Тэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта




НазваТэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта
Дата канвертавання09.11.2012
Памер55.46 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Слова і яго лексічнае значэнне

Мэта:Фарміраваць паняцце пра слова як адзінку мовы і маўлення; вучыць устанаўліваць значэнне слова; уменне карыстацца тлумачальным слоўнікам; развіваць каліграфічныя і арфаграфічныя навыкі пісьма; выхоўваць любоў да роднай мовы.

Абсталяванне: тлумачальныя слоўнікі, карткі для індывідуальнай работы; мультымедыйная прэзентацыя; тэставыя заданні; крыжаванка

Ход урока

І Арганізацыйны момант

Празвінеў званок вясёлы

У клас паклікаў усіх сяброў

Будзем дружна працаваць

Будзем веды набываць.

Псіхалагічны настрой на ўрок.

У нас сёння шмат гасцей.Давайце павітаем іх усмешкай і пажадаем адзін аднаму поспехаў у працы.

ІІ Актуалізацыя ведаў. Тлумачэнне тэмы і мэты ўрока.

На дошцы запісаны дэвіз урока:

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка.

У. Дубоўка


-Якія словы ўжывае аўтар ў гэтым чатырохрадкоўі, апісваючы мову?

-Навошта нам мова? З чаго складаецца наша мова? (Адказы вучняў)

Родная мова --- першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё, навакольны свет. Пагэтаму нам неабходна старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць яе. Таму ведаць мову ---- гэта значыць ведаць словы і іх значэнні. І гэтаму мы будзем вучыцца на нашым уроку.

ІІІ Хвілінка чыстапісання

м//о//в//а с//л//о//в//а

сл ов мо ва

Кожнае слова мае сваё значэнне

--- Хто заўважыў нешта незвычайнае, калі пісаў першы радок ? (Там схаваліся словы “мова”і “слова”).

--- Прачытаем услых сказ,які запісаны.Як вы яго зразумелі? (Адказы вучняў.Калі ўзнікаюць цяжкасці, настаўнік ім дапамагае).

ІV Тлумачэнне новага матэрыялу

Мультымедыйная прэзентацыя.

Слайд №1 Запісана тэма ўрока. (Слова і яго лексічнае значэнне)

--- Што такое слова? (Выказванні вучняў.)

Слайд №2 1. гукі 2. значэнне 3. гукі і значэнне

--- Паглядзіце на схемы і выберыце тую, якая падыходзіць для характарыстыкі слова

Слайд №3 Праблемнае пытанне. --- Што ж такое лексічнае значэнне слова?

А каб вам было лягчэй гэта зразумець, давайце пагуляем у гульню “Пазнай слова”.

Настаўнік чытае сказы, а вучні запісваюць адным словам.

Дзеці запісваюць словы ў сшыткі, каменціруюць правапіс.

  • Выступ паміж вачамі і ротам на твары чалавека (нос)

  • Поезд электрычнай чыгункі (электрычка).

  • Прылада для рэзання, якая складаецца з ляза і ручкі (нож).

  • Лясная птушка з доўгай магутнай дзюбай, якая здабывае ежу ў кары дрэў (дзяцел)

Малайцы! Вы адгадалі ўсе словы.А што вам дапамагло справіцца з гэтым заданнем? (адказы вучняў)

--- А ці ведаеце вы, што гэта і ёсць значэнне слова

Слайд №4 Значэнне слова --- гэта тое, што слова абазначае, называючы што-небудзь

На слайдзе каляровая застаўка

-Што мы бачым на слайдзе?

--- А што мы гаворым пра прадмет,які трэба апісаць?

(Якой ён формы? З чаго зроблены? Дзе выкарыстоўваецца?)

Узгорак --- узвышэнне на зямлі.

Слайд №5 Поўнае паведамленне пра прадмет – гэта і ёсць лексічнае значэнне слова.

V Замацаванне вывучанага

У пачатку нашага ўрока мы чыталі верш. І пэўна ў нашых гасцей ўзнікла пытанне чаму гэта я не патлумачыла значэнне некаторых слоў. Вось і скажыце, калі ласка, што яны абазначаюць? (самацветы, нізка, уток, аснова)

Куды трэба звярнуцца за дапамогай? Як называецца гэты слоўнік?

Так, да слоўніка. У вас на партах слоўнікі.

1 Самастойная работа ў групах са слоўнікамі.

Уток –у ткацкай справе: папярочныя ніткі, якія пераплятаюцца з прадоўжанымі (асновай).

Аснова- ніжняя, або ўнутраная частка, апора чаго-небудзь.

Нізка- надзетыя на нітку, дубец, дрот якія-небудзь аднародныя прадметы.

Самацветы-каштоўныя камні

(Праверка выканання самастойнай работы)

Настаўнік: І вось такімі словамі паэт называе нашу родную мову.

Мова ---гэта аснова жыцця, каштоўнасць любога народа. У свеце кажуць: “Ёсць мова --- ёсць народ”. Кожны чалавек павінен паважаць сваю мову.


VІ Фізмінутка “Чапля”

Вельмі цяжка так стаяць

Ножку на падлогу не спускаць

І не падаць, не калыхацца.

За суседа не трымацца!

Слайд №6 Гімнастыка для вачэй

2.Работа ў парах (Кожная пара атрымлівае індывідуальнае заданне)

-Адгадайце словы па іх лексічным значэнні.

Невялікі жвавы звярок з доўгім пушыстым хвастом ---

Самая цёплая пара года ---

Прыемны пах, духмянасць –

Кустовая расліна з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі--

Прылада для пісьма. Мае чорны графітны стрыжань, які сціраецца гумкай-

(Узаемаправерка выкананай работы ў парах)

Слайд №7 Малюнкі (вавёрка, бэз, лета, аловак, водар)


Настаўнік. Вось і настаў той час, калі нам трэба праверыць засвоеныя веды.

Адна група будзе выконваць тэставую работу на кам’ютарах, а з другой групай мы папрацуем разам

Разгадайце крыжаванку

  1. Сашчэпленыя лісты паперы для пісьма.

  2. Дакладна акрэслены час, у які вывучаюць пэўны школьны прадмет.

  3. Меладычны гук, які абвяшчае пачатак і канец працы.

  4. Прадмет для захоўвання пісьмовых прылад.

  5. Чалавек. Які вучыць школьнікаў.

Адказы: настаўнік, званок, пенал, сшытак, урок
































































































































Вынік урока. -Чаму ж мы сёння навучыліся?.

Што такое лексічнае значэнне слова?

Для чаго нам патрэбна гэта ведаць7

Рэфлексія: З якім настроем вы працавалі? Пакажыце гэта фішкамі.

Я спадзяюся, што ўрок пакінуў у вашых сэрцах захапленне і радасць.

Вы будзеце паважаць, любіць сваю родную мову.

Дамашняе заданне. Практыкаванне


(Дадатак прэзентацыя)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта iconТэма: Паветра І яго ахова Мэта
Мэта: Сфарміраваць у вучняў уяўленне пра ўласцівасці паветра І яго значэнне для ўсяго жывога на Зямлі

Тэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта iconТэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў" Мэта
...

Тэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта iconТэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта
Лінгвініі. “Лінгва” – з грэчаскага – “мова”. Жыхары Лінгвініі – Гукі, Словы, Сказы – дапамаглі Пятру зразумець, што займацца беларускай...

Тэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта iconТэма: абагульняльны ўрок "Агульная характарыстыка прыроды Беларусi". Мэта
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...

Тэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта iconТэма: Антонімы Мэта
Мэта: фарміраваць уяўленне пра антонімы, ІХ ролі І ужыванні ў мове; выпрацоўваць уменне падбіраць антонімы, фарміраваць вывучаемыя...

Тэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта iconТэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 "Д " класе. Токар І. А. Мэта
...

Тэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта iconТэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта
Мэта: Узнавіць ў памяці значэнне такіх паняццяў кампазіцыя; удасканальваць уменні І навыкі пры падзеле тэксту на часткі І абзацы,...

Тэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта iconТэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта
Прыдумайце словы, якія пачыналіся б на кожную літару гэтага слова І характарызавалі б плённую працу вучняў на ўроку

Тэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта iconДа 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: "Быў. Ёсць. Буду "
Мэта: пазнаёміць вучняў з дзіцячымі гадамі І творчасцю У. Караткевіча; вучыць свядомаму, выразнаму, уважліваму чатанню літаратурных...

Тэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта iconТэма: Жыццёвы І творчы шлях Ф. Багушэвіча
Мэта: пазнаёміць вучняў з жыццёвымі дарогамі Ф. Багушэвіча, асаблівасцямі яго творчасці

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка