Выпіска з пратакола №4




НазваВыпіска з пратакола №4
Дата канвертавання11.11.2012
Памер21.24 Kb.
ТыпДокументы
Выпіска з пратакола №4

пасяджэння рэвізійнай камісіі СБП за 4.04.2011 г.

На парадку дня: Аб рэкамендацыі Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў пераабраць старшыню Рэвізійнай камісіі СБП В.Якавенку.


Рэвізійная камісія заслухала інфармацыйнае паведамленне старшыні РК СБП В.Якавенкі аб пасяджэнні Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў за 11 сакавіка 2011г., на якім была прынятая рэкамендацыя Рэвізійнай камісіі пераабраць старшыню. В.Якавенка праінфармаваў прысутных аб сваіх зваротах да Рады ў сувязі са злоўжываннямі кіраўніцтва саюза ў сферы арганізацыйнай і фінансавай дзейнасці. Гэтыя пытанні папярэдне разглядаліся на пасяджэннях Рэвізійнай камісіі (пратаколы ад 14.04.2010 і 23.06.2010 г.).

Кіраўніцтва саюза пісьменнікаў адмовілася даць справаздачу аб выкарыстанні грашовых сродкаў, паступіўшых ад Міжнароднага Літаратурнага Фонду (Масква) і з іншых крыніц. Кіраўніцтва ў асобе старшыні А.Пашкевіча адмовілася таксама прадставіць для праверкі ў Рэвізійную камісію пратаколы пасяджэнняў Рады, спіс сяброў саюза, іншыя дакументы, што сведчаць аб арганізацыйнай рабоце саюза. Гэтым самым кіраўніцтвам былі груба парушаны патрабаванні Статута СБП. Усё гэта лягло ў аснову канфлікту паміж Рэвізійнай камісіяй і Радай Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Як рэакцыя на неправамерныя дзеянні кіраўніцтва творчай грамадскай арганізацыі з’явіліся артыкулы ў друку “Мільянеры-жабракі, або Дзіўнае існаванне Саюза беларускіх пісьменнікаў” (“Народная воля” за 7.09.2010 г.) і “Дзе схаваны д’ябал, або Пра некаторыя хібы ў кіраўніцтве Саюза беларускіх пісьменнікаў” (“Літаратура і мастацтва” за 24.12.2010 г.), друкавалася таксама “Заява Рады…” як адказ на першы крытычны артыкул – “Мільянеры-жабракі”… (“Народная воля” за 7 верасня 2010 г.). Заява Рады не мае належнай аргументацыі.

Прыняўшы пад увагу паведамленне старшыні Рэвізійнай камісіі В.Якавенкі і зачытаўшы на пасяджэнні вытрымкі з публікацыі “Сакавіцкая рада” (літаратурны дадатаку да газеты “Новы час” за 25 сакавіка 2011 г.), удзельнікі гэтага пасяджэння прызналі выказванні Рады пра “паклёпніцкую дзейнасць Васіля Якавенкі” незаслужанымі і абразлівымі. Разам з тым папярэджанне Рэвізійнай камісіі, што “у адваротным выпадку Рада пакідае за сабой права на сваім чарговым пасяджэнні выключыць яго (Якавенку) з шэрагаў СБП” было расцэнена як ціск на Рэвізійную камісію.

У спрэчках па атрыманай інфармацыі выступілі сябры камісі і запрошаныя пісьменнікі.


П а с т а н а в і л і:


  1. Прызнаць рэкамендацыю Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў аб пераабранні старшыні Рэвізійнай камісіі В.Якавенкі юрыдычна неабгрунтаванай і нематываванай.

  2. Звярнуцца ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і іншыя правамоцныя органы з просьбай аб утварэнні незалежнай экспертнай камісіі для пацвярджэння даставернасці фактаў і сцвярджэнняў, выказаных у публікацыях і пастановах Рэвізійнай камісіі і Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў.

  3. Пераслаць Пастанову Рэвізійнай камісіі ў сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў для інфармавання.



Старшыня РК СБП В.Ц, Якавенка

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выпіска з пратакола №4 iconМакет пратакола

Выпіска з пратакола №4 iconУзор пратакола аб вылучэнні сябра грамадскага аб’яднаня ў якасці назіральніка ў акруговую (участаковую) выбарчую камісію

Выпіска з пратакола №4 iconДадатак да пратакола слухання падазраванага / абвінавачанага. Дата Інструкцыя праў І абавязкаў падазраванага / абвінавачанага1 пры паскораным працэсе
Я заяўляю, што прачытаў/ла І атрымаў/ла інструкцыю праў І абавязкаў падазраванага / абвінавачанага2 пры паскораным працэсе

Выпіска з пратакола №4 iconПастанова Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь І урадам Чэшскай Рэспублікі...

Выпіска з пратакола №4 iconЗа Урад За Кабінет Рэспублікі Беларусь Міністраў Украіны
Урадам Рэспублікі Беларусь І урадам Украіны аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 17 снежня 1992 года І выканаўчага Пратакола...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка