчастка (раённы паказчык 26,5 кг). Камісіяй па харчаванні праведзена 18 праверак з напісаннем адпаведных актаў. Недахопаў у час праверак не выяўлена, рэкамендацыі камісіі своечасова выконваліся работнікамі харчблоку.

У наступным навучальным годзе неабходна звярнуць увагу на арганізацыю актыўнага адпачынку дзяцей на перапынках, перагледзець работу 6-га дня з большым ухілам на мерапрыемствы, звязаныя з развіццём рухальнай актыўнасці вучняў, эстэтычнае афармленне рэкрэацый і кабінетаў, распрацаваць школьную праграму спартыўна-масавай аздараўленчай работы.


Работа школьнай бібліятэкі

Вялікую ролю ў атрыманні рознабаковай інфармацыі ў дапамогу адукацыйнаму працэсу адыгрывала школьная бібліятэка. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэкі з’яўляліся: забеспячэнне адукацыйнага працэсу і самаадукацыі шляхам бібліятэчнага інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання вучняў і настаўнікаў; удасканаленне традыцыйных і асваенне новых бібліятэчных тэхналогій; фарміраванне эстэтычнай культуры і цікавасці да здаровага ладу жыцця.

У 2010-2011 навучальным годзе ў бібліятэцы налічвалася 218 чытачоў, 4872 наведванняў, 5017 кнігавыдачы. Колькасць падручнікаў, мастацкай і метадычнай літаратуры на пачатак навучальнага года налічвала 11432 экзэмпляры.

Кантрольныя паказчыкі

Чытачы

218

Наведванні

4 872

Кнігавыдача

5 017

Чытаемасць

21,21

Наведваемасць

19,37

Абарачальнасць

0,37


За 2010-2011 навучальны год школьная бібліятэка папоўнілася на 9 800 экзэмпляраў падручнікаў, мастацкай і метадычнай літаратуры – 4 804 экзэмпляраў.

Своечасова праводзілася спісанне літаратуры (падручнікаў – 162 экзэмпляры на суму 22 967 рубл.), мастацкай састарэлай літаратуры 153 экзэмпляры на суму 64 062 руб).

Ажыццяўлялася ведамасная і індывідуальная падпіска на перыядычныя выданні. За кошт пазабюджэтных сродкаў за справаздачны перыяд выпісана газет і часопісаў на суму больш 900 000 рублёў. Работнікамі школы ажыццяўлялася індывідуальная падпіска. У 2 квартале бягучага года выпісана 85 газет і 48 часопісаў. Актыўна арганізавана падпіска на “Советскую Белоруссию”, “Свислочскую газету”, 100% на “Настаўніцкую газету”. Разам з тым слаба – на дзіцячыя выданні, на што класным кіраўнікам у наступным годзе патрэбна звярнуць увагу.

Аналіз асноўных паказчыкаў школьнай бібліятэкі (чытаемасць, наведваемасць, абарачальнасць) сведчаць аб спадзе чытальніцкай актыўнасці ў дзяцей падлеткавага ўзросту. Гэта можа тлумачыцца тым, што ў апошні час бібліятэка недастаткова папаўнялася мастацкай літаратурай менавіта для падлеткаў, знізілася цікавасць школьнікаў да чытання праграмных твораў, скарочаны варыянт твора можна знайсці і прачытаць у інтэрнэце.

З вышэй сказанага можна зрабіць наступны вывад: школьная бібліятэка выконвала дастатковы аб’ём работы па прадастаўленні чытачам неабходнага інфармацыйнага матэрыялу; актыўна ажыццяўлялася ведамасная падпіска, але ўзнікалі праблемы пры ажыццяўленні індывідуальнай падпіскі на дзіцячыя выданні; неабходна актывізаваць чытальніцкую актыўнасць у сярэднім звяне шляхам індывідуальных апытванняў з мэтай высвятлення інтарэсаў, захапленняў чытачоў; пашырыць спектр інфармацыйных паслуг за кошт укаранення праграмы “Бібліёграф”.


Якасць умоў выхаваўчай работы

Складзеная сістэма работы садзейнічала вырашэнню пастаўленай выхаваўчай задачы. Кадравы састаў класных кіраўнікоў наступны: 11 (100%) педагогаў мелі вышэйшую адукацыю, 2 (18,18%) – вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю настаўніка, 8 (72,72%) – першую, 1 (9,09%) – без катэгорыі, працаваў першы год. Па прафесійным узроўні 7 настаўнікаў (63,63%) мелі стаж у якасці класнага кіраўніка ад 15 да 25 гадоў, 1 (9,09%) – ад 10 да 15 гадоў, 1 (9,09%) – ад 5 да 10 гадоў, 1 (9,09%) -- да 5 гадоў, 1 (9,09%) – працаваў у якасці класнага кіраўніка першы год. Арганізацыйна-выхаваўчыя гадзіны па выкананні абавязкаў класнага кіраўніка размеркаваны рацыянальна з улікам колькасці дзяцей, цяжкасці і напружанасці працы і склалі ад 2 да 3,5 гадзін. Дыягностыка прафесійнага ўзроўню класных кіраўнікоў дапамагла выявіць цяжкасці ў арганізацыі выхаваўчай работы і спланаваць работу метадычных аб’яднанняў на навучальны год. Класныя кіраўнікі на працягу года павышалі ўзровень свайго педагагічнага майстэрства праз удзел у рабоце школьных метадычных аб’яднанняў, педагагічных саветаў, Дзён класнага кіраўніка.

Работа з класнымі кіраўнікамі будавалася па некалькіх напрамках: метадычная работа згодна з мэтамі і задачамі педагагічнага калектыва школы, работа па вывучэнні назапашанага педагагічнага вопыту, асобаснае развіццё непаўналетніх як адно з састаўляючых асобасна арыентаванага падыходу. Запланаваны і праведзены 4 метадычныя аб’яднанні, працаваў кансультацыйны пункт.

Рэзультатыўнасць праведзенай метадычнай работы ў тым, што класныя кіраўнікі змаглі пашырыць веды па стварэнні сістэмы выхаваўчай работы з класным калектывам і бацькамі, праектаванні развіцця і самаразвіцця дзяцей, падлеткаў з улікам індывідуальна-псіхалагічных і ўзроставых асаблівасцей і інтарэсаў, выкарыстанні сучасных актыўных формаў педагагічнага ўздзеяння. Усё гэта спрыяла павышэнню эфектыўнасці дзейнасці класных кіраўнікоў на этапе ўкаранення ў практыку работы мадэлі выхаваўчай работы з улікам рэгіянальных асаблівасцей. Аднак класным кіраўнікам патрэбна актыўней выкарыстоўваць у выхаваўчай рабоце інтэрактыўныя формы работы, аўтарскія распрацоўкі, у тым ліку праграмы, якія ўлічвалі б індывідуальнасць вучняў. Недастаткова адсочваўся і абагульняўся педагагічны вопыт класных кіраўнікоў.

Дзейнасць дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў

Пазакласная і пазашкольная работа была накіравана на дзейнасць дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, развіццё творчых здольнасцей, выхаваўчыя ініцыятывы, развіццё вучнёўскага самакіравання, грамадзянска – патрыятычнае выхаванне,фарміраванне здаровага ладу жыцця, занятасць у гуртках, секцыях, клубах; адаптацыю школьнікаў да сучасных умоў жыцця. Ключавым момантам з’явілася прадстаўленне шостага дня вучэбнага тыдня для мерапрыемстваў па станаўленні і ўмацаванні фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя, інтэлектуальнага развіцця і грамадзянскага станаўлення школьнікаў, удзел дзяцей і падлеткаў у грамадска карысных справах.

Усе школьнікі з’яўляліся членамі аднаго з трох фарміраванняў: “Акцябраты”, “БРПА”, “БРСМ”. Піянерскім рухам ахоплена 95,8% дзяцей, падлеткі і моладзь ва ўзросце 14-31 гадоў – члены пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” (92,45% ад магчымага патэнцыялу, у 2009/2010 н.г. -- 77,58%). Вопыт і навыкі грамадзянскасці набывалі вучні праз работу гуртка “Піянерскі лідар”, клубаў “Юныя сябры міліцыі”, “Юныя выратавальнікі”, пярвічных арганізацый ГА “БРПА”, “БРСМ”. У дзейнасці маладзёжнага руху на належным узроўні наладжана сістэма работы педагога-арганізатара. Але неабходна засяродзіць увагу на ролю дзіцячых фарміраванняў у 6-ты школьны дзень.

Вучні школы, настаўнікі, бацькі прынялі ўдзел у асноўных раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах і акцыях. Вынікі ўдзелу наступныя: І месца ў конкурсе “Лідар-2011”, ІІІ месца ў конкурсе “Вучань года”, ІІ месца – “Грані майстэрства” сярод педагогаў-арганізатараў, дыплом за лепшы ўдзел у рэалізацыі раённага праекта “Піянеры моцныя дружбаю”, І месца ў конкурсе “Пароль – акцябронак”. Работы вучняў 9 класа Прохара М. і Грыца М. накіраваны на абласны тур конкурса “Выратавальнікі вачыма дзяцей” (І і ІІ месцы).

Вырашаючы задачу ўсебаковага развіцця асобы, у школе працавала 6 гурткоў розных профіляў (1 – этнаграфічны, 2 – мастацкія, 1 – тэхнічны, 2 – прыкладныя), 3 спартыўныя секцыі, у якіх займалася 136 вучняў (80,47%). На базе ўстаноў соцыума працавала 9 гурткоў, 3 гурткі адкрыты ў школе аграгарадка ад устаноў пазашкольнага выхавання. Агульны працэнт пазакласнай занятасці вучняў склаў 145,7%, (у 2009/2010 н.г. – 144,3%). Пазакласнай дзейнасцю былі ахоплены вучні, якія стаялі на ўліку ў ІСН, на УШУ, знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становічы, дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Вёўся кантроль за наведваннем заняткаў, гурткоў, пазакласных мерапрыемстваў падлеткамі дэвіянтных паводзін у вучэбныя, выхадныя дні і ў канікулярны час. Сярэдні пропуск на аднаго вучня склаў 0,49 урокаў (0,98 у 2009/2010 навучальным годзе).

На канец навучальнага года на ўліку ў ІСН стаяла 2 вучні, на ўнутрышкольным – 10. Правапарушэнняў на працягу года не было здзейснена. На кантролі класных кіраўнікоў знаходзілася арганізацыя іх вольнага часу ў канікулярны час, выхадныя і святочныя дні. 100% была арганізавана пазакласная занятасць рознымі відамі дзейнасці.

Работа па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006г. №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.


Педкалектыў школы праводзіў пэўную работу па вывучэнні, прапагандзе, выкананні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці” сярод вучняў, настаўнікаў, бацькоў. Працаваў цэнтр прававых ведаў. У кожным класе праводзіўся спецкурс “Правы дзіцяці”. Арганізаваны педагагічны ўсенавуч для сямей, дзеці якіх схільныя да дэвіянтных паводзін, па прававой асвеце бацькоў, для бацькоў дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У рабоце па раннім выяўленні сямейнай нядобранадзейнасці і яго карэкцыі кіраваліся Законамі Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, “Аб правах дзіцяці”, “Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх”, Кодэксам аб шлюбе і сям’і, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006г №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”, адпаведнымі інструкцыямі, рэгіянальным планам па абароне правоў дзяцей.

Псіхапрафілактычная і карэкцыйна-развіваючая дзейнасць педкалектыва была накіравана на папярэджанне нядобранадзейнасці ў асобасным развіцці дзіцяці. Педкалектывам праводзілася мэтанакіраваная інфармацыйна-аналітычная, індывідуальная работа з непаўналетнімі і іх сем’ямі па ажыццяўленні ранняй прафілактыкі асацыяльных паводзін.

Работа ў дадзеным накірунку ажыццяўлялася згодна з нарматыўнымі дакументамі. Работа па выяўленні і ўліку дзяцей, якія знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы і патрабуючых дзяржаўнай абароны арганізавана згодна з п.15 Інструкцыі. Пры выяўленні непаўналетніх, якія знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы, кіраваліся крытэрыямі і паказчыкамі сацыяльна небяспечнага становішча. Інфармацыя аб усіх фактах дзіцячай нядобранадзейнасці фіксуецца ў спецыяльным журнале.

Эфектыўнасць работы па выкананні Дэкрэта рэгулярна разглядвалася на педагагічных саветах, нарадах пры дырэктары, намесніках, пасяджэннях Савета прафілактыкі безнагляднасці і правапапушэнняў. Пытанні па абароне правоў дзяцей, папярэджанні асацыяльных паводзін, прафілактыкі правапарушэнняў і ранняй сямейнай нядобранадзейнасці, арганізацыі работы па прававой асвеце непаўналетніх у цэнтры ўвагі педкалектыва. Створаны, пастаянна аналізаваўся і падтрымліваўся ў актуальным стане банк дадзеных аб непаўналетніх, якія стаялі на ўліку, знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы і патрабуючых дзяржаўнай абароны, мнагадзетных, малазабяспечаных і няпоўных сем’ях. Старшакласнікі, настаўнікі, бацькі азнаёмлены са змяненнямі ў заканадаўстве ў сувязі з павышэннем адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей (вывучэнне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.11.2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”).

На ўліку ў сацыяльна небяспечным становішчы на 25.06.2011 знаходзілася 3 дзяцей з 2 сямей, патрабуючымі дзяржаўнай абароны -- 2 дзяцей з 1 сям’і.

Разам з тым патрабуе далейшага ўдасканалення сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба школы, так як не ўкамплектавана педагагічнымі кадрамі, пагэтаму не поўнасцю рэалізавана задача па забеспячэнні прафілактыкі асацыяльных паводзін дзяцей і падлеткаў, ранняй сямейнай нядобранадзейнасці.

Матэрыяльна-тэхнічная база

Адным з галоўных накірункаў работы школы з'яўлялася ўмацаванне матэрыяльнай базы , выкананне сацыяльных стандартаў, плана работы па добраўпарадкаванні , азеляненні тэрыторыі школы, плана пазабюджэтнай дзейнасці і плана эканоміі цяпла і электраэнергіі.

Мінімальныя сацыяльныя стандарты выкананы .

Пачаты работы па абсталяванні новай геаграфічнай пляцоўкі і зоны адпачынку для малодшых школьнікаў. Праведзены бягучы рамонт (афарбоўка) снарадаў на спартыўным стадыёне, дзіцячай пляцоўцы, зоне адпачынку. Школа прыняла ўдзел у раённым конкурсе “ Квітней, мой край “, падрыхтавала справаздачны фотаальбом .

Праведзены бягучы рамонт памяшканняў школы. Абсталяваны санітарны куток для абслуговага персаналу .

План пазабюджэтнай дзейнасці за 2010 год выкананы на 106 % (2007 – 106%, 2008 - 114). На 2011 год план складае  11 200.000 рублёў . На 25.06.2011 года ён выкананы на 83 %, што адпавядае запланаванаму за дадзены перыяд. Заробленыя грошы накіраваны на падрыхтоўку школы да новага навучальнага года.

Планы эканоміі цяпла і эканоміі электраэнергіі выкананы.

Вучэбна – матэрыяльная база школы ўмацавана, што павінна станоўча ўплываць на арганізацыю адукацыйнага працэсу .


Зыходзячы з аналізу дзейнасці ў мінулым годзе, педагагічны калектыў ДУА “Ханявіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа” ставіць перад сабой на 2011 – 2012 навучальны год наступную

мэту: павышэнне якасці навучання і выхавання праз інфарматызацыю адукацыйнага працэсу і фарміраванне ў вучняў грамадзянскасці , патрыятызму і нацыянальнага ўсведамлення

па праблеме забеспячэння адзінства адукацыйнага працэсу.

Калектыў будзе працаваць над вырашэннем наступных

задач :

1. Накіраваць работу на выкананне патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і стварэнне і рэалізацыю праекта “Эканомія і беражлівасць”

2. Павышаць якасць адукацыйнага працэсу праз:

- фарміраванне ў педработнікаў патрэбнасці ў павышэнні адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўняў ;

- удасканаленне механізмаў распаўсюджання і ўкаранення ў адукацыйную перадавога вопыту;

- аказанне вучням дадатковых адукацыйных паслуг;

- стварэнне ўмоў для выяўлення , падтрымкі і развіцця адораных вучняў ;

- стварэнне ўмоў для далейшай інфарматызацыі працэсаў кіравання , навучання і выхавання ;

- прыцягненне пазабюджэтных сродкаў ;

3.Садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы з вучнямі ,

для чаго:

- ствараць адукацыйна – інфармацыйную прастору, якая садзейнічае развіццю маральнага патэнцыялу асобы ;

- фарміраваць у вучняў патрабаванні ў рацыянальным выкарыстанні энерга- і цепларэсурсаў;

- удасканальваць арганізацыю вольнага часу вучняў;

- развіваць сацыяльнае партнёрства школы і сям’і, прафілактыку сямейнай нядобранадзейнасці, сацыяльнага сіроцтва і супрацьпраўных паводзін вучняў .

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

Падобныя:

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2011-2012 навучальны год iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Грыцкевіцкая сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год
Дзяржаўнай установы адукацыі “Грыцкевіцкая сярэдняя школа” на 2012/2013 навучальны год

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2011-2012 навучальны год iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя школа" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол пасяджэння педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Крытышынская сярэдняя школа”

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2011-2012 навучальны год iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2012-2013 навучальны год арганізацыйна педагагічныя мерапрыемствы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу
Створана лакальная сетка. Педагогі І вучні маюць магымасць доступу да Інтэрнэт-рэсурсаў. На тэрыторыі школы знаходзіцца спартыўны...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2011-2012 навучальны год iconПлан работы пярвічнай арганізацыі га "брсм" дзяржаўнай установы адукацыі "Дайлідская сярэдняя школа" на 2012-2013 навучальны год №

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2011-2012 навучальны год iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі "Мялешкавіцкая сярэдняя школа Мазырскага раёна" на 2011/2012 навучальны год узгоднена

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2011-2012 навучальны год iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " Мінойтаўская сярэдняя школа" на 2011/2012 навучальны год з беларускай мовай навучання
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзяржаўнай установе адукацыі” Мінойтаўская сярэдняя школа” вызначае парадак...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2011-2012 навучальны год iconГадавы план дзяржаўнай установы адукацыі "Бучацінская сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2011-2012 навучальны год iconПлан работы бібліятэкі дзяржаўнай установы адукацыі "Дайлідская сярэдняя школа" на 2012 2013 навучальны год I. Уводная частка
Працягваць работу па павышэнні якасці адукацыі шляхам удасканалення ўзроўню прадметнага выкладання, эфектыўнага выкарыстання новых...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2011-2012 навучальны год iconПлан работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў дзяржаўнай установы адукацыі "Рымдзюнскай сярэдняя школа з беларускай мовай навучання" на 2011/2012 навучальны год Тэма
Тэма: ўдасканаленне форм І метадаў выхавання ў школе, узаемадзеянне педагогаў, сацыяльна-псіхалагічнай службы І бацькоў у выхаванні...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2011-2012 навучальны год iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " ліноўская сярэдняя школа" пружанскага раёна на 2012/2013 навучальны год
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дуа “Ліноўская сярэдняя школа” ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка