Паводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў




НазваПаводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў
Дата канвертавання09.11.2012
Памер26.59 Kb.
ТыпДокументы
Паводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і і жывуць ў грамадзянскім шлюбам. Як кажуць спэцыялісты, прыблізна кожны дзесяты “саюз” не рэгіструецца. У 2006 годзе па-за шлюбам нарадзіліся 22 тысячы дзяцей, што амаль напалову болей за паказьнік 2000 году. Паводле афіцыйнай статыстыкі, штогод у Беларусі рэгіструецца каля 70 тысяч шлюбаў. Расказвае Ігар Карней.


Менчук Юрась Гаеў грамадзянскім шлюбам жыве дзесяты год і афіцыйна рэгістраваць свае адносіны пакуль не зьбіраецца:


“Я не настолькі супраць шлюбаў, колькі катэгарычна супраць раньняга пабраньня. Гэта сур’ёзная праблема ў нашай дзяржаве. Асабліва калі пачынаюць “юлозіць” па мазгох магчымасьцю атрыманьня кватэры за трэцяе дзіця, людзі кідаюцца ў шлюбы, пачынаецца шаленства. Гэта гонка зусім непатрэбная, бо потым давядзецца вельмі моцна расплочвацца. Гэта не пустыя словы, калі параўнаць статыстыку шлюбаў і разводаў. Фактычна на сёньняшні дзень кожная другая сям’я – наноў створаная пасьля разводу кагосьці з бакоў. Хваляцца, што шмат шлюбаў. Але ніхто не падлічвае, колькі паўторна заключнах шлюбаў і колькі было перад гэтым разводаў. А любы развод – гэта псыхалягічная траўма. І добра яшчэ, калі няма дзяцей”.


Міністэрства юстыцыі падрыхтавала спэцыяльную даведку. У ёй, адзначаецца: грамадзяне, не пабраныя шлюбам, ня могуць прэтэндаваць на адпаведныя правы мужа і жонкі.


Ад моманту стварэньня паўнавартаснай сям’і зьяўляюцца асабістыя немаёмасныя правы – ад права на вызначэньне імя дзіцяці да месца жыхарства і грамадзянства. Праўда, ў адпаведнасьці з Грамадзянскім кодэксам, толькі жанчына, якая была ў шлюбе, мае права патрабаваць алімэнты на дзіця. У мужчыны такой магчымасьці няма.


Псыхоляг Інэса Барысава ўдакладняе, што народжанае па-за зарэгістраваным шлюбам дзіця не атрымлівае права на ўтрыманьне. А алімэнты на дзіця можна атрымаць толькі пасьля складанай судовай працэдуры высьвятленьня бацькоўства:


“Ніхто ня можа быць супраціўнікам ці прапагандыстам грамадзянскіх шлюбаў. Але дзеці павінны нараджацца ў афіцыйнай сям’і. Бо дзецям трэба, каб была гарантаваная юрыдычная ахова. А ў грамадзянскім шлюбе яны яе ня маюць. І, вядома ж, калі афіцыйна сям’я ўтвараецца, то людзі, як мне падаецца, больш грунтоўна да гэтага падыходзяць, больш адказна. Але, шчыра кажучы, усё ад саміх людзей залежыць, а не ад наяўнасьці штампу ў пашпарце”.


Шматдзетная маці Вераніка Голад, як яна сама кажа, “жонка” з 29-гадовым стажам, перакананая: жыцьцё без абавязкаў, як гэта адбываецца ў грамадзянскім шлюбе, дазваляе мужчынам не выконваць свае сямейныя абавязкі. І ў першую чаргу ў выхаваньні дзяцей.


“Таму адзінае выйсьце, я лічу, узьняцца ўсім нам, і ня толькі шматдзетным, а ўсім маці, якія думаюць пра лёс сваіх дзяцей, якія хочуць, каб іх дзеці добра вучыліся, добра харчаваліся, былі здаровыя, выйсьці і проста прасіць, патрабаваць, каб на нас зьвярнулі ўвагу”.


Паводле законаў, усё правы на маёмасьць і абавязкі ў справе ўтрыманьня і абароны сям’і ўзьнікаюць толькі, калі шлюб афіцыйнай зарэгістраваны. Тады муж і жонка карыстаюцца роўнымі правамі на сумесную маёмасьць нават у тым выпадку, калі адзін зь іх не працаваў, а займаўся даглядам дзіцяці ці вёў хатнюю гаспадарку.


Маёмасныя адносіны паміж “грамадзянскімі” мужам і жонкай рэгулююцца паводле закону пра агульную долевую ўласнасьць. Гэта значыць, што нажытая сумесна маёмасьць ня лічыцца агульнай уласнасьцю. І ў выпадку разыходу, такі скарб будзе дзяліцца, адпаведна укладаньнямі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Паводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў iconПаводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту
Адной з прычынаў называецца харчаваньне ў школах, калі дзеці ўвогуле адмаўляюцца ад нясмачных страваў, альбо харчуюцца няякаснымі...

Паводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў iconПаводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым
Пакуль рэкордная колькасьць замежных турыстаў 90 тысяч чалавек – наведала Беларусь летась. Абсалютная бальшыня гасьцей – транзытныя...

Паводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў iconСацыялягічныя дасьледваньні ў шэрагу краінаў Заходняй Эўропы выявілі тэндэнцыю: хатнімі выхавацелямі, гувэрнэрамі І нянькамі ў сем’і ўсё часьцей запрашаюцца не
За мінулы год толькі ў Вялікай Брытаніі колькасьць “вусатых няняў” падвысілася на 50% у 12 500 мужчынаў супраць ранейшых 8 500. Аднак,...

Паводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў iconМіністэрства юстыцыі Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ў легалізацыі палітычных рухаў, якія сваёй задачай ставяць (цытую) "падрыў дзяржаўнага ладу". Кіраўнікі
Кіраўнікі некаторых незарэгістраваных арганізацый да падобных такога прачытаньня закону з боку ўладаў прызвычаіліся І кажуць, што...

Паводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў iconПаводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап'яненьня. Чаму людзі топяцца?
Ад 1 чэрвеня, у Беларусі на рэках, азёрах І вадасховішчах патапілася болей за 200 чалавек. Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў –...

Паводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў icon17 кастрычніка адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы з галечай. Паводле статыстыкі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, болей за 3 мільярды насельнікаў Зямлі жывуць
Беларусі, толькі 1 адсотак насельніцтва краіны жыве ў галечы. Сёньня пражыткавы мінімум складае 158 тысячаў беларускіх рублёў – гэта...

Паводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў iconНаведнікі камэнтуюць затрыманьне ў Беларусі чарговых шпіёнаў. У шпіянажы падазраюць былых беларускіх вайскоўцаў Рускіна, Богдана, Карнелюка І Пяткевіча
Польшчы. Паводле Рускіна, пры ўезьдзе ў Польшчу памежныя службы знайшлі ў ягонай машыне алькаголь, колькасьць якога ў пяць разоў...

Паводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў iconАсноўная маса плястыкавых картак у Беларусі "заробкавая"
Але, паводле урадавай праграмы, да 2011 году долю безнаяўнага грашовага абароту ў сфэры гандлю І паслугаў плянуецца давесьці да 30%,...

Паводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў iconУвесну арганізацыя "Союзроссахар" накіравала адкрыты ліст у Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі з патрабаваньнем абмежаваць пастаўкі зь Беларусі
Расеі з патрабаваньнем абмежаваць пастаўкі зь Беларусі. Розьніца ў коштах беларускага І расейскага цукру складае 45 даляраў з тоны...

Паводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў iconУрок-падарожжа
Мэты: -пашырыць уяўленне вучняў аб роднай краіне; фарміраваць жаданне больш ведаць аб мінулым І сучасным сваёй Радзімы; вучыць паважаць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка