Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба

НазваТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба
Дата канвертавання11.11.2012
Памер95.94 Kb.
ТыпДокументы
«Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа і 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка»

Сімвалічна, што аб’яўлены Годам кнігі 2012 аб’яднаў некалькі знакавых падзей: юбілеі Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Танка.

Святкаванне 130-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа адзначаецца на дзяржаўным узроўні.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2011 года № 487 зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенню на тэрыторыі рэспублікі і за яе межамі культурных акцый з удзелам вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва, творчай і навуковай інтэлігенцыі, стварэнне тэматычных літаратурна-мастацкіх зборнікаў і дакументальна-публіцыстычных праграм па творах Янкі Купалы, правядзенне рэспубліканскага свята паэзіі, выданне факсімільнага асобніка кнігі Янкі Купалы "Шляхам жыцця", кніг, прысвечаных жыццю і творчасці паэта, у серыях "Жыццё знакамітых людзей Беларусі" і "Школьная бібліятэка", добраўпарадкаванне тэрыторый гісторыка-культурных аб'ектаў, звязаных з жыццём і творчасцю песняра, правядзенне капітальнага рамонту будынка музея Янкі Купалы і стварэнне ў ім новай экспазіцыі.

Найбольш знакавыя і маштабныя мерапрыемствы ў гонар 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа будуць арганізаваны на іх малой радзіме - на Маладзечаншчыне і Стаўбцоўшчыне пры падтрымцы мясцовых улад. У святкаванні знамянальных дат прымуць удзел беларускія пісьменнікі, паэты, творчыя калектывы, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Сярод надзвычай цікавых мерапрыемстваў можна адзначыць рэспубліканскую выстаўку кніг нашых Песняроў, што пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Акрамя таго, вядзецца праца над стварэннем тэматычных літаратурна-мастацкіх і дакументальна-публіцыстычных праграм, прысвечаных жыццю і творчасці народных паэтаў Беларусі. Гэтай жа тэме прысвечаны Нацыянальны фестываль песні і паэзіі "Маладзечна-2012", абласны злёт маладых паэтаў Міншчыны "Слова Купалы да творчасцi клiча” у Лагойску, ў верасні пройдзе рэспубліканская мастацкая выстаўка.

Варта адзначыць, што, пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, за мяжой будуць арганізаваны перасоўныя выстаўкі, зладжаны тэматычныя літаратурна-мастацкія вечары з удзелам беларускай дыяспары. Плануецца таксама правядзенне гастролей Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Латвіі і Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Літве.

Сотні мерапрыемстваў у розных кутках Беларусі сёлета адбудуцца ў рамках святкавання 130-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У кожнага народа ёсць песняры, якія сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і акрэсліваюць нацыянальную ідэнтычнасць, даючы духоўныя арыенціры не аднаму пакаленню. Яны прыносяць славу і пашану свайму народу і з цягам часу становяцца яго сімваламі.

Чаму менавіта Купала і Колас сталі такімі сімваламі? Я. Колас і Я. Купала пачыналі з таго, што трэба было даказваць факт існавання нацыянальнай літаратуры.

Гістарычная заслуга Купалы і Коласа заключаецца перш за ўсе ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай справай, адным з важнейшых і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.

З імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа ў першую чаргу звязаны імклівае развіццё беларускай літаратуры ў пачатку XX стагоддзя, яе мастацкі рост, сталенне. Бліскучыя, непаўторныя, дэмакратычныя традыцыі, закладзеныя ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя, знаходзяць у творчасці Купалы і Коласа з кожным годам усё вышэйшы і глыбейшы працяг, і, зрэшты, калі карыстацца мовай дыялектыкі, змены колькасныя прыводзяць да змен яка-сных. Творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа была выклікана да жыцця ўздымам дзейнасці народа, сацыяльнымі і нацыянальнымі патрабаваннямі. Так, як сталі пісаць Купала і Колас, да іх не пісаў ніхто. Гэта быў нібы сінтэз усіх папярэдніх здабыткаў і дасягненняў беларускай літаратуры. Толькі дзякуючы Купалу і Коласу, гэтым волатам мастацкага беларускага слова, якім лёс зычыў прыйсці ў літаратуру адначасова і праз многія гады крочыць плячо ў плячо па нязведаных, няходжаных пуцявінах творчасці, у беларускай літаратуры з’яўляецца псіхалагічна складаны, жыццёва і мастацкі праўдзівы і паўнакроўны вобраз беларуса, і толькі з гэтага часу мож­на весці гаворку аб нацыянальным тыпе, характары, які быў створан літаратурай.

Купалу, Коласу прыйшлося жыць і тварыць на стыку дзвюх эпох. У дарэвалюцыйны час яны пісалі аб сялянскім беззямеллі, забітасці беларускай вёскі, барацьбе народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, у савецкую эпоху—аб поступе новага, сацыялістычнага жыцця, фарміраванні характеру новага, савецкага чалавека.

Абодва нарадзіліся ў адзін год: Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) 7 ліпеня 1882 г. у сям'і дробнага арандатара ў вёсцы Вязынка цяперашняга Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) — 3 лістапада 1882 г. у пасёлку Акінчыцы, Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і лесніка.

Жыццёвыя шляхі двух выдатных пісьменнікаў таксама блізкія. Бацькі Купалы бадзяліся па Беларусі, галоўным чынам вакол Мінска, у пошуках работы і хлеба. Пасля смерці бацькі (памёр у 1902 г.) на плечы Янкі як старэйшага сына ляглі клопаты пра сям'ю. У маладосці паэт працаваў на розных броварах, у панскіх маёнтках.

Вандроўнае жыццё Луцэвічаў перашкаджала нармальнай вучобе дзяцей. Вучыцца будучы вялікі паэт мог толькі ўрыўкамі, час ад часу. У 1898 г. яму ўдалося за зіму скончыць Беларускае народнае вучылішча. Ужо ў сталым узросце беларускі паэт наведваў у Пецярбурзе агульнаадукацыйныя курсы Чарняева (1908—1912), а ў 1916 г. некаторы час займаўся ў народным універсітэце Шаняўскага ў Маскве.

У 1913 — 1915 гг. Янка Купала рэдагаваў легальную беларускую газету «Наша ніва», якая выходзіла ў Вільні і была адзінай літаратурнай трыбунай беларускіх пісьменнікаў.

У час імперыялістычнай вайны паэт служыў у дарожна-будаўнічым батальёне. Кастрычніцкую рэвалюцыю сустрэў у Смаленску. У 1919 г. Янка Купала разам з першым беларускім савецкім урадам пераехаў у Мінск. Паэт прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Акадэміі навук БССР, быў адным з першых яе акадэмікаў, наогул вёў вялікую дзяржаўную і культурную работу.

Янка Купала трагічна загінуў у ваеннай Маскве ў чэрвені 1942 г.

Дзіцячыя гады Якуба Коласа таксама прайшлі ў вандроўках. Бацьку паэта, які служыў лесніком у лясах кня­зя Радзівіла, часта перакідвалі з месца на месца. У будучым гэта прынесла вялікую карысць беларускай літаратуры. Прыгожыя краявіды Прынямоння западалі ў чулую душу ўражлівага падлетка і пазней знайшлі непаўторнае ўвасабленне ў коласаўскіх пейзажах і паэтычных карцінах.

Якуб Колас, як і Янка Купала, вучыўся ў вандроўных настаўнікаў, так званых «дарэктараў». Яму ўдалося паступіць і скончыць Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, і ён некалькі гадоў працаваў настаўнікам на Палессі.

Якуб Колас таксама актыўна супрацоўнічаў у першых легальных беларускіх газетах «Наша доля» і «Наша ніва». У 1908 г. за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе, а галоўным чынам за свае прасякнутыя рэвалюцыйным духам літаратурныя творы, ён быў прысуджаны да трох год турэмнага зняволення. Пакаранне адбываў у Мінскай крэпасці.

Коласу таксама прыйшлося ўдзельнічаць у першай імперыялістычнай вайне, ён ваяваў на Румынскім фронце. Гады грамадзянскай вайны правёў на Куршчыне, дзе працаваў настаўнікам і школьным інструктарам.

3 1921 г. Колас жыве і працуе ў Мінску. Ён, як і Купа­ла, вёў вялікую культурную, дзяржаўную работу, быў абран акадэмікам АН БССР і да самай смерці (1956) з яўляўся віцэ-прэзідэнтам акадэміі.

Калі прыняць пад увагу, што Купала і Колас тварылі ў адзін і той жа час, што перад іх вачамі былі бадай ціто аднолькавыя факты, падзеі навакольнага жыцця, што абодва паэты пісалі пераважна пра вёску, пра яе людзей, імкненні, пачуцці селяніна, то не прыходзіцца асабліва здзіў-
ляцца, што ў іх шмат твораў, падобных па матывах, ма-
люнках, вобразах.

У той жа час Янка Купала і Якуб Колас — паэты розныя, вельмі непадобныя. Янка Купала — па характару таленту пераважна паэт-лірык, Якуб Колас — паэт-эпік. Паэтычнае мысленне Купалы вызначаецца рамантычнай маштабнасцю, палётам думкі, яго вобразы, малюнкі часта нясуць сімвалічную, філасофскую нагрузку. У Коласа, наадварот, пераважае канкрэтная карціна, характар, вобраз, у яго паэтычных творах шырока прадстаўлен матэрыяльны, рэчавы свет. Купала не імкнецца да дакладнасці, канкрэтнасці дэталяў, контуры яго малюнка вызначаюцца фальклорна-ра-мантычнай «размытасцю», песеннай «агульнасцю». Колас, наадварот, малюе шырокія, эпічныя, рэалістычныя карціны з дакладнымі жыццёвымі падрабязнасцямі.

Лірычная прырода таленту Купалы, перавага суб'ектыўнага пачатку над аб'ектыўным робіць яго паэтам-рамантыкам. Якуб Колас — пераважна паэт-рэаліст. Нездарма ён напісаў і выдатныя празаічныя творы.

Максім Танк — адзін з тых, хто ў кагорце наступнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, ярка і самабытна засведчыў у паэтычных вобразах веліч і прастату, працавітасць і злітнасць з прыродай, пакручасты лёс і несмяротную жыццярадаснасць, натуральную мудрасць і гістарычны аптымізм беларуса. Вопыт Максіма Танка — гэта найперш вопыт паэта, які па-сялянску мудра давяраецца жыццю, верыць і яго будзённым клопатам і вечным, Богам наканаваным каштоўнасцям. Менавіта гэта надае трывалую пераканаўчасць, грунтоўнасць Танкавай паэзіі. Праўда жыцця — падмурак праўды мастацкай. Максіму Танку не было патрэбы кідацца ў захады па штучнаму «стварэнню» біяграфіі. Яе пісала само жыццё — «на камні, жалезе і золаце», — як трапна засведчана назваю адной з ягоных паэтычных кніг.

Нарадзіўся паэт 17 верасня 1912 года ў вёсцы Пількаўшчына, на Мядзельшчыне, — у цудоўным азёрным Нарачанскім краі... Так, цудоўным — для вока, а не для працоўных рук: блакіт азёраў таіў ветраломную хвалю для рыбакоў, што жылі з улову, вынесенага сеццю, зямля, пясчаная і камяністая, па-здрадніцку крышыла лемяхі і нарогі.

Ад гэтых камянёў пачынаўся летапіс жыцця Максіма Танка, яго паэтычная «перапіска з зямлёй». 3 дзіцячых год пазнаў цану і мудрасць сялянскай лусты хлеба: зерне падала не на камень...

А потым было знаёмства з іншымі камянямі: не толькі тымі, што леглі акордамі ў арганную песню віленскай Вострай брамы, але і ў змрочныя муры Лукішскага астрога, куды трапіў юнак-падполыпчык Жэня Скурко па волі польскай дэфензівы. Адсюль, праз жалезныя краты, прарывалася бунтарскае сло­ва маладога паэта. Сялянскі гарт, а разам з ім хлебаробскую шчырасць, шчодрасць і прастату пранёс Максім Танк праз усё жыццё. Было нямала творчых і грамадскіх вышынь: Народны паэт, акадэмік, Герой Працы, лаўрэат многіх прэмій, удзельнік шматлікіх міжнародных форумаў, сустрэч, сімпозіумаў.

Паэзія Максіма Танка па-грамадзянску мужная і ўсхвалявана пяшчотная. Аб чым яна? Аб жыцці. У ёй няма тэматычнай скаванасці, зададзенасці, вуз-кай «спецыялізацыі». Усё хвалюе паэта, і ўсё падуладна яго сэрцу. Высокі ўзлёт лепшых узораў лірыкі Максіма Танка народжаны жывым чалавечым ды­ханнем. Простае, зямное яе хараство — не вонкавая запраграмаванасць, а якасць арганічная. Паэт і чытач — здаецца, тут і «рангаў» такіх няма. Ёсць два субяседнікі, два шчырыя сябры. Між імі ідзе задушэўная гаворка. Жыццё — непарыўнае, шматграннае — абуджае ў душы паэта цэлую гаму пачуц-цяў: ад добрай усмешкі да пакутнага роздуму, — і ён шчодра дзеліцца ўсім гэтым з чытачом-суразмоўцам.

Не адно пакаленне пісьменнікаў прыйшло ў беларускую літаратуру пасля Купалы, Коласа, Танка. Прыйшло з новым вопытам жыцця, з высокім узроўнем адукацыі, але ўсе роўна мастакі слова звяртаюцца да творчасці класікаў як да ўзору магутнай знітаванасці грамадзянскіх, маральных, эстэтычных каштоўнасцяў. Яны не выбіралі з жыцця паэтычнае, яны бачылі жыццё, вартае паэтычнага ўзнаўлення. Быць сучасным — для іх азначала быць з часам, у якім жывеш. I яны былі з часам, у якім жылі, застаюцца і застануцца з часам, у які жывуць іх нашчадкі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба iconТэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа І Я
Тэма: “Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з...

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Ак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры І мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка