Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу




НазваЗацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу
Дата канвертавання09.11.2012
Памер101.07 Kb.
ТыпДокументы

ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу

Рэспублiкi Беларусь


28 чэрвеня 2007 № 96


УКАЗАННI

па запаўненні формы дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi 1-лг
«Справаздача аб правядзеннi
лесакультурных работ»



ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-лг «Справаздача аб правядзеннi лесакультурных работ» (далей – справаздача) прадстаўляць юрыдычныя асобы (далей – арганiзацыі), якiя займаюцца лясной гаспадаркай.

2. Справаздача запаўняецца на падставе даных пярвiчнага ўлiку: актаў, нарадаў, ведамасцяў прыемкi работ, кнiгi ўлiку лясных культур i гэтак далей.

3. У раздзелах I, II, IV паказчыкi прыводзяцца ў цэлых лiчбах, у раздзелах III, V – з адным знакам пасля коскi.

4. У выпадку структурных змяненняў у складзе арганiзацыi ўсе паказчыкi прыводзяцца ў прымяненнi да новай структуры.


ГЛАВА 2
ПАРАДАК ЗАПАўНЕННЯ РаздзелА I
«Лесааднаўленне i лесаразВЯДЗЕННЕ»


5. У графе 1 «Лесааднаўленне» прыводзяцца даныя аб памеры плошчы стварэння лясных насаджэнняў за кошт пасадкі і сяўбы лесу, садзейнiчання прыроднаму аднаўленню лесу і захавання падросту на плошчах, дзе раней рос лес.

6. У графе 2 «Лесаразвядзенне» прыводзяцца данныя аб памеры плошчы стварэння лясных насаджэнняў пасадкай і сяўбой лесу на плошчах, раней не занятых лесам.

7. Па радку 102 «пасадка i сяўба лесу» прыводзяцца данныя аб пасадцы сеянцаў, саджанцаў, чаранкоў на лесакультурнай плошчы (высечках, прагалiнах, пустэчах, гарах i гэтак далей) i высеву насення драўняных парод на лесакультурную плошчу, незалежна ад спосабу сяўбы.

8. Па радку 104 «садзейнiчанне прыроднаму аднаўленню лесу» паказваецца памер агульнай плошчы стварэння, на якой праведзена рыхленне глебы на высечках i пад полагам лесу для забяспячэння аднаўлення лесу; агароджванне высечак, забяспечаных насеннiкамi i маючых самасеў i маладняк; частковая пасадка драўняных парод у колькасцi не болей за 25% ад нормы гушчынi суцэльных культур у адпаведных умовах, а таксама падсеў у апрацаваную глебу насення на суцэльных высечках i лесасеках з колькасцю маладняку меней 75% ад паспяховага ўзнаўлення.

Даныя аб такой плошчы ўключаюцца ў справаздачу на падставе актаў тэхнiчнай прыемкi выкананых работ.

9. Па радку 105 «захаванне падросту – усяго» паказваецца памер плошчы на падставе актаў агляду месц высечак, на якой праведзена захаванне падросту гаспадарча-каштоўных парод дрэваў прыроднага паходжання пры лесанарыхтоўках.

У паказчыкi па захаванню падросту лесагаспадарчыя ўстановы ўключаюць плошчы з падростам па вынiках агляду месц суцэльных высечак галоўнага карыстання, апошняга прыема несуцэльных высечак і высечак абнаўлення насаджэнняў, праведзеных лесанарыхтоўшчыкамi.

10. Па радку 110 «на землях, падвергнутых радыенуклiднаму забруджванню» паказваюцца даныя аб плошчах пасадкi i пасеву лесу як на высечках, так i на iншых плошчах, прызначаных для лесааднаўлення i лесаразвядзення. Падставай для iх уключэння з’яўляюцца акты тэхнiчнай прыемкi лясных культур, у якiх павiнны быць вылучаны плошчы сяўбы i пасадкi лесу на землях, падвергнутых радыенуклiднаму забруджванню.

11. Па радку 111 «з іх на землях, выключаных з сельскагаспадарчага абароту i перададзеных лесагаспадарчай арганiзацыi» паказваюцца памеры плошчаў пасадкi i пасеву лесу на землях, якiя раней належалi юрыдычным асобам, асноўным вiдам дзейнасцi якiх
з'яўлялася сельскагаспадарчая вытворчасць, а затым былi выключаны з сельскагаспадарчага абароту i перададзены лесагаспадарчым арганiзацыям.

12. Па радку 112 «цвёрдаліставых парод» паказваюцца памеры плошчаў пасадкі і сяўбы драўняных відаў раслін родаў бук, вяз, дуб, клен, ясень.

13. Па радку 113 «з iх дубу чарэшчатага» паказваюцца памеры плошчаў пасадкі і сяўбы дубу чарэшчатага.

14. Па радку 114 «рэканструкцыя малакаштоўных насаджэнняў лесакультурнымі метадамі» паказваецца памер плошчы, на якой праведзена замена малакаштоўных насаджэнняў шляхам пасадкi i сяўбы гаспадарча-каштоўных парод.

15. Па радку 115 «селекцыйным пасадачным i палепшаным пасяўным матэрыялам» паказваецца памер плошчы лясных культур, якiя створаны шляхам пасева палепшанага насення, сабранага на лесанасенных участках i плантацыях, i лясных культур, створаных пасадкай сеянцаў i саджанцаў, якiя вырашчаны з палепшанага насення. Звесткi ўключаюцца ў справаздачу на аснове актаў тэхнiчнай прыемкi лясных культур, дзе ўказваецца селекцыйная катэгорыя насення.

Даныя аб плошчах лесапасадак, якiя закладзены з недапушчальнымi адхiленнямi ад праекту па асартыменту парод, гушчынi культур, тэхналогii i агратэхнiкi стварэння лясных культур, не павiнны ўключацца ў справаздачу. Такiя ўчасткi падлягаюць папраўцы i паўторнай тэхнiчнай прыемцы.

16. Па радку 116 «Землі, прызначаныя для прыроднага аднаўлення лесу без мер садзейнічання» паказваецца памер плошчы ўчасткаў, на якія распрацаваны і зацверджаны праекты прыроднага аднаўлення лесу.

17. Па радку 117 «З радка 102 – механiзаваным спосабам» адлюстроўваецца памер плошчы, на якой работы праведзены машынамi i механiзмамi. У даныя па радку 117 не ўключаюцца даныя аб плошчах, на якiх праведзена аэрасяўба.


ГЛАВА 3
ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА II

«ДОГЛЯД ЛЕСУ I IНШЫЯ
ЛЕСАКУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ»


18. Па радку 201 «Закладзена лесанасенных плантацый – усяго» паказваецца памер плошчы лесанасенных плантацый хвойных, лiставых i iнтрадуцыраваных парод на аснове актаў тэхнiчнай прыемкi работ па iх закладцы. Па радках 202, 203, 204 прыводзяцца звесткi адпаведна пра сасну звычайную, елку звычайную (еўрапейскую), дуб чарэшчаты.

Даныя па радку 201 могуць быць больш за суму даных
радкоў 202-204.

19. Па радку 205 «Закладзена энергетычных плантацый» паказваецца памер плошчы энергетычных плантацый хуткарослых драўнінна-хмызняковых парод створаных для забяспячэння паліўнай драўнінай цеплаэнергетычных установак, працуючых на мясцовых відах паліва.

20. Па радку 206 «Стварэнне ахоўных лясных насаджэнняў па дагаворах на землях арганiзацый, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць» паказваюцца даныя аб памеры плошчы насаджэнняў на ярах, лагчынах, пясках, па берагах сажалак, вадаемаў, вадасховiшчаў, рэк i каналаў, уздоўж трас, газаправодаў i iншых аб’ектаў.

21. Па радку 208 «З радка 206 – механiзаваным спосабам» адлюстроўваецца памер плошчы, на якой работы праведзены машынамi i механiзмамi. У даныя па радку 208 не ўключаюцца даныя аб плошчах, на якiх праведзена аэрасяўба.

22. Па радку 209 «Стварэнне полеахоўных лясных палос па дагаворах на землях арганiзацый, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць» паказваецца памер плошчы пасадкi i сяўбы полеахоўных лясных палос, якiя выкананы лесагаспадарчай арганiзацыяй па дагаворах з землекарыстальнiкамi. Паказчыкi прыводзяцца на падставе актаў тэхнiчнай прыемкi лясных культур.

23. Пры запаўненнi радка 210 «Догляд лесакультур у пералiку на аднаразовы» неабходна мець на ўвазе, што завершаным доглядам лiчацца плошчы, на якiх праведзены адначасова механiзаваны i ручны догляд у радах (патрэбны для пэўнага ўчастка), i плошчы, дзе праведзены механiзаваны або ручны догляд (пры адсутнасцi патрэбы комплекснага).

Плошча догляду за лесакультурамi ў пералiку на аднаразовы догляд вызначаецца шляхам памнажэння плошчы, якая занята пад сяўбой i пасадкай лесу (бягучага года i мiнулых гадоў), на якой быў праведзены догляд, на колькасць праведзеных доглядаў.

Напрыклад, у 2006 годзе быў праведзены догляд за лесакультурамi сяўбы i пасадкi 2005 года на плошчы 200 га – 3 разы; за лесакультурамi сяўбы i пасадкi 2004 года на плошчы 300 га – 2 разы; за лесакультурамi сяўбы i пасадкi 2003 года на плошчы 150 га – адзiн раз. Агульная плошча догляду за лесакультурамi ў пераводзе на аднаразовы складзе:

200 га х 3 = 600 га

300 га х 2 = 600 га

150 га х 1 = 150 га

__________________________________

Усяго: 1350 га


24. Па радку 212 «Падрыхтавана глебы з закончанай апрацоўкай пад лесакультуры, гадавальнiкi, плантацыi i школы – усяго» паказваецца памер плошчы, падрыхтаванай пад пасадку i сяўбу лесу ў лясным фондзе, на ярах, лагчынах, пясках i iншых нязручных землях арганiзацый, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць, а таксама пад гадавальнiкi, плантацыi i школы як для будучага, так i для бягучага года, з закончанай у справаздачным перыядзе апрацоўкай глебы.

Да падрыхтаванай глебы з закончанай апрацоўкай адносiцца плошча, на якой праведзены ўсе прадугледжаныя агратэхнiкай прыемы апрацоўкi i якая прыгодна для вытворчасцi лесакультур, пасеваў у гадавальнiках, закладкi школ i плантацый, акрамя перадпасяўной апрацоўкi (паднаўленне глебы), ажыццяўляемай перад пачаткам пасадкi або сяўбы.

25. Па радку 215 «Увод маладнякоў у катэгорыю каштоўных драўняных насаджэнняў» паказваюцца даныя аб памеры плошчы:

лясных культур, пераведзеных у пакрытыя лесам землi;

лясных культур, створаных метадам рэканструкцыi малакаштоўных насаджэнняў i пад полагам лесу, пераведзенных у другi найбольш каштоўны вiд гаспадаркi па культываванай пародзе, або калi гэтыя культуры перайшлi ў асноўны полаг насаджэння;

лесаадноўленыя каштоўнымi драўнянымi пародамi ў вынiку правядзення мер садзейнiчання прыроднаму аднаўленню лесу, пераведзеныя ў пакрытыя лесам землi;

высечак, пакiнутых для прыроднага лесааднаўлення, якiя аднавiлiся гаспадарча-каштоўнымi пародамi;

участкаў з захаваным падростам гаспадарча-каштоўных парод пры правядзенні суцэльных высечак, з прыродным аднаўленнем лесу пры правядзенні несуцэльных высечак галоўнага карыстання і высечак абнаўлення насаджэнняў;

мяккалiставых маладнякоў, пераведзеных у вынiку высечак догляду ў хвойныя i цвердалiставыя пароды.

26. Па радку 216 «з iх лясных культур» паказваюцца даныя аб памеры плошчы лясных культур, пералiчаныя ў другiм i трэцім абзацах пункта 25.

27. Пры запаўненнi паказчыкаў па радку 217 «Перададзена ў эксплуатацыю ахоўных лясных насаджэнняў на ярах, лагчынах, пясках i iншых нязручных землях арганiзацый, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць» i па радку 218 «Перададзена ў эксплуатацыю полеахоўных лясных палос» неабходна мець на ўвазе, што перадача ў эксплуатацыю ахоўных лясных насаджэнняў i полеахоўных палос праводзiцца ў адпаведнасцi з правiламi прыемкi ў эксплуатацыю ахоўных лесанасаджэнняў.


ГЛАВА 4
ПАРАДАК ЗАПАўНЕННЯ РаздзелА III
«Лясныя гадавальнiкi»


28. Па радку 301 «Пасеяна ў гадавальнiках насення драўняных i кустовых парод» паказваюцца даныя аб памеры прадукцыйнай плошчы пасяўнога аддзялення гадавальнiка, на якой у справаздачным годзе праведзена сяўба насення драўняных i кустовых парод.

У прадукцыйную плошчу пасяўнога аддзялення гадавальнiка ўваходзяць участкi, якiя знаходзяцца пад пасевамi драўняных i кустовых парод з мiжраддзямi пры градкавай сяўбе i з памiжлентачнымi прасторамi пры лентачных пасевах i з палiўнымi разоркамi.

29. У радок 302 «з яго палепшанага насення» уключаюць даныя аб памерах плошчаў з пасевамi палепшаным насеннем. Палепшанае насенне нарыхтоўваецца на лесанасенных плантацыях, у плюсавых насаджэнях, з якiх выдалены мiнусавыя дрэвы, i на лесанасенных участках, сфармiраваных з культур, якiя створаны з насення, нарыхтаванага ў плюсавых насаджэнях i на лесанасенных плантацыях.

30. Па радку 303 «Прымяненне гербiцыдаў у лясных гадавальнiках» паказваецца памер плошчы (у пераводзе на аднаразовае ўнясенне), на якой праводзiлася прымяненне гербiцыдаў у пасяўным i школьным аддзяленнях гадавальнiка.


ГЛАВА 5
ПАРАДАК ЗАПАўНЕННЯ РаздзелА I
V
«Лесанасенная вытворчасць
»


31. Па радку 401 «Нарыхтавана насення драўняных i кустовых парод (чыстых) – усяго» паказваецца колькасць насення ўсiх парод дрэваў, нарыхтаванага самой лесагаспадарчай арганiзацыяй, а таксама колькасць насення лiставых i кустовых парод, закупленага за бюджэтныя сродкi ў iншых арганiзацый i насельнiцтва.

Не ўключаецца ў гэты радок колькасць насення, якое закуплена за бюджэтныя сродкi ў арганiзацый Міністэрства лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь, а таксама за гаспадарча-разлiковыя сродкi ў iншых арганiзацый i насельнiцтва.

32. Па радку 414 «Адгружана на экспарт насення – усяго» паказваецца колькасць насення прададзенага за мяжу, якое нарыхтавана лесагаспадарчымi арганiзацыямi за бюджэтныя сродкi, i насення лiстовых i кустовых парод, закупленага за бюджэтныя сродкi ў iншых арганiзацый i насельнiцтва.

33. Па радку 417 «Астаткi насення на канец года – усяго» паказваецца колькасць насення, якое захоўваецца на лесанасенных складах лясгасаў i Рэспублiканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра. Даныя па радку 417 могуць быць больш за суму даных па радках з 418 па 423, за кошт насення iншых драўняных i кустовых парод, не паказаных асобнымi радкамi.

Пры запаўненнi радкоў з 417 па 423 неабходна мець на ўвазе, што ў паказчыкi аб астатках насення павiнна ўключацца як насенне, якое нарыхтавана ўласнымi сiламi, так i насенне, якое закуплена ў iншых арганiзацый i насельнiцтва за бюджэтныя сродкi.


ГЛАВА 6
ПАРАДАК ЗАПАўНЕННЯ РаздзелА V
«лесАўпарадкаванне»


34. Па радку 501 «Лесаўпарадкаванне – усяго» паказваецца памер плошчы, на якой праведзена базавае i бесперапыннае лесаўпарадкаванне на падставе прыема-здатачных актаў, падпiсаных лесагаспадарчай арганiзацыяй (заказчыкам) i лесаўпарадкавальнай арганiзацыяй (падрадчыкам).

35. Па радках 502 i 503 паказваюцца адпаведна памеры плошчаў, на якiх праведзена ў справаздачным годзе базавае i бесперапыннае лесаўпарадкаванне.

Да базавага лесаўпарадкавання адносiцца комплекс лесаўпарадкавальных мерапрыемстваў па вядзенню лясной гаспадаркi з тэрмiнам паўтаральнасцi ў 10 – 20 год.

Бесперапыннае лесаўпарадкаванне – гэта лесагаспадарчыя мерапрыемствы па штогадовай рэгiстрацыi змяненняў у лясным фондзе.


Заўвага. Тэрмiны, прыведзеныя ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваюцца толькi для запаўнення дадзенай справаздачнасцi.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу iconЗацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi
Чарнобыль «Справаздача аб лесааднаўленнi I лесаразвядзеннi на землях, якiя забруджаны радыенуклідамi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу iconПастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу
Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 26-сг “Справаздача аб стане пушной зверагадоўлi” (далей – справаздача) прадстаўляюць...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу iconЗацверджана пастанова Мiнiстэрства
Дзiцячы сад-школа паказвае ў справаздачы звесткі толькi аб дзецях-дашкольнiках, якія знаходзяцца на рэжыме дашкольнай установы

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу iconПастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб атэстацыi ў парадку экстэрнату I прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Мiнiстэрства адукацыi...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу iconЗацверджана
Справаздача запаўняецца асобна на кожную форму атрымання адукацыі (дзенную, вячэрнюю, завочную) па стану на 1 кастрычнiка I прадстаўляецца...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу iconМiнiстэрства працы рэспублiкi беларусь пастанова ад 2 лютага 1995 г. N 13 аб спiсе работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў
У адпаведнасцi з артыкулам 175 Кодэкса Законаў аб працы Рэспублiкi Беларусь I ў мэтах выканання распараджэння Кабiнета Мiнiстраў...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу iconМiнiстэрства працы рэспублiкi беларусь пастанова ад 2 лютага 1995 г. N 13 аб спiсе работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў
У адпаведнасцi з артыкулам 175 Кодэкса Законаў аб працы Рэспублiкi Беларусь I ў мэтах выканання распараджэння Кабiнета Мiнiстраў...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу iconПастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу iconЗацверджана пастанова Нацыянальнага
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі»

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу iconЗацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Тыпавымі вучэбнымі планамі на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка