Урок ведаў на тэму "Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!"




НазваУрок ведаў на тэму "Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!"
Дата канвертавання11.11.2012
Памер69.3 Kb.
ТыпУрок


ДУА “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”


Урок ведаў на тэму

Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!”


Аўтары:

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Елісеева З.Г., настаўніца рускай мовы і літаратуры Шаўкапляс Т.Р


Аг. Камена, 2012

Урок ведаў на тэму

Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!”

Мэты ўрока:

  • Паглыбіць веды вучняў аб сваёй Радзіме – Рэспубліцы Беларусь;

  • Выхоўваць пачуццё глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый беларускага народа;

  • Выхоўваць грамадзяніна-патрыёта, носьбіта ідэі дабра і справядлівасці, здольнага працаваць на карысць Айчыны;

  • Выхоўваць павагу да Дзяржаўнай сімволікі і гераічнага мінулага народа;

  • Фарміраваць маральныя якасці вучняў праз разуменне грамадзянскага абавязку і неабходнасці свайго ўдзелу ў эканамічных, сацыяльна-культурных працэсах, якія адбываюцца ў дзяржаве;

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне:

  • Музычныя творы;

Удзельнікі ўрока:

  • вучні 7, 9 класаў


Сцэнарны план

урока ведаў на тэму “Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!”


Я – сірата

Без маёй Беларусі.

Ад роднай мовы,

Ад роднай нацыі

Не адцураюся,

Не адракуся!

П.Панчанка

Настаўнік. Добры дзень, дарагія вучні. Такія прыгожыя, дарослыя, узмужнелыя. .

Вы маладое пакаленне, будучыня нашай краіны. Дзяржава клапатіцца пра вас, але каб наша жыццё стала лепшым – залежыць ад кожнага з вас: ад вашай паспяхвай вучобы, ад вашай любові да Радзімы, ад пашаны да традыцый, да продкаў…

Дасягнуць у жыцці нейкіх вышынь можна, адчуваючы сябе частачкай народа, краіны, нацыі. Таму тэма нашага ўрока “Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!”

Кожная птушка ў сваё гняздо вяртаецца з выраю.

Кожны бадзяга-звер знаходзіць сваю бярлогу.

Кожная рыба свайго трымаецца віру.

Дык ці ж магу я забыцца матчынага парогу?

Г.Бурайкін

Мы павядзём гаворку пра тых, кім мы ганарымся сёння і заўсёды, хто сваім словам і справамі вучыць нас любіць, ганарыцца.

Вучаніца чытае верш Л. Паўлікавай “Балада пра нараджэнне Беларусі”.

Гучыць песня “Мой родны кут” І.Лучанка.

Настаўнік. Шмат песень прысвечана нашай Радзіме – Беларусі. Гэтая па праву можа быць яе візітнай карткай. Чаму мы сёння яшчэ раз пачулі яе? Хто аўтар слоў?(Я.Колас)

Так прызнаваўся ў любові Радзіме Я.Колос – наш знакаміты пясняр, юбіляр, 130-годдзе якога мы адзначаем у гэтым годзе.

3 лістапада 1882 года ва ўрочышчы Акінчыцы ля г.Стаўбцы нарадзіуся будучы паэт – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, настаўнік, селянін, гонар нацыі..

Казкі, байкі, вершы, паэмы, апавяданні,аповесці,раманы,п’есы ў літаратурнай спадчыне гэтага мастака слова.

Чаму такі псеўданім- Колас?

(Колас – гэта хлеб, гэта само жыццё, гэта значыць, што жыццём сваім і творчасцю паэт заўсёды будзе трывала спалучаны з народам, з роднай зямлёй).

Гучыць урывак з паэмы “Сымон-музыка”Я.Коласа.

Настаўнік.Коласавы песні працы і нядолі, жальбы і пратэсту абуджалі ў беларусаў пачуццё ўласнай годнасці, клікалі не згаджацца з наканаваннем зла, хлусні, несправядлівасці.

Гучыць песня “Спадчына” І.Лучанка

Настаўнік. 130-годдзе з дня нараджэння Івана Дамінікавіча Луцэвіча мы адзначалі гэтым летам. У купальскую ноч 7 ліпеня ў фальварку Вязынка, што ў Маладзечанскім раёне, нарадзіўся будучы славуты пясняр. А які ўяго псеўданім?(Я.Купала).Чаму?

(Паэт падкресліваў імкненне сваёй дзейнасцю дапамагчы знайсці папараць-кветку, кветку шчасця абяздаленаму беларускаму люду).

Настаўнік.Паэт заўсёды быў упэўнены, што беларус займе пачэсны пасад сярод народаў свету, пакажа сваю самабытнасць. Да гэтага і заклікаў пясняр.

Падымайся з нізін, сакаліна сям’я,

Над крыжамі бацькоў, над нягодамі.

Занімай, Беларусь маладая мая,

Соій пачэсны пасад між народамі!

Вучань чытае ўрывак з паэмы “Безназоўнае”Я.Купалы.

Словы настаўніка. Імя яшчэ аднаго юбіляра вам таксама знаёма.

Вучань чытае верш “Шчасце”М.Танка.

Словы настаўніка. Гэта Максім Танк - Яўген Іванавіч Скурко, якому 17 верасня спаўняецца 100 год з дня нараджэння. Максім Танк ішоў па жыцці дарогай вернасці Бацькаўшчыне, свайму народу, роднай маці, каханай, вернасці роднай матчынай мове.

Народный паэт Беларусі, акадэмак, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі за зборнік “Нарачанскія сосны”, ганаровы грамадзянін Мінска. Гэты знакаміты чалавек з гонарам насіў імя беларуса і быў удзячным сынам сваёй малой радзімы – нарачанскага краю, дзе ў Мядзельскім раёне была вёска Пількаўшчына (там паэт пажадаў быць пахаваным).

Вучань чытае верш “Не давайце таму хлеба”М.Танка.

Не давайце таму хлеба,

Хто не любіць роднай глебы,

Не арэ, не засявае

І век мазалёў не знае.

Не давайце таму сала,

Хто не грае на цымбалах,

Не танцуе, не спявае

І другім жыць замінае.

Не давайце таму чаркі,

Хто не можа жыць без сваркі,

Хто не цэніць у гасціне

Добрай ласкі гаспадыні.

Нават шапкі не здымайце

І дзвярэй не адчыняйце

Перад гультаём і скнарай,

Перад плеткаром-пачварай.

Але перад дружбакамі,

Перад шчырымі сябрамі,

Перад сонцам, што нам свеціць,

Хай адкрыта будзе сэрца!

Словы настаўніка. Хочацца сёння ўспомніць нашых чэмпіёнаў і прызёраў летняй Алімпіяды ў Лондане. Хто мне дапаможа?(Ідзе гутарка з вучнямі пра чэмпіёнаў і прызёраў летняй Алімпіяды ў Лондане).

Золата (2) - Сяргей Мартынаў, сусветны рэкорд па стральбе на 50 метраў; Вікторыя Азаранка і Максім Мірны – тэніс, змешаны разрад.

Серабро (5) – А.Герасіменя, плаванне 50 і 100 метраў – 2 медалі; Андрэй і Аляксандр Багдановіч, грэбля на каное 100 метраў; Раман Петрушэнка Вадзім Махнеў- грэбля на байдарках, 200 метраў; Марына Ганчарова, Анастасія Іванькова, Алена Тумілова, Ксенія Санковіч, Наталля Лешчык, Аляксандра Наркевіч – мастацкая гімнастыка.

Бронза (5) - Ірына Кулеша, цяжкая атлетыка; Марына Шкерманкова, цяжкая атлетыка; Люба Чаркашына, мастацкая гімнастыка, індывідуальнае мнагабор’е,; Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка, Марына Палтаран, грэбля на байдарках, 500 метраў; Віктрорыя Азаранка, тэніс, адзіночны разрад.

Настаўнік.Колькі разоў у Лондане гучаў наш гімн? А сцяг узнімаўся? (13разоў). Гэта сімвалічна. Нават седзячы ля тэлевізараў адчуваеш гонар, што ты беларус….

Віктрына

Наш сцяг трохколерны.

  1. Што азначае кожны колер?

  • Чырвоны? (Знак Сонца, сімвалізуе кроўныя повязі, брацтва, барацьбу за справядлівую справу, высокае прызначэнне ў лёсе і перамогу, знак шчастлівага жыцця.)

  • Зялёны? (Колер прыроды, карміцелькі і маці, колер палеў, лясоў, колер дабрабыту, росту, міру, дабра.)

  • Белы? (Колер свабоды, маральнай чысціні і мудрасці.)

  1. Што азначае арнамент? (Працалюбства і працоўнае майстэрства.. У цэнтры ромб з кручкамі, ці рагамі, ці вёсламі, якія азначаюць вечнасць і рух. Ромб – старажытная выява багіні Зямлі і Урадлівасці. Гэта сімвал засеянага поля. Больш дробныя ромбы – заклінанні – хлябы, ежа для душы і цела.)

  2. Чаму наш герб мае форму вянка? (Вянок – узнагарода пераможцу. Гэта сімвал памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі.)

  3. Чаму менавіта жытнія каласы ў вянку? (Мы – славяне, а ў славян верылі, што жыта – лепшы спосаб звароту да Бога з просьбай аб ураджаі і працвітанні.)

  4. Чаму канюшына? (Сімвал сувязі са стваральным светам жывёл – канём, каровай, авечкай , для якіх яна – лепшы корм. Чалавек – частка прыроды, здольны захаваць жыццё, пры ўмове захавання і працвітання астатняга жывёльнага свету.)

  5. Лен? (Паўночная бавоўна. Сімвал стваральнай працы, дабра і дастатку.)




  1. Што азначаюць зататыя промні сонца ў кірунку да контура тэрыторыі РБ? (Усе свае думкі мы скіроўваем да Айчыны. Гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але і сваёй не аддадзім ні пядзі.Мы захаваем яе ў тых межах, у якіх перададзена папярэднімі пакаленнямі.

Рефлексія . На плакаце намаляваны жытні колас, на яго сцяблінцы словы, ”Я ганаруся…”. Кожны вучань атрымаў зярнятка, выразанае з паперы, на якім ён запісвае працяг гэтага сказа і прымацоўвае яго на колас. Настаўнік агучвае запісы.

На прыканцы ўрока настаўнік выказвае пажаданне вучням:

Любіце травы, дрэвы, рэкі,

Прастор палёў, блакіт нябёс,

Цаніце Працу, Чалавека, -

І Бог вам дасць спагадны лёс.

А каб цанілі вас ў свеце, -

Я лепшых слоў не падбяру”, -

Шануйце дзіва на планеце –

Святую нашу Беларусь.

І мову Коласа, Купалы

Вы беражыце з роду ў род,

Каб наша воля не прапала,

Каб не загінуў наш народ.

А.Ставер

Жадаю Вам поспехаў, здароўя.

Урок закончаны. Да пабачэння!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок ведаў на тэму \"Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!\" iconУрок ведаў на тэму "Беларусь – мая Радзіма!"
Дуа “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Урок ведаў на тэму \"Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!\" iconУрок-спаборніцтва: "Хлеб-усяму галава"
Ва ўступным слове паведамляецца, што ўрок на тэму “Аднародныя члены сказа” пройдзеў форме спаборніцтваў, абгрунтоўваецца назва “Хлеб—усяму...

Урок ведаў на тэму \"Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!\" iconСписок литературы, поступившей в районную библиотеку сентябрь 2012г
Беларуска-рускі слоўнік=Белорусско-русский словарь: у 3 т. / Пад рэд. А. А. Лукашанца; нан беларусі, Ін-т мовы І літаратуры імя Якуба...

Урок ведаў на тэму \"Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!\" icon10 – 12 кастрычніка 2008 г. Рэспубліка беларусь мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йаханэса Рау
...

Урок ведаў на тэму \"Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!\" iconНакіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы
Сёння я запрашаю вас у цікавае падарожжа “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”

Урок ведаў на тэму \"Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!\" iconName and surname, date of birth, passport number
Давераная асоба мае права ад майго імя атрымаць І распісацца ў атрыманні рашэння аб адмове ў атыманні візы. Мне вядома, што 3 тыдні,...

Урок ведаў на тэму \"Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!\" iconМаксім танк (1912—1995)
Танкам Ды не ў гэтым, на маю думку, справа: галоўнае ў тым, што Танкам у вялікай, сапраўднай літаратуры ён быў самым што ні ёсць...

Урок ведаў на тэму \"Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!\" iconКамп’ютэр? Камп’ютар! А можа, кампутар?!
Маю на ўвазе традыцыю вымаўлення, якую фарміруем мы з вамі, носьбіты мовы. Што такое традыцыйнае вымаўленне? Гэта тое, што не паддаецца...

Урок ведаў на тэму \"Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!\" iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк "шчасце"
Тып урока: урок засваення новых ведаў з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій І элементаў тэхналогіі “Развіццё крытычнага...

Урок ведаў на тэму \"Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!\" iconЯ беларус, І тым ганаруся!
З усіх бакоў чуецца: «Я так не люблю белорусский язык, как ты можешь разговаривать на нём?» Ну чаму я не магу размаўляць на мове,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка