Галубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882




НазваГалубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882
Дата канвертавання12.11.2012
Памер33.84 Kb.
ТыпДокументы
Галубок Уладзіслаў


Галубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш. псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, Г-у-к, В. Г-к; 3 (15).5.1882, станцыя Лясная Навагрудскага пав, Мінскай губ., цяпер Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.— 28.9.1937, Мінск (?)], драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі (1928).

3 сям'і рабочага-чыгуначніка. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, дзе бацька працаваў слесарам дэпо. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, Мінскім гарадскім вучылішчы. Вучобу давялося перапыніць, бо ў 1905 трагічна загінуў бацька. Будучы драматург працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у магазіне, слесарам у Мінскім лакаматыўным дэпо. У 1906 экстэрнам здаў экзамен за поўны курс гарадскога вучылішча. У гэты ж час выявіў здольнасці ў музыцы і асабліва ў жывапісе. Вучыўся спачатку ў мінскага мастака Пракоф'ева, а затым у Яроменкі і Сухоўскага. Тады ж далучыўся да беларускага культурна-асветніцкага руху. Значны ўплыў на У. Галубка аказаў А. Паўловіч, які ўвёў яго ў пісьменніцкае асяроддзе, што групавалася вакол газеты «Наша ніва». Там ён пазнаёміўся з Я. Купалам, Я. Коласам, М. Багдановічам, З. Бядулем і інш.

Да нацыянальнага беларускага тэатра У. Галубок далучыўся ў 1917, калі ўзнавіла сваю дзейнасць Першае беларускае таварыства драмы і камедыі. У 1917—20 ён акцёр і рэжысёр гэтага калектыву. Значнае месца ў рэпертуары таварыства займалі яго п'есы. Летам 1920 узначаліў Драматычную секцыю культурна-асветніцкай арганізацыі «Папараць-кветка» ў Слуцку. У 1920—22 працаваў загадчыкам мастацкага аддзела ў Народным камісарыяце асветы БССР. У 1920 стварыў і быў мастацкім кіраўніком Трупы беларускіх артыстаў пад загадам Галубка пры Беларускім рабочым клубе ў Мінску (з 1926 называлася Беларускім дзяржаўным вандроўным тэатрам, з 1931 дырэктар тэатра). Тут найболыы поўна і ярка раскрыўся яго шматгранны талент рэжысёра, акцёра, арганізатара. У. Галубок наследаваў і развіваў традыцыі беларускага народнага тэатра, Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, украінскага тэатра. У 1932 тэатр быў пераведзены ў рад дзяржаўных — БДТ-3 (з базай у Гомелі). Ён страціў сваю спецыфіку, ранейшыя сувязі з сялянствам, згубіў рухомасць. У. Галубок цяжка ўспрыняў змены ў тэатры, яго арыентацыю на аголены паказ класавай барацьбы, адыход ад мастацкасці ў бок лозунгавасці. Ён скараціў свой удзел у пастаноўках як артыст і мастак. Яму не маглі дараваць патрыятычную дзейнасць, шальмавалі за ўяўны нацыяналізм. У 1934 уступіў у партыю. У 1937 быў рэпрэсіраваны (пры арышце згінуў яго куфар з рукапісамі). Паводле афіцыйнага паведамлення, У. Галубок памёр ад гіпертанічнай хваробы. Месца пахавання невядома. 26.8.1957 рэабілітаваны.

Першы твор апублікаваў ў 1908 — апавяданне «На вяселле». Друкаваўся ў газеце «Наша ніва», часопісе «Лучынка», альманаху «Маладая Беларусь» і інш. У 1913 выйшаў зборнік «Апавяданні». Раннія апавяданні У. Галубка нагадвалі творы так званай народнай прозы («Не паклаўшы, не возьмеш»). Пісаў гумарэскі і сатырычныя творы, у аснове якіх ляжалі сацыяльна-бытавыя анекдоты ці смешныя вясковыя гісторыі («Чужое смачней», «Дарагія лекі», «Адукаваная кабыла»). М. Багдановіч у «Аглядзе беларускай краснай пісьменнасці 1911—1913 гадоў» пісаў: «Галубок, як і раньш, пісаў бойкія і вясёлыя апавяданні, да чаго меў праўдзівую здольнасць. Мова іх заўсягды жывая, тэмы іншы раз даволі цікавыя» (Багдановіч М. Зб. тв.: У 2 т. Мн., 1968. Т. 2. С. 132). Асабліва вялікія заслугі У. Галубка ў драматургіі. Ён стварыў каля 40 п'ес на гістарычныя, гісторыка-рэвалюцыйныя і бытавыя тэмы. Сюжэты для сваіх твораў чэрпаў з гісторыі беларускага народа, фальклору. Ён жыва адгукаўся на вострыя праблемы часу: выкрываў забабоны, амаральныя ўчынкі. Па жанру п'есы У. Галубка — меладрамы («Ганка», «Пан Сурынта», «Душагубы»), камедыі з сатырычным, бытавым ці вадэвільным ухілам («Суд», «Пісаравы імяніны», «Культурная цешча»). Быў членам літаратурных аб'яднанняў — «Маладняк», «Полымя». У 20 — першай палавіне 30-х г. выступаў у друку з публіцыстычнымі і тэатразнаўчымі артыкуламі. Узнімаў пытанні народнасці савецкага мастацтва («Мастацтва ў шырокія масы працоўных»), драматургічнай і тэатральнай крытыкі («Праца драматурга — ганаровая праца», «За шчырую сувязь актора, пісьменніка і гледача»).

Як акцёр У. Галубок стварыў на беларускай сцэне шэраг яркіх мастацкіх вобразаў: дзяка («Пісаравы імяніны»), палкоўніка («Ганка»), Сурынты (97-98) («Пан Сурынта»), ксяндза («Пінская мадонна»), стражніка («Бязродны»), вар'ята («Васіль Хмель»), Гусака («Дыктатура» I. Мікітэнкі), Андрона («Мой сябра» М. Пагодзіна), Каравулава («Чужое дзіця» В. Шкваркіна). Ён выхаваў многіх вядомых беларускіх акцёраў — А. Бараноўскага, С. Бірылу, Б. Бусла, К. Быліча, У. Дзядзюшку, А. Згіроўскага, Г. Качынскую, 3. Лідскую, К. Мартыненка, Т. Шашалевіч і інш.

Вядомы У. Галубок і як мастак-пейзажыст («Раніцай», «Туман», «На рацэ Бярозе», «Сож» і інш.). Ён прымаў удзел у рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках. Каля 50 пейзажаў У. Галубка знаходзілася ў пастаяннай экспазіцыі тэатра. Пасля арышту аўтара яго прозвішча на карцінах было зафарбавана. Сёння вядомы месцы знаходжання 7 карцін. У 1982 у Мінску адкрыта грамадская гасцёўня імя У. Галубка (вул. П. Глебкі, 90, цяпер у Траецкім прадмесці). Драматургу прысвечаны дакументальны фільм «Уладзіслаў Галубок» (1982).


Майсейчык А.А. Галубок Уладзіслаў // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Т. 2. Мн., 1993. С. 97-98.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Галубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882 iconЦэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая
Уладзіслаў Галубок (Уладзіслаў Іосіфавіч Голуб) нарадзіўся ў 1882 годзе на станцыі Лясная Баранавіцкага раёна. Паэт, празаік, драматург,...

Галубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882 iconДа 130-годдзя з дня нараджэння Персанальная бібліяграфія Выданне 2-е
Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (1882-1937 гг.) драматург, пісьменнік, мастак, акцёр, тэатральны дзеяч, кіраўнік тэатра, першы Народны...

Галубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882 iconБядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля
Ясакар, Ясакар, Ясакар бядуля, крыпт. Б., Б., Дмитрий Б.,, Б., С. П., я — р, я — Р, я-р.; 23 1886, мяст. Пасадзец Віленскага пав....

Галубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882 iconМікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на
Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск — 1954, с. Машукоўка...

Галубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882 iconБаброўскі Уладзіслаў Раманавіч

Галубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882 iconТесты по английскому языку для учащихся 5-ого класса Let't Discuss 9-10
Базылёў курган (аповесці): Алесь Якімовіч, Павел Місько, Уладзіслаў Нядзведскі, Леаніла Чарняўская

Галубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882 iconЯкуб Колас біяграфія Колас Якуб
Колас Якуб (сапр. Міцкевіч Канстанцін), нарадзіўся 03. 11. 1882 г у засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Менскай вобласці...

Галубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882 iconЯнка Купала біяграфія Купала Янка
Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван), нарадзіўся 07. 07. 1882 г у фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладэчанскі раён Менскай...

Галубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882 iconЯзэп пушча
Плашчынскі Іосіф Паўлавіч; інш псеўд. Л. Кудзер, Я. Кудзер, Язэп Кудзер, Лясун, Лушча, А. Пушча, Я. Пушча, Л. Трыер; 7(20) 1902,...

Галубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882 iconПроблема побудови моделей як для подальшого розв’язання задач проектування, так І для адекватного опису існуючих об’єктів є однією з головних, вивченням якої
Сапр на базі пеом потребують розширення можливостей iснуючих та створення нових методів моделювання. Це необхiдно як для безпосереднього...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка