Прасачыць гісторыю фарміравання беларускай нацыі, станаўленне нацыянальнага характару беларусаў. Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці




НазваПрасачыць гісторыю фарміравання беларускай нацыі, станаўленне нацыянальнага характару беларусаў. Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці
Дата канвертавання09.11.2012
Памер136.62 Kb.
ТыпДокументы
Мэты ўрока: прасачыць гісторыю фарміравання беларускай нацыі, станаўленне нацыянальнага характару беларусаў. Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа; фарміраваць лагічнае мысленне і цікавасць да гістарычнага мінулага; выхоўваць любоў да Радзімы, павагу да роднай мовы і пачуцце патрыятызму.


Абсталяванне: выстава “Беларускае адзенне”, выстава кніг беларускіх пісьменнікаў, карта-схема “Племянныя княжанні на тэрыторыі Беларусі”, схемы, на дошцы карта Беларусі ў выглядзе дрэва, у вучняў такія ж лісты на партах.


Тып урока: інтэграваны, матэрыял разлічаны на правядзенне сумеснага ўрока па гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры. Яго вядуць два настаўнікі – гісторык і беларусавед.


Эпіграфы: Мой любы край, не дакарай,

Што славіць зноў бяруся.

Калі і есць у свеце рай,

Дык ён на Беларусі.

С. Законнікаў

Я беларус. Спрадвеку мне належыць

Чароўны край

палеў,

бароў,

крыніц.

Ад тураўскіх муроў да Белавежы.

Ад Бярэсця і да полацкіх званіц.

С. Законнікаў.


Беларусавед: Сення мы павядзем гаворку пра самае каштоўнае, пра самае дарагое - пра нашу Бацькаўшчыну (абвяшчае мэту урока, зачытвае эпіграф). Рака нараджаецца з ручаін, дрэва расце з каранеў, чалавечая годнасць і вартасць нараджаецца з глыбокай адданасці сваей Радзіме, веданне яе гісторыі, з пашаны да спадчыны, з любві да роднай мовы.


Гісторык: Наша краіна – Рэспубліка Беларусь. Мы – беларусы (зачытвае другі эпіграф). А ці ўсе тут беларусы? Падыміце, калі ласка, рукі


хто сярод вас беларус (прысутнічыя падымаюць рукі). Вось, звярніце ўвагу – беларусаў тут большасць! Таму ўрок гэты для нас вельмі важны.

Беларусавед: Нашу Радзіму называюць Беларусь – адкуль жа пайшла гэтая назва? Якія думкі ёсць наконт гэтага?

Вучні: ­­­­­­– Яна была свабодная ад прыгнёту.

– Шмат белых бяроз.

– Белыя туманы над балотамі.

– Светлага колеру валасы і скура і інш.

Гісторык: Наш урок пра беларусаў. Адкуль жа пайшлі беларусы? А як складвалася жыццё беларусаў і з чаго яно пачыналася? Калі старажытны чалавек з’явіўся на тэрыторыі Беларусі?

Вучань: 100 – 35 тыс. гадоў назад.

Гісторык: У якіх стагоддзях славяне засялілі тэрыторыю сучаснай Беларусі?

Вучань: У V-VIIIстст.

Гісторык: Якія племянныя княжанні ўзніклі на тэрыторыі сучаснай Беларусі?

Вучань: Праз некалькі стагоддзяў славяне аб’ядналіся ў племянныя групы, асноўнымі з іх былі крывічы, радзімічы, дрыгавічы.

Гісторык: Пакажыце на карце, дзе рассяляліся гэтыя плямёны. (Вучань паказвае на карце-схеме граніцы княжанняў.) Кожны народ адасабляеццца з нейкай дзяржавай. Давайце ўспомнім, у якія дзяржавы ўваходзіла тэрыторыя, на якой пражывалі беларусы ў сярэднявеччы. А пакуль мы будзем з вамі вясці гаворку, два добраахвотнікі суаднясуць запісаныя на дошцы даты і падзеі, звязаныя з беларускай дзяржаўнасцю.(Два вучні працуюць каля дошкі.) Якая першая дзяржава была ўтворана на тэрыторыі Беларусі?

Вучань: Полацкае княства.

Гісторык: Хто быў яе першым князем?

Вучань: Рагвалод.

Гісторык: З якой дзяржавай звязаны лёс беларусаў далей?

Вучань: Ужо ў ХІІІ – ХІVстст. землі Беларусі ўвайшлі у склад поліэтнічнай феадальнай дзяржавы – ВКЛ.

Гісторык: Якую ролю адыграла гэта дзяржава ў гісторыі?

Вучні: – Скончылася феадальная раздробленасць.

– Сфарміравалася беларуская народнасць.

– Палепшылася эканамічнае развіццё: узрасла колькасць гарадоў, палепшыўся гандаль, былі прыняты новыя законы.

Гісторык: Чаму ж беларусы не стварылі сваю дзяржаву?

Вучань: У цяжкія гадзіны гісторыі краіны аб’ядноўваліся, каб даць адпор ворагу. Так і ў 1569г. ВКЛ аб’ядналася з Польшай у федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую. Але лёс гэтай дзяржавы быў трагічны. Яна праіснавала крыху больш 2-х стагоддзяў і была падзелена Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Амаль уся тэрыторыя Беларусі адышла да Расіі, у межах якой забаранялі беларускую мову, мастацтва, кнігі.

Цэнзура не дазваляла друкаваць кнігі на беларускай мове. Цэнзары кіраваліся агульным курсам палітыкі ўрада ў беларускіх губернях і сваімі “меркаваннямі”.

Перад вамі гістарычны дакумент ХІХст. Прачытайце яго, калі ласка, і выканайце заданне, якое зададзена пасля яго.


Дакументы сведчаць

  1. 1889г. сакавіка 16. Зварот Віленскага асобнага цэнзара па ўнутранай цэнзуры ў Галоўнае ўпраўленне па справах друку.

Віленская губернская друкарня прадставіла для дазволу да друку прыкладзены пры гэтым рукапіс на беларускай гаворцы пад загалоўкам “Беларускія апавяданні Бурачка”. У сувязі з пытаннем, ці не хаваецца ў такіх сачыненнях тэндэнцыя, акрамя “маларускай”, стварыць яшчэ “беларускую” літаратуру, і такім чынам разбіць і аслабіць літаратурнае і нацыянальнае адзінства, а ў выніку гэтага і палітычную магутнасць рускага народа, маю гонар пакорліва прасіць Галоўнае ўпраўленне па справах друку з вяртаннем мне гэтага рукапісу ўшанаваць мяне паведамленнем, ці можа ен быць дазволены да друку.


Заданне. Прааналізуйце дакумент і вызначце, якімі мэтамі кіравалася царская цэнзура, забараняючы друкаванне зборніка Ф. Багушэвіча.

Дайце ім аргументаваную ацэнку; звярніце ўвагу на адсутнасць у адказе галоўнага цэнзурнага ведамства спасылкі на закон ці змест рукапісу, які, відаць, не пярэчыў цэнзурнаму статусу.


Гэты рукапіс Ф. Багушэвіча, не трапіўшы ў друк, дзесьці знік і да гэтага часу не знойдзены. А зараз скажыце ці змірыліся беларусы з такім становішчам?


Вучань: Не! Нягледзячы на забарону, беларусы не змірыліся з такім становішчам і не згубілі сваю культуру, і не забылі сваю гісторыю.

Гісторык: У гэты час працягваўся працэс кансалідацыі беларускай народнасці і пераход да фарміравання беларускай нацыі.

Беларусавед: Я прасіла вас звярнуцца да тлумачальнага слоўніка і выпісаць азначэнне слова “нацыя”.

Вучні: – Гэта ўстойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём, маюць адзіную культуру, мову і самасвядомасць.

– Гэта супольнасць якая прыходзіць на змену народнасці і якая з’яўляецца больш высокай ступенню самаарганізацыі і кансалідацыі этнасу.

– Нацыя – гэта суб’ектыўнае пачуцце і воля групы людзей, галоўнымі прыкметамі якой з’яўляецца валоданне агульнай гістарычнай памяццю і імкненне жыць разам.

– Нацыя – гэта супольнасць, якая аб’яднана агульнасцю мовы, рэлігіі, звычаяў, займае агульную тэрыторыю і імкнецца да стварэння ўласнай дзяржавы.

Гісторык: Як вы думаеце, з пункту погляду гісторыі, якое азначэнне будзе больш дакладнае?

Вучань: Я лічу, што першае.

Гісторык: Так, я з табою, згодны. Давайце запішам гэтае азначэнне ў сшыткі. (Вучні запісваюць са слоў настаўніка). А зараз ўспомнім, якія ж умовы былі патрэбны для таго, каб сфарміравалася нацыя?

Вучань: Я лічу, што галоўная ўмова – гэта, вядома, мова.

(Вучань піша на дошцы ў адным з карэнняў слово “мова”, астатнія вучні запісваюць гэтае слова на свае лісты).

Беларусавед: Вы ўжо ўспомнілі з гісторыі, што наш народ доўгі час знаходзіўся пад прыгнётам Польшы і Расіі. І ў першую чаргу гэта адмоўна адгукнулася на мове. Як вы лічыце, чаму мова беларуская забаранялася?

Вучні: – Мова – душа народа.

–Жыве мова – жыве нацыя.

– Жыве мова – жыве памяць продкаў.

Беларусавед: Так, мова – нацыянальны скарб, векавая праца многіх пакаленняў. Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Загіне дрэва. Так і народ загіне без мовы. І сёння гонар і абавязак ўсіх нас – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту. Бо мова наша прыгожая, пявучая, жывая і непаўторная. Шмат паэтаў васпявалі ў сваіх вершах мову. Сярод іх і Пімен Панчанка.

Яго верш мы зараз паслухаем.

Беларуская мова

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

Дратавалі, здзекваліся, мучылі…

Ты жыла ў працы і ў баях.

Пра цябе, як сонечнае дзіва,

І Купала, ды і ўсе мы снілі сны…

Ад цябе, ласкавай і праўдзівай,

Адракаюцца цяпер твае сны.

Пра народ мой, церпялівы, працавіты,

Помняць партызанскія лясы…

Хто за намі? Пакаленне прагавітых.

Халуёў я чую галасы.

Я спяваў пра жыта і пра жаўранкаў,

Ненавідзеў акупантаў і прыгнёт,

А сягоння – вялікажзяржаўнікаў,

Што разбэсцілі вялікі мой народ.

Навучылі не рабіць –

Хлусіць і красці.

Дзеці ў школы з іншай моваю бягуць.

Я хацеў, нашчадкі, вас праклясці,

Ды люблю сваю зямлю… і не магу.

Беларусавед: А што думаюць вучні пра нашу мову? Зачытаем некаторыя радкі з іх сачыненняў.

Вучні:

“Сэрца народа – гэта і ёсць мова, на якой ён размаўляе з даўніх часоў. Чаму цяпер некаторыя не жадаюць прызнаваць нашу родную мову? Чаму цураюцца яе? І хто вінаваты ў гэтым? Мабыць, гэта след, які пакінулі прыгнятальнікі, забараняючы беларускія словы; мабыць, гэта самі беларусы, у якіх закамянелыя сэрцы да сваёй мовы. Калі мы адвернемся ад мовы, то і нас не пажадаюць прызнаваць як самастойную нацыю”.

“Мне робіцца сорамна, таму што мы не ведаем сваёй роднай беларускай мовы, а чалавек, які не ведае свёй роднай мовы, не можа з’яўляцца сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы. На жаль, тую мову, якую мы павінны ведаць, мы чуем на ўроках беларускай мовы і літаратуры, дзе ёй нас вучыць настаўнік. Радуе тое, што зараз на радыё і тэлебачанні інтэнсіўна вядзецца адраджэнне беларускай мовы. Можна быць упэўненым, што родная мова не забыта цалкам, што ў хуткім часе на ёй будуць размаўляць усе беларусы”.

“Часам мне бывае сорамна і за самога сябе, таму што я яшчэ не вельмі добра размаўляю на роднай мове, але я буду імкнуцца да гэтага, а знацыць, я сам унясу ўклад у нацыянальнае развіццё сваёй беларускай культуры. Мае аднакласнікі таксама праяўляюць цікавасць да беларускай мовы, таму што яны упэўнены, што родную мову неабходна добра ведаць. Давайце зробім нашу мову чыстай і прыгожай, каб яна гучала з гонарам за сваю Радзіму і за свой народ.”

Беларусавед: Есць у нашага народа свае звычаі і традыцыі, ёсць і свая культура (вучні пішуць слова “культура” на карані). З цемры мінулых стогоддзяў дайшлі да нас імёны выдатных дзеячаў беларускай культуры. Сярод іх, вядома, асобае месца займае імя Ефрасінні Полацкай, Ф.Скарыны, М.Гусоўскага. Давайце ўспомнім знакамітых людзей, імёны якіх склалі славу беларускага народа.

Вучні: Ян Чачот, Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас, А.Пашкевіч, В. Дунін-Марцінкевіч, Я.Лучына, Я.Карскі, І.Насовіч, М.Доўнар-Запольскі, К.Каліноўскі і інш.

Беларусавед: Калі ласка, звярніце ўвагу на выставу кніг. Творы гэтых пісьменнікаў дапамогуць вам больш дасканала ведаць гісторыю, звычаі і традыцыі нашага народа.

Гісторык: А я хацела б напісаць на карані гэтага дрэва слова “менталітэт”.(Піша на дошцы, вучні на месцах). Як вы разумееце гэтае слова?

Вучні: – Своеасаблівы тып мыслення.

– Светабачанне людзей.

Гісторык: Так, добра. А што б вы яшчэ напісалі на гэтых каранях?

Вучань: Я б напісаў слова “самасвядомасць”. Без гэтага немагчыма ўзрасціць нацыю, таму што гэта слова азначае ўсведамленне свайго адрознення ад іншых народаў.

Гісторык: Я думаю, што кожны беларус павінен разумець асабістую адказнасць за лёс свайго народа, быць гатовым аддаць усе сілы і нават жыццё ў барацьбе за яго шчасце і волю. Гэта разуменне і ёсць вышэйшая ступень нацыянальнай самасвядомасці.

Вучань: З азначэння нацыі можна вылучыць яшчэ такі фактар, як тэрыторыя (запісвае на дошцы).

Гісторык: І я думаю, што ты можаш адразу запісаць там яшчэ такі выраз як “адзінства гаспадаркі.” Чаму мы можам гэта запісаць?

Вучань: Таму што у гэты час складваецца нацыянальны рынак.

Гісторык: Малайчына!

Вось мы і скончылі запаўняць частку дрэва, яго аснову – карані. Мы з вамі вырасцілі беларускую нацыю. На аснове гэтага за доўгую гісторыю ў беларусаў склаўся і своеасаблівы характар.

Беларусавед: Давайце дадзім азначэнне нацыянальнаму характару.

Вучні: Нацыянальны характар – гэта сукупнасць розных псіхалагічных рыс і якасцей, уласцівых прадстаўнікам якога-небудзь народа.

Беларусавед: Мы далі азначэнне нацыянальнаму характару беларусаў. Давайце паспрабуем прасачыць, як гэтыя рысы праяўляліся ў гісторыі і як былі адлюстраваны пісьменнікамі і паэтамі ў літаратуры. Паспрабуйце запісаць на крону свайго дрэва тыя рысы нацыянальнага характару, якія ўспомніце, а потым мы перанясем іх на дошку. (Вучні працуюць).

Гісторык: Якую рысу вы абазначылі б першай?

Вучань: Я б на першае месца паставіў патрыятызм.

Гісторык: А што мы разумеем пад патрыятызмам?

Вучань: Любоў да сваей Радзімы, да ўсяго айчыннага, да мясцовасці, дзе ты нарадзіўся, да народа, да яго мовы і культуры.

Гісторык: Гэтая рыса нацыянальнага характару можа заняць цэнтральнае месца ў нашай схеме. (Вучань запісвае на сярэдзіне кроны на дошцы).

Беларусавед: Давайце нагадаем творы, у якіх паказаны патрыятызм беларускага народа.

Вучні: У.Караткевіч”Зямля пад белымі крыламі”, М.Гусоўскі”Песня пра зубра”, В.Быкаў “Жураўліны крык”, А.Куляшоў “Сцяг брыгады”,

Л.Дайнека “Меч князя Вячкі”.

Беларусавед: Яшчэ якія рысы вы вызначалі, абапіраючыся на свой вопыт?

Вучань: А я ў сваю схему запісаў “свабодалюбства”.

Гісторык: Прывядзі, калі ласка, прыклады праяўлення свабодалюбства беларускага народа.

Вучань: Барацьба з мангола-татарамі і крыжакамі ў сярэднявеччы, праяўленне гераізму ў час вайны з Напалеонам 1812г. і Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945гг.

Гісторык: Пішы на дошцы гэтае слова. Беларусавед: А у літаратуры ў якіх творах можна гэта прасачыць?

Вучні: Я.Купала “Бандароўна”, “Курган”, Я.Брыль “Сірочы хлеб”.

Гісторык: Хто яшчэ вылучыў рысы?

Вучань: Беларусы заўжды былі працавітымі людзьмі. Я б вылучыў “працавітасць”. (Піша на дошцы).

Беларусавед: У беларускай літаратуры шмат прыкладаў таго, што наш народ быў вельмі працавіты. Прывядзіце іх.

Вучні: Я.Колас “Новая зямля”, А. Вярцінскі “Дажынкі”, беларускія казкі, напрыклад, “Лёгкі хлеб”, прыказкі і прымаўкі (прыклады: “Хто добра працуе, той ніколі не сумуе”, “Будзеш працаваць – будуць людзі паважаць”).

Гісторык: А ці не ўспомніць нам пра таленавітасць беларускіх жыхароў? Звярніце ўвагу на выставу на сцелажах. Беларусы рабілі цудоўнае адзенне, прыладу дамашняга абіходу, пісалі вершы, складалі песні. Перад вамі рэпрадукцыі карцін нашага земляка А.Ісачова, якога зараз ведаюць ва ўсім свеце. (Вучань запісвае слова “таленавітасць”)

Беларусавед: Заўжды беларуская зямля славілася талентамі. Беларусы – майстры на ўсе рукі. Дакажыце гэта прыкладамі з мастацкай літаратуры.

Вучні: М. Багдановіч “Слуцкія ткачыхі”, М. Танк “Люцыян Таполя”, Я. Колас “Сымон-музыка”, Я. Пархута “Апошні гусляр”, казка “Музыка- чарадзей”.

Беларусавед: Асноўныя рысы вы назвалі. А зараз успомніце, што яшчэ ўласціва беларусам?

Вучні: Знаходлівасць, хітрасць, аптымізм, талерантнасць, гасціннасць, шчодрасць, жартлівасць, гумар.

Беларусавед: Так. Беларусы – вялікія аматары гумару. Вельмі любяць яны пажартаваць. Есць у беларускай літаратуры вечны вобраз камічнага фальклору –Несцерка.

Несцерка: Добры вечар, сябры! Эге, колькі вас тут сабралася! Не раўнуючы, як дроў у лесе. Але ж ці няма сярод вас і тых дурняў,што за мною гоняцца? Здаецца, няма... Вядома, у страха вочы вялікія.Апекся на малацэ, дык і на халодную ваду дзмуць будеш. Вы ж, мусіць, не ведаеце, браточкі, якая мяне бяда спаткала? Іду гэта я на хутары, да шляхты, каб зарабіць трохі, а дарога вядзе праз балота. Тут, бачу я, конь нечы ў балоце топіцца, а гаспадар каля яго бегае, бядуе, лямантуе, на дапамогу кліча, а навокал няма нікога, апроч мяне. Ну, я адразу кінуўся, ухапіў каня за хвост ды цягну, і гаспадар таксама цягне. Выцягнулі мы каня, каб не я, загінуў бы конь. Аж на тую бяду хвост у каня адарваўся. Дык гаспадар, дурны шляхцюк, замест таго, каб падзякаваць, на мяне ж і накінуўся: “Ты, кажа, у маёй кабылы хвост адарваў, дык і плаці за гэта, а калі не, - да суддзі!” Схапіў мяне за каўнер і не пускае. Тады я вырваўся і пабег. Я бягу, і ён за мною. Я на мост, і ён за мною. Ледзь не злавіў, але я з моста ўніз, у ваду, а пад мастом, на тую бяду, кабета нейкая белізну мые. Дык я на яе незнарок ускочыў і разам з ёю у ваду!.. Вылез з вады... А баба? Баба таксама вылезла. От крыку было! Тут за мной яшчэ нейкі ўвязаўся, відаць, муж гэтай кабеты. Доўга гналіся, амаль да самага мястэчка. Ледзь уцёк ад іх, ледзьве выратаваўся! Халера тых шляхцюкоў на маю галаву прынесла! Бягуць, нібы жару ўхапіўшы! Каб яны прахам пайшлі! Калі б злавілі, у турму пацагнулі б! Але трасцу яны зловяць! Не такі Несцерка чалавек, каб жыўцом ды ў рукі давацца...

Гіторык: Усе мы лічым, што гісторыя сур’езная навука, але і ў ей сустракаюцца жарты. Я вас прасіла да сенняшняга ўрока падрыхтаваць гістарычныя анекдоты.

Вучні: Сустрэліся раз шляхціцы на сваім сейміку, і зайшла ў іх гаворка пра старажытнасць роду кожнага з прысутных. Што толькі не навыдумлялі яны, каб перасягнуць адзін аднаго! Пераможцам стаў той, што прывёў наступны доказ: “Ехаў я аднойчы на кані полем. Раптам бачу, як з неба спускаецца белы-белы воблак, а з яго выходзіць... Маці Боская. Я саскокваю з каня і падаю перад ёю на калені, скінуўшы шапку. А яна на гэта: “Устань, дарагі кузен!”


Апавядалі, як аднаго разу да шляхціца сяредняй рукі завітаў суседні зямянін з усімі сваімі дамачадцамі. Гасцяванне зацягнулася, аж пакуль не стала чаго і на стол падаць, бо каморы і свіронкі апусцелі. Толькі тады за сціплай вячэрай старэйшы з “дарагіх” гасцей заявіў, каб іх рана пабудзілі, бо пара і дамоў. Узрадаваны гаспадар не змыкаў вачэй усю ноч, абы толькі не праспаць такі шчаслівы момант развітання. І толькі прабліснуў золак, як ён хутка ўсхапіўся.

- Уставайце, бо певень ужо даўно праспяваў!

- Што? Маецца і певень? Дык можа яшчэ крыху пагасціць...

Тады гаспадар у адчаі стаў будзіць усіх сваіх разам з чэляддзю. На пытанне, з якой прычыны абвяшчаецца падобнае фамільнае “рушэнне”, ён заявіў:

- Паснедаем і будзем збірацца да вас у госці...


Нейкі шляхціц так набраўся ў карчме, што ледзь выйшаўшы адтуль, ніяк не мог узабрацца на свайго каня. Тады стаў прасіць то аднаго, то другога святога:

- Святы Антоні, дапамажы!.. Э-э-х, хвароба! Ну, тады святы Мікалай... Што за чорт! Т-а-а-к... Святы Валенты!

І ніводзін са святых, да якіх ён звяртаўся, не праявіў інтарэсу да ягоных спраў. Нарэшце шляхціц крыкнуў у адчаі:

- У імя госпада Бога, усе святыя, дапамажыце!

І калі пасля гэтага перакуліўся цераз каня на другі бок, то прабурчэў:

- Не, не ўсе адразу...


Беларусавед: Вось мы і склалі наша дрэва. Што спрыяла развіццю нацыянальнага характару беларусаў?

Вучні: Такія рысы як “патрыятызм”, “свабодалюбства”, сфарміраваліся таму, што доўгі час беларусы былі пад прымусам, працавітасць дапамагала ім адваяваць ў прыроды землі.

Беларусавед: Так якія ж мы беларусы? На гэта пытанне цудоўна адказвае ў сваім вершы Р.Барадулін.

Мы больш сваёй ахвярасцю вядомы,

Мы, беларусы,

Мы – народ такі.

Ахвотна забываем, што мы,

Хто мы.

Згадаюць

Нашай памяці вякі!

Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы,

Саміх сябе хваліць нам не з рукі,

Хай слабакі

Аж падаюць ад стомы,

На плечы ўзяўшы

Пыхі мех цяжкі.

Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы,

Надзейныя сябры і дружбакі.

І госць, і падарожны ў нас,

Як дома.

А злым і травы колюцца ў бакі.

Гатовы ўсё аддаць –

І тым багаты.

Мы, беларусы,

Мы – народ такі,

Што з краю небяспекі нашы хаты,

Пра гэта

Не забудуць чужакі!


Беларусавед: Ці спадабаўся вам урок?

(Вучні выказваюць думку, што такія ўрокі вельмі патрэбны для сучаснай моладзі.)

Гісторык: А як вы лічыце, чаму мы на ўроку сення аб’ядналі такія прадметы, як гісторыя і літаратура?

Вучань: Амаль кожная гістарычная падзея адлюстроўваецца ў літаратуры. Пісьменнікі і паэты заўжды ішлі ў нагу з часам. А ў гісторыі есць раздзелы, дзе вывучаецца культура, і ў тым ліку, творчасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Гісторык: Дзякуй усім за дапамогу. А гэтыя “дрэвы” застаюцца вам на памяць аб нашым уроку.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прасачыць гісторыю фарміравання беларускай нацыі, станаўленне нацыянальнага характару беларусаў. Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці iconМаксім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бела-рускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную І яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага
М. Гарэц-кі — гэта гонар І сумленне беларускай нацыі, яе духоўны настаў-нік, які ўнёс велізарны ўклад у фарміраванне нацыянальнай...

Прасачыць гісторыю фарміравання беларускай нацыі, станаўленне нацыянальнага характару беларусаў. Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці iconЭпохі "нашаніўства" І "УЗВЫШЭНства" як асноўныя ў працэсе фарміравання канцэпцыі нацыянальнага характару
Эпохі “нашаніўства” І “узвышэнства” як асноўныя ў працэсе фарміравання канцэпцыі нацыянальнага характару

Прасачыць гісторыю фарміравання беларускай нацыі, станаўленне нацыянальнага характару беларусаў. Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці iconТыпалог I я ў заемасувязей беларускай I рускай мо ў I праблемы нацыянальнай сама I дэнтыф I кацы I
Нацыянальнае I iнтэрнацыянальнае ў сучасных беларускай I рускай мовах. Праблемы моўнай iдэнтыфiкацыi

Прасачыць гісторыю фарміравання беларускай нацыі, станаўленне нацыянальнага характару беларусаў. Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці iconСучасная беларуская мова экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
...

Прасачыць гісторыю фарміравання беларускай нацыі, станаўленне нацыянальнага характару беларусаў. Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці iconТыпы беларускага нацыянальнага характару
Мэта ўрока: прасачыць за развіццём характараў, барацьбой І сутычкай галоўных персанажаў у сцэнах падрыхтоўкі І правядзення дыспуту,...

Прасачыць гісторыю фарміравання беларускай нацыі, станаўленне нацыянальнага характару беларусаў. Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці iconЯк прыказку чытаць выразна?
Настаўнік : Мэта наступнай сітуацыі паказаць агульнасць поглядаў беларусаў І рускіх на самыя важныя праблемы жыцця значэнне працы,...

Прасачыць гісторыю фарміравання беларускай нацыі, станаўленне нацыянальнага характару беларусаў. Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці iconЯкуба Коласа «Нам засталася спадчына…»
Якуб Колас І янка Купала былі выразнікамі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў; яны шырока раскрывалі нацыянальны характар,...

Прасачыць гісторыю фарміравання беларускай нацыі, станаўленне нацыянальнага характару беларусаў. Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці iconАспірант кафедры методыкі выкладання матэматыкі
...

Прасачыць гісторыю фарміравання беларускай нацыі, станаўленне нацыянальнага характару беларусаў. Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці iconПатрыятычнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Радзімы, яе нацыянальнай культуры, традыцый І звычаяў; развіцце самасвядомасці асобы, яе здольнасці ўсведамляць сябе прадстаўніком...

Прасачыць гісторыю фарміравання беларускай нацыі, станаўленне нацыянальнага характару беларусаў. Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці iconАсаблівасці нацыянальнага характару ў аповесцях янкі брыля
Літаратура адной з першых звярнулася да псіхалагічнага аналізу. Мастацкае слова раскрывала душу народа. Адметнасці нацыянальнай псіхалогіі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка