Заданні І завочнага этапу для 8-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2011 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры




НазваЗаданні І завочнага этапу для 8-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2011 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Дата канвертавання28.10.2012
Памер102.55 Kb.
ТыпДокументы
Заданні І завочнага этапу для 8-класнікаў,

удзельнікаў вочна-завочнай школы-2011

па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры


1. Адзначце фразеалагізмы:

1) цяжкі тыдзень;

2) ахапіць думкай;

3) узяць слова;

4) павесіць нос;

5) душа ў душу.



2. Адзначце біблейскія (міфалагічныя) фразеалагізмы:

1) ні сват ні брат;

2) траянскі конь;

3) грушы на вярбе;

4) аўгіевы стайні;

5) святая святых.



3. Адзначце фразеалагізм, які мае значэнне “ўсякі, кожны чалавек”:

1) і жук і жаба;

2) і воўк і авечка;

3) і слон і бегемот;

4) і сабака і заяц;

5) і конь і карова.



4. Адзначце словы, да якіх падабраны няправільныя фразеалагічныя эквіваленты:

1) без сведкаў – адзін на адзін;

2) галодны – аж у роце чорна;

3) пакрыўдзіцца – кляваць носам;

4) рана – ні свет ні зара;

5) прытварацца – рабіць выгляд.



5. Адзначце рускамоўныя фразеалагізмы, да якіх правільна падабраны беларускія адпаведнікі:

1) в кои-то веки – як серада на пятніцу;

2) попасть впросак – трапіць у нерат;

3) сесть на шею – сесці ў лужу;

4) с гулькин нос – як кот наплакаў;

5) мое дело сторона – мая хата з краю.


6. Адзначце сказы, у якіх фразеалагізмы выконваюць функцыю азначэння:

1) Пасля распродажу маёмасці застаўся я голы як сакол, але затое зноў паступіў ва ўніверсітэт.

2) Гэта была іх [Алеся і Анежкі] першая сустрэча з вока на вока.

3) Работніцы падносілі чырвонаармейцам падарункі – небагатыя, але ад шчырага сэрца.

4) З адкрытым сэрцам, з радаснай душой апоўначы на захад я адчаліў.

5) Як я пагляджу, дык мой хлопец не промах: выбраў сабе дзяўчыну да пары.


7. Адзначце афарызмы з твораў Кандрата Крапівы:

1) каб сонца засланіць, вушэй асліных мала;

2) кожны чалавек – гэта цэлы свет;

3) да славы прагныя, ды вузкія ў плячах;

4) кіраваць то ты кіруй, ды не вельмі тузай;

5) Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб.


8. Адзначце, якога чалавека называюць залётнаю птушкаю:

1) свабоднага, ні ад каго не залежнага;

2) чужога, нетутэйшага;

3) які рэзка не падобны да іншых людзей сваімі паводзінамі ці знешнім выглядам;

4) які марна імкнецца паказаць сябе лепшым, больш значным, чым ёсць на самой справе;

5) таго, хто адышоў ад адных і не далучыўся да другіх.


9. Адзначце фразеалагізмы, якія маюць супрацьлеглае значэнне:

1) ад цямна да відна – ад расы да расы;

2) толькі пяткі блішчаць – без аглядкі;

3) ні нашым ні вашым – і нашым і вашым;

4) аршын з шапкай – хоць ты сабак вешай;

5) пайсці на свой хлеб – сядзець на карку.


10. Адзначце сказы, у якіх фразеалагізмаў няма:

1) Я не пярэчыў: не прывык сядзець склаўшы рукі.

2) Некаторы час яны сядзяць, склаўшы рукі на каленях.

3) Для развароту двор быў цесны, трэба было выязджаць на вуліцу заднім ходам.

4) Раструбілі на ўвесь свет пра гэтую самую куплю і раптам – задні ход.

5) Як рукой падаць – сасновы лес, карысны для здароўя.


11. Адзначце словы, да якіх правільна падабраны фразеалагізмы-сінонімы:

1) заблытаць – строіць кпіны;

2) недарэчнасць – грушы на вярбе;

3) забыцца – збіць з панталыку;

4) нечакана – як снег на галаву;

5) перабольшваць – рабіць з мухі слана.


12. Адзначце беларускія фразеалагізмы, якія могуць з’яўляцца адпаведнікамі рускай фраземе вилять хвостом:

1) лёстачкі падпускаць;

2) слаць як ліс хвастом;

3) плакаць як бабёр;

4) гнуцца як ангельскі цюцька;

5) дробным макам рассыпацца.


13. Адзначце беларускія прыказкі, значэнне якіх адпавядае рускамоўнаму кароткаму выслоўю Голодному Федоту и пустыя щи в охоту:

1) Кажуць, што і масла хлебам мажуць.

2) Сагнешся ў сук – з’ясі і саломы пук.

3) З гора, з бяды пад’еў лебяды.

4) Галоднаму жывату і пушынка па нутру.

5) У чужых руках пірог вялікі.


14. Адзначце словы з прыстаўнымі зычнымі:

1) водны

2) вопратка

3) гэтаксама

4) вачаняты

5) вараннё



15. Адзначце словы, у якіх колькасць шумных і санорных гукаў не супадае:

1) аблавушка

2) жуйка

3) дэмакратыя

4) мілагучнасць

5) гай



16. Адзначце словы са свісцячымі гукамі:

1) Ляхавічы

2) Хойнікі

3) Лунінец

4) Маладзечна

5) Шаркаўшчына



17. Адзначце словы, затранскрыбіраваныя правільна:

1) без солі [б’эс-сол’і]

2) подпіс [потп’іс]

3) плацдарм [плацдарм]

4) мядзведзь[м’адз’в’эц’]

5) схематычны [сх’эматычны]


18. Адзначце словы з чацвёртым націскным складам:

1) індустрыя

2) падраздзяліць

3) інвесціраваць

4) імажынізм

5) будаўнічы




19. Адзначце тыя пары слоў, у якіх націск падае на першы склад:

1) лушчыць, хвалісты

2) бармен, агрэст

3) слівавы, трызненне

4) кухарыць, хлусіць

5) мармур, нібы



20. Адзначце словы з націскным гукам [а]:

1) бравурны

2) замчышча

3) хрысціянін

4) навіна

5) наспех



21. Адзначце словы, у якіх складападзел адбываецца паміж галоснымі гукамі:

1) Эол

2) аер

3) аул

4) заіка

5) эгаіст



22. Выберыце словы, у якіх разыходзіцца вымаўленне з напісаннем:

1) грузчык

2) дзеткі

3) пажар

4) сшытак

5) анекдот



23. Адзначце словы, у якіх маюцца літары, што не абазначаюць гукаў:

1) цвік

2) спартзал

3) вязьмо

4) насенне

5) парцье



24. Адзначце гукі, якія на пісьме можна перадаць літарай Б:

1) [п] 2) [б’] 3) [п’] 4) [б] 5) [д]


25. Адзначце словы, якія пры перакладзе на беларускую мову будуць вымаўляцца з гукам [ц’]:

1) княжество

2) конфетти

3) коготь

4) ткачество


5) банкротство


26. Адзначце словы, у якіх вымаўляецца гук [с]:

1) чэшскі

2) хвалюешся

3) французскі

4) раскідвальнік

5) заснежаны



27. Адзначце словы, у якіх пішацца літара А:

1) адр..сат

2) бут..рброт

3) Чыкаг..

4) вер..цяно

5) зарж..вець



28. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Я:

1) выгл..д

2) грэб..нь

3) с..рабро

4) с..рэбраны

5) дз..сятка


29. Адзначце словы, у якіх пішацца злучальная літара А:

1) закон..парушальнік

2) шкл..пластыкавы

3) час..піс

4) кін..герой

5) адн..разовы


30. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Я:

1) ц..жкавоз

2) рады..тэлефон

3) ц..платраса

4) с..мібор’е

5) св..тлатэхнік



31. Адзначце радкі, дзе ва ўсіх словах пішацца літара А:

1) Ч..рнышэўскі, задр..маць, ц..нтральны, гарыз..нтальны

2) ш..раваты, лібрэт.., ястр..б, ш..вялюра, кват..рант

3) Антары.., тост..р, бухгалт..р, стач..чнік, т..рмометр

4) с..кратар, д..лікатэс, інкогніт.., р..дыска

5) маэстр.., ..бруч, нед..важванне, ..ксана.


32. Адзначце радкі, дзе ва ўсіх словах пішацца літара Е:

1) лег..ндарны, персп..ктыўны, удал..чыні, гал..рэя

2) кал..ктыў, Б..рлін, ..фрэйтар, вец..рок

3) с..нсацыя, бег..мот, с..мнаццаць, н..смачны

4) вец..р, ..ўропа, сн..жок, л..скатаць

5) б..тонны, п..рсона, пас..ка, верас..нь


33. Адзначце радок, дзе ва ўсіх словах пішацца літара Ё:

1) л..савызначальны, л..гкадумны, мімал..там, л..дадрабільны

2) м..давар, л..дадрабілка, рады..хімічны, капрычы..

3) аўды..візуальны, рады..рубка, рады..пошук, рады..вышка

4) л..гкаатлет, м..даварэнне, мікрабі..лаг, чацв..рты

5) ..дзісты, гелі..цэнтрычны, л..даход, рады..актыўнасць


34. Адзначце словы, напісаныя без арфаграфічных памылак:

1) безіменны

2) абыйсці

3) праіснаваць

4) выйгрышны

5) заінтрыгаваць



35. Адзначце радкі, дзе ва ўсіх словах замест пропуску трэба пісаць Ў:

1) ска..т, пакга..з, а..кцыён, А..гій

2) тры..мф, архівары..с, лака..т, поды..м

3) Ма..глі, дрэдно..т, Кейпта..н, сакса..л

4) бра..нінг, га..птвахта, а..дытар, бакала..р

5) літа..ры, со..с, опі..м, дыяры..ш


36. Адзначце словы, у якіх прапушчаны апостраф:

1) раз..юшыцца

2) надвор..е

3) сен..ёра

4) вандроў..е

5) інтэрв..ю



37. Адзначце словы, напісаныя без арфаграфічных памылак:

1) нісчымніца

2) ін’екцыя

3) шкарлятына

4) мадзіфікацыя

5) эканомьце



38. Адзначце словы, якія прынята лічыць выключэннямі з правіла правапісу падоўжаных зычных:

1) Мекка

2) Адэса

3) Палессе

4) Наталля

5) Жанна



39. Адзначце радкі, дзе ва ўсіх словах замест пропускаў трэба пісаць літару Ш:

1) барабан..чык, у..чуваць, ..чаўе, ні..чымны

2) ро..чына, Ільіні..на, сма..на, разно..чык

3) ву..ка, яе..ня, ..чаня, сардэ..ны

4) у..чэнт, ня..часны, пры..чапіць, ..чупальцы

5) пры..піліць, ..чытчык, нясві..скі, у..чыкнуць


40. Адзначце радкі, дзе ўсе словы пішуцца з вялікай літары:

  1. (Ф,ф)едэральнае (Б, б)юро (Р,р)асследаванняў ЗША, (Н,н)овы (С,с)вет, (С,с)таражытны (Р,р)ым;

  2. (С,с)алігорскі (К,к)алійны (К,к)амбінат “(Б,б)еларуськалій”, (Д, д)рэздэнская (К,к)арцінная (Г,г)алерэя, (Б,б)еларускі (Д,д)зяржаўны (Т.т)эхналагічны (У, ў)ніверсітэт;

  3. (З,з)аслужаны (Т,т)рэнер (Р,р)эспублікі (Б,б)еларусь, (Т,т)аварыства (Б,б)еларускай (М,м)овы, (М,м)ірскі (З,з)амак;

  4. (З,з)апарожская (С,с)еч, (О.о)рдэн (П,п)рацоўнай (С,с)лавы, (А,а)рабская (В,в)язь;

  5. (Н,н)овы (З,з)апавет, (Д,д)зень (П,п)ерамогі, (С,с)адружнасць (Н,н)езалежных (Д,д)зяржаў.



41. Выберыце тлумачэнне вылучанага метафарычнага слова.

Завяла мяне ты ў нерат,

Не пайду назад. Наперад!

Бо прыняў як пакаранне

Тваё цяжкае прызнанне.

В. Гарановіч

1) лёс, доля;

2) сталая пара жыцця, старасць;

3) лясныя нетры;

4) сярэдзіна жыццёвай дарогі;

5) пастка, жыццёвы тупік.


42. Адзначце радкі, дзе ўсе пары выдзеленых слоў з’яўляюцца мнагазначнымі:

1) паслаць па бацьку – паслаць пазыўныя ў эфір, жніўныя песні – песні Алеся Бадака, вострая спрэчка – вострая піла;

2) стабілізацыя эканомікі – стабілізацыя правапісу, рагавы адростак – рагавы дом, сардэчнік генератара – сусед-сардэчнік;

3) спусціць шлюпку на ваду – спусціць сабаку на ноч, дарожка з клумбамі – на падлозе ляжала дарожка, заварыць крухмал – заварыць прабоіну ў лодцы;

4) за лета знасіў шорты – знасіў дзіця ў бальніцу, глыбокія моры – глыбокія веды, дзявочы стан – варожы стан;

5) іграць без прымусу – іграць у карты, халодны дзень – халодная сустрэча, родны край – край стала.


43. Адзначце словазлучэнні, дзе патрабуецца арфаграфічная праўка:

1) што-кольвечы з’есці

2) пачаўся марш-парад

3) новы саўгас-тэхікум

4) гэтак-сама прыйшлі

5) рэдка-зубы селянін



44. Адзначце радкі, у якіх пары слоў утвараюць словазлучэнні:

1) мюзік(хол), дыска(музыка), эка(сістэма)

2) рака(Нёман), функцыянальна( блізкі), невядома( які)

3) трэд( юніён), фота( апарат), стэрэа( эфект)

4) праграма( максімум), паў( метра), дзяўчынка( прыгажуня)

5) экалагічна( чысты), з боку( на)бок, дзед( Талаш)


45. Адзначце, з якім меркаваннем нельга пагадзіцца:

1) Астраніміка – раздзел, які вывучае ўласныя назвы нябесных аб’ектаў.

2) Этымалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае пахожджане, гісторыю і семантычнае развіццё (эвалюцыю) слоў.

3) Гідраніміка – раздзел, які вывучае ўласныя назвы водных аб’ектаў.

4) Антрапаніміка – раздзел, які вывучае ўласныя імёны, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі людзей.

5) Айканіміка – раздзел, які вывучае назвы дробных геаграфічных аб’ектаў ( палёў, лясоў, сенажацей, балот, лугоў, дарог, пашаў, урочышчаў).


46. Адзначце, якое азначэнне слова можна лічыць найбольш поўным:

1) Слова – гэта адзінка маўлення, якая характарызуецца цэльнааформленасцю (фанетычнай і граматычнай) і ідыяматычнасцю (Д. Шмялёў).

2) Слова з’яўляецца вынікам спалучэння пэўнага значэння з сукупнасцю пэўных гукаў, прыгодных для пэўнага граматычнага выкарыстання (А. Мее).

3) Слова – найменшая самастойная адзінка мовы, што складаецца з аднаго гука або граматычна аформленага гукавога комплексу, за якім грамадскай практыкай замацавана пэўнае значэнне і якому ўласціва ўзнаўленне ў працэсе маўлення, але без прэтэнзій на паўнату дэфініцый (Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы).

4) Слова ёсць найкарацейшая адзінка мовы, самастойная па сваім значэнні і форме ( В. Жырмун6скі.

5) Слова – гэта важнейшая адзінка мовы, якая абазначае з’явы рэчаіснасці і псіхічнага жыцця чалавека і звычайна аднолькава разумеецца калектывам людзей, якія гавораць на адной мове і гістарычна паміж сабой звязаны (Р. Будагаў).


47. Адзначце, якая з ніжэйпералічаных функцый не ўласціва слову:

1) намінатыўная

2) камунікатыўная

3) экспрэсіўная

4) метамоўная

5) сэнсаадрознівальная



48. Адзначце словазлучэнні, у якіх ёсць метафара:

1) закрыты пераезд

2) горад спаў

3) гоман ручаёў

4) думкі пацяклі

5) з’еў грушу



49. Адзначце словазлучэнні, дзе ёсць словы, перанос значэння якіх адбыўся на аснове метаніміі:

1) засада вярнулася

2) Мінск едзе па грыбы

3) мяккая ўсмешка

4) падэшва гары

5) клубы дыму



50. Адзначце словазлучэнні, дзе ёсць словы, перанос значэння якіх адбыўся на аснове сінекдахі:

1) выстава шкла

2) салют Перамогі

3) перачытаць Мележа

4) плакала восень

5) раніца спявала


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Заданні І завочнага этапу для 8-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2011 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconАдказы І каментарыі да заданняў І завочнага этапу для 8-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2011 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Бібліі тэрмін для абазначэння той часткі Іерусалімскага храма, дзе захоўваўся каўчэг з запаведзямі, пасудзіна з маннай, цудадзейнае...

Заданні І завочнага этапу для 8-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2011 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconЗаданні ІІ завочнага этапа для 9-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2010 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Пастаўце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, запішыце пераклад, падзяліўшы...

Заданні І завочнага этапу для 8-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2011 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconЎ вочна-завочнай школе па беларускай мове І літаратуры
Заданне з прапанаваных пар слоў выпішыце толькі тыя, якія зафіксаваны ў беларускамоўных слоўніках

Заданні І завочнага этапу для 8-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2011 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconВочна-завочная школа
...

Заданні І завочнага этапу для 8-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2011 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconЗаданні для правядзення алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
На наге – на назе, у лугу – у лузе, у лыжке – у лыжцы, у майке – у майцы, у ягадніку – у ягадніке, на чаромхе – на чаромсе, на страхе...

Заданні І завочнага этапу для 8-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2011 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconЎдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008
Намінацыя: Гарантыі забеспячэння правоў І законных інтарэсаў удзельнікаў крымінальнага працэсу

Заданні І завочнага этапу для 8-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2011 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconЎдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008

Заданні І завочнага этапу для 8-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2011 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconЎдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008

Заданні І завочнага этапу для 8-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2011 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconЎдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008

Заданні І завочнага этапу для 8-класнікаў, удзельнікаў вочна-завочнай школы-2011 па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconУдзельнікі I этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове ў 2012-2013 годзе

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка