Семінар 1 Філасофска-дыдактычная паэма «Эсэ пра чалавека» – помнік еўрапейскай асветніцкай думкі




НазваСемінар 1 Філасофска-дыдактычная паэма «Эсэ пра чалавека» – помнік еўрапейскай асветніцкай думкі
Дата канвертавання09.11.2012
Памер47.01 Kb.
ТыпДокументы
СЕМІНАР 1

Філасофска-дыдактычная паэма «Эсэ пра чалавека» – помнік еўрапейскай асветніцкай думкі.

ПЛАН:


  1. Асветніцкі класіцызм яго прынцыповае адрозненне ад французскага класіцызму XVII стагоддзя: прызнанане абмежаваных магчымасцяў розуму як сродку спасціжэння навакольнай рэчаіснасці; зварот да антычных узораў не ў пошуках узору, а аналогіі падзеям англійскай рэчаіснасці; адсутнасць стррогай жанравай іерархіі; большая свабода ў індывідуалізацыі стыля і г.д. Роля англійскай філасофскай і навуковай думкі ў змякчэнні класіцыстычнай нарматыўнасці.

  2. Жанравая своеасаблівасць паэмы, асаблівасці кампазіцыі. Наратыўныя стратэгіі, абумоўленыя жанрамі эсэ і паслання.

  3. Прырода і канцэпцыя натуральнага чалавека ў паэме. Суднесенасць розуму і пачуцця, часткі і цэлага, Вялікага ланцуга быцця і ланцуга Любові як вязьма Сусвету.

  4. Канцэпцыя шчасця. Ідэя маральнага ўдасканалення чалавека ў паэме А. Поўпа.

  5. Паэтыка-стылёвыя асаблівасці паэмы «Эсэ пра чалавека» як узору асветніцкага класіцызму.



ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ПАВОДЛЕ ПАЭМЫ

А. ПОЎПА “ЭСЭ ПРА ЧАЛАВЕКА”

для работы з тэкстам

Звярніце, калі ласка, увагу на тое, што тэксты Поўпа з’яўляюцца бібліяграфічнай рэдкасцю. Таму мэтазгодна адразу звярнуцца па рускі тэкст да www.lib.ru Арыгінальны тэкст паэмы можна адшукаць тут: classiclit.about.com/library/bl-etexts/apope/bl-apope-essay-2.htm Паэма невялікая паводле памераў, таму рэкамендуецца яе раздрукаваць, адказы і паралельныя тэксты для зручнасці можна пісаць акурат на рускім варыянце паэмы.

Дзеля цэласнага ўспрыняцця твора варта таксама прачытаць Гётэ (“Фаўст”) і Вальтэра “Кандыд” (гэтыя творы ўваходзяць у праграму гэтага семестра па замежнай літаратуры)

Да ўсёй паэмы

  1. Вызначыце жанр твора. Да каго з вядомых творцаў Адраджэння ўзыходзіць традыцыя “essay”? Што такое “эпістала”? Да якой эпохі ўзыходзіць гэты жанр?

  2. Чаму ў якасці частак свайго твора А. Поўп абраў форму эпісталаў?

  3. Гісторыя стварэння твора.

  4. Чаму аўтар звярнуўся менавіта да вершаванай формы? (Гл. “Задуму”)

  5. Хто перакладаў паэму на рускую мову?

  6. Адшукайце ў творы рысы асветніцкага класіцызму.

  7. Прасачыце скрозь усю паэму тэмы

А) суаднесенасці часткі і цэлага,

Б) Вялікага ланцугу быцця,

В) Сусветнай гармоніі;

Д) канчатковасці розуму

  1. Адшукайце паралелі з “Фаўстам” Ё. Гётэ. Якія падобныя асветніція ідэя ўвасобіліся ў творах?

  2. Адшукайце ўсе азначэнні Бога і чалавека ў паэме. Дайце іх у арыгінале.

  3. Падкрэсліце ў тэксце тыя моманты, у якіх аўтар адначасова называе чалавека і боствам, і рабом. Адшукайце гэтыя моманты ў арыгінале. Чаму чалавек адначасова і раб, і боства (найчасцей у ІІ эпістале)?

  4. Як увасобілася ў творы ключавая для Асветніцтва ідэя натуральнага чалавека?

  5. Якія антычныя вобразы згадваюцца ў паэме?

  6. Якую канцэпцыю прыроды прапануе ў паэме аўтар?

  7. З усёй паэмы выпішыце 10 афарызмаў з паралельнымі тэкстамі (на мове арыгіналу і ў перакладзе).

Эпістала І

  1. Якую задачу ставіць перад сабой аўтар?

  2. Якой мэты дасягае, будуючы страфу на пытаннях? Якую ролю адыгрывае сінтаксічнае афармленне фразы?

  3. Чаму, паводле Поўпа, няведанне часам лепш для чалавека?

  4. Дайце рускія адпаведнікі:

  5. 1.) All Nature is but art unknown to thee; All chance direction, which thou canst not see; All discord, harmony not understood; All partial evil, universal good; And spite of pride, in erring reason's spite, One truth is clear, Whatever is, is right.

2.) Always do right. That will gratify some of the people and astonish the rest.

  1. IV ч. Якім чынам дасягаецца дыялагічнасць аповеду ў гэтай частцы?

  2. Як, паводле, Поўпа, суадносяцца інстынкт і розум? Пачуцці і розум? Як у аўтарскіх поглядах на гэтае пытанне ўвасобілася асветніцкая эстэтыка?

  3. Вывучыце VIII частку на памяць на мове арыгінала.

  4. ІХ Параўнайце апошнія радкі: “Ты для него не мал и не велик;/ Он связь, равенство, целостность, родник” з арыгіналам. У чым недакладнасць перакладу?

  5. Х . Дайце арыгінальныя адпаведнікі, параўноўваючы абодва варыянты (рус. і англ.) паэмы: Заключено в природе мастерство, / хоть неспособен ты постичь его.

2. Поистине всё хорошо, что есть.

Эпістала ІІ

  1. У чым прызначэнне чалавека, паводле Поўпа?

  2. У чым, паводле Поўпа, значэнне чалавечага розуму?

  3. ІІІ частка: Дайце арыгінальныя адпаведнікі, параўноўваючы абодва варыянты (рус. і англ.) паэмы: 1. Наш кормчий – розум, чья бесспорна власть; Для парусов, однако, ветер – страсть. 2. Всё то, что в сердце или в голове питает разум. 3. Гордыня – гибель наша и оплот,/ Ей порожден подлец и патриот.

  4. Якое азначэнне розуму дае аўтар у ІІ частцы (+арыгінал)?

  5. Якія чалавечыя заганы, якасці згадваюцца ў ІІІ эпістале. Ад словаў “Брюзгливость ” (Пачатак страфы “Как на дичках приносят нам плоды”) и да канца страфы дайце тэкст у арыгiнале. Зрабіце падрадковы пераклад.

  6. Чаму дабрадзейнасць важны аспект чалавечага быцця?

  7. VI. Як ставіцца аўтар да суіснавання дабрадзейнасці і заганы? Ці падзяляеце вы яго думку?

  8. Што гаворыць аўтар пра ролю супольнасці? Чаму гэтая ідэя важная менавіта для эпохі Асветніцтва?

Эпістала ІІІ

  1. Што нітуе рэчы ў свеце? Ад пачатку часткі і да канца страфы вывучыце на памяць (арыгінал).

  2. Якая рэлігійная дактрына пакладзена ў аснову паэмы? Знайдзіце таму падцверджанне.

  3. (ІІІ) Якія стасункі паміж бацькамі і дзецьмі разглядае Поўп?

  4. (IV) Чаму, паводле Поўпа, “Враг злейший человека – человек”. Ад гэтых словаў і да канца страфы дайце ў арыгінале, параўноўваючы абодва тэксты.

  5. (V). Стаўленне аўтара да патрыярха. Чаму пытанні сацыяльнага\дзяржаўнага ўладкавання важныя для Поўпа?

  6. (VI). Стаўленне Поўпа да Бога. Дайце каментары.

  7. Што, паводле Поўпа, паслужыла прычынай супрацьстаяння паміж людзьмі?

  8. Якія формы ўлады прапануе/разглядае Поўп?

  9. “Природа Богу, как всегда, верна:\ Любовь к себе и обществу одна.” Дайце арыгінал. Ці згодны вы з Поўпам ?

Эпістала ІV

  1. (I). Чаму Поўп называе навуку сляпой?

  2. Дайце рускія адпаведнікі: 1.) Where grows?where grows it not? If vain our toil, We ought to blame the culture, not the soil. 2.) Condition, circumstance, is not the thing; Bliss is the same in subject or in king.3.) Hope springs eternal in the human breast, Man never is, but always to be blest.

  3. (ІІ). “Кто одинок, тому вредит успех,\ Поскольку наше счастье в счастье всех». Дайце арыгінальныя адпаведнікі, параўноўваючы абодва варыянты (рус. і англ.) паэмы.

  4. (ІІІ). Якой трыядай надзяляе нас Бог?

  5. Адкуль паходзіць зло, паводле А. Поўпа?

  6. (VI). Што значыць мудрым быць? Ад гэтых словаў у перакладзе і да канца страфы дайце арыгінал. Параўнайце з перакладам.

  7. Які шлях да Благосці прапануе аўтар?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Семінар 1 Філасофска-дыдактычная паэма «Эсэ пра чалавека» – помнік еўрапейскай асветніцкай думкі iconПомнік беларускаму алфавіту, ці "кур’ёзная" літара
Смі, фіксуецца яна І ў “Вікіпедыі”. Былі І такія думкі: маўляў, перад тым, як паставіць помнік літары, трэба пахаваць яе. Не ўнікаючы...

Семінар 1 Філасофска-дыдактычная паэма «Эсэ пра чалавека» – помнік еўрапейскай асветніцкай думкі iconКанспекты дапаможных матэрыялаў для катэхезаў
Дыдактычная мэта: перадаць вучням праўду пра стварэнне свету І чалавека, якія паўсталі з Божай любові

Семінар 1 Філасофска-дыдактычная паэма «Эсэ пра чалавека» – помнік еўрапейскай асветніцкай думкі icon«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Асветніцкай ўстановай «Офіс еўрапейскай экспертызы І камунікацый» (Мінск, Беларусь)
Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Асветніцкай ўстановай «Офіс еўрапейскай экспертызы І камунікацый»...

Семінар 1 Філасофска-дыдактычная паэма «Эсэ пра чалавека» – помнік еўрапейскай асветніцкай думкі iconПрактычныя заняткі Паэма "Май" як вяршыня паэзіі Махі
Літаратурная гісторыя паэмы, буйнейшага філасофска-сімвалічнага твора еўрапейскага рамантызма

Семінар 1 Філасофска-дыдактычная паэма «Эсэ пра чалавека» – помнік еўрапейскай асветніцкай думкі iconПрактычныя заняткі Паэма "Май" як вяршыня паэзіі Махі
Літаратурная гісторыя паэмы, буйнейшага філасофска-сімвалічнага твора еўрапейскага рамантызма

Семінар 1 Філасофска-дыдактычная паэма «Эсэ пра чалавека» – помнік еўрапейскай асветніцкай думкі iconУладзімір Караткевіч Нават не ведаеш з чаго пачаць пісаць. Столькі пра яго гаварылі, столькі пра яго гавораць, а сколькі яшчэ будуць гаварыць! Сколькі
Уладзімір Караткевіч Нават не ведаеш з чаго пачаць пісаць. Столькі пра яго гаварылі, столькі пра яго гавораць, а сколькі яшчэ будуць...

Семінар 1 Філасофска-дыдактычная паэма «Эсэ пра чалавека» – помнік еўрапейскай асветніцкай думкі iconМенскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту
Крынкі” Асіповіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Гэты помнік спраектаваў І аплаціў ён сам у памяць пра 84 габрэйскіх дзяцей, расстраляных...

Семінар 1 Філасофска-дыдактычная паэма «Эсэ пра чалавека» – помнік еўрапейскай асветніцкай думкі iconМенскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту
Крынкі” Асіповіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Гэты помнік ён спраектаваў І зрабіў на свае грошы ў памяць пра 84 габрэйскіх дзяцей,...

Семінар 1 Філасофска-дыдактычная паэма «Эсэ пра чалавека» – помнік еўрапейскай асветніцкай думкі iconЗаданні завочнага індывідуальнага тура Удзельнікі павінны прадставіць у Арганізацыйны камітэт два эсэ па ўстаноўленай форме, з якіх
А адно эсэ рыхтуецца на тэму, прапанаваную раздзелам “Тэорыя І гісторыя права І дзяржавы”, тэматыка другога эсэ выбіраецца ўдзельнікам...

Семінар 1 Філасофска-дыдактычная паэма «Эсэ пра чалавека» – помнік еўрапейскай асветніцкай думкі iconКонкурс эсэ па правах чалавека 5
Зычым у Новым Годзе цікавых І насычаных падзеяў, задавальнення І эфектаў ад працы, а таксама энергіі І моцнага здароў’я!

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка