Па-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей




НазваПа-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей
Дата канвертавання09.11.2012
Памер19.71 Kb.
ТыпДокументы

Aksa1114ns




Па-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей



Выдавецтва “Колас” сёньня, у 100-гадовы юбілей усясьветна вядомай швэцкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн, распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што неўзабаве пабачыць сьвет першы беларускі пераклад самай знакамітай яе кнігі “Піпі Доўгаяпанчоха”. Кніга рыхтуецца ў аўтарскім перакладзе са швэцкай Дзьмітрыя Плакса, каардынатаркай праекту выступіла Аляксандра Макавік, а рэдактарам Юрась Бушлякоў. Тэму працягвае Валянціна Аксак.


Дзьмітры Плакс, вядомы літаратар, мастак і перакладчык, які некалькі апошніх гадоў стала жыве ў Стакгольме і кіруе беларускаю праграмай Радыё Швэцыя, у інтэрвію нашаму радыю прызнаўся, што перакладаць кнігу для дзяцей апынулася значна цяжэй, чым творы для дарослых:


“Калі браўся за гэтую працу, то такія думкі былі: “Ну што там дзіцячая кніжка – сяду і за месяц перакладу”. Але – не”.


Дзіцячая лексыка выдумляльшчыцы Піпі, яе вершыкі і песенькі, гульня словаў паводле швэцкага альфабэту, да таго ж шмат якія выразы ўжо сёньня не ўжываюцца на мове арыгіналу, ня кажучы ўжо пра адпаведнікі перакладу, моцна скажоныя, дарэчы, праз расейскія пераклады, улучна зь імем галоўнай гераіні – усё гэта моцна ўскладняла працу.


Складанасьць працы з такімі кнігамі, лічыць спадар Плакс, ёсьць адною з прычынаў, чаму ў Беларусі дагэтуль ніводнае дзяржаўнае выдавецтва не выпускае кнігаў Астрыд Ліндгрэн у перакладзе па-беларуску з арыгіналу.


Між тым недзяржаўнае выдавецтва “Колас” напярэдадні юбілею любімай дзецьмі ўсіх краін і народаў пісьменьніцы выдала па-беларуску першую кнігу з трылёгіі пра Малога і Карлсана і да канца году абяцае выдаць яшчэ адну. Зь яе перакладчыкам Юрасём Жалезкам вы пачуеце інтэрвію ў нашай суботняй праграме “Дом літаратара”.


Рэдактар гэтых кнігаў знаны перакладчык Лявон Баршчэўскі быў першым беларускім перакладчыкам Астрыд Ліндгрэн непасрэдна са швэцкае мовы. Ягоны пераклад кнігі “Усе нашы дзеці з Булербю” быў выдадзены ў Вільні ў 2000-м годзе пры фінансавай падтрымцы аўстрыйскай газэты “Зальцбургскія Навіны”. На ягоную думку, дзяржаўным беларускім выдавецтвам клопаты зь кнігамі вялікай швэцкай казачніцы не патрэбныя:


“Былі вельмі цяжкія перамовы. Нам не хацелі даваць аўтарскія правы, бо ў іх запісана, што на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу нехта там мае аўтарскія правы на пераклад. Ім доўга даводзілі, што гэта пераклад не на расейскую, а на беларускую мову. Была куча рагатак, але людзі іх пераадолелі, а дзяржава гэтым не займаецца і ня будзе. Гэта, канечне, ганебна, бо дзяржава павінна была пра такія рэчы дбаць”.


Дбаць пра сваіх юных чытачоў, якім, як вось гэтай дзяўчынцы Алесі, хочацца чытаць на роднай мове:


“Па-беларуску цікавей”.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Па-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей iconШвэдзкія фільмы па-беларуску на экранах Менску
Астрыд Ліндрэн, якая напісала кнігі пра Карлсан-з-даху І піпі-доўгую-панчоху. На беларускую мову перкаладзены “Карлсана-з-даху”,...

Па-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей iconДобры дзень, сябры. А вы ведаецс, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы ІХ не бачым?
Араз басейн трэба набываць! У антарктыду не паеду а гэта што такое? Краіна маленькая, па абрысах нагадвае кляновы лісток. Бе-ла-русь....

Па-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей iconХод урока
Мэта: паглыбiць веды вучняỹ пра ỹжыванне ь (раздз.) I ’, правiльна чытаць словы з ь I ’, карыстацца правiламi IХ напiсання, развiваць...

Па-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей iconНавучанне чытанню ў 1 класе
Мэта: дапамагчы дзяцям навучыцца чытаць словы тыпу “Саша”, “Паша”; стварыць умовы для замацавання ўмення чытаць адкрытыя склады (з...

Па-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей iconКонкурсна-гульнёвай праграмай
Лета! Цудоўная пара. Гэта час, калі можна добра адпачыць. А для тых, хто любіць чытаць, гэта яшчэ І час чытаць добрыя кнігі

Па-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей iconАляксандр коўка буквар журналіста збор правілаў добрай справы крок за крокам
Ты любіш чытаць? Ты ўмееш цікава расказваць сябрам пра тое, што ўбачыў ці пачуў? Ты ведаеш, як прыцягнуць увагу? Ты смела імкнешся...

Па-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей iconЭрнэста Хэмінгуэя "The Old Man and the Sea"
Эрнэст Хэмінгуэй, быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй. Факт існавання двух перакладаў сведчыць пра тое, што абодва перакладчыкі імкнуліся...

Па-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей iconДзень роднай мовы. Сёньняшні досьлед на тэму: дзе можна вывучыць беларускую мову?
Швэцыі ў Маскве Стэфан Эрыксан добра размаўляюць па-беларуску. Спачатку займаліся з выкладчыкамі, потым шмат чыталі па-беларуску,...

Па-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандар Лукашэнка сёньня наведаў фабрыку гародніны І зрабіў там шэраг заяваў: пра новыя цяплічныя комплексы, пра вытворчасьць...

Па-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей iconМесяц І Сонца. Японія па-беларуску, 2005

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка