Юрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні




НазваЮрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні
Дата канвертавання09.11.2012
Памер22.24 Kb.
ТыпДокументы
Юрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, -- выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні. Старэйшы брат днямі атрымлівае “чырвоны дыплём” у Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносінаў. Малодшы брат вучыцца ў 5 клясе, таксама выдатнік. Дарэчы, сам Юрась мае акрэсьлены намер гэтаксама завесьці сям’ю “і дзяцей нават больш”, чым маюць яго бацькі. Па-першае, вельмі любіць дзяцей, па-другое, перакананы: беларусаў павінны быць больш, чым ёсьць зараз.


Адлічаны з Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь на падставе афіцыйнага рашэньня “за перабор пропускаў заняткаў”. Пра навіну даведаўся 15 траўня, за паўтара тыдня да канца навучальнага году і пачатку летняй сэсіі. Аднак сам Юрась перакананы: гісторыя ня мае нічога агульнага з пропускамі ці нездавальняючымі ведамі.


Ад школьных гадоў, дзесьці з 9-10 клясы, Юрась пачаў пісаць артыкулы на злабадзённыя для горада тэмы ў газэты “Народная воля” і “Наша ніва”.


Паралельна супрацоўнічаў з філіяй Таварыства беларускай мовы ў Маладзечне.


Цяперашнія свае праблемы зьвязвае з актыўнай абаронай правоў студэнтаў. У красавіку, калі пачалася кампанія збору подпісаў за захаваньне сацыяльных ільготаў, Алейнік ініцыяваў кампанію супраць скасаваньня студэнцкіх ільготаў у Акадэміі кіраваньня. З аднадумцамі сабралі больш за 500 подпісаў. Гэта, на думку Алейніка, і стала апошняй кропляй адміністрацыі ВНУ.


Як распавёў Юрась, уведаўшы пра яго праблемы, з прапановамі далейшага навучаньня зьвярнуліся ВНУ Польшчы, Украіны, Літвы і Расеі. Між тым, як кажа студэнт, базавую ступень бакаляўра, якая даецца пасьля заканчэньня 4 курсу, ён хацеў бы атрымаць у Акадэміі. Таму працягвае намагацца аднаўленьня.


У мінулы панядзелак Юрась Алейнік падаў пазоў у суд Кастрычніцкага раёну супраць “неабгрунтаванага адлічэньня”. Там паабяцалі, што адказ заяўнік атрымае ў тры дні – будзе пачатая справа альбо патлумачаць прычыну адмовы. Але і праз тыдзень адтуль -- ніякіх навінаў.


Колісь пры выбары будучай Юрась бачыў сябе тым, кім усё ж спадзяецца стаць – эканамістам-мэнэджэрам. У якой сфэры – дзяржаўнай ці прыватнай – справа другасная. Але перадусім хацеў бы працаваць у недзяржаўным сэктары, бо, на яго думку, краіне не хапае кваліфікаваных мэнэджараў, упраўленцаў-прафэсыяналаў.

Што тычыцца эканамічнай палітыкі, то быў і застаецца лібэралам. У палітычных поглядах больш схіляецца да хрысьціянскай дэмакратыі. Цяпер дазнаецца, як хрысьціянская дэмакратыя выяўлялася ў іншых краінах і лічыць: для Беларусі – гэта самы сумленны від дэмакратыі.


У сэнсе адданасьці захапленьням застаецца на юнацкіх пазыцыях. Як былі любімымі камандамі “Скорпіёнз”, “Мэталіка”, а таксама беларусы з Н.Р.М., так і засталіся.


Як быў прыхільнікам творчасьці Ўладзімера Караткевіча, так гэтую прывязанасьць і захаваў (“Каласы пад сярпом тваім” перачытвае штогод).


У Менску пачаў актыўна гуляць у валейбол, хоць у школе захапляўся футболам і баскетболам.


Два месяцы таму Юрась Алейнік стаў сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ня гледзячы на маладосьць, абраны кіраўніком менскай абласной арганізацыі Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Юрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні iconСтаніслаў Суднік нарадзіўся ў вёсцы Сейлавічы Нясвіскага раёна Менскай вобласьці 21 верасьня 1954 года. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў роднай вёсцы паступіў
Сейлавічы Нясвіскага раёна Менскай вобласьці 21 верасьня 1954 года. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў роднай вёсцы паступіў на вучобу...

Юрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні iconЗьміцер Кухлей нарадзіўся 21 лютага 1971 года ў горадзе Масты Гарадзенскай вобласьці
Навучаўся ў Баранавіцкім вышэйшым пэдагагічным каледжы. Паводле адукацыі – настаўнік ангельскай й расейскай моваў

Юрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні iconСяргей Харэўскі, нарадзіўся ў Менску 5 кастрычніка 1967. Вучыўся ў мастацкай вучэльні імя Глебава. У 15 гадоў разам з сябрам Віктарам Корзунам працаваў у
У дзяцінстве марыў стаць горцам-абрэкам: насіць папаху І бурку. Першыя словы прамовіў па-беларуску дзякуючы сваім бабцям

Юрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі ў часе прадстаўленьня новага кіраўніка Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская
Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская эканоміка адноўленая пасьля нафта-газавага крызысу...

Юрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні iconНачная Свабода 0612 Госьць
Госьць: былы студэнт Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь Юрась Алейнік +375,177344387 / +375,295,638,070

Юрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні iconІгар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў
Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў...

Юрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні iconВасіль Юрэвіч, адміністратар менскай поўнаэвангельскай царквы "Новае жыцьцё"
Нарадзіўся 6 верасьня 1968 году ў Менску ў сям’і служачых. У шасьцігадовым ўзросьце памёр бацька, І маці выхоўвала Васіля І яго малодшага...

Юрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні iconАляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
Нарадзіўся 16 лістапада 1951 года ў вёсцы Ўнучкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці

Юрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні iconАляксандар Таўстыка, беларус
Каардынатар рэспубліканскага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” па горадзе Менску І менскай вобласьці

Юрась Алейнік нарадзіўся 31 кастрычніка 1985 года ў Маладэчне Менскай вобласьці. Бацькі, музыкі па адукацыі, выкладчыкі Маладэчанскай музычнай вучэльні iconПастанова постановление
У адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года "Аб адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка