"Жыві, роднае слова"




Назва"Жыві, роднае слова"
Дата канвертавання10.11.2012
Памер100.96 Kb.
ТыпДокументы
Докшыцкая ЦБС


“Жыві, роднае слова”



літаратурная вечарына


2011 г.

1 вядучы. Добры дзень, паважаныя сябры! Мы вітаем усіх прыхільнікаў роднага беларускага слова.


2 вядучы. Слова любіць, каб яго гаварылі,

Слова любіць, каб яго шанавалі,

Слова любіць, каб з ім раіліся…


1 вядучы. 21 лютага – дзень роднай мовы, таму сёння наша свята ў гонар слова. Слова – стагоддзямі таму выпакутаванага і занесенага на старонкі мудрых кніг. І свята пісьменнасці і друку, якое адбываецца ў першую нядзелю верасня, таксама ў гонар слова.


2 вядучы. На зямлі вельмі шмат розных моў. Спецыялісты налічваюць іх каля дзвюх з паловай тысяч. Кожная з іх мае свае ўнутранае аблічча і ўнутраную будову, але толькі ў гучанні роднага слова чуем мы незвычайнае хараство і зладжанасць.


1 вядучы. То ласкавае і пяшчотнае, як подых летняга ветру, то шырокае і плаўнае, як далячынь палёў і азёрныя блакіты, то звонкае і пералівістае, як празрыстыя крыніцы і спевы птушак.


(Гучыць песня І.Лучанка на словы Я.Купалы “Мой родны кут”)


2 вядучы. Пра рознае можа расказаць чалавеку роднае слова: пра падзеі даўно мінулыя і пра сувязь з сучаснасцю. Першым даў друкаваную кнігу для свайго народа, адваяваўшы яе з-пад улады царквы, наш славуты зямляк з Полацка Францыск Скарына.


1 вядучы. Святыя браты Кірыла і Мяфодзій прынеслі ў славянскія краіны азбуку.


2 вядучы. Кірыла Тураўскі, па прозвішчу Златавуст, - адзін з самых славутых пісьменнікаў Беларусі.


1 вядучы. Ефрасіння Полацкая – асветніца, заступніца Беларусі, заснавальніца школ для дзяўчынак, манастыра, дзе займаліся перапісваннем кніг, які з тых далёкіх часоў пракладваў ва ўсходнеславянскіх землях шляхі асветніцтва і адукацыі.


1 чытальнік. Марыў калісьці славуты Скарына,

Ціснуўшы кнігі на мове бацькоў,

Простаму люду ў роднай краіне

Зрабіць даступнай мудрасць вякоў.


2 чытальнік. Адкрывала школы і вучыла,

Кнігі перапісвала штодня.

Славу здабывала ўсёй Айчыне

Ефрасінні Полацкай імя.


3 чытальнік. Пад нашэпты пушчаў-бораў,

Пад напевы завірухаў

Кірыла Тураўскі піша творы

А ты слухай, шчыра слухай.

Як жылі, як векавалі,

Як пасля былі ў прыгоне

Адаб’е, як у крыштале,

Летапісец наш сягоння.


4 чытальнік. Два браты, іх постаці мільгнулі

І прапалі за смугой стагоддзяў.

Два браты, Кірыла і Мяфодзій,

Праз усю гісторыю праходзяць.


5 чытальнік. Праклалі яны дарогу

Да слова, святла.

За матчыну мову змагацца,

Каб вольнай заўсёды

Між вольных магла

Дзяржаваю Белая Русь называцца.


(Гучыць песня І.Лучанка на словы Я.Купалы “Спадчына”)


1 вядучы. Родная мова – гэта вытокі нашай будучыні, неўміручая спадчына беларускіх песняроў.


2 вядучы. Родная мова, цудоўная мова,

Ты нашых думак выток і аснова,

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка.

Кожнай драбніцай ты варта пашаны,

Кожнае слова вякамі стварала.


1 вядучы. Спешная, крынічная спрадвеку

На крутых настроена вятрах,

Ты стала ў жыцці не проста сведкам,

Ты вякам пакінула свой шлях.


2 вядучы. Сціпная, гасцінная, прыветная –

Я цябе запомню вось такой.

Будзь у песнях песняроў апетая

І не стань пакутнаю зямлёй.


1 вядучы. Кожнае слова вякамі адбівалася ў фарбах роднай зямлі, у музыцы роднага краю.

Малая Радзіма – радзімы мой край,

Угледзься і ўсюды пабачыш ты рай.

Ты боль мой, і радасць, і песня мая,

І мне даражэйшай на свеце няма.


1 чытальнік. З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго,—


Ты выткана, дзіўная родная мова.


Няма на зямлі таго шчасця і гора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такіх нетраў, глыбокага мора

I гор, праз якія б ты не правяла

Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння

Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над будучыняй і над песняй маёй,—

Над тым, што было і што век будзе вольным.


Народ пранясе цябе, родная мова,

Святлом незгасальным у сэрцы сваім

Праз цемру і годы змаганняў суровых.

Калі ж ападзе і развеецца дым

I нівы васкросшыя закаласяцца,—

Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом,

Ізноў зазвініш ты у кожнай у хаце,

Цымбалам дасі іх сярэбраны гром

I вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.


2 чытальнік. У нас сваiх хапае слоў

Крамяных,

росных,

васiльковых

Ад мурагоў i ад лясоў,

Ад светлых высяў жаўруковых.


У нас хапае слоў сваiх

(Іх пазычаць няма патрэбы)

Ад чыстых даляў веснавых,

Ад глыбiнi улетку неба.


Сваiх хапае слоў у нас

Суровых, мужных, як яднанне,

Яны гучаць у грозны час

I заклiкаюць на змаганне.


У нас хапае слоў такiх

Чысцюткiх, ядраных, як ранне.

Яны выказваюць услых

Пяшчоту, ласку i каханне.


Хапае слоў i гаманкiх,

I мяккiх, як у лузе травы,

І, чуйна слухаючы іх,

Запамінай не для забавы.


У нас хапае рэдкiх слоў,

I палюбi ты iх бязмежна.

Яны ад чысцінi снягоў

I ад пялёсткаў беласнежных.

Яны ўвабралi звон крынiц,

Шум лесу i дыханне ночы...

Ад лiўняў i ад навальнiц –

Грымяць, iскрацца i шапочуць.


Журыцца ўмеюць i звiнець,

Спяваць у шумным карагодзе.

Iх трэба сэрцам разумець

І ўмець знаходзіць у народзе.


3 чытальнік. Над намі словы ўладараць.

Мы чуем і гаворым іх.

Яны то здружаць, то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх.

Бо словы розныя бываюць.
Адны – агню стрымаюць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое напавал.

Ад слова сэрца халадзее,
Праходзіць сон і забыццё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова свеціцца жыццё.

Ад слова вырастаюць крылы,
А ў сэрца грукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы,
Дык не шкадуйце шчырых слоў!

А здатным толькі на дакоры
І гучна словамі грымець,
Каб не прыносіць людзям гора,
Было б найлепей анямець


2 вядучы. Родная мова – гэта вершы і спевы, танцы, гэта невычэрпны беларускі фальклор – спрадвечная крыніца духоўнага ўзбагачэння і замацавання нацыянальнай свядомасці.


1 вядучы. А зараз мы хацелі б вызначыць, ці ведаеце вы родную культуру. Давайце разам з вамі заглянем у нацыянальную скарбонку і адкажам на пытанні віктарыны:

  1. У якім творы герой часта ўжывае словы “тудэма-сюдэма” і “вось цо-да”? (Я.Купала “Паўлінка”)

  2. Пра якую гістарычную асобу ў жыцці гаворыцца: “Як промень сонечны, які прасвятліў зямлю Полацкую ”? (пра Ефрасінню Полацкую)

  3. У адной з беларускіх казак герой нешта шукае. Да каго ён толькі не звяртаецца: і да гусей, і да барана, і да каня. Што і ў якой казцы шукае герой? (хлеб у казцы “Лёгкі хлеб”)

  4. На чым высякалі першыя літары? (на камяні)

  5. У якой сям’і нарадзіўся Францыск Скарына? (у сям’і купца)


2 вядучы. А цяпер прадоўжыце беларускія прыказкі:

  1. Лепш крышку зрабіць, чым …багата нагаварыць.

  2. Лепш недагаварыць, чым …перагаварыць.

  3. Хто многа чытае, той ….многа ведае.

  4. Ласкавае слова – што …дзень ясны.

  5. Слова не верабей: ….вылеціць, не зловіш.

  6. Трэба ведаць, калі сказаць, ….а калі прамаўчаць.

  7. Што напісана пяром, …тое не вырубіш тапаром.

  8. Як брыдкае слова сказаць, лепш …язык выплюнуць.

  9. Які розум, ….такая і гаворка.

  10. Праўда на агні не гарыць і …ў вадзе не тоне.


1 вядучы. А зараз мы прапануем вам адгадаць загадкі:

  1. Яе мы сябрам называем,

Яна ж нам тайны адкрывае,

Мы з ёй павінны век дружуць,

Бо вучыць нас на свеце жыць.

(Кніга)

  1. Без душы, без цела за сто міль ляцела.

(Пісьмо)

  1. Ляжыць паленца, а ў сярэдзіне сэрца.

(Аловак)

  1. З гары падае, а ўнізе б’е.

(Гром)

  1. На вадзе родзіцца, а вады баіцца.

(Лёд)

  1. Без языка, а гаворыць.

(Кніга)

  1. Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле.

(Завіруха)

  1. Крылляў не маю,

А хутка лятаю,

Сам мяне выпусціш,

А потым не зловіш.

(Слова)

  1. Пад шклом сяджу, у адзін бок гляджу.

(Стрэлкі компаса)

  1. Баран у хляве, яго рогі на дварэ.

(Часнок)


2 вядучы. А можа вы удзельнічалі ў беларускіх народных абрадах, спявалі народныя песні, танцавалі народныя танцы?

(Выконваецца беларуская народная песня “А ў цёмным лесе мядзведзь рыкае”)


1 чытальнік. Ёсць каля вёскі Асіннікі, што ў Докшыцкім раёне, былая панская сяліба Парневічы. Назву сваю атрымала яна па прозвішчу пана Парневіча, які валодаў тамашнімі землямі.

Было гэта ў 20-я гады XX стагоддзя. У панскай сям’і расло трое дзяцей: дзве дачкі і сын. Парабкамі ў маёнтку служылі мясцовыя сяляне.

Здарылася так, што адна з дачок пана Парневіча, Магдэля, пакахала простага парабка. Хлопец таксама яе пакахаў. Але пажаніцца яны не маглі. Даведаўся аб гэтым каханні пан Парневіч і адправіў парабка ў салдаты. Лёс склаўся так, што хлопец загінуў. Даведалася пра гэта панская дачка Магдэля і не змагла змірыцца, не захацела жыць без каханага. Выйшла яна цёмнай ноччу з маёнтка, адышла трохі ў лес, ды і засталася там назаўсёды – павесілася. Кажуць, што дух яе назаўсёды пасяліўся ў тых мясцінах і з’яўляецца па начах на месцы былога маёнтка. А хто запозніцца часам і ўначы ідзе недалёка ад таго месца, то можа пачуць розныя таямнічыя гукі. Напэўна, гэта маладая паненка прыходзіць на панскі двор і шукае кагосьці.

Ходзіць сярод людзей і такое павер’е, што адзін раз у дзесяць год апоўначы месячнай ноччу з’яўляецца яна каля вёскі. І вось тады можна яе ўбачыць. Яшчэ кажуць, яна нібы спрыяе закаханым. Таму, на каго паглядзіць, выпадае шчасце.

Панская сям’я пасля смерці Магдэлі хутка пераехала ў Польшчу, бо, кажуць, здань паненкі кожную ноч прыходзіла да старога Парневіча. Не змог ён выносіць гэтага, але і ў Польшчы пажыў нядоўга.

Другая паненка, Марыя, хацела выйсці таксама за парабка. Стары Парневіч даў згоду, ды зрабілася ёй нешта з галавой, памуціўся розум. Дык той хлопец сам адмовіўся ад жаніцьбы.

У 1970 годзе з Польшчы прыязджаў сын былога пана наведаць тыя мясціны, дзе прайшло яго маленства. На жаль, замест роднага маёнтка ён убачыў рэшткі фундамента, а вакол – калгаснае поле.

Аб тым, што каля вёскі Асіннікі была панская сядзіба, мясцовыя жыхары добра ведаюць, а легенду аб каханні паненкі і парабка перадаюць з пакалення ў пакаленне.

(легенда запісана са слоў жыхаркі вёскі Асіннікі Сарока Ванды Аўгусцінаўны, 1927 года нараджэння)


1 вядучы. Сёння мы з вамі падцвердзілі, што любім, шануем, паважаем родную мову, ведаем наш беларускі фальклор. І наш абавязак зберагчы, узбагаціць і перадаць яе нашчадкам. Як кажуць у народзе: “Беларусам нельга звацца, калі роднай мовы цурацца”.


2 вядучы. Добрае слова, добрая кніга асвятляе наша жыццё высокімі пачуццямі і добрымі прыкладамі.


1 вядучы. Мілая мова мая паэтычная,

Спеўная і гаваркая яна.

Свеціцца ўсёй чысцінёю крынічнаю,

Водарам дыхае быццам вясна.


2 вядучы. Мы забыць сваю мову не мусім,

Каб агеньчык яе не ачах.

Пазнаюць нас, што мы беларусы

Па гаворцы, па нашых вачах.


1 вядучы. Пакуль беларускае слова будзе гучаць ад матчынай калыскі з вуснаў тых, хто ідзе ўслед за намі, наша мова будзе жыць.


2 вядучы. Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у нашым свяце.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Жыві, роднае слова\" iconЦётка. «Шануйце роднае слова»
«Шануйце роднае слова», вызначыць галоўную праблему артыкула, падкрэсліць яе актуальнасць І ў сучасным грамадстве; дапамагчы вучням...

\"Жыві, роднае слова\" iconВусны часопіс " я люблю цябе, роднае слова"
Мэта: раскрыць шматграннасць І прыгажосць беларускай мовы, развіваць творчыя здольнасці вучняў, выхоўваць любоў І павагу да роднага...

\"Жыві, роднае слова\" iconСлова наша роднае
Пазакласнае мерапрыемства ў 5 класе. Падрыхтана настаўніцай беларускай мовы І літаратуры Падколзінай Ж. П

\"Жыві, роднае слова\" iconЛюбі, шануй, ведай роднае слова
Прапануем пабываць вам у незвычайнай цікавай краіне. А як называецца гэта краіна, здагадайцеся самі. Калі адгадаеце крыжаванку, то...

\"Жыві, роднае слова\" iconСцэнарый вечара
Транспарант: “Роднае слова! Як жыло ты з намі – будзеш вечна жыці, грамадой мільёнаў з светам гаманіці” (Янка Купала). Заслону найлепш...

\"Жыві, роднае слова\" iconК. Калайдовіч, З. Даленга-Хадакоўскі, Дзм. Языкаў, П. Шпілеўскі
Канстанцін Калайдовіч. О белорусском наречии // Роднае слова. 1994. №12. С. 22–25. b [Канстанцін Калайдовіч]. О белорусском наречии...

\"Жыві, роднае слова\" icon"За мурам" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча
Беларусі. Аўтар зборнікаў “Роднае слова І маральна-эстэтычны прагрэс”, “Рэха малітвы”, “Саната ростані”, “Малітвы за Беларусь”. Ад...

\"Жыві, роднае слова\" icon"За мурам" новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча
Беларусі. Аўтар зборнікаў “Роднае слова І маральна-эстэтычны прагрэс”, “Рэха малітвы”, “Саната ростані”, “Малітвы за Беларусь”. Ад...

\"Жыві, роднае слова\" iconРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»
Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў....

\"Жыві, роднае слова\" iconЛ. К. Цітова "Слова радасць, слова чары…"
Факультатыўны курс “Слова – радасць, слова – чары…” мае завершаны характар, разам з тым ён пабудаваны ў цеснай пераемнасці з факультатывам...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка