Ля вытокаў народнай мудрасці




НазваЛя вытокаў народнай мудрасці
Дата канвертавання10.11.2012
Памер28.7 Kb.
ТыпДокументы
Ля вытокаў народнай мудрасці

(гульня-падарожжа для вучняў пачатковых класаў)

Трубчанкава Л.Я.

Мэта: - працягваць знаёмства з роднай мовай;

  • развіваць увагу, кемлівасць, мысленне;

  • выхоўваць любоў да роднай мовы. Ход занятка

Прывітанне, дзеці! Сёння мы адправімся ў падарожжа па неабсяжнай краіне нашай роднай мовы, пабываем ля вытокаў народнай мудрасці, будзем адгадваць загадкі, састаўляць прыказкі і прымаўкі, чытаць вершы. Запрашаю ўсіх у падарожжа па станцыях..

Станцыя "Прыказкі" Я збіралася пачытаць вам прыказкі, склала ў мяшок патрэбныя словы і пайшла. А мех быў дзіравы - словы і павысыпаліся. Так і ляжаць на дарозе па два ( кожная пара са сваёй прыказкі): слова - птушка, хлеб - праца, прыяцель -грошы, зямля - пярына. Дапамажыце мне скласці прыказкі. (Дзеці складваюць прыказкі, тлумачаць іх сэнс). Слова, як птушка: выпусціў - не вернеш. Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы. Прыяцеля за грошы не купіш. Родная зямля мягчэйшая за чужую пярыну. Малайцы, дзеці, добра справіліся!

Станцыя "Чатыры сакрэты" Я прыхавала для вас чатыры сакрэты, але іх нельга знайсці, бо гэта не вельмі

звычайныя словы.

1) На мне ты можаш пісаць. 2) 3 намі несліяс коннікі

Магу я з дрэва ападаць. У жорсткіх баях.

I можаш ты яшчэ па нотах мы ў спорце цяпер

Мяне сыграць ці праспяваць. (Ліст) і гульня мы твая. (Шашкі)

3) Мы - зброя ў час вайны. 3) У танцах рух - мой першы скалд,

Мы каменнем бываем каштоўным. Другі Ў жывёлы ты знаходзіш.

На поўдні убачыш, што мы - а цэлае ў руцэ шукай,

Плады там са смакам цудоўным. У хату праз мыне ўваходзіш. (Парог)

Дзе мы яшчэ? Успомні пра спорт:

Спрытна кінь - і паставіш рэкорд! (Гранаты)

Сакрэты вы хутка раскрылі. Яны ў тым, што слова можа мець некалькі

значэнняў.

Станцыя "Скорогаворкі": неабходна развучыць, правільна і хутка вымавіць скорагаворку.

  1. Мама мыла Мілу мылам, Міла мыла не любіла.

  2. Пайшла Паша з шышкамі па шашы за Сашам.

  3. Белы бусел баяў байку беламу зайку.

  4. Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух.

  5. Звініць-звініць званок, звініць-заліваецца.

Малайцы, дзеці, вы добра справіліся з заданнем на гэтай станцыі.

Станцыя "Гульнёвая" Гульня "Наадварот": настаўнік гаворыць слова і кідае мяч вучню, а вучань называе слова з процілеглым значэннем. Дзень - ноч высока - нізка

Ранак - вечар сумна - весела

Зіма - лета згубіў - знайшоў

Чысты - брудны цяжка- -лёгка

Ідзе - стаіць шырокі - вузкі

Мяккі - цвёрды цёмна- -светла

Купіў - прадаў справа - злева.

Гульня "Літара заблудзілася": выправіце памылкі у сказах

1. "Малако дае карова", - напісаў на кошцы Вова. (Дошцы)

2. Ліза мазі папрасіла: Лізу вуха ўкусіла. (Муха)

3. Закрычаў Рыгорка: - Знеба ўпала горка! (Зорка)

4. Горка плача Лена: - Ой, баліць палена! (Калена)

5. Назбаралася народу. Дзіва, поўны вулей лёду. (Мёду)

Станцыя "Загадкі": адгадайце, калі ласка, загадкі

1) 3 гушчару зялёнага, дзе мошкі і цень, На скалу ўзабраўся прыгожы ... (алень)

2) У ваду нырае смела, хатку ён будуе ўмела, Пад вадой і на вадзе будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр)

3) Чапу-ляпу па вадзе птушка шэрая ідзе,

Ці то спёка, ці то слота - жыць не можа без балота. (Чапля)

4) Нішто не ляцела, нішто не дряжала,

А ўся затрымцела, а ўся задрыжала. (Асіна)

5) Уздоўж дарогі сталі ўрад сёстры, нібы на парад.

У спалнічках белых, вузкіх, у зялёных пышных блузках. (Бярозкі)

6) Маленькая паненачка схавалася ў цянёк. Чырвоная сукеначка і беленькі пянёк. (Суніца) Станцы "Рэбусы"...

Дзякуй усім за работу. Спадзяюся, што вам спадабалася наша падарожжа. Жадаювам далейшых поспехаў у вывучэнні нашай роднай беларускай мовы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ля вытокаў народнай мудрасці iconДзіцячы тэатр крынічка, з якой б’е ключ, ўключае юных артыстаў у свет цікавы, займальны, развівае любоў да народнай мудрасці, мастацкага слова, да
Дзіцячы тэатр – крынічка, з якой б’е ключ, ўключае юных артыстаў у свет цікавы, займальны, развівае любоў да народнай мудрасці, мастацкага...

Ля вытокаў народнай мудрасці iconСвята «гуканне вясны»
Мэта: пазнаеміць вучняў са святам “ Гуканне вясны”, выхаваць любоў да роднага краю, прыроды, да Радзімы І яе людзей, садзейнічаць...

Ля вытокаў народнай мудрасці iconСмалявіцкі раённы метадычны цэнтр народнай творчасці
Культура беларусаў непарыўна звязана з жыццём народа, яна – жывы помнік народнай творчасці, плён натхнення многіх калектываў

Ля вытокаў народнай мудрасці iconПлан работы на верасень час прав
Свята беларускага пісьменства І друку “Кніга. Старонкі мудрасці”. 9-10 кл. (Закрута І. М., Капачова Г. У.)

Ля вытокаў народнай мудрасці iconЛя вытокаў беларускага мовазнаўства
Амирова Т. А., Ольховников Б. А., Рождественский Ю. В. Очерки по истории лингвистики. М., 1975

Ля вытокаў народнай мудрасці iconУдзельнікі конкурсу "Музеі Беларусі – трэцяму тысячагоддзю" па намінацыях Лепшы рэгіянальны музей
Музейна-адукацыйная праграма “Ля вытокаў фальклорна-этнаграфічнай спадчыны беларусаў”

Ля вытокаў народнай мудрасці iconЛістапад 2010
Яго светлая І чаруючая паэзія – гэта жывое дыханне народа, увасабленне яго мудрасці, яго любві да жыцця, да працы, яго спрадвечнага...

Ля вытокаў народнай мудрасці iconКалядная варажба адметная частка народнай культуры беларусаў. Ці вераць у варажбу сёньня?
Калядная варажба – адметная частка народнай культуры беларусаў. Ці вераць у варажбу сёньня? Ці варожаць? Ці збываецца? З працягам...

Ля вытокаў народнай мудрасці iconКалядная варажба адметная частка народнай культуры беларусаў. Ці вераць у варажбу сёньня?
Калядная варажба – адметная частка народнай культуры беларусаў. Ці вераць у варажбу сёньня? Ці варожаць? Ці збываецца? З працягам...

Ля вытокаў народнай мудрасці iconПаводле беларускай народнай казкі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка