Палітычная геаграфія чэхі (гарохаў)




НазваПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Дата канвертавання11.11.2012
Памер70.99 Kb.
ТыпДокументы
Majo0617(GeaCzexi)

палітычная геаграфія

чэхі (гарохаў)


Ягор Маёрчык, Гарохаў /Калінкавіцкі раён Гомельшчыны/


Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў.


Дамо слова пэнсянэрцы Зосі Рагалевіч. Хай яна адкажа на пытаньне, хто ў паселішчы жыве, і як гэтыя людзі сюды трапілі.


(Рагалевіч: ) “Мой дзед ехаў з гэтай… як яна ў Чэхаславакіі называецца?… Прага! З Прагі ехаў! Ён там некалі жыў з бацькамі. Чаго яны ехалі сюды? Некалі ім сказалі, што тут у Беларусі добра. А мужчыны нашыя на фабрыках працавалі, ткалі там. І вось яны ехалі-ехалі-ехалі. Паглядзяць, што зямля чорная. “Не, гэта нядобра!” Далей едуць. Прыехалі сюды. А ў нас зямля такая жоўтая. “Вось гэта добрая зямля. Тут мы паселімся”. А тыя колішнія мужыкі не плілі. Мой бацька ніколі ня піў! Вось такая чэская рыса была. Яны былі больш сумленныя”.


(Карэспандэнт: ) “А чэскую мову ведаеце?”


(Рагалевіч: ) “Толькі некалькі словаў ведаю”.


(Карэспандэнт: ) “А вось я ведаю: ахой (прывітаньне), прасіме (калі ласка), едно півко (адно піва) і заплатімэ (хачу разьлічыцца). А вы што ведаеце?”


(Рагалевіч: ) “Д’ябла яго ведае, што мне вядома. Хлопец – гог. Кура – сьлепіца, певень – коўгат, лыжка – жытца”.


(Карэспандэнт: ) “Вашыя дзеці ведаюць, адкуль паходзяць інхыя продкі?”


(Рагалевіч: ) “Натуральна што мы распавядалі ім пра гэта. Ім вельмі цікава”.


(Карэспандэнт: ) “А кім яны сябе лічаць: чэхамі ці беларусамі?”


(Рагалевіч: ) “Натуральна, беларусамі. І ў пашпарце ў іх такое запісана. А як па-іншаму?”


Насельніцтва Гарохава – два дзесяткі чалавек. Некалькі сем’ямі, але збольшага па аднаму ў хаце.


Расповяды вяскоўцаў пра нядаўняе мінулае амаль аднолькавыя: нарадзіліся тут, працавалі ў калектыўнай гаспадарцы, выйшлі на пэнсію, цяпер дажываем свой век.


Што цікавейшае слухаць пра продкаў гэтых людзей. Наўздагон да ўжо пачутага састарэлая Лідзія Рудзеня ўдакладняе некаторыя акалічнасьці.


(Рудзеня: ) “Мае бацькі самі былі чэхамі. Яны казалі, што 7 сем’яў прыехала сюды. Яны знайшлі тут нейкую шоўкавую траву. І ім спадабалася месца. Ужо й мы парасьлі й аж да самае вайны вёска называлася Чэхі, а цяпер Гарохаў. І хто нас перайменаваў, гэтага я ня ведаю. Мо гадоў 6 ці 7 таму прыязджалі з Чэхіі. Яны нам казалі: “калі толькі вы пажадаеце на свой бок вярнуцца, мы вас забяром, але ніхто не пагадзіўся. Мы ўжо ўсе старыя й размовы той чэскай ня ведаем”.


Марфа Смыкала ўзгадвае, што ейныя продкі доўгі час жылі адасоблена ад карэннага насельніцтва. Менавіта гэта дазволіла на некаторыя час захаваць мову й звычаі. А пасьля чэская кроў растварывася ў беларускай.


(Смыкала: ) “Паразмнажаліся й добра жылі. Адразу ў нас іншых людзей ад неадкуль ня бралі. Калі хочаш браць зь іншай вёскі – а тут усе мужыкі наковал – не дазвалялі. Можна было толькі са сваёй вёскі. А пасьля калі стала ужо не хапаць, пачалі браць зь іншых паселішчаў. Бацька мой па-чэску размаўляў. Калі я была малая, нават не разумела. Ён пашле мяне кудысьці, а я стаю й ня ведаю, што рабіць? А матка была беларуска. А я, атрымліваецца, нейкая палова. Калі бацька чэх, а матка не, я, атрымліваецца беларускай”.


Надзея Смэйкала – не тутэйшая. Ва ўсіх сэнсах гэтых словаў. Апроч таго, што яна ня чэшка, дык яшчэ ня з гэтай мясцовасьці.


(Смэйкала :) “Я сама з Брагінскага раёну. І я тут навалока. Муж вярнуўся з арміі ў 46-м годзе. Цапнуў мяне й прывёз у Гарохаў. Ён так сама ў мяне чэскай пароды. Ягоны бацька яшчэ прыехаў сюды маленькі”.


(Карэспандэнт: ) “І як вам было ў шлюбе з чэхам?”


(Смэйкала :) “Ох! Хай ён праваліцца той шлюб! Моцна гэты чэх любіў хадзіць, дзе хацеў. Дзе хацеў, там і гуляў. Чэх ён быў суровы”.


З пэнсіянэрам Антонам Новікам мы стаім на ўскрайку сёньняшняга Гарохава. Перад нашымі вачыма – рэшткі нейкіх гаспадарчых збудаваньняў. Спадар тлумачыць пабачанае.


(Новік: ) “Фэрмы таксама няма. Паглядзіце самі: фэрма разваленая ўшчэнт. Крама зачыненая. Аўталаўка ходзіць два разы на тыдзень: пятніца й аўторак. Нам пэнсію даюць і можна жыць. Мне, пракладна хапае. У меня – 260 тысячаў, і старая атрымлівае дзесьці 160. Мы ўжо старыя. Тут маладых няма”.


(Карэспандэнт: ) “А дзе вашыя маладыя падзеліся?”


(Новік: ) “Маладыя ўсе ў горад паўцякалі.”


На пытаньне, колькі ў вёсцы мужчынаў, у Гарохаве мне выпала чуць такі адказ: “тры з паловаю. Тры старых і адзін малады”. Гэтай самаю паловаю зьяўляецца Дзяніс Шатайла. Яму 21 год. Ён снончыў вучэльню. Паспрабаваў працаваць у калгасе, але кінуў гэты занятак і цяпер марыць зьехаць з вёскі.


(Шатайла: ) “У любым разе я тут не застануля. Тут жыць зусім ня выгадна. Я хутка зьязджаю, бо няма чаго рабіць. Зусім няма праца! Калі разглядаць саўгас, там вышэй мінімальнага заробку не атрымаеш. Яны спрабуюць яго падняць, але нічога не атрымліваецца. Спецыялістаў няма й тэхнікі няма. Так як робяць? Цяп-ляп і гатова. Усе кажуць: “Не сабе робіш. А для дзяржавы можна так: два цьвіка забіў, стаіць – значыць не разваліцца”.


(Карэспандэнт: ) “Ты што ведаеш пра сваіх продкаў?”


(Шатайла: ) “Па-праўдзе казаць, нічога пра гэта ня ведаю”.


(Карэспандэнт: ) “А ты сябе кім лічыш? Нашчадкам чэхаў, ці беларусам?”


(Шатайла: ) “Нібыта беларус, бо далёка ўжо ад чэхаў”.


Сёньняшняя беларуская рэчаіснасьць Гарохава падаецца куды меней рамантычнай за чэскае мінулае. Звычайнае паселішча ў вясковай глушы. Праблемы тут арыгінальнасьцю не вылучаюцца. Цяжкасьцяў хапае як нашчадкам чэхаў, так і карэнным насельнікам.


Калі ласка, прыклад: адзінай крыніцаю прыбытку Зосі Рагалевіч ёсьць пэнсія.


(Карэспандэнт: ) “Як пэнсія на жыцьцё харпае?”


(Рагалевіч: ) “Па-рознаму бывае. Як атрымліваецца, у тым і ходзім. Нам ужо новыя справункі ня трэба. А трэба данашваць тое, што ёсьць. Трэба, каб была і мука й крупа. А як парася трымаеш, трэба і камбікорм”.


(Карэспандэнт: ) “А камбікорм дарагі?”


(Рагалевіч: ) “Мех пяці-шэсьць тысячаў каштуе. А ў мяху там яго небагата. Карова яшчэ ё. На ўсю вёску толькі тры каровы. А сена нам у калгасе не даюць”.


(Карэспандэнт: ) “А чаму не даюць?”


(Рагалевіч: ) “Б’ябла іх ведае. То сена няма, то сьпякота, то тое, то сёе”.


(Карэспандэнт: ) “Зьвярталіся да старшыні калгасу?”


(Рагалевіч: ) “Зьвярталіся а што з гэтага? Забясьпечвае ён толькі мэханізатараў, а нашую вёску закінулі”.


Прысядзібная гаспадарка Марфы Смыкалы – гэта карова, сьвіньні і куры. Ёсьць ячшэ конь. Але ён, хучэй, не хатняя жывёліна, а транспартны сродак.


(Карэспандэнт: ) “Як спатрэбіцца, не дай Бог, нейкая мэдычная дапамога, куды вы зьвяртаецеся?”


(Смыкала: ) “Едзь у Шыічы ды набывай там лекі”.


(Карэспандэнт: ) “А аўтобус ад вас які ходзіць?”


(Смыкала: ) “Ня ходзіць! Трэба, але ня ходзіць. Бачыце, пакінулі гэтых людзей у вёсцы й нам трэба хадзіць пешшу. А як ісьці? Гэта ж далёка! 3 кілямэтры”.


У размовах пра раённае ды мясцовае начальства самай сьмелай аказалася Надзея Смэйкала.


Ейнае крытычнае стаўленьне да чыноўнікаў – гэта мазайка, якая складаецца з асобных фрагмэнтаў.


(Смэйкала :) “Хадзіла да старшыні сельсавету й прасіла “дайце колькі мэтраў дроваў.” А яна мне гаворыць “мы дровамі не займаемся!” Дзед запрагае кабылку, садзіць нас на воз і вязе ў Шыічы, каб мы папарасілі ў дырэктарыхі, каб яна нам выдзеліла надзелы. А яна нам дасьць за 4 кілямэтры. Дык ня ведаеш: ці то ісьці туды, ці то пайзьці. Далі нам па 10 сотак балотаў, тарфянікі. Мы абрабілі іх, абчысьцілі, а яна засеела іх жытам. А нам зноў выдзеліць кавалак, дзе па пояс травы. І зноў бабе бяры капаніцу й лупі гэтую зямлю”.


(Карэспандэн6т: ) “А неяк на верх скардзіцца нікуды не спрабавалі?”


(Смэйкала :) “Пажалься, тады яны апошнюю скуру зьдзяруць! Не дадуць і на вуліцу выйсьці”.


У чэскім Гарохаве я спрабаваў адшукаць рацэпт якой-небудзь старадаўняй нацыянальнай стравы. Але без асаблівых посьпехаў.


У той жа Надзеі Смэйкалы запытаўся пра напоі.


(Карэспандэнт: ) “П’юць чэхі ці не?”


(Смэйкала :) “П’юць! Але няма чаго піць: крамы няма”.


(Карэспандэнт: ) “А сваё выгнаць?”


(Смэйкала :) “А хто тут выганіць?”


(Карэспандэнт: ) Некалі быў ў Чэхіі. Там такая файная сьлівовца!”


(Смэйкала :) “Яны нам рацэпта не пакінулі. Дакладна ведаю, што не пакінулі”.


У пошуках нацыяльнай кухні крыху дапамагла Марфа Смыкала. Старая падзялілася ўспамінамі дзяцінства.


(Смыкала: ) “Сеялі лён. Абівалі насеньня. І вазілі ціснуць зь яго алей. Прывязем цэлы буталь назад. Божухна, які ён спачны быў! Цыбулькі нарэжам на талерачку ды гэтага семя. А яшчэ мачалі бульбу й калі кашу таўклі, таксама пасыпалі”.


На пачатку 21-га стагодзься нашчадкі чэхаў ў Беларусі – эта ня болей за мясцовую гістрычную экзотыку. Спадкаемця тых, хто некалі прыйшоў з Прагі, ня памятаюць мову й звычаяў свайго народу. Яны даўно жывуць па-беларуску й лічаць сябе беларусамі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія чэхі (гарохаў) iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія чэхі (гарохаў) iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія чэхі (гарохаў) iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія чэхі (гарохаў) iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія чэхі (гарохаў) iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія чэхі (гарохаў) iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія чэхі (гарохаў) iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія чэхі (гарохаў) iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія чэхі (гарохаў) iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Палітычная геаграфія чэхі (гарохаў) iconПалітычная геаграфія куценка
Дзядулі й бабукі наракаюць на тое, што ў сваім узросьце яны ўжо ня могуць утрымліваць раўнавагу на такой хісткай паверхні”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка