Каментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе




НазваКаментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе
Дата канвертавання11.11.2012
Памер79.71 Kb.
ТыпДокументы


Каментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе

па творы К.Чорнага “Трэцяе пакаленне”


У апошні час сярод моладзі расце цікавасць да дыспутаў на розныя тэмы. Дыскусія застаўляе падлеткаў думаць, аргументавана адстойваць свае погляды. Таму ў сваёй практыцы часта звяртаюся да пытанняў дыскусійнага характару. Іншым разам дыскутуем цэлы ўрок.

Ідэю правядзення гэтага ўрока-дыскусіі пачула яшчэ ў 90-я гады ад вядомага метадыста Ляшук В.Я.. Ужо некалькі разоў правяла яго ў сваёй настаўніцкай практыцы. Урок праходзіць цікава, матэрыял дыскусіі застаўляе мысліць, садзейнічае фарміраванню ўласнага стаўлення да ўчынкаў людзей.

Гэты твор падаецца ў спісе для самастойнага чытання. Таму вельмі дарэчы праверыць веданне тэксту менавіта ў дыскусіі, праз тое выклікаць яшчэ большую цікавасць да творчасці К. Чорнага.

Але апошнім часам праграма не прадугледжвае гадзінаў для правядзення ўрокаў пазакласнага чытання, ды абавязвае сачыць, як і што чытаюць вучні. А сярод уменняў вучняў у праграме ўказваецца наступнае: “Вучні павінны ўмець рыхтаваць вусны ( або пісьмовы ) разгорнуты адказ на праблемнае пытанне па вывучаным творы”. Таму можна ўрок такога кшталту правесці за кошт гадзін для ўрокаў развіцця мовы.


Форма ўрока ўрока: урок-дыскусія.

Абсталяванне. Мультымедыйны праектар.


*****


Тэма ўрока: Скуратовіч – вораг народа ці новы беларус? ( па рамане

К. Чорнага “Трэцяе пакаленне)

Мэты ўрока:

мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні

будуць ведаць:

стандартны мінімум фактычных звестак пра падзеі рамана, усведамляць паняцце “аўтарская пазіцыя”, адчуваць сілу ўздзеяння слова аўтара на чытача.

Будуць умець:

выбіраць тэкставую інфармацыю для сцвярджэння сваёй думкі, выказваць сваё меркаванне адносна ўчынкаў герояў.

Задачы асобаснага развіцця:

садзейнічаць развіццю ўмення аналізаваць учынкі героя, а не ўспрымаць іх толькі на эмацыянальна-вобразным узроўні, садзейнічаць выхаванню незалежнага меркавання па пытанні ацэнкі ўчынкаў людзей, іх паводзін.


Падрыхтоўчы этап урока


За два тыдні да ўрока настаўнік абвяшчае аб правядзенні ўрока пазакласнага чытання ў форме дыскусіі. Прапануюцца пытанні для абмеркавання.

Як вы лічыце:

  1. Скуратовіч – вораг народа. Якія злачынствы ўчыніў супроць народа?

  2. Скуратовіч – “новы беларус”. Якія факты з ягонага жыцця пра гэта сведчаць?


Ход урока


Арганізацыйны момант.


На ўроку клас дзелім на групы. На сцяне справа вісіць таблічка “Скуратовіч – вораг народа”, злева вісіць таблічка “Скуратовіч – новы беларус”.

Настаўнік. Хто лічыць, што Скуратовіч – новы беларус, прашу заняць месца злева. За ўсе гады правядзення яшчэ не было выпадку, каб хто палічыў яго новым беларусам. Тады я абвяшчаю сваю думку.

-- Рабяты, а я пераканана, што Скуратовіч – новы беларус. Значыць, буду весці дыскусію з вамі і паспрабую пераканаць вас у гэтым.


Вучэбная дзейнасць па ўспрыняцці формы ўрока.


Настаўнік. Але напачатку скажыце, як вы разумееце паняцце дыскусія? Назавіце слова-сінонім.

Вучань. Дыскусія – гэта спрэчка. Выясненне ісціны.

( Настаўнік агучвае змест слайда №1.)

Настаўнік. Якая задача сённяшняга нашага ўрока?

Вучань. Даказаць правільнасць свайго меркавання на аснове зместу твора.

Настаўнік. Пазнаёмімся з правіламі вядзення дыскусіі. (Слайд №2.)

Настаўнік. Вы ўсе лічыце, што Скуратовіч – вораг народа. У сшытку па літаратуры запішыце коратка тыя аргументы, якія далі вам права так меркаваць . Але спачатку запішам дату і тэму ўрока. ( Слайд №3,4 )

У сшытках могуць з’явіцца запісы:

  1. Схаваў збожжа ад уладаў.

  2. Не даў параненаму Назарэўскаму каня.

  3. Не пусціў Толіка ў армію.

  4. Жыве двайной мараллю.

  5. Несумленна нажыў багацце.

  6. Забіў бацьку Зоські.

  7. І інш.

Настаўнік праглядвае запісы. І выбірае назіральнікаў дыспуту з тых вучняў, у сшытку якіх было найменш аргументаў. (Магчыма, яны не прачыталі ці недачыталі. Для іх больш эфектыўна будзе сачыць за ходам дыскусіі і фіксаваць выступленні вучняў. )

Назіральнікі сядаюць за асобны стол, што стаіць перад класам. Тлумачу, у чым заключаецца іх работа. ( Фіксаваць усіх вучняў, хто выказваўся. Абазначыць самыя цікавыя адказы, меркаванні ўдзельнікаў дыскусіі. Сачыць за выкананнем нормаў паводзін падчас дыскусіі)

Знаёмлю вучняў з крытэрыямі ацэнкі іх работы падчас дыспуту.

( Слайд №5) .

  1. Вучань не адхіляецца ад тэмы.

  2. Аргументуе сваю думку зместам.

  3. Аргумент кампазіцыйна пабудаваны правільна ( уступ -- асноўная частка – заключэнне.)

  4. Мова выступу чыста беларуская, без моўных памылак.


Ход дыскусіі


Настаўнік. А цяпер паспрабуем выясніць, чаму вы палічылі Скуратовіча ворагам народа. Агучце, калі ласка, тыя аргументы, на аснове якіх вы далучылі Скуратовіча да ворагаў.

Вучань. Я лічу, што Скуратовіча можна абвінаваціць у варожай дзейнасці праз тое, што не аддае збожжа дзяржаве, калі яно так патрэбна ў гэты нядобры час бедным згаладалым людзям. Хіба можна дараваць такія паводзіны чалавеку і не бачыць у яго дзейнасці правіны? На мой погляд, ніяк нельга.

Настаўнік. (Разыгрывае інсцэніроўку) Вачыма шукаю вучня, у якога ёсць на віду якісьці цэнны прадмет: гадзіннік, пярсцёнак, завушніцы, мабільнік. Падыходжу да вучня і сур’ёзным тонам прашу аддаць мне гэтую рэч. Звычайна даюць, хоць і не вельмі ахвотна. Тады я дадаю, што я, як прастаўнік уладаў, не аддам назад, бо ў школе ёсць многа вучняў, што не маюць гэтага. Ім таксама хочацца мець. Ды і мне не памяшае. Ці маю я на гэта права, каб не аддаць? Вучні аднадушна выказваюць незадавальненне і асуджаюць мой учынак. Тады пытаю:

  • Чаму вы так строга асудзілі Скуратовіча, за тое, што сваё збожжа, здабытае цяжкай працай, не аддаў уладзе. За вучня, свайго аднакласніка, які пастпіў гэтак, дружна заступіліся і асудзілі мяне, як прадстаўніка дзяржавы. Значыць, за гэты ўчынак і яго нельга асуджаць і далучаць да ворагаў народа. Так? ( Звычайна маўчаць). Маўчанне як знак згоды.

  • За якія яшчэ ўчынкі вы далучылі Скуратовіча да ворагаў?

Вучань. Мяне вельмі абурыў той факт, што калі паранены Назарэўскі папрасіў каня, бо не здужаў ісці, дык Скуратовіч прапанаў кульгавага каня, хоць меў і здаровага , дужага. Ён добра ўсведамляў прычыну, па якой прасілі дапамогі ў яго. Нас яшчэ з ранняга дзяцінства дарослыя вучаць не адмаўляць у бядзе чалавеку. А тут такія паводзіны. Гэта не толькі праяўленне варожасці і непавагі да ўладаў. Гэта проста бесчалавечна. Хіба не так?

Настаўнік. Прашу ўявіць сітуацыю. У вас у гаражы дзве машыны: новенькая іншамарка і старэнькі гніленькі “Жыгуль”. Да вас заходзяць незнаёмыя людзі і просяць дапамагчы транспартам, бо ім тэрмінова трэба дабрацца да Брэста. Вы адчуваеце, што не можаце адмовіць прадстаўнікам уладаў, але іх абсалютна не ведаеце і невядома, ці сустрэнеце калі яшчэ. Якую машыну вы ім прапануеце?

Вучань. Канечне, “Жыгулі”

Настаўнік. Дык за што асудзілі Скуратовіча, калі самі ў падобнай сітуацыі паступілі б гэтаксама. Значыць, і за гэты ўчынак нельга далучаць да ворагаў.

Настаўнік. Агучце яшчэ які аргумент вы запісалі ў сшыткі і лічыце, што ён кампрамітуе Скуратовіча і далучае яго да ворагаў.

Вучань. Сына Толіка не аддаў у армію. ( Вучань павінен кампазіцыйна правільна пабудаваць сваю рэпліку. Калі толькі так, то назіральнікі і я заніжаем яму ацэнку.)

Настаўнік. Скажыце, дзяўчаты, ці ведаеце вы хлопцаў, што “косяць” ад арміі.

Дзяўчаты. Ведаем.

Нстаўнік. Падзеі ў творы адбываюцца падчас рэвалюцыйных пераменаў. Ідзе барацьба. Скуратовічу, як бацьку, шкада сына. Ён баіцца за яго жыццё, таму і хавае. Хіба можна строга судзіць бацькоў за па чуццё любові да сваіх дзяцей, за жаданне пры жыццёвых нягодах атуліць іх ад небяспекі? Ці вы сустракалі такіх бацькоў, што і ў наш час ратавалі сваіх дзяцей ад вайны ў Чачні, Аўфганістане? Чаму асуджаем Скуратовіча? Мо і гэту віну здымаем?

Настаўнік. Якія яшчэ ўчынкі могуць гаварыць пра варожую дзейнасць Скуратовіча?

Вучань. Забіў бацьку Зоські.

Настаўнік. Бацьку Зоські забіў не Скуратовіч, а яго сын Толік. Але ж бацька за ўчынкі дарослага сына не адказвае.

Настаўнік. Яшчэ ў каго ёсць абвінаваўчыя запісы?

Вучань. Несумленна нажыў багацце. Танна скупіў зямлю ў абяздоленых удоў і так разбагацеў.

Настаўнік. У час войнаў, разрух, нестабільнасці ў дзяржаве бедны чалавек не можа першапачатковы капітал нажыць сумленна. Гэта закон жыцця. Так што большаць багатых вашых знаёмых можна абвінаваціць у тым жа. Але ж вы не адварочваецеся праз тое ад іх. Чаму адвярнуліся ад Скуратовіча?

Настаўнік. У чым яшчэ можаце абвінаваціць Скуратовіча?

Вучань. Жыве двайной мараллю.

Настаўнік. Большасць людзей так жыве. Думаюць адно, гавораць другое, робяць трэцяе. Ужо многія прызвычаіліся да гэтай з’явы і не адчуваюць лютай непрыязні да такіх людзей. Хіба не так?

Мы прааналізавалі ўчынкі Скуратовіча і пабачылі, што большасць з іх не настолькі страшныя, каб не любіць чалавека і далучыць яго да ліку ворагаў. Дык хто ён, Скуратовіч? Добры, багаты, хітры чалавек, клапатлівы бацька, старанны і працавіты гаспадар, карацей, такі, каго мы сёння называем “новы беларус”. Так?

Вучні. Маўчаць і не спяшаюцца згаджацца, калі і гучыць станоўчы адказ, то надта нясмела.

Настаўнік. Дык чаму вы не можаце пагадзіцца з маім сцвярджэннем. Таму што цяжка дараваць яму правіны. Ды ж сабе і сваім знаёмым, што паводзілі сябе адпаведна Скуратовічу, даравалі, а яму не.

Вучні. Не заўсёды адразу гучыць адказ. Але было, што самі прыходзілі самастойна да думкі, што глядзім мы на героя вачыма К. Чорнага.

(Калі вучні не агучваюць адказ, настаўнік тлумачыць.)

Настаўнік. Чытаючы твор, на нас уплывае аўтарская пазіцыя. Чорны не любіць свайго героя і нас у гэтым пераканаў. Таму так цяжка прыняць думку, што Скуратовіч не вораг народа.

Гэтак і ў жыцці бывае. Калі нехта нам расказвае пра незнаёмага чалавека з негатыўнага боку, мы ўжо такім яго ўспрымаем пры сустрэчы. Пакуль не пабачым у пэўных жыццёвых сітуацыях і не пераменім думку. З героем мастацкага твора не можам сустрэцца, таму і наканавана нам глядзець на героя вачыма аўтара. Таму і цяжка памяняць свае адносіны да героя. У гэтым і заключаецца сіла мастацкага слова.

А ў рэальным жыцці вельмі важна навучыцца глядзець і ацэньваць чалавека самому, а не праз прызму чужога ўспрымання.


Заключны этап дыскусіі


Настаўнік прапаноўвае выступіць назіральнікам і ацаніць ход дыскусіі назваць найбольш актыўных вучняў.Таксама сам каментуе адказы вучняў, па неабходнасці ацэньвае.

Уся дыскусія праходзіць за хвілін 20-25. Астатні час вучням прапануецца пісьмова паразважаць над наступным пытаннем “За што Міхала вельмі паважаю, за што я Зосю надта не люблю.” ( Слайд №5)

У канцы зачытваем разважанні вучняў, якія паспелі аформіць свае думкі.


Дамашняе заданне. Закончыць разважанне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Каментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе iconКонкурс Тэма
Тэма: Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” (Урок пазакласнага чытання ў 11 (9) класе, 4 чвэрць, красавік...

Каментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе iconПрыкладны спіс твораў для пазакласнага чытання па беларускай літаратуры ў 5 класе

Каментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе iconКаментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"
Сярэдні бал па беларускай мове за – у класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове; ёсць пераможцы разнастайных творчых...

Каментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе iconУрок пазакласнага чытання ў 3-м класе
Калі матэрыял будзе сабраны, настаўнік разам з вучнямі сістэматызуе яго, дае кансультацыі кожнай групе паасобку. Усяму класу даецца...

Каментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе iconПлан-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма
Загадка завучваецца на памяць, пры чытанні адпрацоўваецца выразнае вымаўленне галосных гукаў

Каментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе iconУрок пазакласнага чытання па кнізе В. Вольскага "Падарожжа па краіне беларусаў"(Слайд 1)
Тэма: Урок пазакласнага чытання па кнізе В. Вольскага “Падарожжа па краіне беларусаў”(Слайд 1)

Каментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе iconУ краіне паэзіі
Ніны Язэпаўны Мацяш. У класе з колькасцю вучняў да 10 чалавек урок разлічаны на 1 гадзіну. Для правядзення ўрока ў класе, у якім...

Каментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе iconУрока у 9´класе Тэма урока
Мэта урока: забяспечыць асэнсаванае засваенне паняцця “сілы пругкасці”, відау дэфармацыі, закона Гука

Каментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе iconТэма: "О, край родны, край прыгожы…"
Урок пазакласнага чытання паводле зборніка “Слова аб роднай прыродзе” з элементамі гульні

Каментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе iconУрок чытання ў 1 класе
Мэты: Удасканальваць навык правільнага свядомага чытання. Выпрацоўваць інтанацыйна правільнае афармленне сказаў пры чытанні. Стварыць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка