Уа "Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава" Факультэт беларускай філалогіі І культуры




НазваУа "Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава" Факультэт беларускай філалогіі І культуры
старонка3/3
Дата канвертавання11.11.2012
Памер309.25 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3

Дзяўчына выпадкова знаёміцца з айцом Петэрам, які распавядае гісторыю пра побыт у горадзе чарнакніжніка пана Твардоўскага і шэраг загадкавых з'яў, якімі ён суправаджаўся: "Жабінае кугіканне, гучнае, як брэх шалёных сабак, і жудаснае, як скавытанне ваўкоў у Піліпаўку" [28, с.30]. Галоўнае ж у тым, што чарнакніжнік стварыў штучнага чалавека -гамункулуса. Пра апошняе Віка даведваецца ўжо з вуснаў паплечніка айца Петэра (самога ксяндза неўзабаве выдалілі з касцёла) семінарыста Марціна: "Пасля таго, як з горада з'ехаў чарнакніжнік Твардоўскі, у студні з'явіўся гамункулус... Ён пазбаўлены душы, а для існавання павінен нейкім чынам атрымліваць духоўную энергію..." [28, с.43].

Як неўзабаве высвятляецца, горад літаральна запаланёны гамункулусамі, якія, імкнучыся атрымаць чарговую порцыю чалавечай энергіі, выбіраюць ахвярай Віку. Дзяўчына з дапамогай Марціна разгадвае намеры гэтых істотаў, але яны не паспяваюць збегчы і трапляюць у рукі гамункулусаў. I толькі духоўнасць Марціна выратоўвае людзей: "Марцін лупіў іх па пысах, біў у адвіслыя жываты, а яны, усе каржакаватыя, поўныя жывёльнай сілы, расступаліся перад ім у жывёльным страху..." [28, с.61].


Галіна Багданава (нар. ў 1961 г. ў Крычаве, скончыла журфак БДУ, аспірантуру Беларускай акадэміі мастацтваў). Аўтар кніг прозы "Папяровыя замкі", "Чалавек без адраса", "Дом іхняе мары".


Аповесць "Паляванне на Любаву" (1989-99) - прыклад сакральна-псіхалагічнай фантастыкі, якая даволі пашырана ў сусветнай фантастычнай літаратуры: такім творам цалкам уласціва адлюстраванне мінулага, якое ў ёй атрымлівае новую інтэрпрэтацыю і асэнсаванне. Да найболыных вартасцей падобных твораў даследчыкі адносяць услаўленне аўтарам мінулага сваёй краіны, папулярызацыю гісторыі.

У аповесці, у якой сучаснасць як бы раствараецца ў мінулым, дзяўчына-крывічанка Любава праз закляцце атрымлівае здольнасць аднаўляцца ў будучыні - тут аўтаркай выкарыстоўваеццца тэорыя адзінства і непарыўнасці часу. "Абсалют гэта заўжды замкнёнае кола, замкнёная прастора, пачатак дэградацыі. Кажуць, усё, што ад Бога, развіваецца па спіралі. Д'ябал жа ўсім і заўсёды прапануе кола, усяго толькі замкнёнае кола, знак безвыходнасці, дэградацыі, небыцця," - піша ў дзённіку Юрась Любчык, паэт, інтэлектуал, які, на жаль, таксама не змог супрацьстаяць злу [5, с.26].

Другая назва аповесці - "Інтымная хроніка часоў бязвер'я" - сведчыць пра ўласцівыя твору элементы сацыяльнай фантастыкі: Любава, якая першы раз жыла ў часу бязвер'я, калі хрысціянства пачало выцясняць паганства, двойчы ўцелаўляецца ў будучыні, у 20-м стагоддзі. Першы раз - у 1930-я гг., страшныя рэпрэсіямі; другі - у 1990-я, калі адбыўся крах адной сацыяльна-эканамічнай фармацыі, а другая яшчэ не з'явілася. Тры прыходы на зямлю Любаву - сімвала любові і чысціні - тры няшчасці, бо тройчы людская зайздрасць, хцівасць дазваляюць злым сілам разарваць чароўныя пацеркі дзяўчыны і загубіць яе, пазбаўляючы эпоху шанцаў на выратаванне любоўю.

Усялякая крайнасць - зло, сцвярджае Г. Багданава. Любаве супрацьстаіць Прававерны, чалавек, які высушыў сваю душу імкненнем наблізіцца да Бога. Гэтым ён аддаліўся ад людзей, узненавідзеў іх, стаўшы ўрэшце ўвасабленнем д'ябальскага пачатку. Прававерны стварыў памагатых, Барана і Ліса - жывёл у чалавечым абліччы, якія, згубіўшы Любаву ў яе першым жыцці, пераследуюць і губяць дзяўчыну і ў дваццатым стагоддзі.


Адзначым цікавую галерэю вобразаў, якімі аб'ядноўваюцца ў адно цэлае часы паганства і сучаснасці, знітаваныя адвечнай барацьбой добрага і злога. Цэнтральнае месца ў ёй займае вобраз Любавы - лірычны і псіхалагічна глыбокі, запамінальны сваёй шчырасцю і адданасцю дабрыні. "Зорка, далёкая мая, родная! Мой апошні прытулак у Сусвеце! ...Я ведаю, прыйдзе час і я зноў стануся самым святлом, зеленавата-бурштынавым ззяннем, жывым пульсуючым вострым промнем і палячу, паімчу туды, у бездань..." - звяртаецца да космасу як абсалютнай ісціны дзяўчына, якая разумее сваю наканаванасць [5, с.67]. Цікава, што падзеі ў аповесці падаюцца праз успрыманне розных асоб (Любавы, Прававернага, сяржанта Мацакані, мастака Сініцына, Барана), што паглыбляе псіхалагічныя характарыстыкі герояў, стварае адмысловую панараму падзей.

На высокім узроўні знаходзіцца і паэтыка аповесці. Г. Багданава стварыла сапраўды яскравыя і запамінальныя карціны як далёкага крывіцкага мінулага, апісаўшы не толькі побыт, вераванні і звычаі тагачасных людзей, але і раскрыўшы іх характары, светапогляд найперш праз адаптацыю да новай - хрысціянскай - веры. Аб'ектыўна і псіхалагічна вытрымана паказана сучаснасць, складаная і супярэчлівая эпоха хвалі беларускага адраджэння канца 1980-х - пач. 1990-х гг. Пісьменніца не ідэалізуе ні тагачасную наменклатуру, ні апазіцыйных дзеячаў, разумеючы, што "праўда не можа быць чорнай альбо белай, праўда - гэта заўсёды паўтоны".

Любава не можа выратаваць дабрынёй грамадства, якое патанае ў п'янстве і бяздушнасці. Людзі нават не заўважаюць яе знікнення: "Я адлятаю... Людзі, я ўсё адно застаюся ў вашых мроях і снах" [5, с.91].

Фантастычнай прозе Г. Багданавай характэрны міфалагізм, зварот да культурнай спадчыны беларускага народа (пра гэта сведчыць і фэнтэзійнае апавяданне-эсэ "Космас Драздовіча", прысвечанае творчасці беларускага мастака і касмолага). Адметнасцю яе твораў з'яўляюцца лірычны пафас і глыбіня партрэтных характарыстык герояў. "Гісторыя, па Г. Багданавай, гэта пастаяннае вяртанне на "кругн своя". Пісьменніца шукае ратавання ў духоўным сінкрэтызме хрысціянства, якое ў беларускай літаратуры апошняга дзесяцігоддзя становіцца, можна сказаць, універсальнай ідэалогіяй" (В. Локун) [35, с.268].

Фінал твора нагадвае аповесць "Сінія кветкі" А. Федарэнкі, апавяданне "Страшны суд" А. Гары: герой пасля ўсіх неверагодных здарэнняў раптам вяртаецца ў рэальнасць. У "Дзецях гамункулуса" дзяўчына прачынаецца і заўважае звыклую карціну: блізкае мора, заклапочаных сваімі справамі людзей. Няўжо ўсе прыгоды з гамункулусам былі сном? Магчыма, але на вакзале Віка сустракаецца з Марцінам.

Такім чынам, у сваім Л. Рублеўская закранае перадусім пытанні духоўнасці і маральнасці чалавека, якія найболыл церпяць у варунках сучаснасці, што спрыяе распаўсюджванню агрэсіі і бяздушнасці: "бяда ў тым, што людзі ў апошнія гады перасталі даражыць тым, што яны - людзі. Аказалася, што гамункулусам быць... зручна. А чалавекам - небяспечна і турботна. I мяжа між чалавекам, які не верыць у бессмяротнасць уласнае душы і яе боскі пачатак, і бяздушнай істотай усё вузейшая" [35, с.44].

Адзначым, што для творчасці Л. Рублеўскай у цэлым уласцівы зварот да міфалагічнай спадчыны. Пра гэта сведчыць, напрыклад, яе кніга "Старасвецкія міфы горад Б.".

Такім чынам, у сучаснай беларускай фантастыцы мэтазгодна вылучаць т. зв. "жаночую" плынь, найболып характэрнымі асаблівасцямі якой з'яўляюцца вострасюжэтнасць, глыбіня партрэтных характарыстык герояў (як правіла, галоўным персанажам з'яўляецца жанчына), зварот да міфалогіі, а таксама багатая сімволіка твораў. У цэлым "жаночая" фантастычная проза, па нашым меркаванні, мае выразны ўхіл у бок перадусім фэнтэзійнай літаратуры (найперш т. зв. "фолькфэнтэзі"). Разам з тым для яе, як і для ўсёй сучаснай беларускай фантастыкі, характэрна двуадзіная скіраванасць: у далёкае мінулае і ў будучыню. Пра натуральнасць такой з'явы ў свой час добра напісаў рускі фантаст I. Яфрэмаў: "У гістарычнай фантастыцы мы ўзнаўляем вобразы людзей па вядомых жыццёвых абставінах і фактычным ходзе мінулага гістарычнага працэсу. У навуковай фантастыцы будучыні мы робім адваротнае: размяшчаем вядомыя нам псіхалагічныя тыпы, іх мысленне, іх уяўленні пра свет у выдуманае асяроддзе жыцця, мадэлюючы гістарычны працэс будучыні з яго людзьмі і грамадствам" [77, с.198].


Літаратура:

  1. Аляшкевіч А. Век вадаліва // Маладосць. – 2004. – №7. – С. 48-113.

  2. Багданава Г. Космас Драздовіча // ЛіМ. – 2004. – 10 верас. – С. 9.

  3. Багданава Г. Паляванне на Любаву // Полымя. – 1997. – №12. – С. 14-96.

  4. Багун В. Дзеці духа ветру (апавяданне-фэнтэзі)// Маладосць. – 2004. – №11. – С. 6-19.

  5. Баравікова Р. Вячэра манекенаў: Апавяданні. – Мн. – 2002. – 186с.

  6. Баравікова Р. 3 казак старога астранаўта//Маладосць. – 2005. – №З. – С.86-107.

  7. Баравікова Р. Шкляныя горы, альбо Праграміст Чароўнай даліны //
    Маладосць. – 2004. – №10. – С. 107-120.

  8. Барысенка В.У. В.Латоўскі як культуролаг ва ўтопіі "Лабірынты"// Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер.4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2000. - N1.-С.7-9.

  9. Бельскі А. Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80-90-я гг.). – Мн. – 1997. – 255с.

  10. Бельскі А. Сучасная літаратура Беларусі. – Мн., 2001. – 127с.

  1. Бычкоўскі А. Муары Лідлу // Маладосць. – 2005. – №11. – С. 40-47.

  2. Бычкоўскі А. Апавяданні // Маладосць. – 2004. – №12. – С. 57-73.

  3. Гарадніцкі Я. А. Мастацкі свет беларускай літаратуры XX ст. – Мн. – 2005. – 206с.

  4. Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст.: У 4 т. Т. 2. – Мн. – 1999. – 903с.

  5. Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст.: У 4 т.Т. 4.Кн.2. – Мн. – 2003. – 975с.

  6. 3енава Г. Фантастыка ў бел. апавяданнях 80-90-х гг.//Веснік БДУ. Серыя 4. – 1999. – №12. – С. 14-18.

  7. Казлоў А. Дзеці ночы - служкі зла // Маладосць. – 1999. – №3. – С.45-119.

  8. Казлоў А. Мінск і воран, Парыж і здань// Маладосць. – 2003. – №2. – С. 13-56.

  9. Локун В. На духоўным пераломе: Агляд прозы апошніх гадоў // Полымя. – 2002. – №9/10. – С. 246-268.

  10. А. Мінкін:[Матэрыялы аб жыцці і творчасці]// Крыніца. – 2001. – №5. – С. З-54.

  11. Мінкін А. Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў. – Мн. – 1994. – 141с.

  12. Мінскевіч С. Апавяданні //Маладосць. – 2004. – №12. – С. 44-56.

  13. Мінскевіч С. Забаўкі для малодшых: Фант. аповесць // Першацвет. – 1995. – №7. – С. 51-95.

  14. Мінскевіч С. Зорныя гульні (касмічнае фэнтэзі) // Маладосць. – 2005. – №11. – С. 79-107.

  15. Мінскевіч С. Літаратурны працэс і інфармацыйныя тэхналогіі //Роднае

слова. – 2005. – №6. – С. 74-76.

  1. Мінскевіч С. Па слядах яе вялікасці фантастыкі // Маладосць. – 2005. – №3. – С.115-118.

  2. Мінскевіч С. Сад замкнёных гор: Раман//Маладосць. – 2004. – №1. – С. 5-65.

  3. Ненадавец А. Міфалогія ў творчасці Уладзіміра Караткевіча // Маладосць. – 2005. – №11. – С. 135-145.

  4. Паўлухін А. Ці існуе беларуская фантастыка? // Маладосць. – 2004. –№5.

  5. Рублеўская Л. Дзеці гамункулуса // Полымя. – 2000. – №7. – С. 20-65.

  6. Хадановіч А. Уладзімір Караткевіч і філязофскі камень// ARCHE Пачатак. – 2006. – №1-2. – С. 138-143.

  7. Володихин// Знамя. – 2005. – №7. – С. 227-229.

  8. Губайловский В. Обоснование счастья: О природе фэнтэзи и первооткрывателе жанра// Новый мир. – 2002. – №3. – С. 174-185.

  9. Латынина А. Сверхчеловек или нелюдь// Новый мир. – 2006. – №4. – С. 135-142.

  10. Мороз О. Споры, размышления// Тамелорн. – 1995. – №2. – С. 31.

  11. Новодворская// Новое время. – 2004. – №8. – С. 42.

  12. Соболев С. О фэнтэзи// Двести. – 1995. – №6. – С. 51.

  13. Шумко В. В. Генезис, развитие жанра фэнтэзи и его современное

состояние // Веснік ВДУ. – 2002. – №2. – С. 95-104.

  1. Шумко В.В. Современная белорусская фантастика// Молодежь и наука в ХХІ в. – Вит., 2004. – Вып. №1. – С. 138-143.



С. 48 Як не паддзімай са спіны вецер, але самога сябе не абгоніш. […] Бачу – спяшаешся. Ты не з людскога асяродку. Не з гэтага пераблытана-заблытанага свету. Ты, дзевушка, іншая, лепшая за нас. Хоць і віднеецца на табе пячатка смутку. Толькі ж усё праходзіць, усё мінае. Пройдзе і гэта…

55“Сёння ноччу Поўня забярэ ў мяне цялеснае ўбранне і растворыцца, растане, расцячэцца плоць мая па лугавінах, па дрэвах і валунах каля Асінаўскага замка. І зноўку бясконцае бадзянне прывідам па руінах і развалінах былога памесця. Абрыдлае падзямелле з кажанамі і павукамі – мой прыстанак. Дакуль, да якога часу? Хто б мне падказаў, няхай бы параіў, як знайсці вечны супакой. У сваёй зямлі, сярод сваіх продкаў. Я стамілася ад усяго і ўсіх. Помста, з якой існавала раней, выпарылася, нібы раса пад паўдзённым сонцам, і засталася пустэча. Вынішчаючы жывое, узвальваеш тым самым на сябе непамерны груз, які давіць, што магутны прэс. Трэба зноў навучыцца дараваць. Раней жа я гэта ўмела”

56 Пайшоў ужо другі год, як кожную ноч Поўня, вырасшы з сярпочка месяца, зыркае ў мільёны вокан кватэр мінчан і нястомна шукае дзяўчыну, у целе якой так удала і надзейна схаваўся ад яе прывід князёўны Кацярыны. Поўня шукае, шукае… А большасць маладзіц, адчуваючы тое падсвядома, завешваюць на ноч шыбы фіранкамі.

У 1923 г. ў часопісе “Крывіч” быў апублікаваны твор Вацлава Ластоўскага “Лабірынты”. Аўтар не даў яму жанравага азначэння. Сённяшнія даследчыкі літратуры разышліся ў яго вызначэнні. Я Лецка пісаў, што гэта – фантастычная аповесць. А. Сідарэвіч – прыгодніцка-гістарычная, а Ю. Пацюпа лічыць, што “Лабірынты”, у найбольш вузкім і канкрэтным сэнсе, ёсць нацыянальная ўтопія.

1   2   3

Падобныя:

Уа \"Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава\" Факультэт беларускай філалогіі І культуры iconАнага тэсцiравання дапаможнік для слухачоў факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Віцебск Выдавецтва уа "вду імя П. М. Машэрава" 2008
Друкуецца па рашэнні навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава”

Уа \"Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава\" Факультэт беларускай філалогіі І культуры iconДзея­слоў. Дзеепрыметнік. Дзеепры­слоўе. Прыслоўе. Бпс. Няпоўна­знамянальныя словы Вучэбна-метадычны дапаможнік Віцебск Выдавецтва уа "вду імя П. М. Машэрава" 2006
Друкуецца па рашэнні навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава”

Уа \"Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава\" Факультэт беларускай філалогіі І культуры iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
Вараб’ёва Мікалая Цімафеевіча загадчыка кафедры алгебры І методыкі выкладання матэматыкі ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт...

Уа \"Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава\" Факультэт беларускай філалогіі І культуры icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
В. М. Лебедзева – старшы выкладчык кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа “гду імя Ф. Скарыны”

Уа \"Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава\" Факультэт беларускай філалогіі І культуры icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
А. А. Кастрыца – дацэнт кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа “гду імя Ф. Скарыны”

Уа \"Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава\" Факультэт беларускай філалогіі І культуры iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт гісторыя мовазнаўства
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” 26...

Уа \"Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава\" Факультэт беларускай філалогіі І культуры iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт тэсты па гісторыі мовазнаўства практычны дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта гомель 2003
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”26...

Уа \"Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава\" Факультэт беларускай філалогіі І культуры iconУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" Факультэт псіхалогіі Графік вучэбнага працэсу на
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Уа \"Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава\" Факультэт беларускай філалогіі І культуры iconКожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт)
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт), прымае на сябе як правілы ўнутранага распарадку, так І галоўнае...

Уа \"Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава\" Факультэт беларускай філалогіі І культуры iconЗнакава-сімвалічная сістэма беларускай традыцыйнай духоўнай культуры
А. Швед, прафесар кафедры беларускага літаратуразнаўства ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна», доктар...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка