Тэма: "Жыціе Еўфрасінні Полацкай" Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы Мэты




НазваТэма: "Жыціе Еўфрасінні Полацкай" Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы Мэты
Дата канвертавання11.11.2012
Памер30.37 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”

Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы


Мэты:

- прасачыць асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы;

-даць паняцце жыція як жанра старажытнай літаратуры;

- пашырыць уяўленні вучняў аб значэнні дзейнасці асветніцы;

- выхоўваць любоў і павагу да гісторыі роднага краю


Ход урока

Эпіграф

Ёсць у вас, як і ў іншых, святыня…

Не давайце з яе глуміцца…

І святы ізумруд заімгліцца

У пярсцёнку тваім, Беларусь

У.Караткевіч

I - У Евангеллі ёсць цудоўная прытча пра сейбіта, які вясной выйшаў у поле, каб даверыць зямлі каштоўнае зерне будучага жніва. Ідзе сейбіт па свежых барознах і старанна рассейвае насенне. Частка зерня падае пры дарозе, частка – на амяністую глебу ці ў зямлю, зарослую калючкамі. Але тое, што ўпала на добрую глебу, дасць у сто разоў багацейшы ўраджай.

Вось такім першым вялікім сейбітам духоўнага насення – сярэднявечнай духоўнай культуры, хрысціянскай веры, дасягненняў еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі на стсрабеларускіх землях – была наша славутая асветніца князёўна Прадслава са славутага горада Полацка, якая на заранку нашай гісторыі , у дванаццатым стагоддзі, зразумела вялікую ролю асветы ў жыцці народа і аддала гэтай справе ўсе свае здольнасці і сілы.

II. Задачы:

1. Прасачыць асноўныя этапы біяграфіі Еўфрасінні Полацкай

2. Высветліць асаблівасці жыція як жанру старажытнай літаратуры

3. Пашырыць уяўленні аб значэнні дзейнасці беларускай асветніцы

III 1. Давайце ўспомнім, што ж нам вядома пра Еўфрасінню Полацкую?


Паведамленні вучняў :

1. Гістарычныя звесткі пра свецкае жыццё Прадславы.

2. Жыццё Еўфрасінні ў манастыры.

Е. Полацкую малявалі на абразах

Асноўныя звесткі пра жыццё і дзейнасць беларускай асветніцы былі ўзяты з выдатнага ўзору айчыннай літаратуры XII ст. – “Аповесць жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай Еўфрасінні” або “Жыція Е. полацкай”, дзе ў храналагічнай паслядоўнасці падаецца жыццепісанне Е. Полацкай – першай беларускай жанчыны-асветніцы.

  • Што ж гэта за жанр Жыціе? (стар.44 падручніка)

  • Якую схему звычайна мелі жыціі?

  • Якія жыціі вам вядомы?

IV. Дома вы чыталі “Жыціе Е.Полацкай” і выконвалі заданні па групах.

Першая група (навукоўцы-даследчыкі) павінна бала вызначыць асаблівасці будовы твора, яго кампазіцыйна-структурныя часткі.(Паведамленні групы)

  • Ці можам мы зараз сцвярджаць, што гэты твор – жыціе?

Другая група (літаратуразнаўцы ) павінна была вызначыць мастацкія асаблівасці твора; знайсці тыя мастацкія сроді, якія выкарыстоўвае аўтар, каб стварыць вобраз Е. Полацкай. (паведамленне групы)

  • Прыгажосць Е.Полацай услаўлялі ўсваіх творах пісьменнікі, паэты, мастакі Гучыць верш Навума Гальпяровіча .

  • Вобраз Еўфрасінні жыве ў творах пісьменнікаў, на мастацкіх палотнах. Чым жа праславілася Еўфрасіння сярод суайчыннікаў?

Трэцяя група ( гісторыкі-даследчыкі ) раскажа пра духоныя подзвігі Еўфрасінні Полацкай, апісаныя ў “Жыціі”

V. – Ці ўсе духоўныя подзвігі Е. Полацкай пералічаны ў “Жыціі”?

- Што вам вядома пра крыж, які заказала Е.Полацкая Лазару Богшы?

Данута Бічэль-Загнетава напісала верш “Наш крыж” (гучыць верш).

  • Мноства твораў прысвяцілі выдатнай асветніцы і сучасныя паэты і пісьменнікі, гэта і раман Т. Бондар “Спакуса”, і аповесць В.Іпатавай “Прадслава”, і апавяданне С.Тарасава “Фрэскі”, вершы А.Мінкіна, Л.Геніюш, Л.Тарасюк і інш. Паслухайце верш В.Лукшы “Фрэскі святой Еўфрасінні”

VI. Падагульненне.

  • Ці можна лічыць, што жыццё Еўфрасінні Полацкай – гэта подзвіг?

  • Ці можна сказаць, што без Е.Полацкай асвета на Беларусі замарудзіла б сваё развіццё?

  • Мне хацелася б, каб вы зразумелі і ўсвядомілі значнасць асобы асветніцы, каб вам захацелася пазнаёміцца з іншымі творамі, прысвечанымі Е. Полацкай. А завяршыць нашу сённяшнюю размову я хацела б новым вершам М.Мацюкевіч “Маналог Еўфрасінні Полацкай”.

VII. Дамашняе заданне. Пытанні да раздзела Літаратура Сярэднявечча. Стар. 81. Пяты ўзровень паведамленне “Эпоха Адраджэння”

VIII. Адзнакі за ўрок

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: \"Жыціе Еўфрасінні Полацкай\" Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы Мэты iconЗмест праграмы літаратура эпохі сярэднявечча
Агульная характарыстыка літаратуры Сярэднявечча. Пачатковы перыяд развіцця славянскай пісьменнасці (ХІ—хіі стст.); тэматычная І жанравая...

Тэма: \"Жыціе Еўфрасінні Полацкай\" Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы Мэты icon8 клас Тэма: Беларуская вёска ў др п. 17 – п п. 18 ст. Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці сялян
Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці...

Тэма: \"Жыціе Еўфрасінні Полацкай\" Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы Мэты iconПаходжанне беларускай мовы І асноўныя этапы яе развіцця
Арфаграфічныя нормы беларускай мовы: правапіс галосных І іх спалучэнняў, зычных І іх спалучэнняў

Тэма: \"Жыціе Еўфрасінні Полацкай\" Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы Мэты iconСвятой Еўфрасінні Полацкай давялося па ўласным прыкладзе закладваць падмурак новых уяўленняў аб этнічным ідэале, аб сэнсе чалавечага жыцця, ламаць стэрэатыпныя ўяўленні пра манаства, цноту, аскезу, каб ачысціць, прасвятліць душы суайчыннікаў
Удадзейных ікон Божай Маці. У яе келлі знаходзілася дакладная копія Чанстахоўскяй Адзігітрыі ў кароне, прысланая Еўфрасінні з Канстднцінопаля....

Тэма: \"Жыціе Еўфрасінні Полацкай\" Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы Мэты iconАдрес в интернете
Прафесару Мальдзісу вядома, навошта беларус стварыў алфавіт для якутаў, дзе зарыты клад Напалеона І ці можна вярнуць крыж Еўфрасінні...

Тэма: \"Жыціе Еўфрасінні Полацкай\" Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы Мэты iconАрлоў, У. А. Таямніцы Полацкай гісторыі. Мн.: Полымя, 2002. Ф1, а асветніцтва І гуманістычныя каштоўнасці Беларусі ў рэтраспектыве часу: да 900-годдзя з дня
Асветніцтва І гуманістычныя каштоўнасці Беларусі ў рэтраспектыве часу: да 900-годдзя з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай. Мн.: Дэполіс,...

Тэма: \"Жыціе Еўфрасінні Полацкай\" Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы Мэты iconМоц І талент Еўфрасінні Полацкай у яе родзе
Кожны раз, вяртаючыся з паломніцкай паездкі, мама дзялілася з намі сваімі ўражаннямі, знаёміла нас з новым пачутым І убачаным. Так...

Тэма: \"Жыціе Еўфрасінні Полацкай\" Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы Мэты iconТэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты
Мэты: Адпрацоўваць навык цэласнага чытання шматскладовых слоў, вучыць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце

Тэма: \"Жыціе Еўфрасінні Полацкай\" Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы Мэты icon8 клас Тэма: Унутраныя воды Паўднёвай Амерыкі Мэты І задачы
Пазнаёміць вучняў з найбуйнейшымі рэкамі І азёрамі Паўднёвай Амерыкі; сфарміраваць у вучняў уяўленні пра асноўныя рысы рэк І азёр...

Тэма: \"Жыціе Еўфрасінні Полацкай\" Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы Мэты iconТэма: Правапіс прыставак Мэты
Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні І навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка