Уладзімір Дубоўка




НазваУладзімір Дубоўка
Дата канвертавання09.11.2012
Памер13.05 Kb.
ТыпДокументы
Уладзімір Дубоўка




За ўсе краі, за ўсе народы свету,
І што былі, і прыдуць што пасля:
Аздобленае горкім цьмяным цветам
Зазнаць нам гора лёс благі паслаў.

Скараліся і моўчкі ўсё прымалі:
Самохаць можа прыйдзе лепшы час.
Як лісцінку на поплаве качалі
І зневажалі чужаніцы нас.

Калонія праз некалькі сталеццяў,
Наедак ненажорным груганом...
Я прысягаю - праклянуць нас дзеці...
За апяшаласць нашу нам праклён.

На плечы ганьбы мы прынялі многа:
Нявольніцтва, жабрацтва навакол.
Слязьмі сясцёр чужынцам мыем ногі,
Заместа песень стогны бедакоў.

Прыціх наш край: ад гутарак аскома...
Прыціх наш край: маўчаць, усе маўчаць.
Свабодай карыстаюцца сачкомы,
Каб тых, хто мысліць, у астрог саджаць.

Дакуль чакаць і варажыць павінны?
Пакуль раса не выесць вочы нам...
З усіх бакоў над нашаю краінай
Сплялася несусветная мана.

На нашым карку торг спраўляе смела
Масква з Варшавай, з Рыгай і Літвой,
І наша змучанае катам цела
Штогодна новай кроіцца мяжой.

Масква сусвету вушы прашумела
Пра самавызначэнне аж да зор.
Смаленск дзе? Невель? Гомель дзе падзела?
Стварыла гомельскі ганебны калідар.

...............................................
...............................................
...............................................
...............................................
Мы цацкай нейкай для чужынцаў сталі,
Пасмешышчам для свету усяго,
Як быццам мала ў нашай волі сталі,
Як быццам ў сэрцах нашых згас агонь.

Браты мае! Даволі ашуканства!
Гасцей да хаты выправіць пара.
З лазы заплаканай спляцём ім кайстры
Для нарабаванага у нас дабра.

Сляды іх гідкія пяском пасыпем,
Пясочкам светленькім пасыпем іх,
Каб гэтай шумы, акупантаў-злыдняў
Апошні водгук прагучэў і сціх.

А не, дык надармо усё, жыццё надарма,
Лажыся ў яму Сам, Народзе мой, -
Пакуль ты сам не будзеш гаспадарыць,
Не развітаешся з жабрацкай калітой.

29 верасня 1926 г.
г. Менск




Photograph: Writers Maksim Harecki and Uladzimir Dubouka, about 1928

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Уладзімір Дубоўка iconА. Бельскі Уладзімір Дубоўка пясняр кахання
А. Мень). Менавіта песняром ка­хання, сэрца якога разнасцежана, адкрыта свету, І бачыцца Ула­дзімір Дубоўка (1900—1976), які ўвайшоў...

Уладзімір Дубоўка iconУладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца…

Уладзімір Дубоўка iconУладзімір Дубоўка Хроніка жыцця
Агароднікі Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці)

Уладзімір Дубоўка iconТэма ўрока: Уладзімір Дубоўка " Шануйце ўсё жывое"
Фарміраванне жадання вывучаць родную мову, прыроду роднага краю, захоўваць яго прыродныя багацці

Уладзімір Дубоўка iconДубоўка Уладзімір Мікалаевіч
Прарок Майсей не даводзіўся мне раднёй ні па бацькавай, ні па матчынай лініі, але адна акалічнасць, пра якую пойдзе гутарка зараз,...

Уладзімір Дубоўка iconУладзімір Дубоўка ў жыцці
Гэтая паэма, напісаная ў 1929 годзе, была забаронена бальшавіцкай цэнзурай. Але ненадрукаваны твор насуперак усім этычным нормам...

Уладзімір Дубоўка iconІрына Багдановіч "пэрламутны смутак у імгле "
Уладзімір Дубоўка быў найбольш яркай фігурай не толькі "Узвышша", але І ўсёй маладой беларускай паэзіі 1920-х гг. Ён быў лідэрам,...

Уладзімір Дубоўка iconУладзімір Дубоўка Некаторыя прыватныя выпадкі мілагучнасьці нашае мовы
А. Потэбня, «Мысль и язык». Сказанае прымушае нас да ўважнага вывучэньня гэтых зьяў, гэтых законаў І наступнага скарыстаньня ІХ у...

Уладзімір Дубоўка iconТэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі
Беларусі І не толькі Беларусі”,,,узвышша сучаснага беларускага мастацкага слова І паэзіі”,,,ён умее, як з мармуру, высечы свой непаўторны...

Уладзімір Дубоўка iconСАЎчанка уладзімір Кірылавіч Персаналныя звесткі
Нарадзіўся 27 верасня 1939 г у весцы Хмяльное Буда-Кашалеўскага раена Гомельскай вобласці. У шлюбе з Нінай Іванаўнай Піліпчык (1938),...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка