Сцэнар інтэграванага ўрока-гульні "Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы"




НазваСцэнар інтэграванага ўрока-гульні "Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы"
Дата канвертавання09.11.2012
Памер36.26 Kb.
ТыпУрок
Сцэнар інтэграванага ўрока-гульні “Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы”

Матэматыка 1 клас

Аўтар: Аржанава Наталля Аляксандраўна – настаўнік беларускамоўнага 1 “Г” класа, СШ №1 , г.Магілёў


ПРАДМОВА

Дадзеная распрацоўка інтэграванага ўрока (матэматыка, астраномія) з’яўляецца ўніверсальнай і можа выкарыстоўвацца настаўнікамі пачатковай школы для выніковага кантролю ведаў у 1, 2, 3 і 4-х класах з беларускай мовай навучання. Сістэматычны ўлік ведаў, уменняў і навыкаў дзяцей па матэматыцы з’яўляецца неад’емнай часткай арганізацыі навучальнага працэсу ў пачатковых класах. Для праверкі ўзроўню ведаў вучняў выкарыстоўваецца бягучы паўрочны, бягучы тэматычны, перыядычны і выніковы кантроль. Мэтай такіх урокаў з’яўляецца праверка ведаў вучняў (кантрольны тэст), у дадзеным выпадку напрыканцы навучальнага года.

Гэты ўрок дазваляе не толькі правяраць засваенне матэрыялу, але і развівае цікавасць да прадмета, лагічнае мысленне, пашырае веды аб іншых навуках, у нашым выпадку – астраноміі.

МЭТА ЎРОКА – устанаўленне ўзроўня засваення вучнямі прыёмаў дадаваць і аднімаць лікі ў межах 20. Уменне рашаць простыя задачы вывучаных тыпаў.

ЗАДАЧЫ ЎРОКА – развіццё цікавасці да прадмета, лагічнага мыслення і ўяўлення, элементарнае прадстаўленне аб сонечнай сістэме (сувязь з астраноміяй) і праверка элементарных матэматычных навыкаў.

АБСТАЛЯВАННЕ: камп’ютар, геаметрычныя фігуры, лінейка, карткі з лікамі 5, 12, 8, 15, 4,17.

Досвед выпрабавання на практыцы прапанаванага матэрыялу.
Урок праводзіўся у 1 “Г” беларускамоўным класе СШ №1. г. Магілёва. Сама тэма космаса даволі зацікавіла вучняў 1 класа і таму усе заданні выконваліся з цікавасцю і даволі хутка. Гэтаму спрыяла нагляднасць матэрыялу. Такія інтэрактыўныя, інтэграваныя і нетрадыцыйныя ўрокі ніколі не распрацоўваліся і не праводзіліся ў пачатковай школе.

ХОД УРОКА

Думка аб палёце падобна птушцы не давала чалавеку спакою. Якія вынаходніцтвы ён толькі не рабіў: майстраваў крылы, надзімаў цёплым паветрам шары. У рэшце рэшт навучыўся будаваць дырыжаблі, самалёты. І ўсё для таго, каб падняцца ў неба, каб пабачыць новыя міры. Цяпер усе ведаюць, што ў космас можна падняцца пры дапамозе ракеты.

Кожны з вас атрымлівае касмічны шлем і выпраўляемся на касмадром – месца, дзе рыхтуюць і адкуль запускаюць касмічныя ракеты, спадарожнікі, касмічныя караблі і міжпланетныя станцыі. Першы спадарожнік Зямлі запушчаны з савецкага касмадрома Байканур. Адтуль жа здзейсніў першы ў свеце палёт у космас Юры Гагарын.

Слайд 4. Каб паляцець, трэба зрабіць касмічны карабель з геаметрычных фігур.

Дзецям раздаюцца гэтыя геаметрычныя фігуры.

Настаўнік: - Якія геаметрычныя фігуры ляжаць перад вамі?

  • Колькі трохкутнікаў?

  • Колькі прастакутнікаў?

  • Колькі кругоў?

  • Колькі сантыметраў бок прастакутніка? (замяраем лінейкай)

  • Якая шырыня усяго карабля? (замяраем лінейкай)

Слайд 6. Каб касмічны карабель паляцеў, трэба заправіць яго палівам. Запоўні пустыя клеткі. Хто першы знойдзе адказ, той першы паляціць.

Слайд 7. Гучыць касмічная музыка. Далятаем да самай вялікай планеты. Напішыце пад лічбамі літары ў алфавіце, і ў вас атрымаецца назва самай вялікай планеты.

Слайд 8. Юпітэр – гэта газавы гігант. Бясспрэчны кароль усіх планет. 5-ая планета ад Сонца.

Слайд 9. Атрымліваем заданне. Якой фігуры не хапае?

Аркуш з заданнем у кожнага на парце.

Слайд 10. Акрамя планет ёсць яшчэ і сузор’і. Скарпіён, Блізняты,Рак.

Слайд 11. Атрымліваем заданне ад сузор’яў. Палічыце колькасць зорак у кожным сузор’і і пастаўце знак “>” “<” альбо “=”.

Слайд 13. Бярэм лікі і выходзім для правядзення гульні-адпачынку. Падымаецца толькі той вучань, у каго пры выкананні дзеяў атрымліваецца гэты лік.

Кожнаму вучню раздаем па 2 карткі з лікамі 5 і 12, 8 і 15, 4 і 17.

Слайд 14. Ляцім далей. Побач з гігіантцкай планетай бачым маленькую – гэта Марс. Чырвоная планета – адзіная планета начнога неба, якая ззяе чырвоным святлом.

Слайд 15. Нас сустракаюць Марсіяне. Але яны просяць дапамогі, знайсці таго, хто не прыйшоў дадому.

Слайд 16. Ляцім далей. І зараз падлятаем яшчэ адной цікавай планеты Сатурн. Акальцаваная планета. Другая па велічыні планета Сонечнай сістэмы. Сатурн круціцца з галавакружнай хуткасцю. Мы з вамі ляцім скрозь колы Сатурна. З Зямлі колы выглядаюць гладкімі і суцэльнымі. Але, калі разглядзець блізка, бачым, што яны складаюцца з мільярдаў бліскучых ільдзінак самай рознай велічыні: ад дробных пылінак да грамадных кавалкаў велічынёю з дом.

Слайд 17. Давайце пабудуем адно кола Сатурна. Устаўце лікі і кола замкнецца.

Слайд 18. Зніжаемся на планету і нас сустракаюць Сатурыянцы. Дапаможам ім узлезці на горку!

Малайцы! Дапамаглі!

Слайд 19. Ляцім далей. Ледзяная планета Плутон. Мы з вамі будзем першымі, хто пазнаёміцца з жыхарамі гэтай планеты. Плутон – гэта адна з планет, адкрытая ў 20-м стагоддзі. На яе яшчэ не садзіўся ні адзін касмічны зонд.

Слайд 20. Што ж падрыхтавала гэта ледзяная планета?

Слайд 21. Ну вось мы з вамі пабывалі на розных планетах Сонечнай сістэмы і даведаліся шмат новага пра космас. А таксама паўтарылі ўсе матэматычныя дзеянні, што вывучылі ў 1-м класе. Таму зараз час вяртацца назад на Зямлю.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сцэнар інтэграванага ўрока-гульні \"Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы\" iconСцэнар навагодняй імпрэзы 3-4 кл
Разгуляй: Добры дзень, дзеці! Мяне клічуць Разгуляй! Усё жыццё я прыдумляю гульні для дзяцей, а пасля гуляю ў гэтыя гульні разам...

Сцэнар інтэграванага ўрока-гульні \"Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы\" iconУрок 11кл
Асноўныя паняцці: Сусвет, Сонечная сістэма, планеты Сонечнай Сістэмы, форма Зямлі

Сцэнар інтэграванага ўрока-гульні \"Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы\" iconТэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока
Мэта ўрока: арганізаваць работу вучняў па вывучэнню тэмы “Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы”, у выніку якой яны змогуць...

Сцэнар інтэграванага ўрока-гульні \"Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы\" iconСцэнар урока на тэму: "Прававы статус чалавека І грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы І абавязкі грамадзян" Мэты ўрока
Сцэнар урока на тэму: “Прававы статус чалавека І грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы І абавязкі грамадзян”

Сцэнар інтэграванага ўрока-гульні \"Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы\" iconДуа "Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа" План-канспект інтэграванага ўрока
Мэта: з прапанаванага матэрыялу вывесці паняцце перыметр І вызначыць спосаб знаходжання перыметра многавугольніка

Сцэнар інтэграванага ўрока-гульні \"Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы\" iconСцэнар правядзення семінара "Дэмакратыя як тып палітычнай сістэмы"
У пачатку семінара можна правесці любое практыкаванне на ўсталяванне кантактаў І стварэнне пазітыўнай даверлівайай атмасферы. На...

Сцэнар інтэграванага ўрока-гульні \"Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы\" icon2. Знайсці ранг сістэмы вектараў. Вызначыць, ці з’яўляецца яна лінейна залежнай. Запісаць млнп сістэмы вектараў. 1,,; 2,,,; 3,,,,; 4,,,. Супольныя сістэмы лар
Вызначыць, ці з’яўляюцца сістэмы вектараў лінейна залежнымі. Для лінейна залежных сістэмаў запісаць нетрывіяльную лінейную камбінацыю...

Сцэнар інтэграванага ўрока-гульні \"Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы\" iconМаладыя галасы
Да на ролевыя гульні. Моладзь імітуе жыцьцё першабытных плямёнаў, Ангельшчыну часоў Робіна Гуда й масавыя рэпрэсыі 30-х гадоў у Беларусі....

Сцэнар інтэграванага ўрока-гульні \"Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы\" iconУрок пачнем мы з гульні
Дэвіз сённяшняга нашага урока: “Будзем добра працаваць, будзем веды здабываць!” (Слайд 3)

Сцэнар інтэграванага ўрока-гульні \"Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы\" iconКонкурс "Знаўцы прыроды"
Мэта гульні: пашырыць уяўленні дзяцей аб порах года, раслінным І жывёльным свеце; развіваць мысленне, уменне адгадваць загадкі; выхоўваць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка