Урок-даследванне




НазваУрок-даследванне
Дата канвертавання09.11.2012
Памер84.65 Kb.
ТыпУрок
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №2 г.Валожына”

Мінскай вобласці


План-канспект урока

па прадмету “Чалавек і свет”

у 4 класе


Жукоўская С.В.

настаўнік пачатковых класаў

I кваліфікацыйнай катэгорыі


2012 год

Тэма: Ефрасіння Полацкая

Мэта:пазнаёміць вучняў з рэлігійнай і асветніцкай дзейнасцю Ефрасінні Полацкай; раскрыць вялікую гуманістычную ролю яе намаганняў, накіраваных на служэнне свайму народу, сваёй Бацькаўшчыне; развіваць у вучняў аналітычныя здольнасці; на яркіх прыкладах служэння Ефрасінні Полацкай свайму народу; выхоўваць у вучняў высокія маральныя якасьці і пачуццё асабістага грамадзянскага абавязку перад сваёй Радзімай і яе народам.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, раздатачны матэрыял, д\ф “Полацк” (Выдавецтва “Пачатковая школа”)

Форма ўрока: урок-даследванне


Ход урока

I.Арганізацыйны момант

- Дзеці, каб наша праца на ўроку была цікавай, займальнай, я хачу падарыць вам кветкі, якія з’яўляюцца сімвалам нашай Радзімы – васількі; і пажадаць вам стараннай працы на ўроку, каб вы былі гатовыя прыйсці на дапамогу таму, каму яна патрэбна, заставаліся стараннымі і цікаўнымі.

У кожнага з вас на парце таксама ёсць кветачка. Падарыце яе свайму суседу і выкажыце свае пажаданні.

II.Актуалізацыя раней атрыманых ведаў

- Сёння на ўроку мы з вамі працягнем падарожжа ў старажытны горад Полацк.

Дэманстрацыя фільма пра Полацк, Частка 1. (Выдавецтва “Пачатковая школа”)

  • І так, думкамі мы ў Полацку, у кожнага на парце ёсць лісток ведаў. Дадатак 1. Успомніце тое, што мы вывучалі на мінулым уроку, праглядзіце яшчэ два відэафільмы (частка 2, 3) і адзначце тыя сцвярджэнні, якія вы ўжо ведаеце.

  • Зачытайце, якія сцвярджэнні вы ўжо ведаеце. (Адказы вучняў)

  • А цяпер зачытайце сцвярджэнні, якія мы яшчэ не вывучалі.

III. Мэтавызначэнне

- Паглядзіце ўважліва на сцвярджэнні, якія вы станоўча не адзначылі і адкажыце, аб чым або аб кім будзе ісці размова на сённяшнім уроку? (Адказы вучняў)

- На гэтым уроку мы даведаемся яшчэ пра аднаго славутага жыхара Полацка - Ефрасінню Полацкую; пазнаёмімся з рэлігійнай і асветніцкай дзейнасцю Ефрасінні; раскрыім вялікую ролю яе гуманістычных намаганняў, накіраваных на служэнне свайму народу.

- Эпіграфам да нашага урока будуць словы: Слайд 1

Я знаю, што зраблю перад судом суровым:

Я славу зберагу, я прынясу ім Слова!”

IV. Тлумачэнне новага матэрыялу

1.Слова настаўніка.

Наш родны край вельмі багаты на славутых людзей. Сапраўды, нам ёсць кім ганарыцца. У часы ліхалецця нашы продкі са зброяй у руках мужна абаранялі ад ворага сваю зямлю. Будавалі вёскі і гарады, узводзілі велічныя храмы, неслі Божае слова ў асяроддзе вернікаў, засявалі ніву асветы зярнятамі ведаў. Асобай пашаны заслугоўвае наша знакамітая зямлячка Ефрасіння Полацкая. Слайд 2.

2.Паведамленні вучняў.

  • Некаторыя вучні падрыхтавалі свае паведамленні пра жыццё Ефрасінні Полацкай. (Вучні зачытваюць загадзя самастойна падрыхтаваныя паведамленні.) Слайд 3

3.Паведамленне настаўніка. Слайд 4

У манастыры Ефрасіння пачала перапісваць царкоўныя кнігі, а частку грошай, атрыманых ад іх продажу аддавала жабракам. Акрамя гэтага Ефрасіння адкрыла школу для дзяўчынак, дзе вучыла іх чытаць і пісаць, рабіць розную хатнюю справу: шыць, гатаваць ежу, вышываць. Манашкі сваімі набыткамі дзяліліся з беднымі людзьмі, давалі прытулак падарожным.

На схіле жыцця Ефрасіння вырашыла здзйсніць подзвіг-паломніцтва ў Іерусалім – святую зямлю.

Вясной у 1173 г. яна дасягнула Іерусаліма. Захварэўшы ў дарозе памерла і была пахавана ў Іерусалімскім манастыры святога Феадосія. Праз 14 гадоў праваслаўныя манахі перанеслі яе дамавіну ў Кіеў і перапахавалі ў Кіева-Пячорскай Лаўры.

4.Самастойная праца з падручнікам і абмеркаванне прачытанага.

-Адкрыйце падручнік на стар.56, прачытайце самастойна матэрыял і адкажыце на пытанне: Слайд 5

- З якімі звесткамі пра жыццё Ефрасінні Полацкай мы яшчэ не знаёміліся?


- Аб чым новым даведаліся, прачытаўшы тэкст?

Накіроўваць адказы вучняў да наступных выказванняў:

-слава аб дабрадзейнасці Ефрасінні разышлася за межы Полацка.

-людзі дзякавалі за дабро, якое яна рабіла для іх.

-вучыла людзей паважаць адзін аднаго.

-заклікала спыніць крывавыя войны.

-зброя, казала яна, прыносіць у хаты горач ды слёзы.

-па яе загаду была пабудавана Спаса-Ефрасіннеўская царква.

5.Складанне вуснага апісання. Слайд 6

- Спаса-Ефрасіннеўская царква – гэта адзін з самых прыгожых будынкаў 12 ст., якія захаваліся да нашага часу. Старажытны рукапіс сведчыць, што аднойчы ноччу Ефрасіні ўявілася нібыта перад ёй з явіўся анёл і параіў ёй пабудаваць царкву ў сяльцы на рацэ Палаце. І Ефрасіння адразу пачала дзейнасць па будаўніцтву храма.

Звярніце ўвагу на малюнак царквы. Давайце паспрабуем апісаць яе знешні выгляд, выкарыстоўваючы наступныя словы: прыгожая, белакаменная, купал. (Словы запісаны на дошцы)

Спаса-Ефрасіннеўская царква была змуравана вельмі хутка, усяго за 30 тыдняў. Яна нагадвае белую птушачку, якая нібыта адпачывае на зялёным лузе. Царква пабудавана так, што здаецца, быццам бы яна імкнецца ў неба. Сцены царквы ў сярэдзіне пакрыты дзівоснымі малюнкамі, якія захаваліся да нашых дзён. Спаса-Ефрасінеўская царква знайходзіцца на тэрыторыі манастыра, дзе жыла Ефрасіння.

Слайд 7. Фізкультхвілінка

- Калі вы ўважліва слухалі паведамленні аб Ефрасінні Полацкай, то памятаеце, што ў дзяцінстве яна была вельмі вясёлай дзяўчынкай і любіла гуляць у розныя гульні. Вось і мы з вамі пагуляем у народную гульню, якая называецца “Гусі ляцяць”. (Настаўнік называе прадмет, а дзеці паказваюць дзеянне.)

- У кожнага народа ёсць святыні. Для беларускага народа такой святыняй з яўляецца крыж Ефрасінні Полацкай.

6. Праца з падручнікам.

- Давайце аб гэтым прачытаем у падручніку на стар. 56.(Выбарачнае чытанне вучнямі ўголас)

Слайд 8. - Крыж з яўляецца сімвалам хрысціянскай веры. Аснова крыжа Ефрасінні Полацкай зроблена з кіпарысавага дрэва. Вышыня крыжа 51 см. Да драўлянай асновы былі прымацаваны залатыя пласціны з намаляванымі вобразамі святых, каштоўныя камяні. У спецыяльных гнёздах знайходзіліся хрысціянскія каштоўнасці. Гэта кроплі крыві Ісуса Хрыста, кавалачак ад драўлянага крыжа, на якім яго распялі. Па баках крыж быў аздоблены сяэбранымі пазалочанымі пласцінамі.

V.Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага

1.Разгадване крыжаванкі:

1.Будынак, дзе жывуць манахі. (Манастыр)

2.Жанчына, якая жыве ў манастыры. (Манашка)

3.Імя знакамітай беларускай манашкі.(Ефрасіння)

4.Імя гэтай манашкі пры нараджэні. (Прадслава)

5.Які статус надаў царкоўны ўрад Ефрасінні. (Святая)

6Што заказала Ефрасіння Полацкая ў Лазара Богшы? (Крыж)


2.Практычная праца ў групах

- Каб замацаваць нашы веды, каб яны былі больш трывалымі мы складзём часопіс “Ефрасіння Полацкая”.

Кожная група атрымае сваё заданне:

1-ая група рыхтуе характарыстыку Ефрасінні Полацкай, як асветніцы;

2-ая – як гуманіста

3-я – як рэлігійнага дзеяча

4-я – як святой асобы

У кожнага на стале ёсць характарыстыкі, кожнай групе неабходна адабраць адпаведныя і запісаць іх на ліст. Дадатак 2

3.Абарона работ.

Кожная творчая група прадстаўляе свой варыянт характарыстыкі. Пасля абароны работ лісты-старонкі настаўнікам аб’ядноўваюцца ў часопіс “Ефрасіння Полацкая” . Настаўнік дабаўляе апошнюю старонку у часопіс “Помнікі Ефрасінні Полацкай на Беларусі”


VI.Падвядзенне вынікаў, выстаўленне адзнак

  • Нам беларусам ёсць кім ганарыцца, ёсць з каго браць прыклад. Наша зямля дала славянскаму свету шмат выдатных асветнікаў. Алеж вытокі асветніцтва пачыналіся з дзейнасці Ефрасінні Полацкай – вялікай і мудрай дачкі беларускага народа. Стаўшы нябеснай заступніцай беларускай зямлі, яна заўсёды будзе прысутнічаць у нашым жыцці, будзе побач з намі.


VII. Рэфлексія

Вазьміце свае кветачкі і напішыце на іх першую літару слова, якое адпавядае вашаму настрою на ўроку.

Ц – на ўроку было цікава

С – сумна

Д – даведаўся новае

З – заўтра зноў хачу прыйсці ў школу

Выйдзіце да дошкі і прымацуйце іх у вазу. Паглядзіце, які прыгожы букет атрымаўся.

VIII. Дамашняе заданне

Перачытаць тэкст на старонцы 55-56





Дадатак 1


Лісток ведаў

Сцвярджэнні

Ведаю

Яшчэ не вывучалі

1.У 11 ст. у Полацку княжыў Усяслаў







2.Юная палачанка Прадслава пайшла ў манастыр, каб прысвяціць сваё жыццё богу і бедным людзям







3. Бітва на Нямізе адбылася ў 1067 годзе







4. У манастыры Ефрасіння займалася асветніцкай і дабрачыннай дзейнасцю







5. Храм святой Сафіі быў пабудаваны ў Полацку







6. Крыж Ефрасінні Полацкай з яўляецца народнай святыняй для беларускага народа







7. Сабор святой Сафіі пабудаваны па загаду князя Усяслава Чарадзея ў 11 ст.







8. Спаса-ефрасіннеўскі манастыр пабудаваны па ўказаню манахіні-асветніцы Ефрасіні Полацкай









Дадатак 2

Ефрасіння Полацкая як гістарычная асоба

(Рэлігійны дзеяч) 1.Стала манашкай

2.Адкрывала манастыры

3.Будавала цэрквы

4.Па яе заказу быў зроблены Святы Крыж

5.Ажыццявіла паломніцтва ў Іерусалім

(Асветніца 1.Перапісвала кнігі

2.Адкрывала школы

3.Вучыла людзей грамаце

4.Выхоўвала людзей

(Гуманіст) 1.Дапамагала бедным

2.Клапацілася аб хворых

3.Вучыла жыць у сяброўстве

4.Папярэджвала варожасць

(Святая) 1. Жыццё прысвяціла богу

2.Пакланілася Труне Гасподняй

3.Узведзена праваслаўнай царквой у лік святых

4.З’яўляецца нябеснай заступніцай беларускай зямлі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок-даследванне iconСтыпендыі Фонду імя Конрада Адэнаўэра
Вы маеце вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра або / І спецыяліста) І жадаеце працягнуць навучанне ў магістратуры або дактарантуры...

Урок-даследванне iconУрок теми%
Ева Лисинан “Мускав кушак сене чапа кёлартём???” калав тёрёх ирттермелли урок план. (1-м ш урок)

Урок-даследванне iconУрок второй. Новизна Урок третий. Привычное еще не лучшее
Урок восемнадцатый. Когда судьба вас прополощет, как грязное белье (Избавление от комплекса неудачника)

Урок-даследванне iconУрок тринадцатый. Кооперация Урок четырнадцатый. Неудача Урок пятнадцатый. Терпимость Урок шестнадцатый. Золотое Правило думай и богатей мысль это рычаг Человек, который «придумал»
Урок настойчивости ценой в пять­десят центов Необыкновенная власть ребенка Все, что нужно, — это одна глубокая идея «Не­возможный»...

Урок-даследванне iconУрок па курсу " Мая Радзіма-Беларусь"
...

Урок-даследванне iconСа спашукальнікам І з саіскальнікам, ці Правапіс прыставак
Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак І суфіксаў, канчаткаў у “Правілах” (1959) быў...

Урок-даследванне iconУрок пачынаецца з літаратурнай загадкі, паколькі па праграме ў 5-м класе мы знаёміліся з вершам Н. Мацяш "Калыханка маме."
Урок пабудаваны з прымяненнем прэзентацыі, створанай у праграме Power Point. Цяпер у педагагічнай літаратуры такому ўроку надаюць...

Урок-даследванне iconУрок прэзентацыя
Сёння ў нас незвычайны ўрок па беларускай мове. Па-першае, у нас шмат гасцей, прывітаем ІХ усмешкай, па-другое ўрок з выкарыстаннем...

Урок-даследванне iconУрок физики по теме «Закон Ома для участка цепи»
Сегодня у нас необычный урок. Наш урок пройдет в экспериментальной лаборатории, в которой мы проведем опыты и установим закономерности...

Урок-даследванне iconМуниципальное общеобразовательное учреждение
Тип урока: Урок изучения нового материала с мультимедийным сопровождением, комбинированный урок

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка