Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю




НазваМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Дата канвертавання12.11.2012
Памер154.45 Kb.
ТыпДокументы




Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________ А. І. Жук

____________________

Рэгістрацыйны № ТД-______/тып.

ТЭКСТАЛОГІЯ
Тыпавая вучэбная праграма


для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці

1-23 01 10 «Літаратурная работа (па напрамках)»

(1-23 01 10-02 “ Літаратурная работа (рэдагаванне)”)





УЗГОДНЕНА

Намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь


_______________ І. М. Лапцёнак


_______________________

Старшыня Вучэбна-метадычнага аб'яднання вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь
па гуманітарнай адукацыі

________________ У. Л. Клюня

________________________



УЗГОДНЕНА

Начальнік Упраўлення вышэйшай
і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

________________ Ю. І. Міксюк

________________________

Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі

«Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

________________ І. В. Казакова

________________________






Эксперт-нармакантралёр

_________________С. М. Арцем’ева

________________________

Мінск 2008

СКладальнік:

А. Р. Хромчанка, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдыт філалагічных навук , дацэнт.


Рэцэнзенты:

Аддзел беларускай літаратуры ХХ ст. навуковай ўстановы адукацыі “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь”;


М. А. Супрановіч дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”, дацэнт.

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 9-07 ад 21.04.2008 г.);

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 4 ад 22.05.2008);


Навукова-метадычным саветам па групе спецыяльнасцей журналістыкі

Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

(пратакол № 5 ад 23.05. 2008).


Адказны за выпуск: дацэнт Альбіна Рышардаўна Хромчанка


Тлумачальная запіска


Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. Дысцыпліна “Тэксталогія” выкладаецца для студэнтаў спецыяльнасці “Літаратурная работа” з мэтай паглыблення тэарэтычных ведаў і выпрацоўкі навыкаў працы ў выдавецтве пры падрыхтоўцы да друку твораў класікаў мастацкай літаратуры, класічных навуковых прац, а таксама матэрыялаў палітычнага, гістарычнага, гісторыка-літаратурнага і юрыдычнага характару і інш. Тэксталогія дапамагае выдаўцам карыстацца навуковымі прынцыпамі выбару тэксту для друку, яго транскрыпцыі, фарміравання асноўнага і дадатковага корпусаў тэкстаў, стварэння дапаможнага апарату выдання і інш.

Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны. Асноўная мэта дысцыпліны “Тэксталогія” – засваенне прыёмаў тэксталагічнага даследавання тэкстаў, прызначаных да друку. Задачы:

  • засвоіць прыёмы навуковага аналізу праўдзівага аўтарскага тэксту;

  • выпрацаваць практычныя навыкі падрыхтоўкі тэксту да друку.

Вырашэнне пастаўленых задач рэалізуецца на матэрыялах старажытнай і новай беларускай літаратуры, пры гэтым асаблівая ўвага надаецца навуковым даследаванням айчыннай тэксталогіі: гісторыі яе станаўлення і праблеме культуры выдання сучаснай мастацкай спадчыны.

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Тэксталагічная пісьменнасць рэдактара – важная ўмова яго высокага прафесіяналізму і павышэння якасці падрыхтоўкі выданняў. Дзякуючы тэксталогіі рэдактары маюць магчымасць дэталёва вывучаць творчую майстэрню пісьменніка, што дазваляе глыбока пранікнуць у тэкст, ацаніць яго з пазіцыі аўтарскай задумы. Тэксталагічныя веды неабходныя рэдактару пры падрыхтоўцы і рэдагаванні заўваг і каментараў, пры выкананні самастойнай тэксталагічнай працы і інш. Гэтыя і іншыя акалічнасці далі падставы лічыць тэксталогію адной з крыніц фарміравання навуковай і вучэбнай дысцыпліны “Тэорыя і практыка рэдагавання”.

Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вучэбная дысцыпліна “Тэксталогія” з’яўляецца часткай агульнапрафесійнай падрыхтоўкі спецыяліста і дапаўняе набытыя веды па “Методыцы літаратурнага рэдагавання”, “Асновах творчай дзейнасці рэдактара”, “Методыцы рэдагавання мастацкай літаратуры” і інш. Фактычную базу для выпрацоўкі тэксталагічных навыкаў прадастаўляе беларуская літаратура старога і новага перыядаў.

Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны ў адпаведнасці з агульнаадукацыйным стандартам. Пасля вывучэння дысцыпліны “Тэксталогія” студэнт павінен:

--засвоіць агульныя прыёмы і метады тэксталагічнай апрацоўкі тэксту;

--разумець сутнасць тэксталагічных паняццяў;

--выпрацаваць навыкі самастойнага тэксталагічнага аналізу твора;

--выпрацаваць навыкі стварэння канцэпцыі выдання;

--бачыць шляхі і спосабы павышэння культуры сучаснага выдання мастацкай спадчыны, творча скарыстоўваць тэксталагічныя веды ў рэдактарскай дзейнасці.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. У працэсе навучання рэкамендуюцца разнастайныя метады эфектыўнага засваення студэнтамі вучэбнага матэрыялу: тэсты, інтэрактыўныя заданні, даклады, паведамленні, прэзентацыі, электронная бібліятэка.

У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны “Тэксталогія” спецыяльнасці 1-23 01 10 “Літаратурная работа (па напрамках)” 1-23 01 10-02 “Літаратурная работа (рэдагаванне)” адведзена усяго 94 гадзін, у тым ліку 34 аўдыторныя гадзіны, з іх – 12 лекцыйных, 22 – семінарскія заняткі.




Прыкладны тэматычны план



№ п/п

Назва тэмы

Колькась аўдыторных гадзін


У тым ліку

Усяго

лекцыі


Семінарскія заняткі




Тэксталогія як навука (прадмет і задачы). Месца тэксталогіі ў працы рэдактара

2




2



Падрыхтоўка тэксту да выдання

2

3

5



Тыпы выданняў. Прыёмы размяшчэння тэкставага матэрыялу ў выданні

2


3

5



Асаблівасці тэксталагічнага аналізу твораў старажытнай літаратуры

2

4

6



Генеалогія спісаў Статутаў Вялікага Княства Літоўскага 1588 года

2

6

8



І.Замоцін – заснавальнік беларускай тэксталогіі. Культура сучаснага выдання мастацкай спадчыны

2

6

8

Усяго

12

22

34



ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

1.Тэксталогія як навука (прадмет і задачы).

Месца тэксталогіі ў працы рэдактара


Тэксталогія – галіна філалогіі, якая вывучае творы фальклора, пісьмовасці і літаратуры з мэтай аднаўлення іх гісторыі, крытычнай праверкі і ўстанаўлення тэкстаў для далейшага даследавання, інтэрпрэтацыі і публікацыі. Канцавая мэта тэкстолага – устанаўленне праўдзівага аўтарскага тэксту ў яго апошняй творчай рэдакцыі. Тры асноўныя задачы тэксталогіі. Роля тэксталогіі ў выдавецкай працы і павышэнні прафесіяналізму рэдактара (аналіз працы тэкстолагаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку выдання, рэдактар-тэкстолаг – кваліфікаваны дапаможца аўтара і інш.). Адрозненне паміж тэксталогіяй і гісторыяй тэксту. Крыніцы тэксту як база для тэксталагічнага даследавання. Аб’екты тэксталогіі (антычныя тэксты, старажытныя рукапісы, творы фальклору, старажытная літаратура і літаратура новага часу). Методыка ўстанаўлення асноўнага тэксту. Апошняя творчая воля аўтара.


2. Падрыхтоўка тэксту да выдання


Сутнасць паняцця транскрыпцыя ў тэксталогіі. Варыянт. Яго адрозненне ад рэдакцыі. Два тыпы варыянтаў (аўтаномны, звязаны). Сістэма падачы варыянтаў. Фальклорныя варыянты і версіі. Кан’ектуры, іх тыпы і спосабы ўвядзення ў тэкст. Датаванне. Кантроль аўтарскага датавання. Датаванне аўтарскіх копій. Датаванне тэкстолага і спосабы яго ўвядзення ў тэкст. Вызначэнне даты стварэння старажытных тэкстаў, датаванне на падставе філіграняў. Прабема атрыбутавання рукапісных тэкстаў. Методыка атрыбуцыі. Раздзел “Dubia”. Падробкі і методыка іх вызначэння. Ідэйныя падробкі-містыфікацыі. Праблема захавання агрфаграфічных і пунктуацыйных нормаў аўтарскага тэксту.


3. Тыпы выданняў.

Прыёмы размяшчэння тэкставага матэрыялу ў выданні


Тыпы выдынняў (акадэмічны, навуковы, навукова-масавы, масавы). Характарыстыка тыпаў выдання. Храналагічны, жанравы, жанрава-храналагічны прынцыпы размяшчэння матэрыялу ў выданні. Структура выдання. Спосабы размяшчэння закончананых і незакончаных, калектыўных твораў у выданні. Функцыі дадаткаў. Тыпы каментару: тэксталагічны, гісторыка-літаратурны, рэальны. Асноўныя патрабаванні да каментару. Задачы каментару. Суправаджальныя артыкулы, іх месца ў выданні, функцыя.


4.Асаблівасці тэксталагічнага аналізу твораў старажытнай літаратуры

Прыёмы і метады датавання старажытных рукапісаў (звесткі археалагічных раскопак, форма пісьма, арфаграфія і інш.). Манускрыпты Старога і Новага Запаветаў (Манускрыпты Кумрана, Ватыканскі, Сінайскі, Пурпурны кодэксы): гісторыя тэксту, прыёмы яго афармлення і рэдактарскія праўкі. Устанаўленне праўдзівасці ці міфічнасці падзей. Біблійная версія Патопу ў варыянтах тэкстаў Старога і Новага Запаветаў і міфалогіі (шумерскае паданне “Паэма пра Зіусудру”, паэма пра Атрахасіса, эпас пра Гільгамеша і інш.) як узор навуковага тэксталагічнага даследавання зместавага напаўнення тэксту з мэтай вызначэння паходжання і датавання.

Тыпы старажытных славянскіх кніг Евангелля (тэтры, апракасы), іх структура, функцыянальнае прызначэнне і тэксталагічныя разыходжанні. Тэксталагічныя асаблівасці, не пакладзеныя ў аснову генеральнай групоўкі спісаў Евангелля: мастацкае афармленне манускрыптаў, памылкі ў загалоўках, разыходжанні ў паслядоўнасці чытанняў, адрозненні ў кампазіцыі, устаўкі і пропускі.


  1. Генеалогія спісаў Статутаў Вялікага Княства Літоўскага 1588 года


Некаторыя паняцці, што належаць да старажытнай пісьмовасці (спіс, рукапіс, помнік, помнік традыцыйнага зместу, зборнік, канвалют, рэдакцыя). Праблема датавання старажытных рукапісаў (“Слова пра паход Ігаравы”). Гісторыя беларускамоўных спісаў Статута 1529 года (Фірлееўскі, Замойскіх, Дзялынскіх, Слуцкі), іх тэксталагічная характарыстыка. Навуковае тэксталагічнае і палеаграфічнае даследаванне спісаў Статута 1529 года (І.Даніловіч, С.Ліндэ, М.Бернштэйн, С.Барысёнак, К.Яблонскіс, С.Лазутка, Э.Гудавічус). Характарыстыка групы лацінскіх і польскамоўных спісаў (Лаўрэнцьеўскі, Свідзінскі, Астрабрамскі і інш.). Навуковае даследаванне спісаў Статутаў 1566 і 1588 гадоў (В. Раўдзелюнас, Ф. Пекасінскі, І.Лапо і інш.) Праблема аўтографа і датавання спісаў Статута ВКЛ. Методыка тэксталагічнага даследавання спісаў Статутаў ВКЛ (храналогія спісаў, супастаўляльны лінгвістычны аналіз, аналіз структуры, вадзяныя знакі, ініцыялы, дарчыя запісы, запісы бібліёграфаў і інш.). Тэксталагічны аналіз Статута ВКЛ 1588 года выдання 1989 года і прынцыпы адаптацыі старабеларускага тэксту.


6. І.Замоцін – заснавальнік беларускай тэксталогіі. Культура сучаснага выдання мастацкай спадчыны


Даследчая дзейнасць І.Замоціна ў Беларусі. Выданне першых збораў твораў беларускай мастацкай літаратуры ( “Творы М.Багдановіча” ў двух тамах (1927—1928), “Творы Цёткі (Алаізы Пашкевіч)” у адным томе і аднатомны Збор твораў П.Труса). Тэксталагічная метадалогія І.Замоціна і сучасная эдыцыйная практыка (параўнальны аспект). Культура сучаснага выдання мастацкай спадчыны (на матэрыяле аналізу тэксталагічнай працы пры выданні твораў В.Ластоўскага, Янкі Купалы, Якуба Коласа і інш.).

Інфармацыйна-метадычны раздзел


ТЭСТ

1. Тэксталогія – гэта галіна філалогіі, якая вывучае:

А. Творы фальклора.

Б. Творы старажытнай пісьмовасці.

В. Творы сучаснай літаратуры.

Г. Гісторыю тэксту.

Д. Крыніцы тэксту.

2. Канчатковая мэта тэкстолага --


3. Тры асноўныя задачы тэксталогіі…

А.

Б.

В.

4. Для старажытнай літаратуры характэрна:

А. Ананімнасць.

Б. Дакладнае датаванне.

В. Дакладная атрыбуцыя.

Г. Строгая кананічнасць.

5. Асноўны тэкст – гэта тэкст…


6. Варыянт – гэта:

А. Незакончаныя аўтарскія тэксты.

Б. Розначытанні тэкстаў у выніку аўтарскай праўкі.

В. Чарнавікі.

Г. Белавікі.

7. Рэдакцыя:

А. Тэкст, у якім зменена задума.

Б. Тэкст, у які ўнесены аўтарскія праўкі.

В. Тэкст, у якім ёсць поўнае, ці частковае ўключэнне іншага тэксту.

8. Траскрыпцыя:

А. Палітарная перадача тэксту.

Б. Факсімільнае выданне.

В. Выкарыстанне друкарскіх спосабаў, шрыфтоў, дужак і г.д.

9. Кан’ектуры – гэта …


10. Датаванне:

А. Аўтарскае датаванне абазначаецца…

Б. Рэдактарскае датаванне абазначаецца…

В. Час першай публікацыі абазначаецца…

Г. Сумнеўнасць датавання абазначаецца…

Д. Розныя даты напісання абазначаюцца…

Е. Прыкладанае датаванне абазначаецца…

11. Атрыбуцыя – гэта …


12. DUBIA—гэта …


13. Падробкі – гэта …


14. Падробка 3-х глаў “Мёртвых душ” Гогаля была зроблена

М. Ястржэмбскім у:

А. 1834 годзе.

Б. 1872 годзе.

В. 1827 годзе.

Г. 1843 годзе.

15. Зборнік далмацкіх песняў Праспэра Мэрымэ выйшаў у:

А. 1837 годзе.

Б. 1847 годзе.

В. 1827 годзе.

Г. 1872 годзе.

16. Вацлаў Ганка выдаў “Краледворскі рукапіс” у:

А. 1819 годзе.

Б. 1820 годзе.

В. 1821 годзе.

Г. 1822 годзе.

17. Тыпы каментару:

А.

Б.

В.

18. Кнігі з бібіліятэкі ясеяў Кумрана налічваюць:

А. 60 твораў.

Б. 100 твораў.

В. 600 твораў.

Г. 15 твораў.

19. “Ватыканскі кодэкс” мае тэкст:

А. Старога Запавету.

Б. Новага Запавету.

В. Старога і Новага Запаветаў.

Г. Евангелля ад Лукі.

20. “Ватыканскі кодэкс”:

А. Егіпецкага паходжання IVстагоддзя.

Б. Шумерскага паходжання II стагоддзя да н.э.

В. Індыйскага паходжання I стагоддзя.

21. Тэксты Новага Запавету напісаны на:

А. Папірусе.

Б. Пергаменце.

В. Гліняных таблічках.

Г. Медзі.


22. Кнігі Евангелля дзеляцца на 2 групы:

А.

Б.

23. Самыя старажытныя славянскія Евангеллі:

А.Астармірава.

Б. Зографскае.

В. Міраславава.

Г. Марыінскае.

24. Мастацкае афармленне рукапісаў для тэксталогіі мае цікавасць як:

А. Мастацкая аздоба.

Б. Спосаб вызначэння тэрытарыяльнай прыналежнасці тэксту.

В. Арганізацыя тэксту.

Г. Непатрэбныя элементы ў тэксце.


Прыкладная тэматыка рэфератаў

1. Біблійная версія Патопу ў старажытных тэкстах (тэксталагічны аспект).

2. Тэксталагічны аналіз трох рэдакцый Статута Вялікага Княства Літоўскага.

3. Тэксталагічны аналіз аповесці “Лабірынты” В.Ластоўскага (выданні 1923 і 1997 гадоў).

4. Тэксталагічны аналіз вершаў Янкі Купалы 1941 – 1942 гадоў.

5. Тэксталагічны аналіз паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” (выданні 1986 і 2001 гадоў).

6. Тэксталагічны аналіз паэтычнай спадчыны Уладзіміра Караткевіча.

7. Тэксталагічны аналіз Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ў 8-і тамах (1987 –1990).

8. Ацэнка працы тэкстолагаў пры падрыхтоўцы аднатомніка “Францішак Багушэвіч. Творы” (1991).

9. Ацэнка працы тэкстолагаў пры падрыхтоўцы Збору твораў Максіма Багдановіча (1991—1995).

10. Тэксталагічны аналіз апавядання Цёткі “Міхаська” (выданні 1976 і 2001 гадоў).

11. Тэксталагічны аналіз апавядання Я.Брыля “Кроў на сцяне” (выданні 1966, 1979 і 1999 гадоў).

12. Тэксталагічны аналіз варыянтаў беларускай народнай песні “Ой, бору мой”.


Прыкладныя пытанні да іспыту

1. Тэксталогія як навука. Роля тэксталогіі ў рэдакцыйна-выдавецкай працы.

2. Этапы станаўлення тэксталогіі (ад антычнасці да новага часу). Выпрацоўка тэксталагічных прынцыпаў выдання твораў.

3.Суправаджальныя артыкулы і звесткі пра біяграфію пісьменніка.

4. Рэдакцыя і варыянт. Размяшчэнне розначытанняў у выданні.

5. Прыёмы размяшчэння тэкставага матэрыялу ў выданні.

6. Максім Багдановіч: з гісторыі выдання літаратурнай спадчыны.

7. Аўтограф як адна з крыніц тэксту твора.

8. Праблема ўстанаўлення асноўнага тэксту і апошняя творчая воля аўтара.

9. Датаванне асноўнага тэксту. Спосабы афармлення аўтарскай і ўстаноўленай даты твора.

10. Каментар. Яго задачы, тыпы і размяшчэнне ў выданні.

11. Спецыфіка даследавання фальклорных твораў, старажытнай і новай літаратуры.

12. Гісторыя тэксту і тэксталогія. Крыніцы тэксту як факталагічная база для тэксталогіі.

13. Сутнасць паняццяў ‘аўтограф’ і ‘атрыбуцыя’. Методыка артыбуцыі. Устанаўленне аўтарства ананімных твораў.

14. Падробкі. Іх тыпы і значэнне ў літаратурным працэсе.

15. Даведачны апарат выдання, яго складовыя часткі і функцыі.

16. Транскрыпцыя. Сутнасць паняццяў: варыянт, рэдакцыя, версія.

17. Пытанні арфаграфіі і пунктуацыі ў тэксталагічнай працы.

18. Тыпы і віды выданняў. Прынцыпы класіфікацыі выданняў.

19. Сутнасць паняццяў: спіс, копія, рукапіс, помнік, зборнік, канвалют. Праблема атрыбутавання тэкстаў старажытнай пісьмовасці.

20. Генеалогія спісаў Статута ВКЛ 1588 года. Тэксталагічны аналіз Статута 1989 года выдання.

21. Узнікненне беларускай тэксталогіі як навукі. Тэксталагічная дзейнасць І.Замоціна.

22. Кан’ектуры, спосабы увядзення іх у тэкст.

23. Функцыянальнае прызначэнне раздзелаў ‘Dubia’, ‘Іншыя варыянты і рэдакцыі” ў выданні.

24. Тыпы старажытных кніг Евангелля. Тэксталагічныя разыходжанні ў кнігах Евангелля.

25. Крыніцы памылак ці псавання тэксту: гісторыя і сучаснасць.

26. Дахрысціянскія рукапісы. Прыёмы і метады іх датавання.

27. Манускрыпты Новага і Старога Запаветаў. Тэксталагічная характарыстыка кодэксаў.

28. Спосабы ўстанаўлення праўдзівасці ці міфічнасці падзей ў старажытных тэкстах.

29. Поўны збор твораў Янкі Купалы: канцэпцыя выдання і яе практычная рэалізацыя.

30. Тэксталогія паэтычных твораў Уладзіміра Караткевіча.

31. Тэксталагічны аналіз аповесці В.Ластоўскага “Лабірынты”.

32. Рэканструкцыя аўтарскай канцэпцыі выдання (на прыкладзе кнігі М.Багдановіча “Вянок”).

33. Роля мемуарнай літаратуры ў падрыхтоўцы выдання.

34. Спадчына Якуба Коласа: праблема аўтарскай творчай волі.

35. Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага.

36. Культура сучаснага выдання мастацкай спадчыны.

Асноўная і дадатковая літаратура







Асноўная



Вопросы текстологии/ Под ред. В. С. Негаевой. – В. 1-4, М.,1957 - 1967



Голуб Т. С. У творчай майстэрні класіка: тэксталогія твораў М. Гарэцка- га. – Мн., 2002



Лихачев Д. С. Текстология: кр. очерк. – М., 1983



Лихачев Д. С. Текстология: на материале русской литературы Х – XVIII вв. 2-е изд. - М., 1964



Основы текстологии / Под ред. В. С. Нечаевой. – М., 1962



Прохоров Е. И. Текстология: принципы издания классической литерату- ры. – М., 1966



Редактирование отдельных видов литературы / Под ред. проф. Н.М.Сикорского. – М., 1987



Рейсер С. А. Основы текстологии. 2е издание. – М., 1978



Дадатковая



Замоцін І. Творы: літаратурна-крытычныя артыкулы. – Мн., 1991



Марученко М. А. Атрибуция литературных произведений методами… - Л-д., 1990



Мушынскі М. І. Ад задумы да здзяйснення: Творчая гісторыя. – Мн., 1965



Мушынскі М. І. Праблемы выдання класічнай спадчыны. – Мн., 1998



Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі ў 5 тамах. – Мн., 1984-1987



Аўтарская даведка


Хромчанка Альбіна Рышардаўна – дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Хатні адрас: вул. Астрашыцкая, д. 15, кв. 77.

Тэлефон: +375-17-2836080, + 375-29-188-60-80.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
В. І. Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. У. Вострыкава, дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
В. П. Вараб’ёў, загадчык кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. Р. Хромчанка, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. Р. Хромчанка, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Н. В. Кузьміч, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка