Праект Закона "Аб некамерцыйных арганізацыях" распрацаваны без уліку меркавання грамадскасці І не паляпшае ўмоваў дзейнасці беларускага некамерцыйнага сектару




НазваПраект Закона "Аб некамерцыйных арганізацыях" распрацаваны без уліку меркавання грамадскасці І не паляпшае ўмоваў дзейнасці беларускага некамерцыйнага сектару
Дата канвертавання09.11.2012
Памер25.67 Kb.
ТыпЗакон
Праект Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” распрацаваны без уліку меркавання грамадскасці і не паляпшае ўмоваў дзейнасці беларускага некамерцыйнага сектару

Заява Рабочай групы Асамблеі НДА Беларусі

У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі законапраектаў, да канца бягучага года Саветам Міністраў мусіць быць распрацаваны праект Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях”, які будзе ўнесены ў Парламент у сакавіку 2011 года.

Увесну бягучага года Асамблея НДА звяртала ўвагу адказных распрацоўшчыкаў законапректа на неабходнасць прыцягнення зацікаўленай грамадскасці да працэсу распрацоўкі канцэпцыі законапраекта з далейшым дыялогам па пытаннях ягонага зместу.

Нажаль, гэтага не было зроблена, і працэс распрацоўкі праекта Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” быў здзейснены Міністерствам юстыцыі і Цэнтрам заканадаўства і прававых даследванняў без прыцягнення шырокіх колаў зацікаўленай грамадскасці.

Мы лічым пачатак дыялога па пытаньнях зьместу законапраекта, які арганізуецца Міністэрствам юстыцыі на фінальнай стадыі працы над законапраектам, недапушчальна запозненым. Яшчэ большыя сумневы ў прадуктыўнасці гэтай спробы выклікае тое, што абсалютная большасць зацікаўленых суб’ектаў не мае доступу да тэкста праекта закона ў ягонай актуальнай рэдакцыі.

Тэрмін прадстаўлення праекта Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” суб’екту заканадаўчай ініцыятывы, пазначаны ў плане законапраектнай дзейнасці, падыходзіць да завяршэння, а працэдура далучэння грамадскасці да выпрацоўкі гэтага прынцыпова важнага заканадаўчага акта не была здзейснена належным чынам. З улікам гэтага лічым неабходным адкласці перадачу законапраекта ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода на тэрмін да правядзення шырокага грамадскага абмеркавання.

У сваю чаргу мы, прадстаўнікі нацыянальнай грамадзянскай супольнасці

  • заклікаем беларускія грамадскія аб’яднанні, фонды і ўстановы, а таксама прадстаўнікоў незарэгістраваных ініцыятыў да 23 снежня накіроўваць у Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь усе магчымыя прапановы, датычныя заканадаўчага рэгулявання некамерцыйных арганізацый з патрабаваннем улічыць іх пры падрыхтоўцы тэкста праекта “Аб некамерцыйных арганізацыях”, які будзе перададзены Ураду Рэспублікі Беларусь;

  • настойліва прапануем Міністэрству юстыцыі, Ураду і Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу правесці шчыры і адкрыты для ўсіх зацікаўленых суб’ектаў дыялог па пытаннях праекта Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях”, які б уключаў у сабе правядзенне грамадскіх слуханняў і парламенцкіх слуханняў па новым заканадаўчым акце і іншых праблемах заканадаўчага рэгулявання свабоды асацыяцый і дзейнасці некамерцыйных арганізацый у Ррэспубліцы Беларусь.

Са свайго боку лічым прынцыпова важнымі наступныя прапановы да праекта Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях”:

  • дазволіць магчымасць дзейнасці некамерцыйных арганізацый без дзяржаўнай рэгістрацыі і скасаваць забарону на дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафсаюзаў, рэлігійных арганізацый і фондаў;

  • замацаваць у Законе “Аб некамерцыйных арганізацыях” заяўляльны прынцып рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый (установаў, фондаў, грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый) аналагічны таму, які дзейнічае ў дадзены момант для ўстановаў;

  • не ўводзіць у праект Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” падзел установаў на прыватныя і дзяржаўныя ў залежнасці ад формы ўласнасці, як не адпавядаючы Грамадзянскаму кодэксу, асабліва ў частцы надзяленьня дзяржаўных устаноў уладнымі паўнамоцтвамі;

  • абмежаваць права органаў, што здзяйсняюць дзяржаўную рэгістрацыю, на ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы некамерцыйных арганізацый.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праект Закона \"Аб некамерцыйных арганізацыях\" распрацаваны без уліку меркавання грамадскасці І не паляпшае ўмоваў дзейнасці беларускага некамерцыйнага сектару iconСавет міністраў Рэспублікі Беларусь 220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11
Беларусь ажыццяўляецца распрацоўка праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб некамерцыйных арганізацыях». Новы заканадаўчы акт закране...

Праект Закона \"Аб некамерцыйных арганізацыях\" распрацаваны без уліку меркавання грамадскасці І не паляпшае ўмоваў дзейнасці беларускага некамерцыйнага сектару iconСавет міністраў Рэспублікі Беларусь 220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11
Беларусь ажыццяўляецца распрацоўка праекта Закона Рэспублікі Беларусь „Аб некамерцыйных арганізацыях“. Новы заканадаўчы акт закране...

Праект Закона \"Аб некамерцыйных арганізацыях\" распрацаваны без уліку меркавання грамадскасці І не паляпшае ўмоваў дзейнасці беларускага некамерцыйнага сектару iconПалажэнне па ўліковай палітыцы арганізацыі
Рэспублікі Беларусь "Аб бухгалтарскім уліку І справаздачнасці", уведзеным у сілу з 01. 01. 95г., Планам рахункаў бухгалтарскага ўліку...

Праект Закона \"Аб некамерцыйных арганізацыях\" распрацаваны без уліку меркавання грамадскасці І не паляпшае ўмоваў дзейнасці беларускага некамерцыйнага сектару iconРэферэндум добра, а выбары лепш?
У палiтычным жыццi нашай рэспублiкi робiцца спроба на падставе рэферэндуму датэрмiнова спынiць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета рэспублiкi...

Праект Закона \"Аб некамерцыйных арганізацыях\" распрацаваны без уліку меркавання грамадскасці І не паляпшае ўмоваў дзейнасці беларускага некамерцыйнага сектару iconСш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў
...

Праект Закона \"Аб некамерцыйных арганізацыях\" распрацаваны без уліку меркавання грамадскасці І не паляпшае ўмоваў дзейнасці беларускага некамерцыйнага сектару iconПраект маршрута распрацаваны вучнямі уа "Алексініцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна"
Праект маршрута распрацаваны вучнямі уа “Алексініцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна”

Праект Закона \"Аб некамерцыйных арганізацыях\" распрацаваны без уліку меркавання грамадскасці І не паляпшае ўмоваў дзейнасці беларускага некамерцыйнага сектару iconПраект маршрута распрацаваны вучнямі уа "Алексініцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна"
Праект маршрута распрацаваны вучнямі уа “Алексініцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна”

Праект Закона \"Аб некамерцыйных арганізацыях\" распрацаваны без уліку меркавання грамадскасці І не паляпшае ўмоваў дзейнасці беларускага некамерцыйнага сектару iconПраект маршрута распрацаваны вучнямі уа "Беліцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна"
Праект маршрута распрацаваны вучнямі уа “Беліцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна”

Праект Закона \"Аб некамерцыйных арганізацыях\" распрацаваны без уліку меркавання грамадскасці І не паляпшае ўмоваў дзейнасці беларускага некамерцыйнага сектару iconМіністэрства культуры рэспублікі беларусь
Накіроўваем для ўзгаднення дапрацаваны праект пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "Аб зацвярджэнні Інструкцыі па...

Праект Закона \"Аб некамерцыйных арганізацыях\" распрацаваны без уліку меркавання грамадскасці І не паляпшае ўмоваў дзейнасці беларускага некамерцыйнага сектару iconАдкрщцё аршанскага езу1цкага калегуiма
Пецярбургу, а таксама археалагічных даследванняУ архітэктарам Аляксандрам Вашкевічам быу распрацаваны праект рэ-канструкцыі комплексу...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка