Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896)




НазваЗакон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896)
старонка3/4
Дата канвертавання09.11.2012
Памер443.44 Kb.
ТыпЗакон
1   2   3   4
Глава павінна прадугледжваць дзяржаўныя гарантыі, накіраваныя на забеспячэнне праў грамадзян у сферы культуры, напрыклад, неад'емнасць права чалавека на культурную дзейнасць і культурную самабытнасць; прыярытэтнасць правоў чалавека па адносіне да праў дзяржавы і арганізацый культуры; захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый; захаванне культурнай спадчыны; свабода творчасці; ахова правоў уласнасці на вынікі культурнай дзейнасці; забеспячэнне даступнасці культурнага жыцця з улікам патрэбнасцей і інтарэсаў грамадзян, у тым ліку для асоб, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах; забеспячэнне культурнага самавыяўлення і культурнай разнастайнасці.

Сярод асноўных абавязкаў грамадзян у сферы культуры неабходна замацаваць, у прыватнасці, абавязкі захоўваць культурную спадчыну Рэспублікі Беларусь; паважаць дзяржаўныя мовы і нацыянальныя культурныя традыцыі; беражліва адносіцца да фондаў бібліятэк і музеяў, другіх культурных каштоўнасцей; паважаць і не парушаць правы іншых асоб у галіне культуры, у тым ліку культуру і мову нацыянальных меншасцей; выконваць правілы наведвання (правілы карыстання) арганізацый культуры; бесперашкодна дапускаць работнікаў культуры да правядзення работ па выяўленні, вывучэнні і пастаноўцы на ўлік культурных каштоўнасцей; ствараць умовы для культурнага развіцця дзяцей.

У главе магчыма адлюстраваць асобныя забароны ў адносіне грамадзян (напрыклад, прыносіць у месцы культурных мерапрыемстваў або паказу фільмаў спіртныя напоі, прыводзіць жывёл, насмечваць, крычаць і т.п.). Абмежаванне праў доступу да аб'ектаў культурнай спадчыны можа ставіцца толькі пры стварэнні пагрозы іх далейшаму існаванню або захаванню.

Пры неабходнасці прадастаўлення пэўных праў або ўскладання пэўных абавязкаў толькі асобным катэгорыям грамадзян у залежнасці ад іх грамадзянскай прыналежнасці (грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства) або месца пастаяннага жыхарства мэтазгодна прызначаць гэта непасрэдна ў адпаведных артыкулах Асаблівай часткі Кодэкса аб культуры.

АСАБЛІВАЯ ЧАСТКА.

У Асаблівай частцы Кодэкса аб культуры будуць вызначаны нормы, якія замацоўваюць спецыфіку грамадскіх адносін, звязаных з культурнымі каштоўнасцямі і з асобнымі аспектамі культурнай дзейнасці. Асаблівая частка Кодэкса аб культуры будзе складацца з 3 раздзелаў і 18 глаў.

Раздзел III ”Культурныя каштоўнасці“, які ўключае 8 глаў, будзе рэгуляваць асаблівасці дзейнасці, звязанай з культурнымі каштоўнасцямі.

Пры падрыхтоўцы Кодэкса аб культуры мэтазгодна захаваць асноўныя механізмы рэгулявання грамадскіх адносін, звязаныя з культурнымі каштоўнасцямі, і ўзяць за аснову палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь“ (з улікам прынятага Міжпарламенцкай Асамблеяй СНД мадэльнага закона ”Аб аб'ектах культурнай спадчыны“), Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2007 г. № 190 ”О порядке оценки стоимости культурных ценностей“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 97, 1/8528), пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762 ”Аб некаторых пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 103, 5/22474).

З улікам наяўнасці дастаткова шырокіх абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па міжнародных дагаворах у Кодэксе аб культуры неабходна выкарыстоўваць узгодненыя вызначэнні, напрыклад, такіх тэрмінаў, як ”культурная спадчына“, ”культурныя каштоўнасці“, ”нематэрыяльная культурная спадчына“, ”культурная разнастайнасць“, а таксама пры неабходнасці прызначыць асобую ролю міжнародных органаў і магчымасць атрымання міжнароднай дапамогі для аховы культурнай спадчыны і абароны культурных каштоўнасцей.

У главе 12 ”Агульныя палажэнні аб культурных каштоўнасцях“ будзе дадзена вызначэнне тэрміна ”культурныя каштоўнасці“ (у тым ліку ў частцы калекцый і камплектаў культурных каштоўнасцей), а таксама будуць сфармуляваны агульныя падыходы да надання статусу культурнай каштоўнасці і пазбаўленню гэтага статусу.

Глава ўрэгулюе пытанні права ўласнасці на культурныя каштоўнасці дзяржавы, арганізацый і грамадзян, а таксама абмежаванні, звязаныя з гэтым правам (напрыклад, знішчаць культурныя каштоўнасці, мяняць іх месцараспалажэнне або ўмовы трымання) і пералічаны правы і абавязкі ўласнікаў культурных каштоўнасцей (напрыклад, права пераважнага набыцця другіх састаўных частак або абавязак забяспечыць захаванасць культурных каштоўнасцей і прадастаўляць доступ да іх). Будуць пералічаны віды культурных каштоўнасцей у залежнасці ад формы ўвасаблення і зместу (матэрыяльныя і нематэрыяльныя), ад асаблівасцей захавання (аховы) і выкарыстання (гісторыка-культурныя каштоўнасці; культурныя каштоўнасці, якія састаўляюць Бібліятэчны або Музейны фонды Рэспублікі Беларусь; іншыя культурныя каштоўнасці), а таксама вылучаны асобныя віды матэрыяльных культурных каштоўнасцей (напрыклад, дакументальныя помнікі, помнікі археалогіі, мастацтва, горадабудаўніцтва і інш.).

У главе 13 ”Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці“ будзе дадзена вызначэнне тэрміна ”матэрыяльныя культурныя каштоўнасці“ і пералічаны іх віды, а таксама прызначана, што ставіцца да комплексных культурных каштоўнасцей.

Глава 14 ”Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці“ будзе ўтрымліваць вызначэнне тэрміна ”нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці“ і пералічыць іх віды.

Асаблівасці прафесійнага і выпадковага выяўлення культурных каштоўнасцей будуць адлюстраваны ў главе 15 ”Выяўленне культурных каштоўнасцей“. Тут жа апраўдана вызначыць крытэрыі аднясення аб'ектаў да культурных каштоўнасцей, а таксама парадак надання статусу культурнай каштоўнасці (па рашэнню Урада і з улікам ролі Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытанням гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры).

Глава 16 ”Археалагічная спадчына“ будзе прысвечана пытанням выяўлення і аховы археалагічнай спадчыны.

У главе трэба даць вызначэнні тэрмінаў ”археалагічная спадчына“, ”археалагічны аб'ект“, ”археалагічнае даследаванне“, вылучыць зоны прыярытэтнага археалагічнага інтарэсу і замацаваць асаблівасці выяўлення, уліку, захавання, аднаўлення, зместу, выкарыстання і аховы археалагічнай спадчыны (у прыватнасці, парадак атрымання дазволу на правядзенне даследавання аб'ектаў археалагічнай спадчыны, патрабавання, умовы, якія прад'яўляюцца да археолагаў, арганізацыі і правядзенню работ, парадак вядзення спецыяльнага рэестра).

Прававой асновай главы могуць паслужыць прыняты Міжпарламенцкай Асамблеяй СНД рэкамендацыйны заканадаўчы акт ”Об охране археологического наследия“ і асобныя палажэнні Еўрапейскай канвенцыі Савета Еўропы ад 16 студзеня 1992 года па ахове археалагічнай спадчыны (Рэспубліка Беларусь удзельніцай дадзенай канвенцыі не з'яўляецца). Апраўдана захаваць падыход, у адпаведнасці з яким аб'екты археалагічнай спадчыны разглядаюцца як частка культурнай спадчыны з устанаўленнем агульных прадпісанняў і асаблівасцей парадку выяўлення, уліку, захавання, аднаўлення, зместу, выкарыстання, аховы археалагічнай спадчыны і права ўласнасці на іх.

У главе 17 ”Класіфікацыя і ўлік культурных каштоўнасцей“ будуць прызначаны катэгорыі культурных каштоўнасцей, пералічаны ўліковыя дакументы на культурныя каштоўнасці, раскрыт парадак афармлення ахоўных абавязацельстваў, парадак вядзення банка даных аб культурнай спадчыне і Дзяржаўнага спіса культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Глава 18 ”Захаванне і вяртанне культурных каштоўнасцей“ адлюструе меры па захаванні культурных каштоўнасцей, у тым ліку пытанні зон аховы нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей, прадухілення пагрозы знішчэння або змянення культурных каштоўнасцей, а таксама асаблівасці ўвозу і вывазу культурных каштоўнасцей і іх вяртання ў Рэспубліку Беларусь (з улікам Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2006 г. № 435 ”Аб некаторых пытаннях перамяшчэння музейных прадметаў праз мяжу Рэспублiкi Беларусь“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 109, 1/7728). У главе будуць пералічаны віды работ, якія могуць ажыццяўляцца ў адносіне культурных каштоўнасцей і патрабаванни да іх правядзення.

У главе 19 ”Выкарыстанне і распаўсюджванне культурных каштоўнасцей“ будуць прызначаны асаблівасці выкарыстання культурных каштоўнасцей і іх распаўсюджвання.

Дадзены структурны элемент будзе ўтрымліваць формы выкарыстання культурных каштоўнасцей і распаўсюджвання вынікаў культурнай дзейнасці (у тым ліку правядзенне канцэртаў, пленэраў, рэспубліканскіх і мясцовых выставак твораў літаратуры, выяўленчага мастацтва і т.п., адкрыццё палацаў і дамоў мастацтваў, дамоў творчасці, літаратара, творчых лабараторый, творчых майстэрань і інш.).

У главе прадугледжваецца пералічыць асаблівасці выкарыстання і распаўсюджвання культурных каштоўнасцей у бібліятэчнай і музейнай дзейнасці (правядзенне навуковых даследаванняў архіўных, бібліятэчных і другіх крыніц, публічнае прадстаўленне, публікацыі адпаведных матэрыялаў, ажыццяўленне культурна-адукацыйнай дзейнасці, звязанай з культурнымі каштоўнасцямі адпаведна профілю бібліятэкі або музея і інш.).

Раздзел IV ”Культурная дзейнасць“, які складаецца з 9 глаў, будзе рэгуляваць канкрэтныя напрамкі культурнай дзейнасці.

У главе 20 ”Агульныя палажэнні аб культурнай дзейнасці“ будзе дадзена вызначэнне тэрміна ”культурная дзейнасць“, раскрыты вызначэнні тэрмінаў ”свабода культурнай дзейнасці“ і ”абмежаванне культурнай дзейнасці“ (дадзены вычарпальны пералік выпадкаў і падстаў абмежавання культурнай дзейнасці, пералічаны дапушчальныя выпадкі ўмяшання ў культурную дзейнасць), а таксама вызначаны формы ажыццяўлення культурнай дзейнасці: на прафесійнай і непрафесійнай (аматарскай) аснове, індывідуальна і калектыўна, у тым ліку адзначаны асаблівасці кожнай з вызначаных форм. У главе могуць быць прадугледжаны нормы аб распаўсюджванні вынікаў культурнай дзейнасці ў рамках сацыяльна-творчых заказаў.

Нормы главы 21 ”Прафесійная культурная дзейнасць“ вызначаць тэрмін ”калектыў мастацкай творчасці“, раскрыюць асаблівасці яго прававога становішча, пералічаць віды, жанры і формы калектыву мастацкай творчасці, раскрыюць тэрміны ”прафесійны калектыў мастацкай творчасці“, ”аматарскі калектыў мастацкай творчасці“ і ”аўтэнтычны фальклорны калектыў мастацкай творчасці“.

У главе магчыма адлюстраваць прававое палажэнне такіх тыпаў арганізацый, як клубная ўстанова (ажыццяўляе асветніцкія і забаўляльныя функцыі праз стварэнне фізічным асобам спрыяльных умоў для занятку народнай і мастацкай творчасцю, задавальнення іх пазнавальных патрэбнасцей, патрэбнасцей у самаадукацыі, духоўным і фізічным развіцці, міжасабовых адносінах і адпачынку) і парк (ажыццяўляе асветніцкія, забаўляльныя і эстэтычныя функцыі праз стварэнне на сваёй тэрыторыі спрыяльных умоў для адпачынку і забаў фізічных асоб, распаўсюджвання і папулярызацыі культурных каштоўнасцей і ведаў аб прыродзе, фарміравання беражлівых і гуманных адносін да навакольнага асяроддзя). Адпаведныя нормы будуць трансфармаваны з Палажэння аб клубнай установе ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2004 г. № 23 (Национальный реестр Республики Беларусь, 2004 г., № 180, 8/11695), і Палажэння аб парку культуры і адпачынку ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2004 г. № 22 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 180, 8/11697).

Глава 22 ”Бібліятэчная дзейнасць“ павінна ўрэгуляваць адносіны, звязаныя з дзейнасцю бібліятэк. У ёй будзе ўтрымлівацца вызначэнне тэрміна ”бібліятэка“, сфармуляванае пры дапамозе адлюстравання асноўнага віду дзейнасці - ажыццяўленне збору і забеспячэнне захаванасці дакументаў з мэтай задавальнення інфармацыйных, культурных, навуковых і другіх патрэбнасцей карыстальнікаў, будуць прызначаны задачы і прынцыпы дзейнасці бібліятэк, прызначаны асаблівасці іх прававога становішча (стварэнне толькі ў форме ўстановы). У главе прадугледжваецца замацаваць функцыянальнае прызначэнне бібліятэк, даць вызначэнні розным відам бібліятэк у залежнасці ад формы ўласнасці (дзяржаўныя і прыватныя), значэння (нацыянальная, рэспубліканскія, абласныя, гарадскія, раённыя, пасёлкаў гарадскога тыпа, сельскія), зместа (універсальныя і галіновыя) і прызначэння (публічныя і спецыяльныя), а таксама вызначыць парадак узаемадзеяння бібліятэк.

Асновай для напаўнення дадзенага структурнага элемента павінны паслужыць палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь“ (з улікам прынятага Міжпарламенцкай Асамблеяй СНД мадэльнага Бібліятэчнага кодэкса), Тыпавых правіл карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаных пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2008 г. № 28 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 199, 8/19321). Разам з тым, не трэба трансфармаваць у Кодэкс аб культуры адсылачную норму Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь“ аб тым, што раздзяржаўленне і прыватызацыя дзяржаўных бібліятэк ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, паколькі, зыходзячы з заканадаўства аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, бібліятэка не можа выступаць у якасці аб'екта прыватызацыі.

Пры фармуляванні асноўных тэрмінаў неабходна замяніць тэрмін ”бібліятэчная справа“ на тэрмін ”бібліятэчная дзейнасць“, паколькі ў Законе Рэспублікі Беларусь ”Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь“ прымяняецца тэрмін ”культурная дзейнасць“, вызначэнне якога дае падставу разглядаць бібліятэчную справу як частку культурнай дзейнасці.

У главе трэба ўдзяліць увагу вызначэнню тэрміна ”кніжны помнік“, прызначыць віды кніжных помнікаў (паасобныя, калекцыі) і іх катэгорыі (сусветныя, нацыянальныя, мясцовыя) (Iнструкцыя па ўлiку i захаванню бiблiятэчных фондаў у Рэспублiцы Беларусь, зацверджаная загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 1998 г. № 300), яскрава вызначыць тэрмін ”Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь“, вызначыць дакументы бібліятэчных фондаў, якія з'яўляюцца матэрыяльнымі культурнымі каштоўнасцямі і ўключаюцца ў склад Бібліятэчнага фонда Рэспублікі Беларусь, а таксама раскрыць парадак карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў.

Палажэннем аб арганiзацыi сукупнай сеткi бiблiятэк Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь 29 верасня 1993 г., прадугледжаны абавязковыя ўмовы для адкрыцця бібліятэк (наяўнасць асобнага будынка або памяшкання, якія адпавядаюць будаўнічым нормам на праектаванне бібліятэк з разлікам на аб'ём, планируемага фонду і колькасць чытачоў; наяўнасць не менш 2 тысяч экзэмпляраў бібліятэчнага фонда) і прыведзены нарматывы плошчы асноўных памяшканняў бібліятэк, аднак не вызначана, ці з’яўляюцца такія ўмовы і нарматывы абавязковымі для бібліятэк усіх форм уласнасці.

У сувязі з гэтым мэтазгодна перанесці ў Кодэкс аб культуры нарматыўныя прадпісанні, якія ўтрымліваюць умовы для адкрыцця бібліятэк, яскрава вызначыўшы абавязковасць дадзеных патрабаванняў для заснавальнікаў бібліятэк усіх форм уласнасці.

У мэтах прававога рэгулявання пытанняў арганізацыі і функцыянавання сістэмы міжбібліятэчнага абанемента Кодэкс аб культуры можа надзяліць Міністэрства культуры паўнамоцтвамі на зацвярджэнне парадку арганізацыі і функцыянавання міжбібліятэчнага абанемента, у якім павінны быць вызначаны дакументы, умовы і тэрміны іх выдачы. Пры неабходнасці захавання Рэспубліканскага бібліятэчнага савета, як пастаянна дзеючага дарадчага, кансультацыйнага і экспертнага органа па рашэнні праблем бібліятэчнай дзейнасці, Кодэкс аб культуры павінен утрымліваць бланкетную норму, якая ўпаўнаважвае Міністэрства культуры на зацвярджэнне палажэння аб дадзеным савеце.

У адносіне абавязковага экзэмпляра дакументаў, як аднаго з крыніц фарміравання бібліятэчных фондаў, таксама будзе прадугледжана бланкетная норма, паколькі Палажэнне аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2008 г. № 1284 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 222, 5/28290), распаўсюджвае сваё дзеянне не толькі на бібліятэкі, але і на іншых атрымальнікаў абавязковага бясплатнага экзэмпляра дакументаў.

У главе 23 ”Канцэртная дзейнасць“ будуць дадзены вызначэнні тэрмінаў ”канцэртная арганізацыя“ і ”канцэртная дзейнасць“, раскрыты віды суб'ектаў канцэртнай дзейнасці, асаблівасці прававога палажэння канцэртных арганізацый, а таксама прызначаны асобыя патрабаванні да канцэртнай дзейнасці. У главе трэба раскрыць пытанні, звязаныя з вытворчасцю і выдачай уваходных білетаў і друкавальнай прадукцыі, у тым ліку падставы і парадак звароту ўваходных білетаў. Магчыма замацаваць практыку абавязковага выкарыстання беларускай мовы ў праграмах на аглядах-конкурсах рознага ўзроўню (калі праграма і характар мерапрыемства, якое праводзіцца, не мяркуюць выкарыстанне толькі адной мовы). Пры гэтым мэтазгодна адыйсці ад выкарыстання тэрміна ”культурна-відовішчнае мерапрыемства“, замяніўшы яго тэрмінам ”канцэртнае мерапрыемства“.

У Кодэкс аб культуры апраўдана трансфармаваць нормы Палажэння аб правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2010 г. № 542 ”О проведении культурно-зрелищных мероприятий“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 253, 1/12043), Палажэння аб арганізацыі правядзення дыскатэк і работы культурна-забаўляльных (начных) клубаў у Рэспубліцы Беларусь“, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 582 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25163), Палажэння аб тэатральна-відовішчнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2004 г. № 28 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 3, 8/11866). Магчыма прыняць ва ўвагу рэкамендацыі, прынятыя Міжпарламенцкай Асамблеяй СНД ”Об обеспечении деятельности учреждений клубного типа стран-участниц СНГ“.

1   2   3   4

Падобныя:

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconЗакон рэспублiкi беларусь
У рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай сср, 1991 г., n 20, арт. 291; Национальный...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconПалажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага I (або) мясцовых бюджэтаў
Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., №33, ст. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconЗакон рэспублікі беларусь аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь»
Русь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасці...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconЗакон рэспублiкi беларусь 11 лiстапада 2002 г. №147-3
Аб унясенi змяненняу I дапауненняу у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб бiблiятэчнай справе у Рэспублiцы Беларусь»

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) icon4 снежня 2002 г. N 52 аб зацвярджэннi палажэння аб музеi ўстановы адукацыi
Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconПастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconПастанова Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Республікі Беларусь...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconАб культуры ў рэспубліцы беларусь
Закон Республики Беларусь от 18 мая 2004 г. №282-з (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., №87, 2/1031)...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconЗарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
О санитарно-эпидемическом благополучии населения" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 36, ст. 451), от 5...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconЗакон рэспублікі беларусь
Закон Республики Беларусь от 14 мая 2001 г. №16-з (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., №48, 2/759)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка