Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896)




НазваЗакон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896)
старонка2/4
Дата канвертавання09.11.2012
Памер443.44 Kb.
ТыпЗакон
1   2   3   4
Глава 1. Агульныя палажэнні

Глава 2. Заканадаўства аб культуры і сфера яго дзеяння

Глава 3. Дзяржаўная палітыка і дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы культуры

Глава 4. Кантроль у сферы культуры

Глава 5. Меры па развіцці культурнай дзейнасці

Глава 6. Фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры

Глава 7. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры

Раздзел II. Суб'екты адносін у сферы культуры

Глава 8. Агульныя палажэнні аб суб'ектах адносін у сферы культуры

Глава 9. Арганізацыі культуры

Глава 10. Творчыя саюзы

Глава 11. Правы і абавязкі грамадзян у сферы культуры

АСАБЛІВАЯ ЧАСТКА

Раздзел III. Культурныя каштоўнасці

Глава 12. Агульныя палажэнні аб культурных каштоўнасцях

Глава 13. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці

Глава 14. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці

Глава 15. Выяўленне культурных каштоўнасцей

Глава 16. Археалагічная спадчына

Глава 17. Класіфікацыя і ўлік культурных каштоўнасцей

Глава 18. Захаванне і вяртанне культурных каштоўнасцей

Глава 19. Выкарыстанне і распаўсюджванне культурных каштоўнасцей

Раздзел IV. Культурная дзейнасць

Глава 20. Агульныя палажэнні аб культурнай дзейнасці

Глава 21. Прафесійная культурная дзейнасць

Глава 22. Бібліятэчная дзейнасць

Глава 23. Канцэртная дзейнасць

Глава 24. Музейная дзейнасць

Глава 25. Кінематаграфічная дзейнасць

Глава 26. Тэатральная дзейнасць

Глава 27. Народныя промыслы (рамёствы)

Глава 28. Прысваенне ганаровых званняў

Раздзел V. Заключныя палажэнні

Глава 29. Заключныя палажэнні


3. Асноўныя палажэнні праекта Кодэкса аб культуры

Прэамбула будзе прадугледжваць, што Кодэкс аб культуры накіраваны на ўстанаўленне прававых, арганізацыйных, эканамічных і сацыяльных асноў культурнай дзейнасці, а таксама на рэгуляванне грамадскіх адносін у мэтах захавання і развіцця культурных каштоўнасцей.

Улічваючы складаны і разнастайны характар адносін у сферы культуры, прапануецца выкарыстоўваць структурнае дзяленне Кодэкса аб культуры на Агульную і Асаблівую часткі.

АГУЛЬНАЯ ЧАСТКА.

Агульная частка павінна замацаваць асноўныя прававыя прадпісанні, якія рэгулююць адносіны ў сферы культуры. Асновай для напаўнення дадзенай часткі павінны паслужыць агульныя палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь“ (з улікам прынятага Міжпарламенцкай Асамблеяй СНД мадэльнага закона ”О культуре“, прынятага Міжпарламенцкай Асамблеяй ЕўрАзЭС тыпавога праекта заканадаўчага акта ”Об основах культурной политики“, рэкамендацый па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў - членаў ЕўрАзЭС у вобласці культурнай палітыкі).

Прапануецца выкарыстоўваць структурнае дзяленне Агульнай часткі Кодэкса аб культуры на 2 раздзела і 11 глаў.

Раздзел I ”Асновы прававога рэгулявання ў сферы культуры“ будзе ўтрымліваць базавыя нормы прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы культуры і складацца з 7 глаў.

У главе 1 ”Агульныя палажэнні“ будуць выкладзены асноўныя тэрміны, якія будуць прымяняцца ў Кодэксе аб культуры, і іх вызначэнні, напрыклад, такія як ”культура“, ”культурнае дабро“, ”культурныя каштоўнасці“, ”культурная дзейнасць“, “сфера культуры”, “паслугі ў сферы культуры” і інш. Пры рашэнні пытання аб размяшчэнні асноўных тэрмінаў належыць кіравацца палажэннем часткі другой пункта 49 Правіл падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, у прыватнасці, у Агульнай частцы мэтазгодна даць вызначэнні тэрмінаў, якія з'яўляюцца агульнымі для ўсіх нарматыўных прадпісанняў Кодэкса аб культуры. Тэрміны, якія прымяняюцца толькі ў асобных артыкулах Кодэкса аб культуры (напрыклад, ”арганізацыя культуры“, ”музей“, ”музейная дзейнасць“, ”творчыя работнікі“ і т.п.), будуць раскрыты ў пачатку адпаведных глаў.

Прызначаная глава таксама будзе ўтрымліваць асноўныя прынцыпы, на якіх ствараюцца грамадскія адносіны ў сферы культуры.

Глава 2 ”Заканадаўства аб культуры і сфера яго дзеяння“ вызначыць нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў сферы культуры, сферу дзеяння заканадаўства аб культуры, юрыдычную сілу Кодэкса аб культуры і суадносіны яго палажэнняў з нормамі заканадаўчых актаў другіх галін і палажэннямі міжнароднага права, а таксама будзе ўтрымліваць адсылачныя нормы аб адказнасці за парушэнне заканадаўства аб культуры. Пры неабходнасці ў дадзеным структурным элеменце могуць знайсці адлюстраванне нормы аб дзеянні заканадаўства аб культуры ў часе, у прасторы і па крузе асоб, а таксама аб прымяненні заканадаўства аб культуры па аналогіі.

Асноўныя мэты і напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры (напрыклад, садзейнічанне развіццю культуры; забеспячэнне захаванасці культурных каштоўнасцей; забеспячэнне сацыяльна-эканамічных і іншых умоў для эфектыўнай дзейнасці арганізацый культуры; стварэнне ўмоў для эстэтычнага выхавання грамадзян і творчага развіцця асобы; павышэнне культурнага ўзроўню і задавальненне культурных патрэбнасцей беларускага народа; садзейнічанне фарміраванню сучаснай інфраструктуры і інфарматызацыі ў сферы культуры; распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўных праграм захавання і развіцця культуры; арганізацыя і правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак у сферы культуры; стварэнне ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Рэспублікі Беларусь комплексу дзяржаўных арганізацый культуры, якія забяспечваюць задавальненне асноўных духоўных патрэбнасцей насельніцтва, дэцэнтралізацыя кіравання арганізацыямі культуры; садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў сферы культуры) будуць сфармуляваны ў главе 3 ”Дзяржаўная палітыка і дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы культуры“.

Тут жа будуць пералічаны дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы культуры, у тым ліку раскрыты паўнамоцтвы ў сферы культуры Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў. Нормы дадзенай главы яскрава вызначаць кампетэнцыю дзяржаўных органаў у сферы культуры і размяжуюць іх паўнамоцтвы.

Акрамя таго, знойдуць сваё адлюстраванне пытанні дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы культуры, прынцыпы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў з грамадскімі аб'яднаннямі і грамадскімі саветамі ў сферы культуры.

У главе 4 ”Кантроль у сферы культуры“ з улікам прадпісанняў указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510 ”О совершенствовани контрольной (надзорной) деятельности в Республике Беларусь“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 253, 1/11062), ад 22 чэрвеня 2010 г. № 325 ”О ведомственном контроле в Республике Беларусь“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь Беларусь, 2010 г., № 157, 1/11733) будуць вызначаны агульныя падыходы ў адносіне кантролю ў сферы культуры, у прыватнасці, асноўныя мэты кантролю і яго віды, дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць кантроль у сферы культуры, а таксама пытанні ведамаснага і грамадскага кантролю ў сферы культуры.

Глава 5 ”Меры па развіцці культурнай дзейнасці“ павінна раскрыць змест розных спосабаў папулярызацыі вынікаў культурнай дзейнасці (рэспубліканскія і мясцовыя выстаўкі твораў літаратуры, выяўленчага мастацтва, канцэрты, пленэры, конкурсы, фестывалі і другія мерапрыемствы), пералічыць формы дзейнасці дзяржавы ў дадзенай вобласці (адкрыццё дамоў творчасці, дамоў літаратара, кампазітара, творчых лабараторый, майстэрань і гасціных, палацаў і дамоў мастацтваў,), а таксама замацаваць абавязак дзяржаўных органаў і іншых арганізацый праводзіць работу па папулярызацыі культурных каштоўнасцей. Магчыма ўдзяліць увагу папулярызацыі культурных каштоўнасцей пры дапамозе глабальнай камп'ютэрнай сеткі Інтэрнэт (напрыклад, прадугледзіць размяшчэнне адпаведных матэрыялаў на сайтах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый) і шляхам выкарыстання твораў народнага мастацтва для афармлення памяшканняў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь. У мэтах актывізацыі творчых ініцыятыў суб’ектаў культурнай дзейнасці плануецца распрацаваць шэраг палаженняў, прысвечаных рэалізацыі творчых праектаў.

Асобую ўвагу ў дадзеным структурным элеменце прапануецца ўдзяліць пытанням захавання, развіцця і распаўсюджвання беларускай нацыянальнай культуры і мовы (напрыклад, замацаваць мінімальныя патрабаванні да аб'ёму абавязковага выкарыстання беларускай мовы, неабходнасць выкарыстання двух дзяржаўных моў на шыльдах, інфармацыйных таблічках, асобных аб'ектах культурнай інфраструктуры або пры ажыццяўленні канкрэтнай культурнай дзейнасці, прадугледзіць падтрымку беларускіх арганізацый, якія ажыццяўляюць вытворчасць і распаўсюджванне кніг, фільмаў і другіх вынікаў культурнай дзейнасці на беларускай мове, а таксама ўстанаўленне квот распаўсюджвання нацыянальнага культурнага прадукту на беларускай мове на тэлебачанні, радыё або пры кінавытворчасці).

Пытанням фінансавання (з указаннем крыніц фінансавання) і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння сферы культуры будзе прысвечана глава 6 ”Фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры“.

Пры гэтым у Кодэксе аб культуры трэба адлюстраваць толькі тыя палажэнні, якія не ўрэгуляваны спецыяльным заканадаўствам і ўтрымліваюць асаблівасці фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ў сферы культуры. Будзе прадугледжана выдзяленне субсідый (грантаў) арганізацыям і фізічным асобам для ажыццяўлення культурнай дзейнасці, знойдуць адлюстраванне пытанні спонсарства і мецэнацтва.

З улікам перспектыў далейшага развіцця сферы культуры ў главе трэба прадугледзіць меры, накіраваныя на павышэнне ступені фінансавай свабоды арганізацый культуры і прыцягненне нароўні з бюджэтным фінансаваннем пазабюджэтных сродкаў.

У главе 7 ”Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры“ будуць вызначаны асноўныя мэты і прынцыпы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры, пералічаны прававыя асновы і формы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры, у тым ліку культурнага абмену, замацавана роля дзяржавы ў міжнародным культурным абмене, прадугледжана заахвочванне міжнародных кантактаў і ўдзелу ў міжнародных арганізацыях, а таксама вызначаны базавыя палажэнні аб культурным супрацоўніцтве з этнічнымі беларусамі і суайчыннікамі, якія пражываюць за рубяжом.

Раздзел II ”Суб'екты адносін у сферы культуры“ будзе рэгуляваць грамадскія адносіны, якія датычацца дадзеных суб'ектаў і іх паўнамоцтваў, і складацца з 4 глаў.

У главе 8 ”Агульныя палажэнні аб суб'ектах адносін у сферы культуры“ будуць пералічаны суб'екты грамадскіх адносін у сферы культуры. Да іх, у прыватнасці, могуць быць аднесены грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства (у тым ліку работнікі культуры і творчыя работнікі), калектывы мастацкай творчасці, творчыя саюзы і іншыя аб'яднанні грамадзян, дзяржаўныя органы, арганізацыі культуры, юрыдычныя і фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дабрачынную дзейнасць i прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi ў галiне культуры, навуковыя і іншыя арганізацыі.

Прызначаны структурны элемент адлюструе асаблівасці прававога статусу работнікаў культуры і творчых работнікаў. У прыватнасці, будуць вызначаны адрозненні творчых работнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць на прафесійнай і аматарскай асновах, у тым ліку адрозненне такой дзейнасці ад прадпрымальніцкай, асаблівасці статусу асоб, якія з'яўляюцца творчымі работнікамі, але не ўваходзяць у склад творчых саюзаў (пры неабходнасці магчыма прадбачыць стварэнне спецыяльнай камісіі пры Міністэрстве культуры для правядзення экспертызы творчай дзейнасці і прафесійных дасягненняў творчых работнікаў), а таксама замацаваны асобныя патрабаванні да суб'ектаў адносін у сферы культуры (напрыклад, устанавіць абавязак службовых асоб арганізацый культуры валодаць двума дзяржаўнымі мовамі).

Глава 9 ”Арганізацыі культуры“ пералічыць віды і тыпы арганізацый культуры, раскрые асаблівасці стварэння, рэарганізацыі і ліквідацыі такіх арганізацый, вызначыць парадак кіравання імі і ўзаемадзеяння заснавальнікаў з удзельнікамі арганізацый культуры. Пры вызначэнні тэрміна ”арганізацыя культуры“ апраўдана зыходзіць з неабходнасці замацавання яе галоўнай адметнай адзнакі - ажыццяўлення культурнай дзейнасці ў якасці асноўнай. Арганізацыя культуры разглядаецца не як асобная арганізацыйна-прававая форма юрыдычнай асобы, а як яго разнавіднасць, таму ў Кодэксе аб культуры мэтазгодна прызначаць толькі нормы, якія датычацца спецыфікі дадзеных арганізацый (асноўныя палажэнні аб прававым статусе юрыдычных асоб, аб дзяржаўнай рэгістрацыі і т.п. могуць быць сфармуляваны ў якасці адсылачных норм).

Паколькі асноўнай арганізацыйна-прававой формай, у якой ствараюцца арганізацыі культуры, з'яўляецца ўстанова, трэба адлюстраваць асноўныя адзнакі дадзенага віду юрыдычнай асобы (ажыццяўленне інфармацыйных, асветных, адукацыйных, выхаваўчых, забаўляльных і іншых падобных функцый), парадак іх стварэння і дзейнасці, у тым ліку фінансавання, кіравання, прававы статус маёмасці ўстаноў культуры, а таксама магчымасць стварэння аўтаномнай установы культуры, фінансаванне дзейнаці якой будзе ажыццяўляцца са сродкаў рэспубліканскага ці месных бюджэтаў па сістэме госзаказу у суме, не падзеленай па артыкулах бюджэту.

У главе 10 ”Творчыя саюзы“ знойдуць адлюстраванне пытанні дзейнасці творчых саюзаў, замацаваныя ў Законе Рэспублікі Беларусь ”Аб творчых саюзах i творчых работнiках“ (з улікам прынятага Міжпарламенцкай Асамблеяй СНД мадэльнага закона ”Аб творчых работніках і творчых саюзах“).

У главе неабходна прадугледзіць асноўныя мэты і задачы дзейнасці творчых саюзаў, а таксама ўстанавіць, што адзначаныя мэты дзейнасці з'яўляюцца абавязковымі для ўказання ў статуце грамадскага аб'яднання, якое прэтэндуе на статус творчага саюза, замацаваць асаблівасці прававога палажэння творчых саюзаў, магчымасць стварэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь міжнародных, рэспубліканскіх і мясцовых творчых саюзаў, крытэрыі аднясення да кожнага з прызначаных відаў, прызначыць, што стварэнне, рэгістрацыя і ліквідацыя творчых саюзаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб грамадскіх аб'яднаннях з улікам асаблівасцей, прадугледжаных Кодэксам аб культуры (заснавальнікамі творчых саюзаў могуць выступаць творчыя работнікі, а таксама фізічныя асобы, зацікаўленыя ў развіцці культуры, мастацтва і творчай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а членамі - фізічныя асобы, якія займаюцца творчай дзейнасцю або якія прадстаўляюць якую-небудзь творчую прафесію ў адпаведнасці з профілем творчага саюза). Тут жа мэтазгодна прызначыць прававыя механізмы і гарантыі падтрымкі творчых саюзаў, у тым ліку стварэнне спрыяльных прававых, сацыяльна-эканамічных і арганізацыйных умоў для іх дзейнасці.

У главе 11 ”Правы і абавязкі грамадзян у сферы культуры“, у першую чаргу, апраўдана раскрыць у асобных артыкулах базавыя правы грамадзян у сферы культуры, напрыклад, такія як права на свабоду творчасці; права на дастойны ўзровень культурнага жыцця; права на культурную дзейнасць; права на ўдзел у культурным жыцці (дзейнасці); права на культурную самабытнасць і на захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый; права на далучэнне да культурных каштоўнасцей і на эстэтычную адукацыю. Трэба таксама раскрыць права на свабоду аб'яднанняў у сферы культуры, якое грунтуецца на артыкуле 36 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, як магчымасць стварэння грамадзянамі Рэспублікі Беларусь грамадскіх аб'яднанняў у сферы культуры, у тым ліку творчых саюзаў, а таксама ўступаць ва ужо створаныя ў гэтай сферы грамадскія аб'яднанні (пры гэтым трэба замацаваць права замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ўступаць у дзеючыя творчыя саюзы, калі гэта прадугледжана статутамі гэтых саюзаў, а таксама выступаць заснавальнікамі міжнародных творчых саюзаў, якія ствараюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

У выглядзе асобнага артыкула могуць быць выкладзены іншыя правы грамадзян (у прыватнасці, на наведванне арганізацый культуры ў адпаведнасці з вызначаным рэжымам работы і карыстанне іх паслугамі; на работу з культурнымі каштоўнасцямі; на атрыманне, захаванне і распаўсюджванне інфармацыі аб культурным жыцці, у тым ліку на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці арганізацый культуры, за выключэннем інфармацыі, якая ахоўваецца законам; на карыстанне паслугамі арганізацый культуры ў адпаведнасці са сваімі патрэбнасцямі і інтарэсамі, у тым ліку на атрыманне дакументаў з бібліятэчных фондаў на спецыяльных носьбітах для асоб з парушэннем зроку і на атрыманне дакументаў з бібліятэчных фондаў пры дапамозе выкарыстання нестацыянарных форм абслугоўвання для асоб, якія не могуць наведваць бібліятэку з-за фізічных недахопаў, узросту; на бясплатнае або льготнае наведванне арганізацый культуры (выпадкі будуць прадугледжаны Кодэксам аб культуры); на стварэнне арганізацый культуры; на вываз за граніцу Рэспублікі Беларусь вынікаў культурнай дзейнасці; на ўдзел у дзейнасці па захаванню культурнай спадчыны; на захаванне, распаўсюджванне і развіццё культурных каштоўнасцей для асоб, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцяў; на абскарджанне дзеянняў арганізацый культуры і іх работнікаў, якія парушаюць права грамадзян у сферы культуры).

Акрамя гэтага, у главе павінны быць прадугледжаны правы творчых работнікаў і работнікаў культуры, абумоўленыя іх асобым прававым статусам (напрыклад, права на абарону інфармацыі, выдаванне або страта якой наносіць або можа нанесці ўрон інтарэсам асобы, звязаным з ажыццяўленнем творчай дзейнасці; на псеўданім; на стварэнне творчых саюзаў і прыняцце ўдзелу ў іх дзейнасці; права пастаноўшчыка і артыстаў на імя, а таксама права пастаноўшчыка на абарону ад скажэнняў канцэртнага мерапрыемства або тэатральнай пастаноўкі). Могуць быць прадугледжаны асобыя правы і абавязкі археолагаў (напрыклад, права на навуковае даследаванне і атрыманы навуковы вынік, на публікацыю вынікаў навуковых даследаванняў, на аднаўленне даследавання аб'екта археалагічнай спадчыны, якое археолаг даследаваў раней, доступ да палявой дакументацыі, абавязку па перадачы выяўленых прадметаў суб'екту, вызначанаму ў дазволе на правядзенне даследавання, па прадастаўленню дакументацыі і справаздачы аб праведзеным даследаванні, забеспячэнню належнай кансервацыі і інш.). Пры неабходнасці ў главе могуць знайсці адлюстраванне нормы аб асобых правах у сферы культуры этнічных беларусаў і суайчыннікаў, якія пражываюць за рубяжом.

У дадзеным структурным элеменце мэтазгодна таксама замацаваць права замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей і выхадцаў з другога культурнага асяроддзя ажыццяўляць у Рэспубліцы Беларусь культурную дзейнасць у адпаведнасці са сваімі нацыянальнымі культурнымі і рэлігійнымі традыцыямі, калі гэта не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

1   2   3   4

Падобныя:

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconЗакон рэспублiкi беларусь
У рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай сср, 1991 г., n 20, арт. 291; Национальный...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconПалажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага I (або) мясцовых бюджэтаў
Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., №33, ст. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconЗакон рэспублікі беларусь аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь»
Русь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасці...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconЗакон рэспублiкi беларусь 11 лiстапада 2002 г. №147-3
Аб унясенi змяненняу I дапауненняу у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб бiблiятэчнай справе у Рэспублiцы Беларусь»

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) icon4 снежня 2002 г. N 52 аб зацвярджэннi палажэння аб музеi ўстановы адукацыi
Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconПастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconПастанова Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Республікі Беларусь...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconАб культуры ў рэспубліцы беларусь
Закон Республики Беларусь от 18 мая 2004 г. №282-з (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., №87, 2/1031)...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconЗарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
О санитарно-эпидемическом благополучии населения" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 36, ст. 451), от 5...

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года \"Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь\" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., №20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №128, 2/896) iconЗакон рэспублікі беларусь
Закон Республики Беларусь от 14 мая 2001 г. №16-з (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., №48, 2/759)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка