Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня




НазваКроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня
Дата канвертавання11.11.2012
Памер63.11 Kb.
ТыпДокументы


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 11 (330)

( 19 сакавіка 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




Гарадзенцы ў падтрымку беларускай мовы 2

Агуньнанацыянальная дыктоўка ў Мастах 2

Каардынатары моладзевых праграм наведалі Гародню 2

Начная чытанка ў Гародні 3

ЭГУ абвяшчае “Інтэлектуальны марафон-2009” 4

Школа абароны правоў чалавека 4

 Спабор дзіцячых малюнкаў 4

Праваабарончая Канфэрэнцыя 5




Падзеі:

уверх

Гарадзенцы ў падтрымку беларускай мовы


Тэкст Агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая адбудзецца ў Гародні 22 сакавіка, будзе чытаць легендарная беларуская дыктарка Зінаіда Бандарэнка.

Сёлета дыктоўка ладзіцца пад лёзунгам “Гародня, будзьма з мовай!”. Усе яе ўдзельнікі атрымаюць памятныя асадкі, падарункі з лягатыпам дыктоўкі. Па заканчэньні дыктоўкі ўсіх чакае сьвяточны торт.

Арганізатары зьвяртаюць увагу, што дыктоўка ня тэст на валоданьне мовай. У першую чаргу гэта праява салідарнасьці з беларускай мовай, сьведчаньне таго, што мова жыве і мае прыхільнікаў.

Дыктоўка распачнецца ў 12 гадзін у памяшканьні Таварыства беларускай школы (Гародня, вул.Будзёнага 48а-44).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 74-44-28.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Агуньнанацыянальная дыктоўка ў Мастах


Упершыню жыхары Мастоўшчыны змогуць узяць удзел у беларускай агульнанацыянальнай дыктоўцы.

Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт задаволіў заяву сябра Рады грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За Свабоду” Алеся Зарэмбюка на правядзеньне дыктоўкі. Яна адбудзецца 25 сакавіка ў памяшканьні актавай залы Мастоўскага раённага цэнтра выхаваўчай работы.

Алесь Зарэмбюк зьвярнуўся да старшыні Мастоўскага райвыканка З сакавіка.

У выніку перамоваў паміж супрацоўнікамі райвыканкама і прадстаўнікамі “Руху “За Свабоду” дыктоўка адбудзецца 25 сакавіка ў 14 гадзін ў памяшканьні актавай залы Мастоўскага раённага цэнтра выхаваўчай работы. Тэкстам другой агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі па прапанове аддзела адукацыі Мастоўскага райвыканкама будзе “Старая казка Палесься” Юрыя Лабынцава.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Каардынатары моладзевых праграм наведалі Гародню


18 сакавіка ў Гародні адбылася арганізацыйная сустрэча па падрыхтоўцы азнаямляльнага візыту ў Беларусь прадстаўнікоў эўрапейскіх арганізацый, якія рэалізуюць праекты ў сфэры моладзевай палітыкі.

Гародню наведалі каардынатар Рэсурснага цэнтра для краін Усходняй Еўропы і Каўказа САЛЬТО, а таксама прадстаўнікі менскіх арганізацый “Фіяльта” і “Ліга добраахвотнай працы моладзі”. Госьці сустрэліся з мясцовымі грамадзкімі арганізацыямі і прадстаўнікамі ўлады, з якімі абмеркавалі магчымасьці стварэньня адкрытай пляцоўкі для прэзэнтацыі і знаёмства эўрапейскіх структур з дзейнасьцю мясцовых арганізацый.

Азнаямляльны візыт у Беларусь 26 прадстаўнікоў эўрапейскіх дзяржаўных і няўрадавых структур, якія працуюць з моладдзю, адбудзецца з 5 па 10 траўня. Яго арганізатарамі выступілі Рэсурсны цэнтр САЛЬТО, Упраўленьне па справах моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі, “Ліга добраахвотнай працы моладзі” і інш. Падчас візыту ўдзельнікі пазнаёмяцца з рэалізацыяй і разьвіцьцём моладзевай палітыкі ў Беларусі на агульнанацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях. Рэгіянальны ўзровень будзе прадстаўлены гарадзенскімі аб’яднаньнямі і арганізацыямі.

Чакаецца, што візыт паспрыяе разьвіцьцю доўгатэрміновых партнёрскіх сувязей паміж беларускімі і эўрапейскімі арганізацыямі для рэалізацыі сумесных моладзевых праектаў.

Паводле http://t-styl.info

уверх


Начная чытанка ў Гародні


Прэзэнтацыя мультымедыйнага дыску “Начная чытанка-2” і сустрэча з Пятром Садоўскім, аўтарам кнігі “Мой шыбалёт” адбылася ў Гародні 18 сакавіка.

На дыску сабраныя біяграфіі, творы і фотаздымкі літаратараў, якія чыталі свае творы ў эфіры Радыё Свабода цягам 2007-2008 гадоў.

За гэты перыяд на радыёхвалях прагучалі 50 аўтараў і перакладчыкаў. Сярод іх Славамір Адамовіч, Уладзімер Арлоў, Наталка Бабіна, Генадзь Бураўкін, Пятро Васючэнка, Галіна Дубянецкая, Павал Касьцюкевіч, Алег Мінкін, Людміла Рублеўская, Тацяна Сапач, Васіль Сёмуха, Сяргей Законьнікаў.

Удзельнікі прэзентацыі атрымалі ў падарунак дыскі “Начная чытанка-2” і кнігу Пятра Садоўскага “Мой шыбалёт”.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Начало формы

Конец формы





Абвесткі:


уверх

ЭГУ абвяшчае “Інтэлектуальны марафон-2009”


Шэсць лепшых удзельнікаў атрымаюць права ўдзельнічаць у міжнароднай студэнцкай канфэрэнцыі ў Вільні.

Марафон складаецца з трох дыстанцый:

  • для размінкі Інтэрнэт-віктарына “Эрудыт” (заданьні будуць даступныя 20 сакавіка з 15.00 да 16.00 і з 20.00 да 21.00)

  • кароткая: Інтэрнэт –алімпіяда “Знаток” (заданьні будуць выкладзены 22і 23 сакавіка)

  • доўгая: інтэрнэт-спабор на лепшае эсэ “Мясляр” (тэмы эсэ будуць даступныя з 26 да 31 сакавіка)

Пасьля фінішу на кожнай дыстанцыі удзельніку налічваецца пэўная колькасьць балаў. Да наступнай дыстанцыі дапускаюцца удзельнікі з найбольшай колькасьцю балаў.

Вынікі кожнага этапу будуць апублікаваныя ў сістэме дыстанцыйнага навучаньня ЭГУ http://moodle.egu.lt

Вынікі спабору будуць улічвацца пры паступленні ў ЭГУ на праграмы: “Сацыяльная і палітычная філязофія” і “Тэорыя і практыка сучаснага мастацтва”.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 10-11 класаў.

Больш падрабязная інфармацыя пра рэгістрацыю на ўдзел у марафоне можна знайсці на вэб-пляцоўцы http://www.ehu.lt

уверх





Не спазьніся!

уверх

Школа абароны правоў чалавека


Навучаньне на тэму “Грамадзкія кампаніі і судовая абарона правоў чалавека” для прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці ладзіцца з 9 да12 красавіка ў Чарнігаве.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 31 сакавіка.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца на эл. адрас office@belhelcom.org. Рэкамендацыйныя лісты вітаюцца.

уверх

 Спабор дзіцячых малюнкаў


Эўразьвяз запрашае дзяцей Беларусі да ўдзелу ў спаборы дзіцячага малюнка на тэму гендэрнай роўнасьці пад патранатам Бельгійскай прынцэсы Матыльды.

Апошні тэрмін падачы малюнкаў – да 15 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя пра спабор – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.delblr.ec.europa.eu/picture_contest_2009/index.html .

З пытаньнямі зьвяртайцеся па тэлефоне ў Кіеве (380 44) 279-85-75 альбо па эл.пошце t.veysov@fgl-energy.com, кантактная асоба – Цімур Вейсаў.

уверх

Праваабарончая Канфэрэнцыя


Сакратарыят міжнароднай сеткі Дамоў Правоў Чалавека – Human Rights House Foundation абвяшчае Міжнародную Канфэрэнцыю “Прымяненьне міжнароднага права ў праваабарончай практыцы”.

Апошні тэрмін падачы дакументаў на ўдзел – 31 сакавіка.

Дакумэнты і пытаньні прымаюцца на эл.пошту: internationallawinadvocacy@gmail.com

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://humanrightshouse.org/noop/file.php?id=10275 (Information and application form (in Russian)).

уверх


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconКроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня
Прэзентацыя трэцяга выпуску краязнаўчага альманаху “Горад Сьвятога Губерта”, прысьвечанага падзеям зьнішчэньня гістарычнай часткі...

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconCустаршыня грамадзкага аб’яднаньня "Жаночы незалежны дэмакратычны рух"
Была кіраўніком сэкцыі экскурсаводаў “Менсктурысту”, дырэктарам турагенцыяў “Камкон-тур”

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconДзякуй, сябры!
Дзесяты дзень народзінаў адзначылі на мінулым тыдні сябры грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сэктар”

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconХто жадае калядаваць?
Першая сустрэча ахвотных далучыцца да падрыхтоўкі І ўдзелу ў калядаваньні адбылася 16 сьнежня ў офісе Гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня...

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconАлесь Лозка Старшыня Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня Таварыства беларускай школы
Дацэнт Катэдры этналёгіі І фальклярыстыкі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconАлесь Лозка Старшыня Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня Таварыства беларускай школы
Дацэнт катэдры этналёгіі І фальклярыстыкі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconМаладыя журналісты ў Польшчы
Навучальны візыт у Польшчу групы маладых гарадзенскіх журналістаў зладжаны намаганьнямі Гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр...

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconВынікі страйку прадпрымальнікаў
Паводле старшыні аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова, у акцыі пратэсту...

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconВыйшла аўдыёкніга Міколы Ермаловіча
Сёньня ў Менску прэзэнтавалі дыск з сэрыі “Гукавая кніга па-беларуску” з запісамі працаў гісторыка Міколы Ермаловіча. Аўдыёкніга...

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconВыйшла аўдыёкніга Міколы Ермаловіча
Ермаловіча з сэрыі “Гукавая кніга па-беларуску”. Гэта першае выданьне паэзіі, філязофіі І публіцыстыкі Міколы Ермаловіча. Аўдыёкніга...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка