У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Дата канвертавання09.11.2012
Памер15.8 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне.


Магілёўскі літаратар Аляксей Бацюкоў у саім блогу піша: “Ва ўнівэрсытэце ходзяць чуткі, што з наступнага году студэнтам перастануць выкладаць беларускую мову. Было нават, што замест яе будзе расейкая. Наагул ведаю, што цяпер праходзіць зацьвярджэньне новы праект гуманітарнага блёку для тэхнічных вну, па ім будзе менш філязофіі, менш чагосьці яшчэ, а зь ліку абавязковых прыбяруць лёгіку, правы чалавека, асновы права, культуралёгію, этыку, эстэтыку. Калі зацьвердзяць, гэта не азначае, што аўтаматычна курсы зьнікнуць – некаторыя зь іх унівэрсытэты змогуць пакінуць за кошт таямнічых "гадзінаў Рады ўнівэрсытэта". У нас, напрыклад, вырашылі пакінуць культуралёгію, асновы права, і этыку ці лёгіку на выбар студэнта”.


А пісьменьнік Адам Глобус ва ўласным дзёньніку працягвае пісаць сваіх “Сучасьнікаў”: “Выдавец Логвінаў панавыдрукоўваў безьліч беларускамоўных рознафарматных і рознаякасных брашурак, за што яму шмат разоў прылюдна казалі “дзякуй”. Толькі амбітнасьць Логвінава не наталялася выданьнем паэтычных і празаічных кніжачак у яркіх, як паштоўкі, вокладках, карцела выдаваць кнігі тоўстыя й значныя. Выдаўся ім рускамоўны Кіркегор. Толькі з логвінаўскім Кіркегорам здарыўся анэкдот. У кнігарнях яго паставілі на палічку зь беларускамоўнымі кніжкамі Акудовіча ды Бабкова. Канешне, можна заплюшчыць вочы і сказаць: Бабкоў з Акудовічам нашыя Кіркегоры. Можна парадавацца, а можна й зьдзекліва пасьмяяцца, бо ня трэба было Логвінаву выдаваць Кіркегора, бо ў выдавецтве Логвінава Кіркегор выглядае сьмешным і недарэчным, такая кніга ў сутнасьці горшая за брашуркі жывых і крыклівых Гогаў і Магогаў, Бахраў і Барыхраў, якіх бяз Логвінава ніхто б ніколі й ня выдаў. А тэоляг Кіркегор? Яго выдавалі й выдадуць бяз Логвінава, выдадуць лепей, і тым людзям скажуць шчырае “дзякуй” за Кіркегора.


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі была Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Брэжнева, толькі даведзеная да абсурду. У спалучэньні з азіяцкім мэнталітэтам І туркмэнскімі радавымі традыцыямі гэтая мадэль набыла...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
А на сайце Ініцыятыва можна знайсьці фотарэпартаж з пэрформансу на Хэлоўін: у традыцыйнага гарбуза, зь якім па менскіх вуліцах хадзілі...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
За аналягічны пэрыяд мінулага году траўмы атрымалі 39 пасажыраў. Гэтак, у часе выхаду з аўтобуса 87-марштура дзьвярыма сьціснула...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Адна з асобаў – мужчына зь відэакамэрай на шыі, на відэакамэры напісана “БТ”. Іншая асоба – мужчына ў форме амапаўца. Трэцяя – жанчына,...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
У якойсьці Алма-Аце ў рэйсавым аўтобусе выпадковы пасажыр мог дыктарскай тырадай папрасіць квіточак прабіць. І ў Кёнігсбэрзе дагэтуль...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Беларусі на беларускай мове”, – заявіў спадар Чаргінец у інтэрвію бт. Паводле словаў Чаргінца, гэта ўвяло ў шок людзей, якія прайшлі...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Анастасія Слуцкая” стаў уладальнікам галоўнага прызу Міжнароднага кінафэстывалю “Залаты пеўнік І 100 колераў”, які адбыўся ў Кітаі....

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Пакажам, колькі нас! У менску можна ісьці да пахаваньня Караткевіча на Ўсходніх могілках. У воршы й Віцебску ёсьць помнікі. Што рабіць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка