Полацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне "Ганаровы грамадзянін горада Полацка" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц




НазваПолацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне "Ганаровы грамадзянін горада Полацка" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц
Дата канвертавання12.11.2012
Памер188.49 Kb.
ТыпДокументы
У сувязі з 50-годдзем Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і ўлічваючы шматгадовую плённую дзейнасць у партыйных органах, савецкіх і гаспадарчых арганізацыях горада, а таксама за вялікія заслугі ў справе камуністычнага выхавання працоўных, бюро гаркома КПБ і выканкам гарадскога Савета дэпутатаў працоўных прысвоілі званне Ганаровага Грамадзяніна горада Полацка:

Сіманоўскаму Навуму Шоламанавічу – ветэрану грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, члену КПСС з лістапада 1917 года.

Дабравольскаму Антону Антонавічу – ветэрану грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, члену КПСС з кастрычніка 1918 года.

Свірко Васілю Сямёнавічу – ветэрану грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, члену КПСС з лістапада 1918 года.

Ліхачову Івану Міхеевічу – ветэрану грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, члену КПСС з лістапада 1918 года.


У сувязі з 50-годдзем Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і ўлічваючы вялікія заслугі ў вызваленні горада Полацка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе, бюро гаркама КПБ і выканкам гарадскога Савета дэпутатаў працоўных прысвоілі званне Ганаровага Грамадзяніна горада Полацка:

Чысцякову Івану Міхайлавічу – генерал-палкоўніку, былому камандуючаму 6-й гвардзейскай арміі.

Пянькоўскаму Валянціну Антонавічу – генералу арміі, былому начальніку штаба 6-й гвардзейскай арміі.


Ганаровыя Грамадзяне горада Полацка // Сцяг камунізма. – 1967. – 8 сакавіка.

****


Полацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне “Ганаровы грамадзянін горада Полацка” у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Цэрымонія ўручэння атрыбутаў ганаровага звання стала яркім момантам святкавання Дня горада ў 2004 годзе.

У знак удзячнасці Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт і епіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій паднеслі ў дар вобраз Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. У інтэрв’ю тэлекампаніі “Квант” уладыка Філарэт адзначыў: "Получить такое звание - очень ответственная миссия. Я считаю, что сегодня мне было дано благословение на дальнейший труд на благо нашего народа, нашего белорусского Отечества. Получить звание Почётного гражданина города Полоцка для меня значимо особо. Полоцк - это наша история Беларуси. Я благодарен и руководству города, и горожанам за внимание к моей скромной личности".


Барэйка Віктар Сцяпанавіч.

Нарадзіўся ў 1895 г. ў в. Рулеўка Полацкага раёна. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Дэмабілізаваўшыся з Чырвонай Арміі ў 1923 г., працаваў на Полаччыне старшынёй сялянскага камітэта ўзаемадапамогі, з 1929 г. быў старшынёй калгасаў “Чырвоны сцяг”, імя Мялешкі, “Новы шлях”. Член КПСС з 1931 г. У гады Вялікай Айчыннай вайны партызан брыгады “Няўлоўныя”. Пасля вайны працаваў на мэблевай фабрыцы ў Полацку. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Памёр у 1974 г. (1967).


  • Стадольнік,І. Святло незабыўных дзён / І. Стадольнік // Сцяг кам-ма. – 1969. – 7 лістапада.



Глебаў Апанас Васільевіч.

Нарадзіўся ў 1902 г. ў в. Аляксандраўка Смаленскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1918 г. вучнем слесара. У 1938-41 гг. быў намеснікам начальніка вагоннага ўчастка ст. Полацк. Да апошніх дзён абароны Полацка ў ліпені 1941 г. разам з іншымі чыгуначнікамі разгружаў воінскія эшалоны 174-й стралковай дывізіі, адпраўляў на ўсход саставы з абсталяваннем, прадуктамі харчавання, маёмасцю прадпрыемстваў, узначальваў аператыўную групу для арганізацыі руху па чыгунцы ва ўмовах ваеннага часу. На апошнім поездзе 16.7.1941 г. са штабам Полацкага чыгуначнага вузла выехаў з Полацка ў Вялікія Лукі, адтуль у Тамбоў. Працаваў вагонным майстрам і інспектарам вагоннай гаспадаркі 3-й калоны паравозаў осабага рэзерву Наркамата шляхоў зносін. Званне Героя прысвоена 5.10.1943 г.за выключныя заслугі ў забеспячэнні перавозак для фронту і народнай гаспадаркі ва ўмовах ваеннага часу. З 1944 г. працаваў начальнікам 7-га вагоннага ўчастка ў Полацку, потым майстрам пункта тэхнічнага агляду ст. Полацк. Узнагароджаны таксама 2 ордэнамі Леніна, медалямі. Ганаровы грамадзянін Полацка (1979). Памёр 12.6.1997 г.


  • Ліхачоў,У. З адным імкненнем: усё для перамогі / У. Ліхачоў // Сцяг кам-му. – 1981. – 12 верасня.

  • Голанд,Г. Па ленінскаму закліку / Г.Голанд // Сцяг кам-ма. – 1969. – 1 лютага.

  • Жарчанка,А.В. Сто гадоў дынастыі Глебавых / А.В. Глебаў // Сцяг кам-ма. – 1978. – 7 лістапада.

  • Знаменосцы трудовой славы . – Мн., 1984. – с.62-65.

  • Касцючэнка,М. А.В. Глебаву – 95 / М.Касцючэнка // Полацкі веснік. – 1997. – 24 студзеня.

  • Ліхачоў,У. З адным імкненнем: усё для перамогі / У. Ліхачоў // Сцяг кам-му. – 1981. – 12 верасня.

  • Мацюшын,І. Ён – з ленінскага прызыву / І.Мацюшын // Сцяг кам-му. – 1981. – 21 лютага.



Грыгор’ева Лідзія Іванаўна.



Нарадзілася 8.3.1928 г. ў г. Ачамчыры ў Абхазіі. Скончыла Іванаўскі тэкстыльны інстытут (1952). Працавала на заводзе шкловалакна ў г. Гусь-Хрустальны начальнікам змены ткацкага, начальнікам аддзелачнага і ткацкага цэхаў. У 1957 г. накіравана ў Полацк для пуска завода шкловалакна. Працавала начальнікам ткацкага цэха, са жніўня 1962 г. – дырэктарам завода. Ганаровы хімік СССР (1978). Узнагароджана ордэнамі Леніна (1971), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1976), 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966 і 1985). Ганаровы грамадзянін Полацка (1978). Памерла ў 1985 г.


  • Григорьева Лидия Ивановна // Сцяг кам-му. – 1978. – 14 студзеня.

  • Грыгор’ва,Л. Больш прадукцыі пры найменшых затратах / Л.Грыгор’ва // Сцяг кам-ма. – 1967. – 28 мая.

  • Грыгор’ва,Л. Пара сталасці: заводу шкловалакна – 20 гадоў / Л. Грыгор’ева // Сцяг кам-му. – 1978. – 25 лістапада



Дабравольскі Антон Антонавіч.




Нарадзіўся 14.10.1899 г. ў с. Вымна Віцебскага раёна. Працаваў слесарам на віцебскай фабрыцы “Дзвіна”. Удзельнік грамадзянскай вайны. Вызваляў Оршу, Гродна, Полацк, Дзісну, Дрысу. З 1923 г. працаваў ў Полацкім павятовым камітэце партыі, у акруговым камітэце, акруговым выканкаме. Скончыў курсы гандлю ў Ленінградзе, працаваў у Мінску намеснікам дырэктара Белдзяржзабеспячэння, дырэктарам Белхімпрама і іншых кіруючых гаспадарчых пасадах. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працаваў у Полацку на адказных пасадах у партыйных і савецкіх органах. Узнагароджаны таксама ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі. Ганаровы грамадзянін Полацка (1967). Памёр у 1978 г.


  • Дабравольскі,А. 50 гадоў у страі / А.Дабравольскі // Сцяг кам-ма. – 1968. – 7 лістапада.

  • Голанд,Г. Радавы партыі / Г. Голанд // Сцяг кам-ма. – 1969. – 1 студзеня.

  • Ліхачоў,У. За ўладу Саветаў / У. Ліхачоў // Сцяг камунізму. – 1977. – 28 чэрвеня.

  • Шумілаў,Ц. Дарогамі перамог / Ц. Шумілаў // Сцяг камунізма. – 1967. – 5 лістапада.


Дэйніс Іван Пятровіч

Нарадзіўся ў 1900 г. у г. Невель. З 1905 г. жыў у Полацку. Летам 1917 г. працаваў у Полацкім прадуктовым камітэце, у 1918 г. – чорнарабочым. У 1919 г. вучыўся на педкурсах, у 1920 г. працаваў настаўнікам у 1-й Савецкай школе, у 1921 г. – выкладчык прыродазнаўства, фізікі і біялогіі на 43-х Полацкіх аб’яднаных курсах камсаставу Чырвонай Арміі. У 1929 г. скончыў БДУ. Працаваў настаўнікам чыгуначнай школы ў Полацку, з 1930 г. – выкладчык ляснога тэхнікума. У гады Вялікай Айчыннай вайны – дырэктар Белаярскага дзіцячага дома на Урале, настаўнік у сярэдняй школе ў Курганскай вобласці. У 1944 г. ўзнавіў дзейнасць ляснога тэхнікума ў Полацку, выкладаў у ім да 1960 г. Ганаровы грамадзянін Полацка (1970). Памёр ў 1985 г.


  • Дзвінская,Я. Які таямніцы адкрываў / Я.Дзвінская // Сцяг кам-му. – 1986. – 13 жніўня.

  • Дэйніс,І. Прага да ведаў: Успаміны аб сабе / І.Дэйніс // Сцяг камунізму. – 1977. – 1 мая.

  • Шупенька,І. Равеснік стагоддзя: У 2000 годзе спаўн. 100 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Дэйніса – выкладчыка, краязнаўцй, Ганаровага грамадзяніна г. Полацка / І. Шупенька // Полацкі веснік. – 2000. – 3 мая.


Казлоў Ігнат Піліпавіч.




Нарадзіўся ў 1891 г. ў в. Зялькі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Батрачыў, працаваў на мытні ў г. Рыга. У жніўні 1914 г. мабілізаваны ў царскую армію. У час Кастрычніцкай рэвалюцыі быў абраны старшынёй ротнага салдацкага камітэта. У 1918 г. працаваў старшынёй Каменскага валаснога рэўкама. Член Камуністычнай партыі з лютага 1919 г. У чэрвені 1919 г. дабраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. З 1926 г. старшыня праўлення спажыўкааперацыі, 6 гадоў працаваў дырэктарам Бельскага і Расонскага ільнозаводаў. У 1939 г. зноў прызваны ў Чырвоную Армію, удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі, з восені 1941 г. на фронце. У 1945-57 гг. працаваў у Полацку начальнікам упраўлення гандлю Полацкага аблспажыўсаюза, на гаспадарчых пасадах. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі. Ганаровы грамадзянін Полацка (1970). Памёр у 1980.


  • Ліхачоў,У. Праз усё жыццё / У.Ліхачоў // Сцяг камунізму. – 1977. – 11 лістапада.


Кляпацкая Наталля Аляксандраўна.




Нарадзілася ў 1916 г. у г. Белгарад-Днястроўскі. Пасля заканчэння ў 1936 г. Рослаўльскага механічнага тэхнікума працавала слесарам, нарміроўшчыкам у вагонным дэпо ст. Калуга, ст. Рослаўль. З 1944 г. слесар, потым кантралёр-нарміроўшчык 7-га вагоннага ўчастка ст. Полацк. З 1947 г. – сакратар Полацкага аблвыканкама, з 1954 г. – 2-гі сакратар Полацкага гаркама партыі, з 1959 г. – старшыня Полацкага гарвыканкама. З 1969 г. – старшы інструктар аддзела па рабоце Саветаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у Мінску. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Ганаровы грамадзянін Полацка (1979).


Кундалевіч Вольга Пятроўна.

Нарадзілася 30.5.1944 г. ў в. Каменка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла педвучылішча, працавала настаўніцай пачатковых класаў. З 1964 г. – круцільшчыца на заводзе шкловалакна, з 1970 г. працавала з асабістым кляймом. Занесена на Усесаюзную Дошку гонару на ВДНГ СССР (1985). Потым была інструктарам вытворчага навучання, з 1992 г. – у аддзеле ДАІ Полацкага гарадскога аддзела ўнутранных спраў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1983). Узнагароджана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Працоўнай Славы 3-й ступені. Ганаровы грамадзянін Полацка (1987).

  • Арлова,В. Есць гадавы! / В.Арлова // Сцяг кам-му. – 1981. – 10 чэрвеня.

  • Касцючэнка,М. Нічога легка не даецца / В.П.Кундалевіч // Сцяг кам-му. – 1987. – 31 сакавіка.

  • Уладзіміраў,У. Новая перамога / У.Уладзіміраў // Сцяг кам-му. – 1983. – 14 чэрвеня.

  • Філімонава,Т. Гарэць і запальваць / Т.Філімонава // Сцяг кам-му. – 1984. – 1 студзеня.



Лебедева Ганна Міхайлаўна.



Нарадзілася ў 1920 г. ў г. Мазыр Магілёўскай вобласці. У чэрвені 1941 г. скончыла Мінскі медінстытут і адразу стала ўрачом ваеннага шпіталя. Гвардыі капітан медыцынскай службы ў адстаўцы. Пасля вайны працавала ў Полацкай бальніцы хірургам, намеснікам загадчыка аблздраўаддзела, аддзела аховы здароўя Полацкага гарвыканкама. З 1963 г. галоўны ўрач Полацкай бальніцы імя У.І. Леніна. Доўгі час узначальвала праўленне гарадской арганізацыі таварыства “Веды”. Узнагароджана ордэнамі Леніна (1966), Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, “Знак Пашаны”, медалямі. Ганаровы грамадзянін сяла Нова-Данілаўка Запарожскай вобласці (1981). Ганаровы грамадзянін Полацка (1987).


  • Іаселевіч,А. “Дарагі наш доктар” / А.Іаселевіч / Сцяг кам-му. – 1987. – 14 ноября.


Ліхачоў Іван Міхеевіч.




Нарадзіўся ў 1897 г. ў г. Азёры Маскоўскай вобласці. З 1918 г. ў Чырвонай Арміі. Быў першым ваенным камісарам Ургінскага ваеннага гарнізона ў Манголіі. Вучыўся ў Маскве ў Прамакадэміі. З 1935 г. – 1-ы сакратар Полацкага акруговага камітэта партыі, перад вайной – начальнік арганізацыйна-гаспадарчага аддзела Наркамзема БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 г. – сакратар Полацкага гаркама партыі, загадчык прамысловага аддзела Полацкага абласнога Савета прафсаюзаў. Узнагароджаны Ордэнам Леніна (1967). Узнагароджаны таксама ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ганаровы грамадзянін Полацка (1967). Памёр у 1975.


  • Почетные граждане города Полоцка. – Мн., 1979.



Нікалаеў Андрыян Рыгоравіч.

Лётчык-касманаўт СССР. Званне ганаровага грамадзяніна Полацка прысвоена 18.8.1962 г. сесіяй гарадскога Савета дэпутатаў працоўных у час святкавання 1100-годдзя г. Полацка.


Паповіч Павел Раманавіч.

Лётчык-касманаўт СССР. Званне ганаровага грамадзяніна Полацка прысвоена сесіяй гарадскога Савета дэпутатаў працоўных 18.8.1962 ў час святкавання 1100-годдзя Полацка.


Партноў Сямён Паўлавіч.


Нарадзіўся ў 1896 г. ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці. Удзельнік грамадзянскай вайны. Працаваў начальнікам міліцыі ў г. Краснаполле Гомельскай вобласці. З 1930 г. ў Полацку, начальнік райгарміліцыі, старшыня выканкама гарсавета. З 1933 г. – старшыня Расонскага райвыканкама. У 1937 г. быў рэпрэсіраваны, сасланы на Калыму. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў камісарам батальёна 44-й запасной стралковай дывізіі. З 1945 г. зноў у Полацку, працаваў загадчыкам сельгасаддзела Полацкага абкама КП(б)Б, а з 1946 г. – старшыня, намеснік старшыні Полацкага гарвыканкама. Узнагароджаны таксама ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі. Ганаровы грамадзянін Полацка (1967). Памёр у 1980 г.



  • Курыловіч,Г. Заўсёды з партыяй / Г.Курыловіч // Сцяг камунізма. – 1969. – 2 чэрвеня.

  • Партноў,С. Векапомныя дні / С.Партноў // Сцяг камунізму. – 1977. – 9 мая.

  • Ліхачоў,У. Ганаровы грамадзянін / У.Ліхачоў // Звязда. – 1979. – 24 студзеня. МБА

  • Ярохін,А. Ганаровы грамадзянін Полацка / А.Ярохін // Чырвоны сцяг. – 1989. – 9 мая. МБА



Пацэй Пётр Купрыянавіч.

Нарадзіўся 26.7.1918 г. ў в. Заслаўкі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. З 1939 г. вучыўся ў Віцебскім педінстытуце, працаваў настаўнікам Ірынпальскай школы Лепельскага раёна. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны арганізаваў і ўзначаліў падпольную антыфашысцкую групу. З верасня 1942 г. – партызан брыгады Дубава, потым камісар 5-га атрада Лепельскай брыгады імя Сталіна, з мая 1943 г. – інструктар Лепельскага падпольнага райкома ЛКСМБ. З 1944 г. працаваў выкладчыкам матэматыкі і загадчыкам вучэбнай часткі Лепельскага раённага аддзела адукацыі, потым намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама. У 1962 г. быў старшынёй Сенненскага райвыканкама, са снежня 1962 г. дырэктар Полацкага педвучылішча імя Ф. Скарыны. Першы старшыня Полацкага гарадскога Савета ветэранаў (1985). Узнагароджаны 2 ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, ордэнам “Знак пашаны”, медалямі. Ганаровы грамадзянін Полацка (1987). Памёр у 1997 г.


  • Ліхачоў,У. Воін, педагог, патрыёт / У. Ліхачоў // Сцяг кам-му. – 1988. – 22 ліпеня.



Пашкевіч Сцяпан Апанасавіч.




Нарадзіўся 27.3.1921 г. ў Полацку. Працоўную дзейнасць пачаў кавалём у арцелі “Чырвоны возчык”. У Чырвонай Арміі з 1940 г. Прымаў удзел у баях на Днястры, на Курскай дузе, пад Сталінградам, фарсіраваў рэкі Ціса і Дунай. Удзельнічаў у вызваленні Украіны, Малдавіі, Румыніі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі. Камандзір аддзялення асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна сяржант С.А. Пашкевіч вызначыўся пры фарсіраванні Дуная на тэрыторыі Венгрыі ў снежні 1944 г. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 г. Прымаў удзел у парадах Перамогі ў Маскве 24.6.1945 г. і 9.5.1985 г. З верасня 1946 г. дырэктар прамкамбіната, старшыня райспажыўсаюза, з 1952 г. – дырэктар Шаркаўшчынскага аддзялення аблнарыхтоўільнапрама. Тры гады працаваў дырэктарам Сіроцінскага льнозавода. У 1963 – 91 гг. слесар рамонтна-механічнага цэха вытворчага аб’яднання “Шкловалакно”. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, “За службу Радзіме” (1999), медалямі. Ганаровы грамадзянін Полацка (1970). Жыве ў Полацку.


  • Беларуская энцыклапедыя У 18 т. Т.12. – Мн., 2001. – с.247.

  • 63.3(4Беи)622я2 Беларусь у ВАВ: энцыклапедыя 1941-1945. – Мн., 1990. – с.491.

  • Войтаў,А. Праз вогненныя рэкі: удзельнік Парад Перамогі Герой Савецкага Саюза С.А, Пашкевіч / А.Войтаў // Сцяг кам-му. – 1985. – 9 мая.

  • Голанд,Г. Зорка героя / Г.Голанд // Сцяг кам-ма. – 1968. – 12 сакавіка.

  • Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди. Дела / Под ред. И.В. Чекалова. – Мн., 1999. – с.30. МБА

  • Ліхачоў,У. Веру у розум народа / У.Ліхачоў // Полацкі веснік. – 1991. – 30 сакавіа.

  • Ліхачоў,У. Герой у рабочым страі / У.Ліхачоў // Сцяг кам-му. – 1987. – 9 мая.

  • Мычко,Я. Герой застаецца у страі / Я. Мычко // Віцебскі рабочы. – 1976. – 30 ліпеня. МБА

  • 63.3(4Беи)я2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6т. Т.5. – Мн., 1999. – с.460.



Пянькоўскі Валянцін Антонавіч.




Нарадзіўся ў 1904 г. Скончыў Ленінградскую кавалерыйскую школу, аб’яднаную Беларускую ваенную школу ў Мінску (1927). У Вялікую Айчынную вайну начальнік штаба ўпраўлення супрацьпаветранай абароны ў Кіеўскай ваеннай акрузе, камандзір дывізіі на Паўночна-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Варонежскім і Ленінградскім франтах. Са жніўня 1942 г. начальнік штаба 21-й арміі, перайменаванай у маі 1943 г. ў 6-ю гвардейскую, якая 2-4 ліпеня 1944 г. ўдзельнічала ў вызваленні Полацка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні аперацый па вызваленню левабярэжнай Украіны і Беларусі, у разгроме войск імперыялістычнай Японіі. З 1956 г. камандуючы Далёкаўсходняй, а з 1961 г. – Беларускай ваенных акруг. З 1964 г. генерал арміі – намеснік міністра абароны СССР, з мая 1968 г. – ваенны інспектар – саветнік Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 5 ордэнамі Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Кутузава 2-й ступені, ордэнам ПНР. Памёр у 1969 г. Ганаровы грамадзянін Полацка (1967).


Пятроў Георгій Сяргеевіч.




Нарадзіўся 1903 г. у Кінгісеп Ленінградскай вобласці. У 1922 – 24 гг. вучыўся ў ваенна-чыгуначнай школе ў Ленінградзе. У 1934 і 1937-38 гг. – на курсах Народнага камісарыята шляхоў зносін. У 1936 г. накіраваны ЦК ВКП(б) у Полацк. Працаваў парторгам лакаматыўнага дэпо, сакратаром парткама чыгуначнага вузла, з лютага 1941 г. – сакратаром Полацкага РК КП(б)Б. 3.7.1941 г. быў паранены, лячыўся ў Маскве і Горкім. У 1942 г. па заданню ЦК КПБ стварыў Полацкі падпольны райкам партыі. З 6.6.1942 г. быў яго сакратаром, другім сакратаром і адначасова камісарам 4-й Беларускай партызанскай брыгады. Пасля вызвалення Полаччыны працаваў сакратаром Полацкага райкама, потым Полацкага гаркама партыі, загадчыкам аддзела Полацкага абкама КПБ, сакратаром вузлавога парткама ст. Полацк, інспектарам па кадрах дарожна-будаўнічага раёна №2. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі “Знак Пашаны”, Айчыннай вайны 2-й ступені. Ганаровы грамадзянін Полацка (1967). Памёр у 1989 г.


  • Маніс,М. Наш камісар / М. Маніс // Сцяг кам-му. – 1983. – 25 мая.

  • Пятроў,Г. Памяць сэрца / Г.Пятроў // Сцяг камунізму. – 1978. – 1 студзеня.

  • Пятроў,Г. 60 гадоў з партыяй / Г.Пятроў // Сцяг камунізму. – 1985. – 27 верасня.

  • Манис,Н. Одна судьба, одна звезда / Н. Манис // Знамя юности. – 1986. – 13 марта. МБА

  • Бяляўскі,П. Мы – аднадумцы / П.Бяляўскі // Віц. рабочы. – 1988. – 31 марта. МБА



Пятрэнка Мікалай Макаравіч.

Нарадзіўся ў 1919 г. ў в. Барбароў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў педрабфак (1936), Мінскі педінстытут (1940). Працаваў інспектарам Палескага аблана, намеснікам дырэктара Петрыкаўскага педвучылішча, выкладчыкам Лепельскага педвучылішча, старшым выхавальнікам Лепельскай школы-інтэрната. З 1960 г. – выкдадчык, намеснік дырэктара Полацкага педвучылішча.

Пераклаў на беларускую мову 3 падручнікі для педвучылішчаў, склаў і выдаў дапаможнік па беларускай мове для настаўнікаў “Практыкаванні з выбарчым адказам”, з’яўляецца аўтарам шэрагу праграм па беларускай мове для педвучылішчаў. Самадзейны кампазітар. Першыя песні напісаў у 1955 г. За гады творчасці, пачынаючы з 1955 г., напісаў больш за 250 песень, 11 разоў быў лаурэатам конкурсаў самадзейных кампазітараў. Песня “Ручнікі” (1958) стала народнай. Асобную старонку творчасці складаюць 29 песень пра Полацк, Дзвіну, Прыдзвінскі край. Больш за 20 гадоў музычныя фразы з яго твораў былі пазыўнымі Полацкага аб’яднанага радыёвяшчання. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі. Ганаровы грамадзянін Полацка (1995). Памёр у 1997 г.


  • Барэйша,М. Дзіўная, родная мова... / М.Барэйша, Т. Філімонава // Сцяг кам-му. – 1989. – 21 красавіка

  • Бутрымовіч,М. Чалавек з “Кап-аркона” / М.Бутрымовіч // Сцяг кам-ма. – 1964. – 1 снежня.

  • Васюченко,П. Счастливого плавания «Ручнікі» / П.Васюченко // Нёман. – 1980. – №10. – с.190-192. МБА

  • Гальпяровіч,Н. Шчодры і душэўны талент / Н.Гальпяровіч // Сцяг кам-му. – 1975. – 12 студзеня.

  • Гуд,М. Сустрэча з песняй / М.Гуд // Сцяк кам-ма. – 1969. – 4 студзеня.

  • Касцень,А. Лёс беларуса у интэръеры 20 стагоддзя / А.Касцень // Звязда. – 1996. – 5 сакавика. МБА

  • Крупко,К. Не адстаць ад песні... / К.Крупко // Сцяг кам-му. – 1978. – Сцяг кам-му. – 1978. – 17 сакавіка.

  • Леаненя,В. Ручнікі: памяці кампазітара М.Пятрэнкі / В.Леаненя // Полацкі веснік. – 2000. 11 студзеня.

  • Стадольнік,І. На крылах песні / І.Стадольнік // Сцяг кам-ма. – 1969. – 20 студзеня.

  • Цітова,В. І зноў гучалі “Ручнікі” / В.Цітова // Полацкі веснік. – 2000. – 14 красавіка.

  • Ярмак,Н. Закаханы ў жыццё і песню / Н.Ярмак // Сцяг кам-му. – 1990. – 19 снежня.



Савіцкі Алесь (Аляксандр Ануфрыевіч).




Нарадзіўся ў 1924 г. у Полацку. Празаік і публіцыст. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1961). У Полацку правёў маленства. З восені 1939 г. вучыўся ў сярэдняй школе ў Гродна. У 1942-43 гг. быў партызанам у атрадзе “Смерць фашызму”, а ў 1943-44 гг. – камандзірам падрыўной групы атрада “Бальшавік” (Ветрынскі раён). У 1944-45 гг. знаходзіўся ў дзеючай арміі, удзельнічаў у вызваленні Варшавы і Гдыні, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены. Дэмабілізаваўшыся ў

канцы 1945 г. каля 8 год праваў у рэдакцыі полацкай газеты “Бальшавіцкі сцяг”. Быў старшынёй полацкага літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне”.

У 1958 г. скончыў Літаратурны інстытут імя А.М. Горкага, у 1961 г. – аспірантуру пры гэтым інстытуце. Працяглы час працаваў вучоным сакратаром Літаратурнага музея Якуба Коласа. У 1969-73 гг. – загадчык сектара літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай зоркі, “Знак Пашаны”, Славы 3-й ступені, медалямі. Ганаровы грамадзянін Полацка (1987).

Першае апавяденне “Рыбацкае шчасце” надрукаваў у снежні 1948 г. ў полацкай газеце “Бальшавіцкі сцяг”. Выйшлі кнігі “Кедры глядзяць на мора” (1960), “Пасля паводкі” (1962), “Жанчына” (1963), “Белы гарланчык” (1965), “Палын – зелле горкае” (1967), “Самы высокі паверх” (1968),“Шкляная нітка” (1970),“След пракладае першы” (1971),“І нічога ўзамен” (1973),“Верай і праўдаў” (1976),“Скажы мне праўду” (1978),“Толькі аднойчы” (1979),“Зямля не раскажа” (1980),“Літасці не чакай” (1982),“Памерці заўсёды паспееш” (1983),“Белая знічка” (1984),“Верасы” (1987),“Обаль” (1989) і іншыя.

Аповесць “Самы высокі паверх” і іншыя творы аб камсамоле і моладзі адзначаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі.

Творы Алеся Савіцкага выходзілі ў перакладзе на рускую, украінскую, узбекскую, армянскую, чэшскую мовы.

Жыве ў Мінску.


Свірко Васіль Сямёнавіч.





Нарадзіўся ў 1889 г. ў в. Зянькова Полацкага раёна. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. выбраны старшынёй палкавога камітэта салдацкіх дэпутатаў. З 10.11.1917 г. камандзір 1-га ўланскага кавалерыйскага палка. Удзельнік грамадзянскай вайны. У 1922 г. скончыў ваеннае кавалерыйскае вучылішча. У 1923 г. – старшыня Асвейскага валвыканкама, у 1924 г. – арганізатар і старшыня Боркавіцкай камуны. У 1932-34 гг. быў у Чырвонай Арміі ваенкамам, вучыўся ў Харкаўскім авіяцыйным вучылішчы. З мая 1941 г. – начальнік штаба 48-га стралковага палка ў г. Баранавічы. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце, удзельнічаў у абароне Масквы, быў паранены. З 1949 г. жыў у Полацку. Узнагароджаны 3 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Чырвонага Сцяга. Ганаровы грамадзянін Полацка (1967). Памёр у 1978 г.

  • Клокаў,С. Залаты юбілей / С.Клокаў // Сцяг камунізма. – 1968. – 7 лістапада.

  • Ліхачоў,У. Вогненная маладосць / У.Ліхачоў // Сцяг камунізма. – 1977. – 27 красавіка.



Сіманоўскі Навум Шоламавіч.




Нарадзіўся ў 1892 г. ў г. Жлобін. Працоўную дзейнасць пачаў на гарбарным заводзе ў г. Магілёў. За антываенныя выказванні сярод рабочых у 1916 г. быў арыштаваны. Вызвалены са Смаленскай турмы ў час лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Адразу ж мабілізаваны ў армію. Удзельнік грамадзянскай вайны, служыў у 1-й коннай арміі. У 1929 г. скончыў Камуністычны ўніверсітэт у Маскве. У 1929-30 гг. сакратар Рагачоўскага райкама партыі, потым быў на гаспадарчай, партыйнай рабоце, працаваў у органах юстыцыі Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны – пракурор Мелікескага раёна Ульянаўскай вобласці. З 1947 г. ў Полацку, працаваў намеснікам пракурора і на іншых пасадах у органах юстыцыі Беларусі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, 10 медалямі. Ганаровы грамадзянін Полацка (1967). Памёр у 1987 г.


  • Ліхачоў,У. У агні атак / У.Ліхачоў // Сцяг камунізму. – 1977. – 20 верасня.

  • Ліхачоў,У. За ўладу Советаў / У.Ліхачоў // Віц. рабочы. – 1982. – 24 сакавіка. МБА

  • Ліхачоў,У. Рабочы. Салдат. Бальшавік / У.Ліхачоў //Сцяг кам-му. – 1987. – 7 ноября.

  • Почетные граждане города Полоцка. – Мн., 1979.



Тусналобава-Марчанка Зінаіда Міхайлаўна.




Нарадзілася у 1920 г. на хутары Шаўцова Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і Марозавых. Яе бацька, ратуючыся ад рэпрэсій, выехаў у Сібір і памяняў прозвішча. Да Вялікай Айчыннай вайны працавала лабаранткай-хімікам у вугальным трэсце ў Кузбасе. У 1941 г. скончыла школу медсясцёр. З 1942 г. на фронце. Была санінструктарам, гвардыі старшыной медслужбы. За 8 месяцаў вынесла з поля бою 128 параненых. У лютым 1943 г. ў баі за ст. Гаршэчнае Курскай вобласці была цяжка паранена, абмарожана. Ёй ампутавалі рукі і ногі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 16.12.1957 г. У Полацку жыла з 1949 г., калі пераехала сюды з мужам, братам і маці. У 1965 г. ўзнагароджана медалём Міжнароднага Чырвонага Крыжа імя Флорэнс Найцінгейл. Ганаровая грамадзянка горада Полацка з 1967 г. Памерла ў 1980 г. Яе імем названа Полацкае медыцынскае вучылішча, вуліца ў Полацку, у доме, дзе яна жыла ў апошнія гады, адкрыты мемарыяльны музей-кватэра, каля дома ўстаноўлены бронзавы бюст.

У студзені 1988 г. выканкам Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў, абласны Савет прафсаюзаў і абласны Савет жанчын устанавілі прэмію імя Героя Савецкага Саюза З.М. Тусналобавай-Марчанка для штогодняга ўзнагароджання 5 жанчын з ліку рабочых, калгасніц, інжынерна-тэхнічных работнікаў і служачых, навуковых і кіруючых работнікаў, якія паказваюць узоры працоўнай і грамадскай актыўнасці і з’яўляюцца прыкладам ва ўмацаванні сям’і і выхаванні дзяцей.



  • Захарэнка А. Мела гонар яе ведаць //Алеся.-2000.-№6.-с.2-3

  • 63.3(4Беи)я2 Их именами названы.-Мн.,1987.-с.618

  • Курыловіч Г. Імя гераіні: Аб перайменаванні вуліцы Ніжне-Набярэжнай у вуліцу Тусналобавай-Марчанка //Віцебскі рабочы.-1981.-7 студзеня

  • 63.3(4Беи) Лихачёв В.Л. Герои-полочане- Полоцк,1992.-с.93-99

  • Марковіч А. Імя слаўнай палачанкі // Сцяг камунізму.-1981.-10 студзеня

  • 63.3(4Беи) Шамов В.П. Полацк- горад древний-Мн.,1987.-с.66-68.



Чысцякоў Іван Міхайлавіч.



Нарадзіўся ў 1900 г. ў в. Атрубнева Кашынскага раёна Калінінскай вобласці. Скончыў вышэйшыя камандныя курсы “Выстрал” (1927 і 1930). Удзельнік грамадзянскай вайны. У час Вялікай Айчыннай вайны на Заходнім, Паўночна-Заходнім, Калінінскім, Данскім, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах – камандзір стралковай дывізіі, брыгады, корпуса, камандуючы арміяй. Войскі пад камандаваннем І.М. Чысцякова ўдзельнічалі ў бітве пад Масквой, у Сталінградзе і ў Курску, у Беларускай, Шаўляйскай, Рыжскай, Мемельскай аперацыях. 4 ліпеня 1944 г. пры садзейнічанні 4-й ударнай арміі вызвалены Полацк. Удзельнік разгрому войск імперыялістычнай Японіі ў 1945 г. Пасля вайны на камандных пасадах у войсках, з 1954 г. – першы намеснік камандуючага войскамі Закаўказскай ваеннай акругі, з 1957 г. – генерал – інспектар Галоўнай інспекцыі Міністэрства абароны СССР. З 1968 г. ў адстаўцы. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1944 г. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Памёр у 1979 г. (1967).


Шчасная Нінэль Іванаўна

Нарадзілася ў 1933 г. у Полацку. Беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1989). Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1955), Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе (1961). Працуе ў станкавым жывапісу, кніжнай і станкавай графіцы, манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін “Вясёлка”, “Пад сонейкам” (абедзве 1966), “Пяць пакаленняў,”Лазня” (1967), “Самотная” (1968), “Васількі” (1972), “Налібоцкая пушча” (абедзве 1978), “Спрадвечнае” (1980), “Маё нараджэнне” (1981), “Толькі яго нявеста” (1984), “Белыя крылы”, “Гуканне вясны ў Заслаўі” (абедзве 1987), “Мая сям’я” (1997), “Сястра Людміла і яе Міхайлавы” (1999); партрэтаў “Мая бабуля Ліда” (1956), І. Мележа, “Аўтапартрэт” (абодва 1970), У. Дубоўкі (1973), І. Шамякіна, Цёткі (А. Пашкевіч; абодва 1976), А. Макаёнка, М. Матукоўскага (абодва 1979), М. Танка, А. Куляшова (“Ля вогнішча”; абодва 1980), У. Саўчанкі, Р. Шырмы, П. Клімука (усе 1981), Я. Купалы, М. Багдановіча (абодва 1982), М. Ладзіса (“Вярнуўся”, 1985), С. Красікава, І. Антонава (абодва 1987), “Думаючы пра Чэхава” (1988), Р. Суруса (1996), “Ефрасіння Полацкая (1997), “Промні натхнення А. Пушкіна” (1999), Ф. Скарыны, “І. Фёдараў і П. Мсціславец”, А. Романа, “Пясочны гадзіннік” (аўтапартрэт; усе 2000), А. Анікейчыка (2001), С. Акружной (2003) і інш.; пейзажаў, нацюрмортаў, шэрагу графічных твораў. Аформіла кнігі “Калінавая рукавічка” А. Васілевіч (1963), “Матрошкіны казкі” І. Бурсава (1968), “Рыжая палянка” Д. Бічэль-Загнетавай (1971), “Крылы” М. Хведаровіча (1973), “Заручыны” П. Макаля (1979), “Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй” А. Лойкі (1984). Выканала размалёўкі на фасадзе НДІ будаўнічых матэрыялаў (1966), у рэстаране пры гасцініцы “Свіслач” (1978), вітражы ў ВА “Гарызонт” (1982) у Мінску. Творчасці ўласлівы мяккасць і лірызм светаадчування, экспрэсіўная тэхніка, арыгінальнасць колеравых вырашэнняў.

Жыве ў Мінску.


Якаўлевіч Пётр Рыгоравіч.




Нарадзіўся ў 1911 у Віцебску. З 1937 працаваў 2-м сакратаром Полацкага акруговага камітэта камсамола. У 1943 г. сакратар Палескага падпольнага абкама КП(б)Б. З 1950 намеснік старшыні Полацкага аблвыканкама, у 1960-70 гг. 1-ы сакратар Полацкага гаркама КПБ. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), Працоўнага Чырвонага сцяга, Чырвонай Зоркі, “Знак Пашаны”, медалямі. Ганаровы грамадзянін Полацка (1987). Памёр у 1981 г.


  • Кірылаў,Г. Імі ганарыцца Полацк / Г. Кірылаў // Віц. рабочы. – 1979. – 19 ліпеня.



Складальнік і камп’ютэрны набор: Дзедзюліна Л.Б.

Рэдактар: Крук В.І.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Полацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне \"Ганаровы грамадзянін горада Полацка\" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц iconНадзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка
У год кнігіи мы звяртаемся да вас, як вядомага чалавека ў нашым горадзе, з просьбай адказаць на некалькі пытанняў

Полацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне \"Ганаровы грамадзянін горада Полацка\" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц iconШосты (суботні) дзень
Урокі “Я – грамадзянін Беларусі” ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я – грамадзянін Беларусі”

Полацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне \"Ганаровы грамадзянін горада Полацка\" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц iconПалажэнне аб званні "ганаровы студэнт медыка-псіхалагічнага факультэта"
Званне “Ганаровы студэнт медыка-псіхалагічнага факультэта” з’яўляецца найвышэйшай адзнакай дзейнасці выкладчыкаў І студэнтаў на медыка-псіхалагічным...

Полацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне \"Ганаровы грамадзянін горада Полацка\" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц iconЗванне "Герой Беларусі" вышэйшая ступень узнагароды. Заснавана Прэзідэнтам рб у 1996 годзе. Прысвойваецца адзін раз за асаблівыя заслугі перад Айчынай
Званне “Герой Беларусі” – вышэйшая ступень узнагароды. Заснавана Прэзідэнтам рб у 1996 годзе. Прысвойваецца адзін раз за асаблівыя...

Полацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне \"Ганаровы грамадзянін горада Полацка\" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц iconРашэнне 2
Аб прапановах аб утварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў у Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў дваццаць шостага склікання

Полацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне \"Ганаровы грамадзянін горада Полацка\" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц iconСёньня ў Белаазёрску гэта ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці павінна адбыцца першае паседжаньне новаабранага гарадзкога савету дэпутатаў. Надагаю
Беларусі, дзе паводле вынікаў сёлетніх мясцовых выбараў, сфармаваны пераважна дэмакратычны савет дэпутатаў. 8 з 13 народных абраньнікаў...

Полацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне \"Ганаровы грамадзянін горада Полацка\" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц iconПаведамленне акруговай выбарчай камісіі Бярэзінскай выбарчай акругі №55 аб зарэгістраваных кандыдатах ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання
Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговай выбарчай камісіяй Бярэзінскай выбарчай акругі №55 па выбарах у Гомельскі абласны...

Полацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне \"Ганаровы грамадзянін горада Полацка\" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц iconПаведамленне акруговай выбарчай камісіі Маладзёжнай выбарчай акругі №57 аб зарэгістраваных кандыдатах у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостатага склікання
Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговай выбарчай камісіяй Маладзёжнай выбарчай акругі №57 па выбарах у Гомельскі абласны...

Полацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне \"Ганаровы грамадзянін горада Полацка\" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц iconПаведамленне акруговай выбарчай камісіі Першамайскай выбарчай акругі №56 аб зарэгістраваных кандыдатах у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостатага склікання
Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговай выбарчай камісіяй Першамайскай выбарчай акругі №56 па выбарах у Гомельскі абласны...

Полацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне \"Ганаровы грамадзянін горада Полацка\" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц iconПаведамленне акруговай выбарчай камісіі Светлагорскай сельскай выбарчай акругі №58 аб зарэгістраваных кандыдатах у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостатага склікання
Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговай выбарчай камісіяй Светлагорскай сельскай выбарчай акругі №58 па выбарах у Гомельскі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка